Змест
Уводзіны…………………………………………………………………………………………………….2
Глава 1. Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускаймовы…………………………………………………………………………………………………………..4
1.1 З гісторыі вывучэння фразеалогіі беларускай мовы………………………………..4
1.2 Паходжанне фразеалагізмаў у рускай, беларускай і польскай мовах……….6
Глава 2. Фразеалагізмы з лексічным кампанентам “зямля” ў рускай,беларускай і польскай мовах……………………………………………………………………….8
2.1 Этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”………………………………..8
2.2 Семантычная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”….12
2.3 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з лексічным кампанентам“зямля”……………………………………………………………………………………………………..18
Заключэнне……………………………………………………………………………………………….21
Спіс літаратуры…………………………………………………………………………………………23
Уводзіны
Супастаўляльнае апісанне фразеалагічныхадзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы,якімі з’яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныяразыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Фразеалагізаваныя структурытой ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту,характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы.Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету.Існуюць пэўныя цяжкасці перакладу фразеалагізмаў, усталявання адпаведнасці ўіншай мове. Яны звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу,па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў
Паколькі апісанне фразеалагічнай сітэмынекалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў, то яно з’яўляеццаперспектыўным накірункам працы. Такім чынам, можна гаварыць пра тое, што тэманашай курсавой работы актуальная і надзённая.
Актуальнасць выбару тэмы абумоўлена таксаманедастатковай распрацаванасцю тэмы ў лінгвістычнай літаратуры. Так, калі рабіцьагляд літаратуры па тэме даследавання, то неабходна назваць працы некаторыхаўтараў. Так, А.Груца у сваёй працы “Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскаймоў на ўзроўні фразеалогіі” звяртаўся да праблемы параўнальнай фразеалогіі.Аўтар разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз іінтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновыаб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд познягаСярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, штобыло непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межахаднаго дзяржаўнага аб’яднання.
Варта таксама назваць даследчыка МіхайлаваС.І., які ў працы “Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічнымкампанентам: супастаўляльны аспект” звяртаўся да падабенства і разыходжанні ўструктурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаўбеларускай і польскай моў.
Прадметам даследавання курсавой работыз’яўляецца фразелогія сучаснай беларускай, рускай і польскай літаратурных моў.
Аб’ектам даследавання, у сваю чаргу,выступаюць фразеалагізмы з кампанентам “зямля”.
Мэта курсавой работы: даследаваннеасаблівасцей ужывання і функцыянавання фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” убеларускай, рускай, польскай мовах.
Перад работай ставіліся наступныя задачы:
1. Прывесці асноўныя фактынавукова-тэарэтычных асноў вывучэння фразеалогіі беларускай мовы;
2. Прааналізаваць этымалогіюфразелагагізмаў з кампанентам “зямля”;
3. Класіфікаваць фразеалагізмы зкампанентам “зямля” у залежнасці ад іх лексічных значэнняў;
4. Дыферэнцыраваць фразеалагізмы злексічным кампанентам “зямля” у залежнасці ад сінтаксічных асаблівасцяў.
Адносна фразеалагічнага матэрыялу трэбасказаць, што у ходзе працы на аснове слоўнікаў польскай, беларускай і рускаймоў было сабрана 65 фразеалагічных адзінак, якія ўтрымліваюць у сваім складзелексему “зямля”.
Колькасць беларускіх фразеалагізмаў – 48адзінак, што складае 55,2% ад агульнай масы сабранага матэрыялу.
15 адзінак (17,2%) сабраны на базефразеалагічных слоўнікаў рускай мовы.
Фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” набазе польскіх слоўнікаў зафіксавана 24 (27,6%).
Глава 1. Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэнняфразеалогіі беларускай мовы
1.1 З гісторыі вывучэння фразеалогіібеларускай мовы
У сувязі з тым, што новая сучаснаябеларуская літаратурная мова складалася пазней, чым, напрыклад, сучасная рускаялітаратурная мова, што беларуская літаратурная мова складалася галоўным чынамна аснове жывых народных гаворак, адносіны паміж сучаснаю беларускаюлітаратурнаю мовай і жывымі беларускімі гаворкамі выразна іншыя, чым адносіныпаміж рускай літаратурнай мовай і народнымі гаворкамі. Не толькі сёння, але іпрацяглы час у будучыні літаратурная мова будзе вельмі спорна жывіцца народнымігаворкамі, як найпершаю, найбагацейшаю гаючаю крыніцай пашырэння яе актыўныхзапасаў.
