Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкамаДзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”Даследчая работа“Некаторыя дыялектныя асаблівасці гаворкі жыхароў,якія пражываюць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета Нясвіжскага раёна”Работу падрыхтавала Казлоўская ВікторыяКіраўнік настаўніца беларускай мовы і літаратуры Казлоўская Таццяна АляксандраўнаРэцэнзіяУ вучнёўскай даследчай рабоце пададзены ў сістэме 137 дыялектных слоў жыхароў, якія пражываюць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета. Яны размешчаны ў алфавітным парадку, словы згрупаваны ў адпаведнасці з іх асаблівасцямі. Практычная частка суправаджаецца навуковым каментарыем, уласныя вывады пацвярджаюцца словамі вядомых літаратараў. Да работы дадаецца мультымедыйнае суправаджэнне. Работа носіць эўрыстычны характар: матэрыял сістэматызаваны. Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, і запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ. Пасля праводзіўся адбор, працуючы са слоўнікамі, вучаніца адсейвала літаратурныя словы, пакідаючы толькі дыялектныя. Тэма актуальная. У святле прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, той увагі, якая надаецца пытанням мовазнаўства, павышаецца і цікавасць да беларускай мовы. Адной з задач, якую паставілі перад сабой ініцыятары Закона Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца павышэнне ўзроўню валодання беларускай мовай сярод вучняў, навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў устаноў, якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. Работа мае практычную каштоўнасць. Матэрыялы можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы, краязнаўства на факультатыўных занятках. Раздзел “Акцэнталагічныя дыялектызмы” можа аказаць добрую паслугу ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання.ТэзісыАўтар – Казлоўская Вікторыя, вучаніца 10 класа, пад кіраўніцтвам Казлоўскай Т.А., настаўніцы беларускай і рускай мовы і літаратуры. Над гэтай тэмай мы працавалі ў мінулым годзе. Тэма падалася цікавай, і таму мы прадоўжылі працу і сёлета. Нам удалося папоўніць сваю скарбонку яшчэ на 32 лексемы. Мова наша – непаўторны свет культуры, традыцый, думак і пачуццяў. Нашай мовай, яе духоўнымі вартасцямі вызначаецца самабытнасць нашай краіны. Нягледзячы на вялікае распаўсюджанне літаратурнай формы беларускай мовы, значная частка селькага насельніцтва, асабліва старэйшыя жыхары, карыстаюцца дыялектамі. Даследаванне дыялектычных асаблівасцей не толькі ўзбагачае літаратурную мову, але і дапамагае бліжэй пазнаёміцца з культурай пэўных рэгіёнаў нашай радімы.^ Мэта работы: даследаваць дыялектныя асаблівасці мовы жыхароў Навасёлкаўскага сельскага савета.Задачы: знайсці дыялекталагічныя асаблівасці ў мове жыхароў; сістэматызаваць і класіфікаваць дыялектызмы; скласці слоўнік дыялектызмаў, існуючых на тэрыторыі сельскага савета. У рабоце былі выкарыстаны наступныя метады даследавання: 1. Вывучэнне літаратуры па тэме. 2. Збор і запіс моўных матэрыялаў. 3. Вылучэнне з моўнай плыні дыялектных асаблівасцей. 4. Класіфікацыя дыялектызмаў. Крыніцай для збору матэрыялаў, сталі гутаркі з мясцовымі карэннымі жыхарамі вёскі Петухоўшчына, Навасёлкі і Амлынцы. У выніку мы можам зрабіць выснову, што ў жывой мове маіх землякоў захавалася даволі цікавая група дыялектных асаблівасцей. У ёй прадстаўлены ўсе віды дыялектызмаў: лексічныя, семантычныя, марфалагічныя, фанетычныя, словаўтваральныя. Мы ўзялі на сябе смеласць вызначыць яшчэ і групу акцэнталагічных дыялектызмаў, таму што, калі няправільна ставіць націск адзін чалавек – гэта памылка, калі ж такую анамалію падтрымліваюць усе носьбіты дадзенай мясцовасці, то гэта, верагодна, і будзе дыялектнай асаблівасцю. Веданне слоў, націск у якіх не супадае з літаратурным узорам дазволіць на практыцы лепш падрыхтавацца да тэставання. У слоўнікавым складзе агульнанароднай беларускай мовы выдзяляюцца словы, якія абмежаваны ў сферы выкарыстання, таму што ўжываюцца толькі жыхарамі пэўнай мясцовасці. Называецца такая лексіка дыялектнай. Дыялекты да сённяшняга дня захавалі пэўныя фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, якімі яны адрозніваюцца ад агульнапрынятай нормы. Прааналізаваны 137 моўных адзінак. Яны размешчаны ў алфавітным парадку, словы згрупаваны ў адпаведнасці з іх асаблівасцямі.