Праблемыразвіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
Паводле сферывыкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляеццы на агульнаўжывальную іабмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайнаўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу спецыяльнаялексіка падзяляецца на тэрміналогію, прафесіяналізмы і наменклатуру. Словатэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:
— Сістэматэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўваеадпаведную сістэму паняццяў.Напрыклад, тэрміналогія эканомікі, мовазнаўчая,юрыдычная тэрміналогія. У больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць дляабазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў гэтых галін дзейнасці.
— Раздзелмовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.
Пад прафесіяналізмамі звычайнаразумеюць словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі,сферы дзейнасці. Прафесіяналізмы і тэрміны складаюць паняцце «спецыяльнаялексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафесіяналізмаў сістэматызаванасцю, унармаванасцю,кадыфікаванасцю. Прафесіяналізмы ж часта з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі,выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, пераважна ў гутарковым стылі іхарактарызуюцца эмацыянальнасцю, напр., у асяроддзі камп’ютэршчыкаў: вінда(віндаўс), клава (клавіятура), жалеза (камп’ютэр), знесці вінду (удаліцьвіндаўс). Прымета эмацыянальнасці прынцыпова адрознівае прафесіяналізмы адтэрмінаў, якім уласціва неэмацыянальнасць, дакладнасць, адназначнасць,наяўнасць строга вызначанай дэфініцыі (азначэння) і інш.
Паняцце «наменклатура»некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючыабстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, якіяабазначаюцца наменклатурнымі знакамі, напр., геграфічныя тэрміны рака, гара ігеграфічная наменклатура – назвы канкрэтных гор, рэк. Некаторыя даследчыкіўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметытэрмінаў і наменклатуры.
Прынцыповаезначэнне для даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове,утварэння, упарадкавання і складу нацыянальнай тэрміналогіі, узаемадзеянняпаміж агульнаўжывальнай лексікай і тэрміналогіяй мае вырашэнне пытання абсутнасці паняцця «тэрмін». Спробы вызначэння сутнасці гэтага паняцця маюцьглыбокую навуковую традыцыю. Сярод мноства існуючых ад старажытнагрэчаскайнавукі часоў Платона азначэнняў тэрміна асноўнае месца займаюць тыя, якіяадзначаюць яго суаднесенасць са строгай дэфініцыяй і кваліфікуюць тэрмін якзнак спецыяльнага паняцця.
У большасцісучасных лінгвістычных даследаванняў адзначаюцца таксама прыметыдэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў, іх адрозненне аднаменклатурных назваў і інш.
У сваёйаснове прыметы дэфінітыўнасці, сістэмнасці, спецыяльнасці тэрмінаў нез’яўляюцца процілеглымі пэўным уласцівасцям агульнаўжывальных слоў. Так,прымета дэфінітыўнасці, якая выяўляецца ў тым, што навуковае азначэнне выступаенеад’емнай часткай тэрміна, па сваёй сутнасці з’яўляецца толькі спецыфічнымпраяўленнем агульных суадносін «знак – абазначанае», «слова – значэнне».
Прыметусістэмнасці тэрміна ў сэнсе суаднесенасці яго з сістэмай паняццяў таксама нельганазваць прынцыпова адметнай рысай у параўнанні з агульнаўжывальным словам. Яеадметная асаблівасць заключаецца толькі ў тым, што тэрміны як словы абословазлучэнні пэўнай спецыяльнай сферы (навука, тэхніка, мастацтва і інш.)суаднесены з сістэмай паняццяў гэтай сферы, у той час як пэўная тэматычнаягрупа агульнаўжывальнай лексікі суаднесена з сістэмай адпаведных паняццяў іншайсферы. Аднак пры больш дэтальным аналізе семантычнай суаднесенасці тэрмінаў, іхлексічнай і сінтаксічнай спалучальнасці, словаўтваральных гнёздаў і інш.выяўляюцца іх адметныя рысы ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі.
Тэрмін непроціпастаўлен па сваіх асноўных прыметах агульнаўжывальнаму слову. І гэтапацверджана на матэрыяле тых даследаванняў, у якіх тэрміналогія разглядаецца ўскладзе літаратурнай лексікі ў якасці найважнейшага элемента функцыянальнагастылю літаратурнай мовы, або самастойнай функцыянальнай разнавіднасціагульналітаратурнай лексікі, або без размежавання гэтых двух паняццяў і з іхсінанімічным выкарыстаннем з паняццем «мова навукова-тэхнічнай літаратуры».