Збіранне фразеалагічных матэрыялаў жывойбеларускай народнай мовы, іх вывучэнне, спарадкоўванне і выданне як даведнікаў,такім чынам, не толькі навуковая задача, а і неабходны неадкладны клопат праразвіццё беларускага літаратурнага слова [4; 28].
Фразеалогія ў беларускім мовазнаўстве зусімнядаўна пачало толькі станавіцца асобнаю навукаю, дагэтуль яшчэ не былоапісання і падагульнення таго, што зрабілі беларускія лінгвісты ў галіневывучэння беларускай фразеалогіі, незаменных выяўленчых сродкаў літаратурнайтворчасці.
Варта спыніцца на артыкуле М Сямёнаўскага“Работа над мовай і стылем паэмы Я.Коласа “Новая зямля” ў школе”. Дадзеныартыкул прысвечаны фразеалогіі, фразеалагізмам, ужытым Я.Коласам у паэме.Разгляд гэтых моўна-выяўленчых сродкаў адлюстроўвае пачатковыя крокі ў разведцыфразеалогіі.
На першым плане пры вывучэнні мовы паэмыстаяць прыказкі і прымаўкі. Да іх колькасці Сямёнаўскі М. Часам далучае іфразеалагізмы.
Першыя ўласна фразеалагічныя даследаванні іапісанні належаць кандыдату філалагічных навук А.Базыленцы “Устойчивыесловосочетания в языке Якуба Коласа” (Мінск, 1962) трэба лічыць першайнавуковай працай ў галіне беларускай фразеалогіі. А.Базыленка вызначае такіяфразеалагічныя адзінкі, як: 1) устойлівыя непадзельныя адзінствы; 2) ідыёмы, ціфразеалагічныя зрашчэнні; 3) фразеалагізмы.
Яшчэ адзін артыкул А.Базыленкі “Да пытанняаб фразеалагічных адзінках у беларускай мове…” адыграў станоўчую ролю ўразведцы і тэарэтычных пошуках, у развіцці беларускай фразеалогіі. Вельмікаштоўна, што аўтарка дала ў рукі лінгвістам, выкладчыкам лінгвістычныхдысцыплін вылушчаны фактычны матэрыял.
У артыкуле А.Базыленкі “ Роля асноўнагаслоўнікавага фонду ва ўтварэнні і развіцці фразеалагічных словазлучэнняў убеларускай мове” ўтрымлівае ў сабе спробы асвятлення стылістычнага выкарыстаннянародных прыказак, прымавак, фразеалагізмаў.
З 1958 года паяўляюцца фразеалагічныяпублікацыі кандыдата філалагічных навук супрацоўніка Інстытута мовазнаўства імяЯ.Коласа АН БССР А.Аксамітава. Перш за ўсё – “Лексіка беларускіх прыказак ХІХст. У сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі”. Непасрэдна тэме фразеалогііпрысвячаецца не ўся праца, а толькі яе трэці раздзел.
“Мова – душа народа” – гэтанавукова-папулярны артыкул таго самага аўтара. Амаль палова артыкулапрысвячаецца фразеалогіі. У цікавай прапагандысцкай форме А.Аксамітаў тлумачыцьбеларускія фразеалагізмы, знаходзіць да іх адпаведнікі ў рускай мове.
Нягледзячы на шырокую працу мовазнаўцаў,трэба адзначыць, што пакуль што здабыткі беларускай фразеалогіі, яетэарэтычнага даследавання і апісання не вельмі прыкметныя, поле дзейнасцівельмі шырокае, а прыктычныя вынікі і напрацоўкі нязначныя.
1.2 Паходжанне фразеалагізмаў у рускай,беларускай і польскай мовах
Ва ўсходнеславянскіх мовах ёсць агульныядля ўсіх іх фраземы. Адны з іх ідуць з далёкай мінуўшчыны, перайшлі ў спадчынуз агульнаўсходнеславянскай мовы; другія ўзніклі пазней самастойна ва ўсіх трохмовах – мовах з блізкай лексікай і сінтаксічным ладам; трэція перайшлі ўбеларускую і ўкраінскія мовы ў ХІХ-ХХ стагоддзях [18; 30].
Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніхнародаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнайз іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскаймовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычныміфактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскаймоў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моўстаражытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму янахарактарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмайскланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмайсловаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа.Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага КнястваЛітоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыязапатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічвацьтаго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускаганарода ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасляЛюблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыіі дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановайпольскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы,а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сферграмадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмыпа паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ўгутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, стратынепасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчатковавыцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэбатаксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за коштзапазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час.