^ Марфалагічныя дыялектызмы – 10 Лексічныя дыялектызмы -58 Семантычныя дыялектызмы -10 Фанетычныя дыялектызмы – 13 ^ Словаўтваральныя дыялектызмы -9 Акцэнталагічныя дыялектызмы – 37 Практычная каштоўнасць Вывучэнне моўнай сітуацыі ў розных рэгіёнах рэспублікі дазваляе больш глыбока спазнаць родную мову, а значыць, і палюбіць яе; веданне акцэнталагічных асаблівасцей мясцовай гаворкі можа дапамагчы пры падрыхтоўцы да тэсціравання, наблізіць мову носьбіта да літаратурнага эталону; выкарыстанне некаторых дыялектных слоў можа ўзбагаціць літаратурную мову. Уступ Мова наша – непаўторны свет культуры, традыцый, думак і пачуццяў. Нашай мовай, яе духоўнымі вартасцямі вызначаецца самабытнасць нашай краіны. Нягледзячы на вялікае распаўсюджанне літаратурнай формы беларускай мовы, значная частка насельніцтва, асабліва старэйшыя жыхары, карыстаюцца дыялектамі. На тэрыторыі Беларусі сёння склалася такая сітуацыя, калі пры білінгвізме пачынае займаць усё большае месца ў жыцці нашых суайчыннікаў руская мова, беларуская паступава звужае сваю сферу выкарыстння. Пошук прычын стварэння такой сітуацыі не наша задача. Мы спрабуем захаваць тое, што ёсць. Ствараюцца этнаграфічныя музеі, можа, калі-небудзь і музей слова з’явіцца. Прыняты 23 ліпеня 2008 года Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якая ўступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. Новая рэдакыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” збліжае пісьмовую мову з беларускім вымаўленнем, падкрэсліваючы мілагучнасць і непаўторнасць дзяржаўнай мовы нашай краіны і тытульнай нацыі. Такая цікавасць з боку ўраду Рэспублікі да пытанняў мовазнаўства яшчэ раз падкрэслівае неўміручасць нашай мовы. У святле прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, той увагі, якая надаецца пытанням мовазнаўства, павышаецца і цікавасць да беларускай мовы. Адной з задач, якую паставілі перад сабой ініцыятары Закона Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца павышэнне ўзроўню валодання беларускай мовай сярод вучняў, навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў устаноў, якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў. На нашу думку, плённа павышаць свой ўзровень у нейкай сферы ведаў можна толькі маючы вялікую цікавасць да гэтай сферы. Абудзіць цікавасць прасцей за ўсё дакранаючыся да нечага блізкага, знаёмага чалавеку. Закон не закрануў такога раздзела мовазнаўства як лексікалогія наогул і дыялекталогія ў прыватнасці. Мы лічым, што вывучэнне дыялектных асаблівасцей мовы роднай мясцовасці і можа стаць той ніццю, якая пацягне за сабой цікавасць да мовы народа. Апроч таго, у наш час дыялект – крыніца дыялектных з’яў у літаратурнай мове, якія выступаюць сродкамі яе ўзбагачэння і развіцця або, часцей, стылістычнымі сродкамі. Я.Купала лічыў дыялекты адной з самых першых і поўных крыніц узбагачэння літаратурнай мовы. Выкарыстоўвае іх Я. Колас. Крытык і літаратуразнавец, вядомы беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч пазітыўна ставіўся да дыялектных слоў, неаднаразова выкарыстоўваў іх у сваіх творах. “ І не трэба нам занадта баяцца слова дыялектызм – раней неабходна прыслухацца, як слова гучыць, наколькі яно трапнае і зразумелае. У любым, у самым маленькім “засеку” жывой народнай мовы можна часам знайсці буйныя зярняты народнай мудрасці і дасціпнасці. На Глушчыне, напрыклад, даводзілася чуць слова пахатуха. Раніцой – сям’я яшчэ толькі садзіцца снедаць – гаспадыня выглянула ў акно і незадаволена кажа: -Бяжыць ужо, пахатуха! Гэта пра суседку, якая толькі і ведае, што бегае па хатах, з навінамі рознымі ці пазычацца. Хіба гэта не знаходка для мастака: адно толькі слова, а чалавек ахарактарызаваны.” Многія беларускія пісьменнікі скарыстоўвалі і скарыстоўваюць у сваіх творах дыялектныя словы. Гэта і І. Мележ, і Б. Сачанка, і В.