Аднакадрозненне тэрміна ад агульнаўжывальнага слова не абмяжоўваецца толькі ягоасаблівай функцыяй. Сама гэта асаблівая функцыя, якая праяўляецца, на думкудаследчыкаў, у сферы намінацыі (галіны навукі, тэхнікі, мастацтва…) і ў сферыўжывання (вузкае кола спецыялістаў дадзенай галіны), накладвае пэўную спецыфікуна прыроду тэрмінаў як моўных знакаў, сістэму іх утварэння, сістэмнуюграматычную і семантычную арганізацыю. У сувязі з гэтым заканамернасцісловаўтварэння, лексіка-генетычныя, лексіка-граматычныя, лексіка-семантычныя ііншыя працэсы характарызуюцца ў тэрміналогіі пэўнай спецыфікай, прычым сама гэтаспецыфіка ў кожнай нацыянальнай мове выяўляецца па-свойму.
Такім чынам,выказванні, што тэрміны — гэта тыя ж словы, справядлівае толькі на ўзроўніагульнага падыходу да вырашэння праблемы аб уключэнні або неўключэннітэрміналогіі ў сістэму мовы.
Такі агульныпадыход да вызначэння сутнасці тэрміна апраўданы і неабходны для вызначэннятэарэтычных прынцыпаў характарыстыкі статусу тэрмінаў як пэўных знакаў. Аднакён не выключае неабходнасці ўлічваць спецыфіку тэрміна, якая заключаецца ў тым,што гэта слова (або словазлучэнне) са спецыяльна-абумоўленым характарамдэфінітыўнасці, сістэмнасці, адназначнасці ў складзе ўпарадкаванайтэрміналагічнай сістэмы, звязаным з асаблівасцямі сістэмы навуковых, тэхнічных,мастацкіх і іншых паняццяў.
Сутнасцьдругога, прынцыпова іншага падыходу да вызначэння месца тэрміналогіі ўлексічнай сістэме мовы, заключаецца ўтым, што «ў агульнай мове няма тэрмінаў якмоўных знакаў, рэгламентаваных рэжымам іншай семіятычнай сістэмы, ёсць словы,якія з’яўляюцца па паходжанні тэрмінамі» (Толикина, 1970, 63), што азначаевылучэнне тэрміналогіі за межы лексічнай сістэмы агульналітаратурнай мовы.Паколькі ў выніку такога падыходу тэрміналогія вылучаецца за межыагульналітаратурнай лексікі, то лагічна з’яўляецца як бы магчымасць інеабходнасць яе «самастойнага» ўзнікнення і развіцця, незалежна ад стануразвіцця лексічнай, словаўтваральнай, граматычнай і лексіка-семантычнай сістэмымовы. Такая «самастойнасць», у сваю чаргу, дапускае магчымасць сітуацыі, калімова з развітай лексічнай, словаўтваральнай, граматычнай, лексіка-семантычнайсістэмамі не здольна выконваць функцыі перадачы і захоўвання навукова-тэхнічнайінфармацыі. У прыватнасці, на некаторых нарадах па пытаннях функцыянавання іразвіцця нацыянальных моў у часы былога СССР даводзілася часам чуць адудзельнікаў (мала знаёмых нават з існаваннем традыцый выкарыстання беларускаймовы ў навучанні) аб тым, што цяжка ўявіць, як можна перадацьнавукова-тэхнічныя паняцці ў беларускай тэрміналогіі. На вялікі жаль, такіявыказванні даводзіцца калі-нікалі чуць і сёння. Развітасць сістэмы мовы прыгэтым як бы і не прымаецца ў разлік.
Прыведзенаевышэй выказванне аб тым, што «ў агульнай мове няма тэрмінаў як моўных знакаў, аёсць словы, якія з’яўляюцца па паходжанні тэрмінамі», можна прызнаць слушнымі толькіў дачыненні да характарыстыкі тэрмінаў як элементаў, знакаў пэўнайтэрміналагічнай сістэмы, у якой яны толькі і здольны выконваць сваюнамінатыўную функцыю ці функцыю выражэння пэўнага паняцця, адным словам, толькіў дачыненні да функцыянальнай характарыстыкі тэрмінаў. Яно ні ў якой меры невыражае генетычную характарыстыку тэрмінаў, крыніц, спосабаў і сродкаў іхмоўнага афармлення.