Асаблівасці выяўлення агульных іспецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю іспецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Негледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіхфразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значнаадрозніваюцца па матывацыйных якасцях [4; 68].
Індывідуальная сістэма фразеалагічныхадзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы,дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў усуседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць якпіліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад,сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзелексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанетыназываюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькіў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове.
Глава 2. Фразеалагізмы з лексічнымкампанентам “зямля” ў рускай, беларускай і польскай мовах
2.1 Этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам“зямля”
Сярод сабраных намі фразеалагізмаў задзначаным кампанентам, сустракаюцца як агульнаславянскія (адзначаюцца ўбеларускай, польскай і рускай мовах), так і ўласнамоўныя фразеалагічныяадзінкі.
Адзначаны наступныя агульнаславянскіяфразеалагізмы:
— Зямля гарыць пад нагамі – земля горит подногами – ziemia (grunt) palisie pod nogami – хто-небудзь знаходзіцца унебяспечным, пагрозлівым становішчы;
— Як зямля носіць – как еще земля держит –jak ziemia nosi – як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё.
У групе агульнаславянскіх варта вылучыцьагульнаўсходнеславянскія фразеалагічныя адзінкі (такія адзінкі, якіязафіксаваны ў фразелогіі як рускай, так і беларускай моў). Так, названая групапрадстаўлена адносна невялікай колькасцю фразем:
— З-пад зямлі (из-под земли) – пры любыхабставінах, умовах, любым спосабам, абавязкова;
— За трыдзевяць зямель (за тридевятьземель) – вельмі далёка быць (жыць, знаходзіцца, ехаць, трапіць);
— Як зямля носіць (как еще земля держит) –як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё;
— Зямля пухам (земля пухом) – выказванне ўадносінах да нябожчыка – добрая памяць пра яго;
Большасць фразем дадзенай групы супадаюцьпа сваіх лексічных значэннях у двух мовах. Аднак, зафіксаваны фразеалагізм, якіабсалютна аднолькава гучыць у рускай і беларускай мовах, аднак значэннідадзенай фраземы разыходзяцца:
Зямля гарыць пад нагамі — хто-небудзьзнаходзіцца ў небяспечным, пагрозлівым становішчы;
Земля горит под ногами – 1. Очень быстро,стремительно убегать; 2. О кипучей деятельности; 3. О возмездии за совершенноепреступление.
Можна заўважыць, што, акрамя таго, штозначэнні фразеалагізмаў у двух мовах розныя, яны яшчэ не супадаюць паколькасці: у беларускай мове названы фразеалагізм мае толькі адно значэнне, усваю чаргу ў рускай мове ён мнагазначны і мае тры значэнні.
Найбольш значнай у колькасным планез’яўляецца група ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”. Так,намі зафіксавана 31 адзінка фразем такога плану. Паколькі фразеалагічныяадзінкі ўнікальныя, гэта значыць не фіксуюцца ў ішых мовах, варта прыводзіць іхз лексічнымі значэннямі:
Праваліцца скрозь зямлю – хутчэй схавацца, знікнуцьз-за сораму, няёмкасці;
Сысці ў зямлю – памерці;
Хоць скрозь зямлю праваліся – вельмісорамна, няёмка;
Хоць жывы ў зямлю лезь – выказваннебезнадзейнас ці, немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з крайне цяжкагастановішча;
Як скрозь зямлю праваліўся – нечаканапрапаў, знік, так, што не знойдзеш;
Калом зямля – 1. Ужываецца ў адносінах данябожчыка як выказванне дрэннай памяці пра яго; 2. Ужываецца як праклёнподламу, шкоднаму чалавеку, як пажаданне хутчэйшай смерці каму-небудзь;
Зямля ненаедная (ненаежная) – вельмі прагныі скупы чалавек;
Нюхаць зямлю – падць, прыціснуўшыся дазямлі;
Зямлю грызці – 1. Прыкладаць усе намаганні,каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3. Затаіўшызлосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;
Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног — у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішчааказваецца хісткім, нетрывалым;
Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікіяадлегласці;
Зямля пухам – у адносінах да нябожчыка яквыказванне добрай памяці пра яго;
Абяцаная зямля – месца, куды хто-небудзьвельмі імкнецца трапіць;
Зямля папляла з-пад ног – хто-небудзьпачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовагастановішча;
Каб зямля не насіла – выказванне абурэння іпажаданне смерці каму-небудзь;
Гнаць у зямлю – даводзіць да смерці;
Схаваць у сырой зямлі- быць мёртвым,пахаваным;
Як з-пад зямлі вырас – зусім нечаканараптоўна з’явіўся;
Лажыцца ў зямельку – паміраць;
Сціраць з твару зямлі – 1. Жорсткарапраўляцца з кім-небудзь, знішчаць каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць,разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;
Парыць зямлю (зямельку) – быць мёртвым,пахаваным;
Парыць у зямлі (зямельцы) косці – быцьмёртвым, пахаваным;
Змяшаць з зямлёй – забіваць, знішчаць;
Мяшаць з зямлёй – поўнасцю разбураць,знішчаць дашчэнту, ператвараць у руіны;
Зямлёй пахнуць –дажываць сваё жыццё, быцьблізкім да смерці. Звычайна пра хворага ці старого чалавека.
