10. 02. 01 – белорусский язык

10.02.01 – белорусский язык Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 23 августа 2007 г. № 138 Змест праграмыПраграма кандыдацкага мінімуму па спецыяльнасці “Беларуская мова” складзена з улікам таго, што асоба, якая здае экзамен, павінна практычна валодаць беларускай мовай, мець глыбокія веды па ўсіх пытаннях прапанаваных раздзелаў на фанетычным, марфалагічным, лексічным і сінтаксічным узроўнях, добра арыентавацца ў пытаннях гісторыі мовы і гістарычнай граматыкі, а таксама дыялекталогіі беларускай мовы. Мэта праграмы-мінімуму – падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць трывалай навукова-тэарэтычнай, метадалагічнай і метадычнай базай, здольных самастойна весці навукова-даследчую работу ў галіне лінгвістыкі, арыентавацца ў шырокім коле праблем, прадстаўленых у першакрыніцах.Задачы – даць навуковыя веды пра лексічны склад, фразеалогію, фанетычную сістэму, граматычны лад беларускай мовы, сфарміраваць у маладых вучоных комплекс навыкаў для паспяховай даследчыцкай працы ў галіне мовазнаўства, выпрацаваць уменні крытычнага аналізу найбольш складаных тэарэтычных праблем сучаснага мовазнаўства, падрыхтаваць суіскальнікаў вучонай ступені да педагагічнай і выхаваўчай дзейнасці ў вышэйшай школе.^ Патрабаванні да ўзроўню ведаў аспіранта:мець навуковае ўяўленне пра мову як сістэму; аналізаваць айчынныя і замежныя літаратурныя крыніцы з мэтай вылучэння асноўных лінгвістычных напрамкаў і паняццяў; апісваць і тлумачыць сутнасць сучасных тэндэнцый развіцця граматычнага ладу мовы; асэнсоўваць і разумець інтэграцыю ўсіх узроўняў моўнай сістэмы; арыентавацца ў класіфікацыях, прапануемых у навуковай літаратуры; выкарыстоўваць параўнальна-супастаўляльны падыход для пошуку і апісання універсальнага і нацыянальна-спецыфічнага; валодаць методыкай лінгвістычнага аналізу моўных з’яў; дасканала валодаць лінгвістычнай тэрміналогіяй.Суіскальнік вучонай ступені па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова павінен свабодна арыентавацца ў пытаннях праграмы і змесце прапанаванай лінгвістычнай літаратуры, ведаць новыя публікацыі па актуальных праблемах беларусістыкі, умець даказваць уласны погляд на дыскусійныя палажэнні.Суіскальніку вучонай ступені, акрамя пытанняў з любога раздзела дадзенай праграмы, прапануюцца таксама пытанні, звязаныя з тэмай кандыдацкай дысертацыі. Пры гэтым можа быць зададзена неабмежаваная колькасць пытанняў з мэтай выявіць веды па навуковай літаратуры, блізкай да тэмы даследавання.І. Агульныя пытанні мовазнаўстваПрадмет і задачы мовазнаўства. Месца мовазнаўства ў сістэме навук. Метады даследавання мовы.Гіпотэзы паходжання мовы. Асноўныя канцэпцыі прыроды мовы.Мова як грамадская з’ява. Мова і грамадства.Мова як сродак зносін.Мова і мысленне.Мова як сістэма знакаў. Структура моўнага знака. План зместу і план выражэння.Моўная сістэма, яе функцыянаванне і развіццё. Сінхранія і дыяхранія.Будова моўнай сістэмы. Ярусная будова мовы. Паняцце аб сістэме і структуры.Мова і маўленне.Параўнальна-гістарычны метад. Генеалагічная класіфікацыя моў.Праблемы тыпалагічнага вывучэння моў. Моўныя універсаліі.Сацыялінгвістыка. Псіхалінгвістыка. Кагнітыўная лінгвістыка. Прыкладное мовазнаўства.^ IІ. Агульныя звесткі пра беларускую мовуБеларуская мова – нацыянальная мова беларускага народаЛітаратурная мова, яе пісьмовая і вусная разнавіднасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы (лексічныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя, стылістычныя).^ Прарадзіма славян і глотагенез беларусаўМесца беларускай мовы ў сям’і славянскіх моў (генетычная характарыстыка). Беларуская літаратурная мова сярод славянскіх літаратурных моў (тыпалагічная характарыстыка).