Непарыўнаясувязь нацыянальнай тэрміналогіі з адпаведнай мовай выразна наглядаецца наматэрыяле беларускай мовы, прычым як у гістарычным аспекце, так і на сучасным этапе яеразвіцця.
Як вядома, тэрміналагічнаялексіка старабеларускай мовы XIV — першай паловы XVII стагоддзяў развівалася іфункцыянавала вельмі актыўна ў сувязі з выкарыстаннем яе ва ўсіх сферахдзяржаўнай, гаспадарчай, грамадскай, культурна-асветніцкай і іншай дзейнасці,паколькі юрыдычна і фактычна старажытная беларуская мова была ў той часдзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. У выніку ў ёй была выпрацаванабагатая і разгалінаваная сістэма тэрміналагічных сродкаў, якая адлюстроўвалаасноўныя напрамкі гаспадарчага, грамадскага, культурна-навуковага жыцця:грамадска-палітычная і юрыдычная, сельскагаспадарчая, промыславая(тэрміналагічная лексіка промыслаў), гандлёвая, вайсковая, а таксамамовазнаўчая, матэматычная, астранамічная і інш.
Упрыватнасці, фарміраванне грамадска-палітычнай і юрыдычнай старажытнайбеларускай лексікі было найбольш раннім і інтэнсіўным у выніку яе выкарыстанняў дзяржаўных, судовых установах, у знешніх дзяржаўных і гандлёвых сувязяхВялікага княства Літоўскага. Актыўнае фарміраванне гандлёвай старажытнайбеларускай лексікі адбывалася з XV стагоддзя разам з бурным развіццём гарадоў зіх рамеснай і гандлёвай дзейнасцю, узнікненнем буйных мясцовых рынкаў, цэнтраміякіх былі Мінск (па-тагачаснаму Менск, Менеск, дзе выразна прасочваеццаэтымалогія назвы, непасрэдна звязаная з выключнай роляй горада ўгандлёва-эканамічных сувязях) Брэст, Віцебск. Гандлёвая тэрміналогіярасшыралася і пад уплывам знешняга гандлю гарадоў Вялікага княства Літоўскага зрастучымі гарадамі Рускай дзяржавы, а пасля разгрому Тэўтонскага ордэна — зЗахадам, праз Прыбалтыку, прычым афіцыйнае афармленне гандлёвых сувязейажыццяўлялася на беларускай мове. Вайсковая тэрміналогія старажытнай беларускаймовы інтэнсіўна развівалася ў выніку таго, што знаходзячыся ў геаграфічнымцэнтры Еўропы, насельніцтву Беларусі даводзілася прымаць удзел у важнейшыхваенных падзеях XIV – XVIII стагоддзяў. Сфарміраваная старажытнабеларускаяваенная тэрміналогія адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця вайсковайсправы таго часу.
К канцу XVIстагоддзя ў сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі аказалася ўскладзе Рэчы Паспалітай, пачынаецца актыўная паланізацыя беларускага іўкраінскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у прыватнасці, адкрытаяпаланізацыя школы. Беларуская мова паступова страчвае сваюпоўнафункцыянальнасць, выцясняецца польскай і лацінскай з афіцыйнай сферы.
Пералічаныявышэй групы старажытнабеларускай тэрміналагічнай лексікі атрымалі ў сучаснайбеларускай лінгвістыцы даволі падрабязны аналіз, чаго зусім нельга сказаць, якгэта ні парадаксальна, аб большасці галін сучаснай тэрміналогіі, якая ўбеларускім мовазнаўстве не толькі не вывучалася, але і не атрымліваласістэмнага ўпарадкавання і выкарыстання. (Апошняе безумоўна звязана забмежаваннем функцый беларускай мовы ў сферах дзяржаўнага,грамадска-палітычнага, навуковага, эканамічнага жыцця, у выніку чаго намэтанакіраванае развіццё і ўпарадкаванне тэрміналогіі многіх галін навукі,тэхнікі накладвалася маўклівая забарона, яно “не заахвочвалася”, адпаведныятэрміналагічныя слоўнікі не выдаваліся і г.д.).
Такія экстралінгвістычныяфактары, як забарона беларускай мовы, Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і пазнейзабарона яе царскім урадам Расіі, якія выклікалі больш чым стагодні перапынак уразвіцці пісьмовай традыцыі старажытнабеларускай і сучаснай беларускай мовы,адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць развіцця лексікі беларускай мовы. Некаторыядаследчыкі вызначаюць у гэтай сувязі нават страту пераемнасці пісьмовыхтрадыцый паміж старажытнай і новай, сучаснай беларускай мовай.