Зраўняць з зямлёй – поўнасцю разбурыць,знішчыць дашчэнту;
Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ўхісткім, няпэўным становішчы;
Бачыць на тры сажні пад зямлёй – вызначаццавялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;
Ажаніцца з сырой зямлёй – памерці,загінуць;
Пуп зямлі – самы важны, самы галоўны, лепшыза ўсіх;
На край зямлі- вельмі далёка;
Ляжаць у сырой зямлі – быць мёрвым,пахаваным;
Зямлі не чуць пад сабой – 1. Вельмі хуткабегчы; 2. Вельмі стаміцца ад хады, бегу, працы; 3. Моцна радавацца, быць узахапленні;.
Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць –прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, пывычнага і не прымкнуўшы да чужога;
Аддаць зямлі – (кніжн., узнёсл.) –пахаваць;
Зямны рай – незвычайна прыгожая мясціна,дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;
Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна;
Як неба і зямля – “адрозніваюцца” – вельмімоцна, рэзка адрозніваецца хто-небудзь, што-небудзь ад чаго-небудзь; 2. Поўнаяпроцілегласць;
Хадзіць як пад зямлёй – моцна ўсхваляваны,у стане разгубленасці, роспачы, адчаю;
Пад зямлёй знайсці – у любым выпадку,усюды, дзе б ні аказаўся хто-небудзь, што-небудзь;
Ад зямлі не адрос – вельмі нізкага росту,малы.
Адносна невялікай па колькасці з’яўляццагрупа фразеалагізмаў, якія зафіксаваны выключна ў рускай мове. Так, у нашайкартатэцы знайшлі адлюстраванне наступныя прыклады фразем названай групы:
От земли – тот, кто занимается сельскимхозяйством;
Большая земля – в осажденном Ленинграде такназывали всю советскую землю, расположенную за Ладожским озером;
Под землей – где угодно;
Упасть с неба на землю – освободиться отиллюзий, приходить к правильному восприятию;
Земля держится – о сильном достойномчеловеке;
Твердая земля – суша;
Обетованная земля – предмет страстныхжеланий, устремлений, надежд;
Итальянская земля – материал для рисования,применяемый графиками.
Характэрнай толькі для польскай мовыз’яўляецца невялікая група фразеалагізмаў:
— miec grunt pod nogami
— badac grunt pod nogami
Такім чынам, у нашай картатэцы зафіксаваныадносна невялікія па колькасці групы фразеалагізмаў з лексічным кампанентам“зямля” агульнаславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх па сваім паходжанні.Абедзве гэты ягрупы складаюць 8,8% ад агульнай колькасці сабраныхфразеалагічных адзінак.
Нязначнай таксама з’яўляецца групафразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якая характэрна выключна для польскаймовы.
Каля 11% складае група фразеалагізмаў, штоўжываюцца толькі ў рускай мове (8 адзінак).
Найбольшай з’яўляецца група фразеалагізмаўз лексічным кампанентам “зямля”, сабраных на базе слоўнікаў беларускай мовы.
2.2 Семантычная характарыстыкафразеалагізмаў з кампанентам “зямля”
У залежнасці ад лексічных значэнняў, усесабраныя намі фразеалагізмы можна сгрупаваць у розныя тэматычныя групы.Найбольш прадстаўленай з’яўляецца група фразеалагізмаў, якая мае абагуленаелексічнае значэнне “Жыццё і смерць чалавека”. Трэба таксама звярнуць увагу натакі факт, што дадзеная група фразеалагізмаў, дзе паняцце зямлі непасрэдна ілагічна звязваецца з пахаваннем, смерцю чалавека. Дадзеную групу прадстаўляюць13 фразеалагічных адзінак, што складае 19,1% ад агульнай колькасці зафіксаваныхфразем.