^ Характарыстыка беларускай мовы на фоне іншых славянскіх моўМесца беларускай мовы сярод усходнеславянскіх моў (рускай, украінскай) – падабенства і адрозненні. Ізаглосныя сувязі беларускай мовы з заходнеславянскімі мовамі. Ізаглосныя сувязі беларускай мовы з паўднёваславянскімі мовамі.^ Беларуская мова ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўяСучасная моўная сітуацыя ў Беларусі. Заканадаўчы і рэальны статус беларускай і рускай моў у Беларусі. Функцыянаванне 6еларускай мовы ў розных сферах моўных зносін на сучасным этапе. Інтэрферэнцыя і культура беларускай мовы.^ Беларуская мова за межамі БеларусіАсноўныя цэнтры вывучэння беларускай мовы і культуры за мяжой. Замежныя публікацыі па беларускай мове. Беларуская мова на Міжнародных з’ездах славістаў (1929-2005 гг.). Беларуская мова ў бібліяграфічных даведніках па славянскаму мовазнаўству.^ Паняцці і ключавыя словы: літаратурная мова, дыялектная мова, моўная сітуацыя, інтэрферэнцыя, кулыпура мовы, сферы зносін.IIІ. Фанетыка і фаналогіяФанетычная сістэма беларускай мовыАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных гукаў у беларускай літаратурнай мове па месцу ўтварэння, па спосабу ўтварэння, па ўдзелу голасу і шуму. Акустычная характарыстыка зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы. Глухія і эвонкія зычныя гукі. Санорныя зычныя гукі. Мяккія зычныя гукі. Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных гукаў у мове.^ Функцыянальная характарыстыка гукаў беларускай мовыПаняцце фанемы. Сістэма фанем беларускай літаратурнай мовы. Фанемная прыналежнасць гукаў [ы], [і], [у], [ў], [в], [в’], [j]. Асноўныя карэляцыі зычных фанем. Прыстаўныя зычныя і галосныя, падоўжаныя зычныя.^ Беларуская марфаналогіяГістарычныя чаргаванні зычных і галосных гукаў і іх марфалагічнае значэнне ў розных часцінах мовы.Націск у беларускай літаратурнай мовеХарактарыстыка слоўнага націску. Фаналагічныя ўласцівасці беларускага слоўнага націску. Акцэнтуацыйныя варыянты і прычыны іх узнікнення.^ Літаратурныя нормы вымаўлення галосных і зычных гукаўПрычыны адхіленняў ад літаратурных норм вымаўлення. Паняцці і ключавыя словы: гук, склад, націск, інтанацыя; галосныя і зычныя гукі, класіфікацыя гукаў, звонкія і глухія зычныя, санорныя, палаталізаваныя і непалаталізаваныя зычныя, лабіялізаваныя галосныя, прыстаўныя зычныя і галосныя, гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.^ IV. Лексікалогія і фразеалогіяЛексіка-семантычная сістэма беларускай мовыЗначэнне як моўны феномен. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Значэнне і паняцце. Суадносіны паміж сігніфікатам і дэнататам у сувязі з проціпастаўленнем канкрэтнай і абстрактнай лексікі. Унутраная форма слова. Заканамернасці развіцця значэння слова.^ Парадыгматычныя адносіны ў лексіцы беларускай мовыКатэгарыяльныя адносіны ў лексіцы і катэгарыяльныя адносіны ў семантыцы (паняційныя катэгорыі). Адрозненне лексічнай і лексіка-семантычнай катэгорыі. Тыпалогія лексічных катэгорый у беларускай мове. Амонімы, сінонімы, паронімы, антонімы ў беларускай мове. Родавідавыя карэляцыі лексічных адзінак. ^ Семантычная структура словаМетады аналізу семантыкі лексічных адзінак. Значэнне слова ў парадыгме кампанентнага аналізу. Семантычная структура мнагазначнага слова. Тыпалогія полісеміі. Крытэрыі адрознення аманіміі і мнагазначнасці.^ Сістэмная арганізацыя лексікіСістэмны і функцыянальны аспекты класіфікацыі паняційных катэгорый і лексічных значэнняў слова. Паняцце поля ў лінгвістыцы. Семантычныя палі, лексіка-семантычныя групы, тэматычныя групы як адзінкі класіфікацыі лексічнага складу мовы.^ Лексіка беларускай мовы паводле паходжанняСпрадвечнабеларуская лексіка і яе гістарычныя пласты (агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і ўласнабеларускія словы). Запазычаная лексіка.^ Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстанняАгульнаўжывальная лексіка. Лексіка абмежаванага ўжывання. Архаізмы і гістарызмы. Неалагізмы. Дыялектная лексіка. Размоўная лексіка. Тэрміналагічная лексіка.^ Лексіка і нацыянальна-моўная карціна светуМоўнае значэнне ў лінгвакультуралогіі. Адлюстраванне архетыпавых (этнічных) і сацыяльных канцэптаў у лексіцы і граматыцы. Паняцце культурэмы.^ V. СловаўтварэннеСловаўтваральная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовыАдзінкі словаўтварэння. Субстанцыянальныя і класіфікацыйныя адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове (база, фармант, сінтагма, словаўтваральная пара, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральны рад, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо). Словаўтваральны тып як асноўная адзінка апісання сінхроннай сістэмы словаўтварэння. Мутацыйнае, транспазіцыйнае і мадыфікацыйнае словаўтварэнне.^ Словаўтваральныя спосабы і сродкіАфіксальныя спосабы словаўтварэння (суфіксальны, прэфіксальны, постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны і інш.), аснова-і словаскладанне ў беларускай мове. Складанаскарочаны спосаб словаўтварэння, тыпы абрэвіятур. Марфолага-сінтаксічны спосаб словаўтварэння ў беларускай мове.^ Словаўтваральная марфаналогіяЧаргаванне. Усячэнне. Нарашчэнне. Сцяжэнне.Словаўтварэнне часцін мовыСловаўтварэнне назоўнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Словаўтварэнне лічэбнікаў. Словаўтварэнне займеннікаў. Словаўтварэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне прыслоўяў. Словаўтварэнне непаўназначных часцін мовы.^ Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэнняКанкурэнцыя словаўтваральных тыпаў. Праблема нормы ў сучасным словаўтварэнні. Словаўтваральнае асваенне запазычаных слоў.^ Паняцці і ключавыя словы: морф, марфема, варыянты морфа, словаўтваральнае значэнне, нулявая марфема, словаўтваральны тып, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо, спосаб словаўтварэння, канверсія, усячэнне, нарашчэнне.^ VI. МарфалогіяГраматычная сістэма беларускай мовыСістэма часцін мовы. Праблемы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма граматычных катэгорый у беларускай мове. Класіфікацыйныя і словазменныя граматычныя катэгорыі. Граматычныя спосабы і граматычныя сродкі.^ Граматычныя катэгорыі назоўнікаўКласіфікацыя назоўнікаў па родах. Род нязменных назоўнікаў і абрэвіятур. Назоўнікі агульнага роду. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Лік назоўнікаў. Множналікавыя назоўнікі. Скланенне назоўнікаў. Тыпы скланенняў.^ Праблемы скланення назоўнікаўГраматычныя і лексіка-граматычныя катэгорыі назоўнікаў і іх формазмяненне. Родны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з чыстай асновай. Месны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду. Формазмяненне назоўнікаў мужчынскага роду на -а/-я ў адзіночным ліку. Формазмяненне рознаскланяльных назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку.^ Асноўныя тыпы і сродкі словаўтварэння назоўнікаўСпосабы словаўтварэння назоўнікаў. Суфіксальнае ўтварэнне назоўнікаў. Сінанімія суфіксальных сродкаў. Прэфіксальныя назоўнікі. Прэфіксальна-суфіксальныя назоўнікі. Складаныя назоўнікі. Абрэвіятуры.^ Разрады прыметнікаў і іх граматычная характарыстыкаЯкасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Якасныя прыметнікі. Скланенне, ступені параўнання, поўныя і кароткія формы. Утварэнне адносных прыметнікаў. Утварэнне і скланенне прыналежных прыметнікаў.^ Разрады лічэбнікаў і іх граматычныя асаблівасціКолькасныя лічэбнікі. Простыя і састаўныя лічэбнікі. Скланенне колькасных лічэбнікаў. Дробавыя лічэбнікі і іх скланенне. Зборныя лічэбнікі і іх скланенне. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі.^ Семантычная і граматычная характарыстыка займеннікаўЗайменнік як часціна мовы. Месца займеннікаў у сістэме часцін мовы. Разрады займеннікаў па значэнню. Асабовыя і зваротны займеннікі, іх скланенне. Прыналежныя займеннікі і іх скланенне. Указальныя і азначальныя займеннікі, іх скланенне. Пытальна- адносныя, адмоўныя і няпэўныя займеннікі, іх скланенне.^ Граматычныя катэгорыі дзеясловаЛексіка-граматычная адметнасць дзеяслова. Утварэнне форм інфінітыва. Двухтрывальныя дзеясловы і спосабы ўтварэння трывальных пар. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыі стану, ладу, часу дзеясловаў.^ Марфалагічныя класы дзеясловаў і асаблівасці іх спражэнняПрынцыпы марфалагічнай класіфікацыі. Прадуктыўныя класы. Непрадуктыўныя класы. Узаемадзеянне класаў дзеясловаў. Дзеясловы з індывідуальнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Спражэнне дзеясловаў і асаблівасці ўтварэння асабовых форм.^ Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік, іх утварэнне і ўжываннеУтварэнне дзеепрыслоўяў закончанага і незакончанага трывання. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу, іх утварэнне і ўжыванне. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга і прошлага часу, іх утварэнне і ўжыванне. Ужыванне дзеепрыметнікаў у навуковым стылі мовы.^ Асноўныя разрады прыслоўяў па значэнню, іх утварэннеЯкасныя прыслоўі, іх слова- і формаўтварэнне. Акалічнасныя прыслоўі і іх утварэнне.Катэгорыя стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы)Месца катэгорыі стану ў сістэме часцін мовы. Суадноснасць слоў катэгорыі стану з іншымі часцінамі мовы. Семантычныя, граматычныя і сінтаксічныя асаблівасці катэгорыі стану.^ Непаўназначныя часціны мовыСістэма непаўназначных часцін мовы ў беларускай мове. Асаблівасці значэння непаўназначных часцін мовы. Службовыя часціны мовы і часціцы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Звязкі.^ Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў з назоўнікаміПрыназоўнік і склонавыя формы назоўнікаў. Ужыванне прыназоўніка а. Ужыванне прыназоўнікаў да і к. Ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў з, са, аб, аба. Ужыванне прыназоўніка па. Значэнне і ўжыванне прыназоўніка паўз.Разрады злучнікаў і іх сінтаксічныя функцыіВытворныя і невытворныя злучнікі. Падзел злучнікаў па саставу. Падзел злучнікаў па ўжыванню. Падзел злучнікаў паводле функцыі ў сказе.^ Часціцы і выклічнікі, іх функцыі ў мовеГрупы часціц па сэнсу. Ужыванне часціц. Разрады выклічнікаў і іх ужыванне. Гукаперайманні.Пераход адных часцін мовы ў іншыяКанверсія. Субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, нумералізацыя, адвербіялізацыя.^ Паняцці і ключавыя словы: граматыка, марфалогія, форма слова, граматычнае значэнне, граматычная катэгорыя, часціна мовы, род, лік, склон, скланенне, ступень параўнання, поўныя і кароткія прыметнікі, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, катзгорыя стану, службовыя часціны мовы, злучнік, прыназоўнік, часціцы, гукаперайманні. ^ VII. СінтаксісСловазлучэнне, віды сінтаксічнай сувязі слоў Тыпы словазлучэнняў. Іменныя словазлучэнні. Дзеяслоўныя словазлучэнні. Прыслоўныя словазлучэнні. Прэдыкатыўныя словазлучэнні. Сінанімія словазлучэнняў. Дапасаванне. Кіраванне. Прымыканне.^ Просты сказАпавядальныя сказы. Пытальныя сказы. Клічныя сказы. Пабуджальныя сказы. Сцвярджальныя і адмоўныя сказы. Развітыя і неразвітыя сказы. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.^ Структура простага сказаГалоўныя члены сказа і іх выражэнне. Даданыя члены сказа і спосабы іх выражэння. Прыдатак. Адасобленыя даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа. Зваротак. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Сказы з параўнальнымі зваротамі.^ Тыпы аднасастаўных сказаўАднасастаўныя выказнікавыя сказы і іх віды. Аднасастаўныя дзейнікавыя сказы. Генітыўныя сказы. Нерасчлянёныя сказы і іх тыпы.^ Сінтаксічнае чляненне сказа і парадак слоў у сказеПрамы і адваротны парадак слоў. Парадак размяшчэння членаў сказа.