№ 1.
У паэме «Тарасава доля» паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ён падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.
У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта.
Жыцце i творчасць Тараса Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi. Гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым — у Пецярбургу. Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы, крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных людзей, — як i на Украiне. Беларускага паэта цiкавiць не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце. Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ёй i у вымушанай разлуцы.
Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак, ён шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне.
Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты на дзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн шлях, «катаржны, нялегкi, вытаптаны горам», прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ён адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго стала неад’емнай часткай духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа.
Першы i заключны раздзелы пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную, Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы, шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне.
Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у «Тарасавай доле» выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, напiсаным у стылi Шаучэнкавага «Заповiта».
№ 2.
Паэма прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаучэнкi. Янка Купала цiкавiуся творчасцю Шаучэнкi, перакладау яго творы на бел. мову. Лес бел. i укр. народау аднолькавы. Янка Купала дамагауся сцiпласцю паэмы стварыць цэласны малюнак жыцця Тараса Шаучэнкi.
“Тарасова доля” — паэма лiра-эпiчная. Старонкi бiяграфii Ш. служаць аутару падставай для роздуму, для выказвання сваiх запаведных думаК.Купала дамагауся сцiласцi паэмы. Многа пакут перажыу Ш. у арэнбургскiм стэпе, адорваны ад роднай зямлi, сяброу, ад любiмай справы пiсаць вершы, маляваць. Купала нагадвае пра яго сны, пра яго гатоунасць маляваць хоць бы уласнай крывню — перад намi жывы вобраз салдата. Шаучэнку выкупiлi з прыгоннай залежнасцi яго сябры, рускiя. Гэты факт дау падставу Коласу для вялiкага абуджэння, для выкрыцця жорсткасцi эксплуататарау.
Ад малюнкау мiнулага К. пераходзiць да сучаснасцi, расказвае як жыве Украiна у сям’i савецкiх народау. Галоуная думка твора аб тым што слова Тараса дало вялiкi плен — яно дапамагло народу скiнуць ланцугi i зажыць шчаслiва. За гэта шануе народ свайго сына i любiць яго. Купала супастауляе жыцце украiнскага Кабзара са сваiм уласным. Слова Ш. не раз далятала на бел. зямлю.
Адзiн з разделау паэмы К. прысвячае агульнасцi лесу двух суседнiх народау. На грунце гэтай агульнасцi расла культура i лiтаратура, блiзкая i зразумелая беларусам i украiнцам. Вялiкае уражанне зрабiла на Ш. Беларусь. Ш-ка цiкавiуся бел. песнямi i пад iх уплывам напiсау некаторыя вершы. Паэмай «Тарасава доля” К. праспявау натхненую песню вялiкаму Кабзару, якi „здабыу сабе славу не з плiты, з слоу, што не крыша нi век, нi тапор.“