Так, названую групу прадстаўляюць наступныяфраземы з рускай, беларускай і польскай моў:
Сысці ў зямлю;
Lezec w ziemi;
Spac pod ziemia;
Спаць у сырой зямлі;
Лажыцца ў зямельку;
Парыць зямельку;
Парыць у зямлі косці;
Ажаніцца з сырой зямлёй;
Аддаць зямлі;
Ляжаць у сырой зямлі.
Да адзначанай тэматычнай групыфразеалагізмаў можна аднесці і фраземы, што таксама маюць агульнае лексічнаезначэнне “памерці, быць мёртвым”, але адрозніваюцца адценнямі значэнняў. Так,вылучаецца падгрупа, якая абагулена прадстаўляе рознага рода выказванні пранябожчыка, а таксама праклёны чалавеку, ворагу:
Зямля пухам (земля пухом);
Калом зямля;
Каб зямля не насіла;
З трох зафіксаваных прыкладаў толькі першымае станоўчую характарыстыку, а два астатнія – нясуць адмоўную інфармацыю прачалавека, пажаденне смерці ці няшчасця яму.
У дадзеную групу варта таксама аднесціфразеалагізмы (адзінкавыя), што маюць адносіны да смерці: гнаць у зямлю –даводзіць да смерці; зямлёй пахнуць – дажываць сваё жыццё, быць блізкім дасмерці (гавораць звычайна пра хворага ці вельмі старога чалавека; chylic sie kuziemi ).
Дастаткова вялікай у колькасным плане можнаназваць групу фразем лексічнае значэнне якіх акрэсліваецца ў межах “Станчалавека”. Дадзеная група мае ў сабе дыференцыяцыю на падгрупы. Так, у межахадзначанай колькасці фразем можна вызначыць тыя, што абазначаюць: А)Няўпэўненасць:
Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіцца ўхісткім, няпэўным становішчы;
Зямля паплыла з-пад ног – хто-небудзьпачынае траціць упэўненасць у сваіх сілах, у трываласці свайго службовагастановішча;
Зямля (глеба) выплывае (уцякае) з-пад ног –у каго-небудзь траціцца ўпэўненасць у сваіх сілах, чыё-небудзь становішчааказваецца хісткім, нетрывалым;
Tracic grunt pod nogami
Трэба сказаць, што дадзеныя фразеалагізмымаюць дастаткова празрыстую матывацыю. Калі ўявіць стан чалавека, які не маетрывалай глебы пад нагамі, то дамініраваць у яго адчуваннях будуць як разэмоцыі няўпэўненасці, нестабільнасці, трывожнасці. Тое ж самае можна сказацьпра сітуацыю, калі чалавек знаходзіцца (у прамым сэнсе ў тым ліку, фізічна)паміж небам і зямлёй.
Антанімічным у адносінах да папярэдняйгрупы выступае фразеалагізм польскага паходжання miec grunt pod nogami, якіабазначае “адчуваць сябе ўпэўнена”
Да гэтай жа групы можна аднесці некаторуюколькасць зафіксаваных намі лексем, якія маюць абагуленае значэнне: Б) Небяспека:
Хадзіць як пад зямлёй – моцна ўсхваляваны,у стане разгубленасці, роспачы, адчаю;
Хоць жывы ў зямлю лезь – выказваннебезнадзейнасці, немагчымасці што-небудзь зрабіць, каб выйсці з крайне цяжкагастановішча;
Зямля гарыць пад нагамі – хто-небудзьзнаходзіцца ў небяспечным, пагрозлівым становішчы.
Тут варта зазначыць такі факт, што апошніфразеалагізм (Зямля гарыць пад нагамі) адносіцца да названай групы толькі ўбеларускім варыянце. Рускі варыянт гэтага ж фразеалагізму сярод сваіх значэнняўне мае такога, які б указваў на перажыванне пэўнага негатыўнага пачуцця.
Групу фразеалагізмаў: В) “Сорам”,прадстаўляюць такія адзінкі:
Хоць скрозь зямлю праваліся – вельмісорамна, няёмка;
Праваліцца скрозь зямлю – хутчэй схавацца,знікнуць з-за сораму, няёмкасці.