Відавочна,што ў найбольшай ступені адмоўна ўздзейнічаў перапынак функцыянаваннябеларускай мовы ў пісьмовай форме на фарміраванне тэрміналогіі, паколькізамацаванне тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў пісьмовых тэкстах. Здавалася б,што аб пераемнасці тэрміналагічнай лексікі ў такіх умовах наогул гаварыцьнемагчыма. Тым не менш, аналіз адпаведнай тэрміналагічнай лексікістаражытнабеларускага пісьменства і сучаснай тэрміналогіі канкрэтных галінвыяўляе відавочную сувязь, што наглядаецца нават пры самым першапачатковымсупастаўленні. У старажытнабеларускіх словах держава, звычай, здрадца, лист,пильновать, позыченье, помста, пригон, пригонныя люди, сварка, сведка, умова,шибеница; вага, важити, весец, гандель, гляк, грош, жалезник, кошт, крам,крама, купец, купованье, мостовое, мыто, перекуп, померное, прибыток,продавати, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом (агулом), уторговати; аранье,ботвинье, жито, збожье, зерне, лов (звериный, пташный, рыбный), селище, садиба,стайня; войско, воевник, наруч, начинье, зброя стрельчая, люди ратные, рукавицыпанцеровые; будованье, бытие, вапно, выхованье, грошы, жниво, зброя, истина,мова, небязпечность, особа, оборонца, паша, потреба, пытанье, сведомость,скарб, скрага, утиск, якость мы без цяжкасцей пазнаем сучасныя тэрміныадпаведных галін. Больш таго, беларусы, як і іншыя народы з даўняй пісьмовайтрадыцыяй, сапраўды могуць ганарыцца тым, што сучасны студэнт (які валодаебеларускай мовай) можа без цяжкасцей чытаць помнікі старажытнага беларускагапісьменства. У чым жа сакрэт значнай ступені пераемнасці тэрміналагічнайлексікі пры значным перапынку ў развіцці пісьмовай традыцыі ў гэтай сферы?
Адказ на гэтапытанне можа быць толькі адзін: у непадзельнай сувязі тэрміналогіі іагульнаўжывальнай лексікі, пісьмовай і вуснай формаў кож-най нацыянальнай мовы,у тым ліку і беларускай. Уласна ў гэтым і заключаецца доказ такой непарыўнасціна матэрыяле беларускай мовы ў гістарычным аспекце. Будучы забароненай у пісьмовайформе і ў афіцыйна-дзелавой сферы, беларускай мова не перастала развівацца ўжывой народнай гаворцы, захоўваючы сваю сістэму сродкаў і выпрацоўваючышматлікія новыя адзінкі, выкарыстаныя пазней у тэрміналагічным значэнні.
Доказамнепарыўнай сувязі тэрміналогіі з лексічнай сістэмай мовы на сучасным этапе яеразвіцця з’яўляецца тое, што, як паказвае практыка працы над тэрміналагічныміслоўнікамі сучаснай беларускай мовы, аб’ектыўных складанасцей для перадачы ўсіхнамінацый і паняццяў сучасных навук у беларускай мове не існуе, хоць убольшасці галін навукі і тэхнікі сістэматычная распрацоўка беларускайтэрміналогіі не праводзілася. Такім чынам, нягледзячы на адсутнасцьсістэматычнай і мэтанакіраванай дзейнасці па распрацоўцы і ўпарадкаваннюбеларускай тэрміналогіі многіх вузкіх галін навукі, беларуская мова валодаеўсімі лексічнымі, граматычнымі, словаўтваральнымі і іншымі сродкамі дляперадачы паняццяў і рэалій сучасных навук.
Гэтупарадаксальную на першы погляд сітуацыю можна растлумачыць зноў жа толькі цеснайсувяззю агульнаўжывальнай лексікі, словаўтваральных, граматычных і іншых моўныхсродкаў з тэрміналогіяй і тэрмінаўтварэннем.