Тыпы складаных сказаўСкладаназлучаныя сказы. Складаназалежныя сказы. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. ^ Складаназлучаныя сказыСказы са спалучальнымі злучнікамі. Сказы з супастаўляльнымі злучнікамі. Сказы з пералічальна-размеркавальнымі злучнікамі. Сказы з далучальнымі злучнікамі. Тыпы бяззлучнікавых сказаў.^ 47. Складаназалежныя сказыСкладаназалежныя сказы з аб’ектнымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з азначальнымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з акалічнаснымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданыміі часткамі, віды падпарадкавальнай сувязі паміж часткамі.^ Чужаслоўе і спосабы яго перадачыПрамая мова. Дыялог. Цытата. Ускосная мова. Няўласна прамая мова. Паняцці і ключавыя словы: словазлучэнне, сказ, дапасаванне, кіраванне, прымыканне, дзейнік, выказнік, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць, аднасастаўны сказ, складаназлучаны сказ, складаназалежны сказ, сінтаксічнае цэлае, абзац, дыялог, прамая мова, ускосная мова, чужаслоўе, цытата.^ VIII. Дыялекталогія і лінгвагеаграфіяЯ.Ф. Карскі і даследаванне гаворак беларускай мовыЯ.Ф. Карскі заснавальнік беларускай дыялекталогіі. Групоўка гаворак беларускай мовы паводле Я.Ф. Карскага. Я.Ф. Карскі і этна-гістарычная тэрыторыя беларускіх гаворак.^ П.А. Бузук і лінгвагеаграфія беларускай мовы”Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі”. Развіццё лінгвістычнай геаграфіі беларускіх гаворак.Дыялекталагічныя карты беларускай мовы XIX – пачатку XX ст.Дыялекталагічная карта Я.Ф. Карскага “Беларускія гаворкі”. “Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Еўропе” Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі.І.І. Насовіч і беларуская дыялектная лексікаграфія”Слоўнік беларускай мовы” І.І. Насовіча. Паслядоўнікі І.І. Насовіча.^ Лінгвагеаграфічнае даследаванне беларускіх гаворак у другой палове XX ст.”Дыялекталагічны атлас беларускай мовы”. “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”.^ Этапы развіцця беларускай дыялектнай лексікаграфііФальклорна-этнаграфічны этап. Дыялекталагічны этап. Праграма Інбелкульта. Пасляваенная дыялектная лексікаграфія. Лінгвагеаграфічны этап. “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”.^ Дыялекталагічны атлас беларускай мовы і групоўка гаворак БеларусіДАБМ фундаментальнае адлюстраванне стану беларускіх гаворак у сярэдзіне XX стагоддзя. Дыялектны падзел беларускіх гаворак. Занальны падзел беларускіх гаворак.Асноўны масіў беларускіх гаворак, яго дыялектнае чляненне і асноўныя асаблівасці дыялектаўАгульныя асаблівасці беларускіх гаворак. Асноўныя асаблівасці беларускіх дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак.^ Лінгвагеаграфічная групоўка беларускіх гаворакДыялектная групоўка гаворак беларускай мовы. Дьіялектныя зоны беларускіх гаворак.Беларускія гаворкі і літаратурная моваДыялектная аснова беларускай літаратурнай мовы. Узаемадзеянне мясцовых гаворак і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.^ Паняцці і ключавыя словы: гаворка, група гаворак, дыялект, дысімілятыўнае аканне і яканне, недысімілятыўнае аканне і яканне, іканне, еканне, дыялектныя адроэненні ў марфалогіі, сінтаксісе і лексіцы; групоўка гаворак, дыялектныя зоны, лінгвагеаграфія, дыялектныя атласы і слоўнікі.^ IX. Гістарычная граматыка і лексікалогіяКрыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовыРаспрацоўка пытанняў гісторыі беларускай мовы ў працах айчынных і замежных моваведаў. Вывучэнне гісторыі слоўнікавага складу беларускай мовы ў беларускім мовазнаўстве.