By (jak) w zimie zapadl
Адзіны фразеалагізм, што варта аднесці ўакрэсленую вышэй групу, мае ўказанне (у адным са значэнняў) на станоўчаеперажыванне: зямлі не чуць пад сабой — моцна радавацца, быць у захапленні.
Адносна невялікай колькасцю фразеалагізмаў (4адзінкі, што складае 5,9% ад агульнай колькасці) прадстаўлена група, якая маеабагуленае лексічнае значэнне Г) Рух, дзеянне:
Сціраць з твару зямлі – 1. Жорсткараспраўляцца з кім-небудзь, знішчацб каго-небудзь; 2. Поўнасцю знішчаць,разбураць дашчэнту; 3. Рашуча выкараняць тое, што перашкаджае;
Змяшаць з зямлёй – забіваць, знішчаць;
Мяшаць з зямлёй – поўнасцю разбураць,знішчаць дашчэнту, ператвараць у руіны;
Зраўняць з зямлёй – поўнасцю разбурыць,знішчыць дашчэнту.
Яшчэ адной групай фразеалагізмаў, у складякіх уваходзіць кампанент “зямля”, можна назваць такую, абагуленае лексічнаезначэнне якой: Д) Характарыстыка асобы, чалавека. Так, дадзеную групупрадстаўляюць наступныя фраземы:
Пуп зямлі (pepek swiata);
Соль зямлі;
Земля держится;
Цікава, што адзін з зафіксаваныхфразеалагізмаў (соль зямлі) запазычаны, мае біблейскае паходжанне.
Існуюць выпадкі, калі фразеалагізм зкампанентам “зямля” мае значэнне Е) “Месца, прастора”. У нашай картатэцы трыпрыклады ілюструюць дадзеную групу:
З-пад зямлі;
Пад зямлёй знайсці;
Под землёй.
У групу з агульным лексічным значэннем“вельмі далёка” можна уключыць такія фразеалагізмы:
— За трыдзевяць зямель (за тридевятьземель) – вельми далёка быць, жыць, знаходзіцца;
— На край зямлі – вельмі далёка.
Натуральна, што, калі фразеалагізм зафіксаваны і ў рускай, і ў беларускай мовах, яго значэнне супадае у абодвухвыпадках.
У асобную групу можна вылучыць фраземы, штоабазначаюць раптоўнае, нечаканае паяўленне, альбо наадварот, знікненне каго цічаго-небудзь. Так, дадзеную групу прадстаўляюць наступныя прыклады:
— Як з-пад зямлі вырас – зусім нечаканараптоўна з’явіўся;
— Як скрозь зямлю праваліўся – нечаканапрапаў, знік, так, што не знойдзеш.
Таксама паасобку стаіць групафразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”, калі гэты лексічны кампанентуказвае на месца, куды чалавек імкнецца трапіць:
Зямны рай – незвычайна прыгожая мясціна,дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць;
Абяцаная зямля – месца, куды хто-небудзьмоцна імкнецца папасці.
Можна вылучыць у асобную тэматычную групуЁ) “Паводзіны чалавека” фразеалагізмы:
— Упасть с неба на землю – освободиться от иллюзий,приходить к правильному восприятию;
— Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць –прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, прывычнага і не прымкнуўшы да чужога;
Акрамя фразеалагізмаў, якія аб’ядноўваюццаў пэўныя групы, намі зафіксавана вялікая колькасць фразем з лексічнымкампанентам “зямля”, якія нельга аб’яднаць. Такім чынам, можна гаварыць прашэраг фразем з адзінкавым, непаўторным, унікальным значэннем. Характэрныя такіяфразеалагізмы як для рускай, так і для беларускай моў:
— Твердая земля – суша;
— Обетованная земля –предмет страстныхжеланий, устремлений, надежд;
— От земли – тот, кто занимается сельскимхозяйством;
— Закопваць талент у зямлю (закапыватьталант в землю) – губіць свае здольнасці, не даваць ім развівацца;
— Як зямля носіць (как еще земля держит) –як магчыма чыё-небудзь існаванне, жыццё;
— Зямля ненаежная – вельмі прагны і скупычалавек;
— Зямлю грызці – 1. Прыкладаць усенамаганні, каб ажыццявіць што-небудзь; 2. Клятвенна абяцаць што-небудзь; 3.Затаіўшы злосць, ледзьве стрымліваць свае пачуцці;
— Мераць зямлю – хадзіць пехатой на вялікіяадлегласці;
— Бачыць на тры сажні пад зямлёй –вызначацца вялікай праніклівасцю, прадпрымальнасцю;
— Як зямля п’яны – вельмі моцна, празмерна.