Акрамязаключэння аб непарыўнай сувязі тэрміналогіі з сістэмай адпаведнай нацыянальнаймовы, на аснове праведзенага аналізу гістарычных фактаў і фактаў сучаснайтэрмінаграфічнай практыкі можна зрабіць вывад аб пэўнай заканамернасці.Сутнасць гэтай заканамернасці заключаецца ў тым, што сучасныя літаратурныя мовы(у тым ліку і беларуская), якія маюць даўнюю пісьмовую традыцыю, развітуюсістэму лексічных, словаўтваральных, лексіка-семантычных, граматычных і іншыхсродкаў, здольны выконваць усе функцыі чалавечых зносін, адной з якіхз’яўляецца так званая мова навукі і тэхнікі. Сама па сабе гэта заканамернасць ісведчыць аб непарыўнай сувязі тэрміналогіі з сістэмай сродкаў адпаведнайнацыянальнай мовы.
У вынікуможна зрабіць заключэнне, што аб’ектыўнамоўных абмежаванняў для развіцця івыкарыстання беларускай тэрміналогіі не існуе. Аднак існуюць іншыя, пераважнасуб’ектыўныя абмежаванні. Гэта недастатковае валоданне беларускай мовайнекаторымі вучонымі, выклад-чыкамі, служачымі, праблемы папаўненнятэрміналагічнага фонду ў сувязі з развіццём адпаведных галін дзейнасці, пытаннімоўнай палітыкі і інш.
Відавочна,што менавіта моўная палітыка дзяржавы вызначае “запатрабаванасць” ці“незапатрабаванасць” нацыянальнай тэрміналогіі ў адпаведнасці з выкарыстаннемабо невыкарыстаннем нацыянальнай мовы ў дзяржаўных органах, у навуцы,выкладанні, эканамічным і грамадска-палітычным жыцці, як відавочна і тое, штосучасная моўная палітыка недастаткова садзейнічае запатрабаванасці беларускаймовы і тэрміналогіі. У той жа час ёсць пэўная мяжа для ўзнаўлення і актывізацыітэрміналагічнай лексікі. Пры працяглай незапатрабаванасці, нефункцыянальнасціяна паступова набывае элементы штучнасці, безжыццёвасці, уласцівыя так званыммёртвым мовам ці, вобразна кажучы, мёртвым стылям пэўных няпоўнафункцыянальныхмоў, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана безкардынальных змен у сучаснай моўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У сучаснайбеларускай тэрміналогіі ўжо існуе пласт тэрмінаў, якія пры сваёй адпаведнасцізместу паняццяў, рэалій і заканамернасцям сучаснай беларускай мовы ўспрымаюццаяк штучныя (часам ацэньваюцца носьбітамі мовы як недарэчныя, “смешныя”) толькіз-за таго, што звязваюцца ў свядомасці з “ненавуковым” ці “недзелавым” стылем,паколькі практыкі выкарыстання ў навуковым і дзелавым стылях не маюць.Асацыяцыя толькі з агульнаўжывальным, часта нават толькі з размоўна-бытавым стыляміі выклікае іх непрымальнасць, “смешнасць”.
Усе функцыімовы як найважнейшага сродку зносін паміж людзьмі пэўным чынам звязаны зразвіццём грамадства, паколькі такія істотныя з’явы, якія вылучаюць чалавека збіялагічнага свету як Homo sapiens (чалавек разумны) — мова, свядомасць іграмадскі характар працоўнай дзейнасці, быцця, — цесна ўзаемазвязаны паміжсабой. Асноўныя функцыі мовы і маўлення маюць розную ступень універсальнасці ціэтнічнай адметнасці, што вельмі актуальна для так званых дзвюхмоўных ідыглосных моўных сітуацый, якія ўласцівы сучаснаму беларускаму грамадству.
Выключнаязначнасць камунікатыўнай ролі і дасканаласці мовы як найважнейшага сродкузносін становіцца зразумелай у тым відавочным факце, што ўзрастанне ролічалавечых зносін выступае адной з умоў і складальных частак сацыяльнагапрагрэсу. Развіццю грамадства адпавядае развіццё маўленчых зносін, здольныхадлюстроўваць і наладжваць складаную, і разнастайную дзейнасць людзей ва ўсіхсферах грамадскага быцця.