^ Развіццё фанетычнай сістэмы беларускай мовыФанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы. Гісторыя рэдукаваных гукаў і вынікі іх страты ў галіне галосных і зычных. Пытанне аб паходжанні акання ў беларускай мове. Змяненне Е ў 0 пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі ў беларускай мове. Гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў у беларускай мове. Беглыя галосныя. Прыстаўныя зычныя і галосныя.^ Параўнальная характарыстыка фанетычных сістэм усходнеславянскіх моўФанетычныя з’явы, агульныя для беларускай і рускай моў. Фанетычныя з’явы, агульныя для беларускай і ўкраінскай моў. Адлюстраванне беларускіх фанетычных з’яў у пісьменнасці XIV -XVIII стст.^ Эвалюцыя граматычных катэгорый у гісторыі беларускай мовыКатэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, катэгорыя склону, катэгорыя роду, катэгорыя ліку, катэгорыя трывання, катэгорыя асобы, катэгорыя ладу, катэгорыя часу.^ Эвалюцыя словазмянення часцін мовы ў гісторыі беларускай мовыПераўтварэнне сістэмы скланення назоўнікаў у гісторыі беларускай мовы. Гісторыя скланення займеннікаў у беларускай мове. Гісторыя іменных і займеннікавых прыметнікаў у беларускай мове. Гісторыя лічэбнікаў у беларускай мове. Словазмяненне дзеясловаў у гісторыі беларускай мовы. Дзеепрыметнікі ў гісторыі беларускай мовы.^ Нязменныя часціны мовы ў гісторыі беларускай мовы і іх эвалюцыяЭвалюцыя сінтаксічнай сістэмы ў гісторыі беларускай мовыТыпалогія простых і складаных сказаў у беларускай мове. Спосабы выражэння галоўных і даданых членаў сказа ў гісторыі беларускай мовы.^ Гістарычныя пласты лексікі ў старабеларускай мовеАгульнаславянская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Агульнаўсходнеславянская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Уласнабеларуская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Разрады лексічных запазычанняў у старабеларускай мове. Фанетычнае, марфалагічнае і семантычнае асваенне запазычанняў у старабеларускай мове.Прадметна-тэматычная характарыстыка слоўнікавага складу старабеларускай мовыЭвалюцыя слоўнікавага складу ў гісторыі беларускай мовыАсноўныя тэндэнцыі ў развіцці слоўнікавага складу беларускай мовы ў перыяд фарміравання беларускай нацыі. Развіцце слоўнікавага складу беларускай мовы ў ХХ ст.Асноўныя этапы беларускай гістарычнай лексікаграфіі“Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.Паняцці і ключавыя словы: законы складу, гістарычныя чаргаванні, палаталізацыя, рэдукаваныя галосныя, клічны склон, энклітыкі, праклітыкі, аорыст, перфект, імперфект, супін, тэматычныя групы.^ Х. Гісторыя беларускай літаратурнай мовыПрынцыпы перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.Крыніцы вывучэння гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Важнейшыя даследаванні па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Працы Л.М.Шакуна па гісторыі беларускай мовы.Пытанне аб фарміраванні і функцыянаванні старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовыПытанне аб паходжанні старажытнарускай літаратурнай мовы. Стараславянская мова і яе роля ў развіцці старажытнарускай літаратурнай мовы. Характарыстыка граматычнага ладу і лексічнага складу мовы старажытнарускай пісьменнасці. Узаемадзеянне беларускай і царкоўнаславянскай літаратурна-пісьмовых моў у XV XVII стст. Прынцыпы размежавання беларускіх і царкоўна-славянскіх пісьмовых помнікаў.Прынцыпы размежавання беларускіх і ўкраінскіх пісьмовых помнікаў.^ Старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова ў Вялікім княстве ЛітоўскімГрамадскія функцыі старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Жанрава-стылявыя разнавіднасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Беларуская мова ў сферы канцылярска-юрыдычнай пісьменнасці XV – XVI стст. Беларуская мова ў сферы канфесіянальна-рэлігійнай пісьменнасці XV – ХУПІ стст. Беларуская мова ў сферы свецка-мастацкай літаратуры XV – XVII стст. Значэнне выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага для развіцця старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы.Моўныя кантакты перыяду фарміравання і развіцця беларускай народнасціУздзеянне польскай мовы на беларускую літаратурна-пісьмовую мовуў XVI-XVII стст.^ Асаблівасці фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX ст.Заняпад старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў XVII ст. Прычыны ўзнікнення новай беларускай літаратурнай мовы. Праблема пераемнасці паміж старой і новай беларускай літаратурнай мовай. Стан беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.Беларуская літаратурная мова ў XX ст.Эвалюцыя графіка-арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы ў XIX – XX стст. Асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя.^ Беларуская літаратурная мова канца XX – пачатку ХХІ стст. Асаблівасці сучасных моўных працэсаў. Праблема двух варыянтаў беларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Стан сучасных літаратурных норм беларускай мовы. Асноўныя тэндэнцыі іх развіцця. Мова і рэлігія на Беларусі.^ Паняцці і ключавыя словы: літаратурна-пісьмовая мова, старажытнаруская мова, старабеларуская мова, царкоўнаславянская мова, царкоўнаславянізм, жанрава-стылявыя разнавіднасці мовы, моўная норма, стабілізацыя норм, новая беларуская літаратурная мова; лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо, рэформа правапісу.^ ХІ. Гісторыя беларускага мовазнаўстваРазвіццё беларускага мовазнаўства ў дакастрычніцкі перыяд.Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства. Развіццё лінгвістычнай думкі ў антычным свеце. Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары. Вывучэнне беларускай мовы ў ХІХ ст. Асноўныя напрамкі лінгвістычнай дзейнасці Я. Карскага.^ Развіццё беларускага мовазнаўства ў ХХ – пачатку ХХІ ст.Распрацоўка правапісу і граматыкі беларускай літаратурнай мовы ў 20-30-я гады ХХ ст. Стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі. Перакладная і дыялектная лексікаграфія. Працы па мове мастацкай літаратуры, дыялекталогіі і гісторыі беларускай мовы. Сучасная беларуская лінгвістыка. Граматычныя даследаванні. Вывучэнне фанетыкі і фаналогіі, марфемікі і словаўтварэння. Сучасная лексікаграфія. Лексіка-стылістычныя даследаванні. Станаўленне беларускай фразеалогіі. Развіццё дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Вывучэнне гісторыі беларускай мовы. Асноўныя напрамкі сучасных лінгвістычных даследаванняў. Лінгвакультуралагічныя працы беларускіх мовазнаўцаў. Сацыяльная і камп’ютэрная лінгвістыка.^ XII. Метады даследавання мовы1. Метады сінхроннага апісання мовы. Таксанімічны метад, яго асаблівасці. Генетыўны метад, яго асаблівасці.2. Параўнальна-гістарычны метад, яго мэты і задачы. Методыка ўстанаўлення моўнай роднасці. Паняцце моўнай сям’і. Паняцце прамовы. Унутраная рэканструкцыя. Генеалагічная класіфікацыя моў свету.3. Метады тыпалагічнага даследавання, іх мэты і задачы. Паняцце моўнага тыпу. Супастаўляльнае вывучэнне моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў Ф.Шлегеля, В.Гумбальта, Э.Сэпіра, Дж. Грынберга і інш.4. Метады сацыялінгвістычнага даследавання. Прадмет і статус сацыялінгвістыкі. Сістэма мовы з пункту гледжання сацыялінгвістыкі. Паняцце і тыпы моўнай сітуацыі. Сацыялінгвістычная класіфікацыя моў. Метады збірання і апрацоўкі сацыялінгвістычных дадзеных.5. Сацыялінгвістыка. Псіхалінгвістыка. Кагнітыўная лінгвістыка. Прыкладное мовазнаўства.^ Паняцці і ключавыя словы: метад, методыка, моўная сям’я, моўны тып, параўнальна-гістарычны метад, унутраная рэканструкцыя, сацыялінгвістыка, сацыялінгвістычныя дадзеныя.Спіс літаратуры Абабурка М.В. Развіцё мовы беларускай мастацкай літаратуры. Мн., 1987. Аванесов Р.И. Очерки русской диалектологии. – М., 1949. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. – Мн., 1978. Аляхновіч М.М. Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове // Беларускае і славянскае мовазнаўства. Мн., 1972, с. 26-36. Анічэнка У.В. Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. – Мн.,1969. Анічэнка У.В. Мовы ўсходніх славян. – Мн., 1989. АнтанюкЛ.А. Беларуская навуковая тэрміналогія. – Мн., 1987. Антоновнч А.К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система. – Вильнюс, 1968. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – М., 1992. Ахманова О.С. Очерки по общей и русской лексикологии. – М., 1957. Ахманова О.С. Основы компонентного анализа. – М., 1969. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. – Мн., 1982. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1925 – 1965). – Мн., 1967. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1966 – 1975). – Мн., 1980. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны паказальнік (1976 – 1985). – Мн., 1993. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны паказальнік (1986 – 1991). – Мн., 2004. Беларуская граматыка. Частка I. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985; Частка ІІ. Сінтаксіс. – Мн., 1986. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. Беларуская мова / Пад рэд. А.Лукашанца, М.Прыгодзіча, Л.Сямешка. Аполе, 1998. Березин Ф.М. История лингвистических учений. – М., 1975. Бернштейн С.Б. Очерки сравнительной грамматики славянских языков.-М. Т.1,1961; Т.2., 1974. Бирилло Н.В. Белорусский язык. Языки народов СССР. – Т. I. Бірыла М.В. Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення. Весці АН БССР. Сер.грамад.навук, 1958, №З.С. 165-176. Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Ч.1., Мн., 1966; Ч.2. Мн., 1969; Ч.3.Мн., 1982. Бірыла М.В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. – Мн.,1986. Борковский В.И. Синтаксис древнерусских грамот. Простое предложение. -М., 1958. Борковский В.И., Кузнецов П.С. Историческая грамматика русского языка. Изд. 2-е. – М., 1965. Бузук П.А. Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фанетыка і марфалогія. Вып. I. Гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці XX ст. Мн., 1928. Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. – Мн., 1964. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV – XVII стст. Ч.2. Сінтаксічны нарыс. -Мн., 1971. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс (агульнаславянская лексіка). – Мн., 1973. Булахов М.Г. Славянские языки: происхождение, история, современное состояние. – Мн., 2001. Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. -Мн., 1970. Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV – ХУШ стст. – Мн„ 1980. Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн., 1979. Бурак Л.І. Далучэнне ў сучаснай беларускай мове. – Мн., 1975. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. – Мн., 1976. Бурячок А.А. Формування спільного фонду соціально-політичноі лексікі східнослов’янськіх мов. – Киів, 1983. Вайтовіч Н.Т. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. – Мн., 1968. Вайтовіч Н.Т. Баркалабаўскі летапіс. Мн., 1977. Вардомацкий Л.М. Особенности ударения существительных в русском, белорусском и украинском языках. Мн., 1988. Виноградов В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове). Изд.2-е.- М.,1972. Владимиров П.В. Доктор Франциск Скорина. Его переводы, печатные издания и язык. СПб, 1888. Владимиров П.В. Обзор южнорусских н западнорусских памятников письменности от XI до XVII вв. – Киів, 1890. Вступ до порівняльно-історнчного вівчення слов’янськіх мов. – Киев, 1966. Выгонная Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. – Мн., Навука і тэхніка, 1991. Германовіч I. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы навуковай дзейнасці. -Мн., 1985. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. – Мн., 1970. Граматыка бела