У рускай і беларускай мовах зафіксаванапэўная група фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць антанімічныя паняцці: неба– зямля. Акрэсленыя фраземы немагчыма аб’яднаць у адну тэматычную групу, болексічныя значэнні такіх адзінак значна разыходзяцца:
— Як неба і зямля – вельмі моцна, рэзкаадрознівацца;
— Ад зямлі адарвацца і неба не дастаць –прагадаць у жыцці, адыйшоўшы ад свайго, прывычнага і не прымкнуўшы да чужога;
— Упасть с неба на землю – освободиться отиллюзий, приходить к правильному восприятию;
— Вісець паміж небам і зямлёй – знаходзіццаў хісткім, няпэўным становішчы.
2.3 Сінтаксічная характарыстыкафразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля”
Фразеалагізмы рускай, беларускай і польскаймоў можна падзяліць на групы ў залежнасці ад таго, па якой схеме (спалучэнняслоў, сказа) і яго тыпу пабудавана тая ці іншая фразема.
Так, найбольшай групай (сюды ўваходзяць 23карткі, што складае 67% ад агульнай колькасці сабраных фразем), у залежнасці адлексічных асаблівасцяў, з’яўляюцца фразеалагізмы, пабудаваныя як словазлучэнні.Тут варта выдзеліць такія фраземы, дзе лексема “зямля” з’яўляецца залежнымсловам у словазлучэнні:
Ляжаць у сырой зямлі;
Аддаць зямлі;
Ажаніцца з сырой зямлёй;
Парыць у зямлі косці;
Парыць зямлю;
Лажыцца ў зямельку;
Сысці ў зямлю.
Трэба заўважыць, што згаданыя і іншыяфразеалагізмы маюць структуру дзеяслоўнага словазлучэння, таму лексеме “зямля”і з’яўляецца залежным словам.
Словазлучэнні, дзе названая лексемавыступае ў ролі галоўнага слова, маюць від назоўнікавых з прыметнікам у ролізалежнага кампанента:
Абяцаная зямля;
Зямля ненаедная;
Итальянская земля;
Большая земля;
Обетованная земля;
Твердая земля.
Такім чынам, у прыведзеных вышэйфразеалагізмах, прыметнік характарызуе галоўны кампанент – “зямля”.
Існуе, аднак і адваротны прыклад, калілексема “зямля” выступае ў ролі залежнага слова ў аднытыпным выпадку: зямны рай(як прыметнік), як зямля п’яны (як назоўнік).
У асобную групу можна аб’яднаць фразеалагізмы,пабудаваныя па тыпу спалучэння слоў, дзе лексема “зямля” выступае ў ролігалоўнага слова, а залежным словам з’яўляецца назоўнік у ролі прыслоўя: пухамзямля, калом зямля. Звычайна такія фраземы ужываюцца як пажаданні ці праклён.
Зафіксаваны выпадкі, калі “зямля”,з’яўляючыся залежным кампанентам, спалучаецца з назоўнікам: соль зямлі (сольземли), пуп зямлі.
Зафіксавана група фразеалагізмаў,пабудаваных па схеме простага двусастаўнага сказа. Трэба зазначыць, штокампанент “зямля” у асноўнай большасці выпадкаў з’яўляецца дзейнікам:
Як зямля носіць (как земля еще носит);
Каб зямля не насіла;
Зямля выплывае з-пад ног;
Ziemia palisie pod nogami;
Земля держится;
Аднасастаўныя сказы сустракаюцца значнарадзей:
Хоць скрозь зямлю праваліся;
Od ziemi nie odrosl
Як з-пад зямлі вырас.
Можна таксама адзначыць, што існуюцьпрыклады фразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якія па сваёй структуры неналежаць ні да словазлучэнняў, ні да сказаў. Такія фраземы прадстаўляюць сабойспалучэнне назоўніка з прыназоўнікам: от земли, под землей, из-под земли (з-падзямлі).
Такім чынам, асноўная большасцьфразеалагізмаў з кампанентам “зямля” пабудавана па схеме словазлучэнняў.
Па схеме простага (двусастаўнага ціаднасастаўнага) сказа пабудавана 31% фразеалагізмаў.
Толькі адзінкавыя фраземы маюць формуспалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.