Дляграмадстваў з так званымі дзвюхмоўнымі і дыглоснымі сітуацыямі рэалізацыякамунікатыўных функцый абедзвюх моў з’яўляецца складанай і практычнаневырашальнай у поўнай меры. Хоць моўная сітуацыя як адзін з прадметаўсацыялінгвістыкі — гэта з’ява шматаспектная, шматпрыкметная і адзінаякласіфікацыя ўсёй разнастайнасці моўных сітуацый на Зямлі практычна немагчыма,аднак агляды такіх сітуацый на аснове тыпалагічна значымых прыкмет паказваюць,што збалансаваныя (раўнаважныя) моўныя сітуацыі пры юрыдычна абвешчанымшматмоўі ці двухмоўі практычна немагчымы. Гэта пацвярджаецца звычайнапрыкладамі Швейцарыі, Бельгіі і іншых краін. Напрыклад, з чатырох дзяржаўныхмоў Швейцарыі (рэтараманская, французская, нямецкая, італьянская) сацыяльныстатус рэтараманскай, якую лічаць роднай 50 тысяч чалавек — менш 1%насельніцтва, няроўны становішчу астатніх моў Швейцарыі.
Параўноўваючымоўную сітуацыю Беларусі, можна адзначыць адваротнае становішча: па дадзеныхперапісу 1979 года каля 84% (а па дадзеных перапісу 1999 года – каля 82%)беларусаў, якія жылі ў БССР і каля 70% усяго насельніцтва лічыла роднайбеларускую мову, аднак па сваіх сацыяльных функцыях яна зараз, як і ў перыядБССР стаіць відавочна ніжэй за рускую. Акрамя таго сам факт, што 18% беларусаў(на 2% больш у параўнанні з дадзенымі перапісу 1979 года) сёння не лічаць мовусваіх продкаў роднай мовай, сведчыць аб працэсе асіміляцыі карэннаганасельніцтва Беларусі ва ўмовах пераважнага выкарыстання рускай мовы ўдзяржаўным і грамадскім жыцці. Да таго ж значны працэнт гарадскога насельніцтвава ўмовах недастатковай папулярызацыі, культывавання нацыянальнай мовы ікультуры слаба валодае беларускай мовай.
З’яўляючысядухоўным зместам людской жыццядзейнасці сацыяльнай арганізацыі і пазнання, якіявыяўляюцца ў нацыянальна адметных тыпах эканомікі, правасвядомасці, мастацтва,рэлігіі, тэарэтычных і практычных ведаў, культура сапраўды выступае “сэнсамжыцця народа”. Мова ж як сродак зносін і мыслення, кансалідацыі грамадства ёсцьбазавы, асновапаложны элемент культуры.
Відавочна,што побач з інтэграцыйнымі працэсамі ў эканоміцы патрэбны не менш актыўныяпрацэсы ў папулярызацыі, культывавання нацыянальнай мовы, культуры, як гэтанаглядаецца зараз у славянскім свеце, у Заходняй Еўропе (дзяржаўныя мерыФранцыі, Германіі ў падтрымку моў карэнных этнасаў). Відавочна, што длязахавання беларускай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя неабходна яедзяржаўная падтрымка. Як і любая іншая мова, якая знаходзіцца ў суседстве змовай самай вялікай дзяржавы свету, што мае значна большую вядомасць, значныміжнародны прэстыж, прытым, што рускамоўнае насельніцтва Беларусі вызначаеццазначна большай сацыяльнай актыўнасцю, займае кіраўніцкія пасады ў дзяржаве,беларуская мова не зможа захаваць высокі сацыяльны статус. Адным з найважнейшыхмомантаў выступае ў гэтым напрамку пашырэнне функцый беларускай мовы ўдзяржаўнай сферы, у грамадскім жыцці, яе выкарыстанне ў органах дзяржаўнагакіравання, у дзяржаўных арганізацыях, установах, на прадпрыемствах.
Мова — найважнейшае культурнае дасягненне народа, аб’ект яго любові і гонару. Яна мае і вялікуюкансалідуючую ролю ў грамадстве. Па-першае, аб’ядноўвае пакаленні з глыбокайдаўніны, па-другое, аб’ядноўвае грамадства на кожным канкрэтным адрэзку часу іў геаграфічнай прасторы. Мы можам і сёння чытаць і разумець помнікі старажытнагабеларускага пісьменства − дагаворы старажытнага Полацка, Віцебска,Смаленска з Рыгаю і Гоцкім берагам, старажытныя беларускія берасцяныя граматы,“Дагавор Полацка з Рыгай” 1330 г., “Даравальную грамату” Вітаўта літоўскімканонікам 1399 г., “Судзебнік” караля Казіміра Ягелончыка 1468 г., “Кнігусудовых спраў” 1516 г., Статут Вялікага княства Літоўскага і іншыя тэкстыдзелавога старажытнабеларускага пісьменства (да нашага часу дайшлі амаль 600тамоў твораў старажытнага беларускага дзелавога пісьменства так званайЛітоўскай метрыкі).
Мноствамстаражытных беларускіх помнікаў можна сапраўды ганарыцца, іх колькасць,асабліва друкаваных, значна большая з суседнімі Расіяй і Украінай. Можнаганарыцца і самім фактам таго, што пры вядомых перапынках у выкарыстаннібеларускай мовы ў дзяржаўным і грамадскім жыцці нам зразумелы ўсе пісьмовыястаражытнабеларускія тэксты, што сведчыць аб захаванні моўнай пераемнасці.Аднак, імкнучыся да аб’ектыўнасці, нельга не сказаць, што ў нашым грамадстве незахавалася ў належнай меры самае галоўнае — шырокае веданне гэтых моўныхпомнікаў старажытнабеларускага пісьменства, як і народна-гістарычных традыцый уцэлым.
Дзелавоестаражытнабеларускае пісьменства XIV — XVIII стагоддзяў, летапісы XV — XVIIстагоддзяў, мастацкая і палемічная літаратура, першыя беларускія іўсходнеславянскія граматыкі, рэлігійная літаратура XVI — XVII стагоддзяў, у тымліку і выдатная спадчына Ф.Скарыны, перакладная жыційная літаратура XV — XVIстагоддзяў, мемуарная літаратура XVII стагоддзя — уся гэта багатая моўнаяспадчына часта проста невядома людзям і таму не можа быць аб’ектам любові ігонару, вялікім аб’яднаўчым фактарам.
Аб’яднаўчаяроля мовы ў гістарычным часе становіцца аб’ектыўна магчымай таму, што мова — гэта сродак камунікацыі, а не яе змест, які, як вядома, зменлівы. Сродак жа камунікацыі- гэта нешта універсальнае, нязменнае для ўсіх пакаленняў. Аднак сёння мы неможам сказаць, што беларуская мова выконвае кансалідуючую функцыю ў грамадстве,яе сацыяльны статус зніжаецца. Чыста аб’ектыўна не можа выконваць такую функцыюі руская мова, паколькі не з’яўляецца мовай карэннага насельніцтва (па дадзеныхперапісу насельніцтва 1999 г. беларускую мову лічаць роднай 7 мільёнаў 30 тысяччалавек — 82% беларусаў і 18% небеларусаў).
Узмацненнеінтэграцыйных працэсаў у эканоміцы еўрапейскіх і іншых дзяржаў свету,узрастанне сусветнай стандартызацыі адбываюцца адначасова з актывізацыяйгуманітарнай культуры, у цэнтры якой знаходзіцца цікавасць да індывідуальнасці,адметнасці. У гэтай сувязі сучасныя сацыяльныя лінгвісты адзначаюць, штоўзмацняецца цяга самых розных народаў да сваіх каранёў, да “свайго роднага”,блізкага, нідзе не паўтаральнага, у тым ліку — да роднай мовы. Для чалавека ўроднай мове захоўваецца жыццёва важны вопыт першага знаёмства са светам. Восьчаму так важна зберагчы гэта натуральнае моўнае асяроддзе.
Выразнымсведчаннем таго, што для чалавека вельмі важна зберагчы традыцыйнае,натуральнае моўнае асяроддзе выступае той факт, што нягледзячы на значныяперыяды забароны або абмежаванага выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаўнымграмадскім жыцці, пераважная большасць беларусаў лічыць яе роднай.
Сучаснаяканцэпцыя гуманітарнай падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнайгуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурных асаблівасцяў.
Длястанаўлення і развіцця асобы кіраўніка, лідэра асабліва неабходны сфарміраваныя веды папытаннях нацыянальнай мадэлі свету, сутнасці нацыянальнага светаўспрымання,звязанага з рэалзіацыяй ідэй дабра і справядлівасці ў грамадстве, дзяржаве, народна-гістарычныхтрадыцый, якія бяруць свой пачатак з асаблівасцей этнагенезу. Яны выяўляюцца ўадметных рысах псіхалогіі, паводзін і адлюстраваны ў народных традыцыях, уэтнаграфіі, рэлігіі, фальклоры, народным укладзе жыцця, мове, літаратуры ііншых пластах нацыянальнай культуры.