Заключэнне
У выніку аналізу адпаведнай лігвістычнайлітаратуры, працы са слоўнікамі і класіфікацыі напрацаванага фразеалагічнагаматэрыялу, сабранага на базе трох моў, можна зрабіць наступныя вывады:
Фразеалогія ў беларускім мовазнаўстве зусімнядаўна пачало толькі станавіцца асобнаю навукаю, дагэтуль яшчэ не былоапісання і падагульнення таго, што зрабілі беларускія лінгвісты ў галіневывучэння беларускай фразеалогіі, незаменных выяўленчых сродкаў літаратурнайтворчасці. Але нягледзячы на шырокую працу мовазнаўцаў, трэба адзначыць, штопакуль што здабыткі беларускай фразеалогіі, яе тэарэтычнага даследавання іапісання не вельмі прыкметныя, поле дзейнасці вельмі шырокае, а прыктычныявынікі і напрацоўкі нязначныя.
Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніхнародаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнайз іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскаймовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычныміфактарамі.
Індывідуальная сістэма фразеалагічныхадзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы,дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў усуседніх роднасных мовах.
Калі гаварыць пра этымалогіюфразеалагізмаў, то варта зазначыць, што сярод сабраных намі фразеалагізмаў задзначаным кампанентам, сустракаюцца як агульнаславянскія (адзначаюцца ўбеларускай, польскай і рускай мовах), так і ўласнамоўныя фразеалагічныяадзінкі. у нашай картатэцы зафіксаваны адносна невялікія па колькасці групыфразеалагізмаў з лексічным кампанентам “зямля” агульнаславянскіх іагульнаўсходнеславянскіх па сваім паходжанні. Абедзве гэты ягрупы складаюць 8,8%ад агульнай колькасці сабраных фразеалагічных адзінак.
Нязначнай таксама з’яўляецца групафразеалагізмаў з кампанентам “зямля”, якая характэрна выключна для польскаймовы.
Каля 11% складае група фразеалагізмаў, штоўжываюцца толькі ў рускай мове (8 адзінак).
Найбольшай з’яўляецца група фразеалагізмаўз лексічным кампанентам “зямля”, сабраных на базе слоўнікаў беларускай мовы.
У залежнасці ад лексічных значэнняў, усесабраныя намі фразеалагізмы можна сгрупаваць у розныя тэматычныя групы.Найбольш прадстаўленай з’яўляецца група фразеалагізмаў, якая мае абагуленаелексічнае значэнне “Жыццё і смерць чалавека”. Існуюць таксама такія тэматычныягрупы: “Месца, прастора”, “Паводзіны чалавека”, “Стан чалавека”.
З пункту гледжання сінтаксісу, асноўнаябольшасць фразеалагізмаў з кампанентам “зямля” пабудавана па схемесловазлучэнняў.
Па схеме простага (двусастаўнага ціаднасастаўнага) сказа пабудавана 31% фразеалагізмаў.
Толькі адзінкавыя фраземы маюць формуспалучэнняў назоўніка з прыназоўнікам.
Спіс літаратуры
1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.:Вышэйшая школа, — 1971, — 112 с.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларускаяэнцыклапедыя імя П.Броўкі, — 1994, — 654 с.
3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснайбеларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступеніканд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.
4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыкафразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, — 1991, — 110 с.
5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологическийсловарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, — 1991, — 193 с.
6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общейфразеологии. Воронеж, — 1972, -191 с.
7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі.Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, — 1991, — 110 с.
8. Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі іфразеалагчнай нормы / І.Я. Лепешаў. – Мінск.: Навука і тэхніка, 1984. – 263 с.
9. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускаймовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, — 1993. Т.1., — 590 с.,Т.2. 607 с.
10. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа.Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА “Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. –Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, — 115 с.
11. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшаяшкола, 1989 – 287 с.
12. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускайнароднай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 320 с.
13. Садоўская А.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ўсучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманневуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАНБеларусі. – Мн., 2002. – 21 с.
14. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектнымкантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА “БрДУ імя А.С.Пушкіна”. – Брэст:Выдавецтва УА “БрДУ імя А.С.Пушкіна”., 2004. – 123 с.
15. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический,прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа «Языки русскойкультуры», — 1996, — 288 с.
16. Фразеологический словарь русского языка. М.:Русский язык, — 1986, — 543 с.
17. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў усучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч.Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21с.
18. Янкоўскі Ф. Роднае слова. – Мн., “Вышэйшая школа”,- 1972, — 448 с.
19. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. StanislawSkorupka. – 1974, — Warszawa.