Па сутнасцітолькі ў выніку дасягнення і абагульнення ведаў аб нацыянальным менталітэце,нацыянальным характары, аб асаблівасцях фарміравання ідэі беларускайдзяржаўнасці і ідэй дабра і справядлівасці ў дзяржаве ўвогуле, асаблівасцейнацыянальнай самасвядомасці і міжнацыянальных адносін і г.д. магчымы выяўленнеі фармуляванне нацыянальнай ідэі, якая з’яўляецца неабходным элементам пабудовыэфектыўнай дзяржавы.
Сусветнаяпрактыка дзяржаўна-эканамічнага развіцця сведчыць аб тым, што хоць эканоміка із’яўляецца рухавіком развіцця дзяржавы, аднак сілкуецца гэты рухавік з крыніцыгуманітарнай якасці, паколькі ў аснове развіцця грамадства знаходзіцца чалавекз яго духоўнымі якасцямі, каштоўнасцямі, запатрабаваннямі (Л. М. Лыч).
Усведамленнеі ўлік нацыянальных асаблівасцяў не як нечага вышэйшага ў параўнанні з іншымінародамі, а як непаўторнага злучэння нацыянальных і агульначалавечых рыс ікаштоўнасцей, са стратай якіх свет народаў стаў бы, па дакладным выказванніДз.С.Ліхачова, “сумным і шэрым”, мае прынцыпова важнае значэнне длякансалідацыі народа на аснове высокіх духоўных крыніц, традыцый, каштоўнасцей,гэта значыць мае грамадскае і дзяржаўнае значэнне. Узнаўленне і развіццёнацыянальных форм быцця на аснове вывучэння нацыянальнага гістарычнага вопыту ідухоўных каштоўнасцей ствараюць самыя спрыяльныя ўмовы для развіцця асобы.
Практыкасучаснага жыцця паказвае, што многія спецыялісты, кіраўнікі ці ўвогуле неразважаюць пра такія грамадска важныя пытанні, як нацыянальныя асаблівасці,нацыянальная ідэя, ці свядома адыходзяць ад такіх разважанняў з-занесфарміраванасці названых вышэй ведаў і перакананняў, часта абумоўленайгістарычнымі ўмовамі. Пры фарміраванні гэтых ведаў і перакананняў важна неаддаваць такое прынцыпова важнае пытанне на водкуп толькі аднамуграмадска-палітычнаму руху. Гэта наносіць вялікі ўрон ўсяму працэсу развіццянацыянальнай самасвядомасці, кансалідацыі грамадства на аснове нацыянальныхтрадыцый, станаўленню нацыянальнай ідэі.
Яшчэ аднымважным комплексам пытанняў гуманітарнай падрыхтоўкі кіраўнікоў выступаюць цесназвязаныя з пытаннямі беларусазнаўства праблемы сацыялінгвістыкі: народы свету імовы, шматмоўныя супольнасці, сусветная стандартызацыя і нацыянальная культура,мовы свету і нацыянальна-моўная палітыка, нацыянальныя асаблівасці, мова якдухоўная спадчына, якая аб’ядноўвае пакаленні, сітуацыя двухмоўя ў свеце,дыглосія як від незбалансаванага двухмоўя, прававы статус моў і юрыдычныспектар падыходаў да моў, законы аб мове і правы асобы (адміністрацыйная практыка,фінансава-эканамічныя рычагі), мова і грамадства, мова і этнас, мова і культураі г.д.
Асобнымаспектам гуманітарнай лінгвістычнай падрыхтоўкі кіраўнікоў з’яўляеццафарміраванне ведаў аб маўленчых паводзінах і культуры маўлення ўпрафесійна-службовых адносінах, аб асаблівасцях афіцыйна-дзелавога стылю,маўленчай культуры дзелавой палемікі, публічнага дзелавога маўлення, рэкламнайдзейнасці, арганізацыйнай дзейнасці.
Спісвыкарыстаных крыніц
1. Сцяцко П.У., ГуліцкіМ.Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990.
2. Арашонкава Г.У.,Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І., Тэорыя і практыка беларускайтэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999. 175 с.
3. Сучасная беларускаялітаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мінск, Вышэйшая школа,1984, 190 с.
4. Беларуская мова.Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія.Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшаяшкола, 1987. 429 с.
5. Антанюк Л.А.Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. –3-е выданне. – Мн., 2005. –240 с.