Карамазаў, і Б. Стральцоў, і А. Жук , і многія іншыя майстры слова Беларусі. Такія словы ўзбагачаюць тэкст, надаюць пэўны каларыт, пашыраюць тэзаўрус чытача. Звычайна аўтар ставіць такое слова ў кантэксце так, каб можна было зразумець, што яно азначае. Такім чынам не трэба дадаткова нічога тлумачыць і слова становіцца як бы агульнаўжывальным бо аказваецца агульназразумелым. А вось К. Крапіва папярэджваў маладых пісьменнікаў ад празмернага захаплення дыялектызмамі. “У асобных выпадках, калі слова пашырана на значнай тэрыторыі, калі яго не хапае ў літаратурнай мове для абазначэння пэўнага паняцця або таго ці іншага адцення, можна ўзяць адпаведнае мясцовае слова і пусціць яго ў літаратурны ўжытак… Але зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызмы, калі ёсць адпаведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, махнытка, калі ёсць галавешка. У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць кабаны пяюць, хоць іменна так там і гавораць” Найчасцей дыялектныя словы выкарыстоўваюцца пісьменнікамі для таго каб праўдзіва і вобразна паказаць месца, дзе адбываецца дзеянне, адлюстраваць асяроддзе і атмасферу, што акружае героя, уплывае на фарміраванне яго характару, светапогляду.^ Навуковыя звесткі Дыялект – (ад грэч. dialektos –гаворка), найбольш буйнае адзінства гаворак або іх груп у складзе мовы, блізкіх асноўнымі асаблівасцямі сваёй будовы (фанетычнай сістэмай, граматычным ладам, слоўнікам) і сумежных па тэрытарыяльнаму размяшчэнню. Адрозніваюць тэрытарыяльныя і сацыяльныя дыялекты. Тэрытарыяльныя вылучаюцца і проціпастаўляюцца характэрнымі для кожнага з іх дыялектнымі адрозненнямі, якія выяўляюцца пры супастаўленні іх будовы або суадносінах з’яў. Пры сутыкненні проціпастаўленых дыялектных адрозненняў на тэрытарыяльным сумежжы арэялаў іх пашырэння мае месца або іх рэзкае размежаванне, або ўзаемапранікненне, або суіснаванне і інш. У слоўнікавым складзе агульнанароднай беларускай мовы выдзяляюцца словы, якія абмежаваны ў сферы выкарыстання, таму што ўжываюцца толькі жыхарамі пэўнай мясцовасці. Называецца такая лексіка дыялектнай. Дыялекты да сённяшняга дня захавалі пэўныя фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, якімі яны адрозніваюцца ад агульнапрынятай нормы. На падставе гэтых асаблівасцей усе гаворкі беларускай мовы групуюцца ў два вялікія дыялекты – паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. У паўднёва-заходнім выдзяляюцца ў сваю чаргу, цэнтральныя гаворкі, якія, на думку вучоных, ляглі ў ХYІІІ – ХІХ стст. у аснову беларускай нацыянальнай мовы і таму блізкія да літаратурнай мовы. Паўночная мяжа паўднёва-заходніх гаворак праходзіць прыблізна па лініі Ліда – Мінск – Бабруйск – Рэчыца – Лоеў. Сярод гэтых двух вялікіх дыялектаў выдзяляюцца пэўныя групы гаворак. Асаблівасці дыялекта адлюстроўваюцца найбольш у мове сельскага насельніцтва. Аднак у сувязі з яго інтэнсіўным пераразмеркаваннем разбураецца тэрытарыяльная аднароднасць гаворак і межы дыялектаў. На аснове пэўных дыялектных і занальных аб’яднанняў фарміравалася і развівалася беларуская літаратурная мова, выпрацоўваліся яе нормы. ^ З гісторыі пытання Дыялекталогія вылучылася з этнаграфіі і фалькларыстыкі на пачатку 19 стагоддзя. Фактычныя звесткі пра жывую вусную мову беларусаў пачалі назапашвацца ў фальклорна-этнаграфічных запісах першай паловы 19 стагоддзя. Такая спадарожная рэгістрацыя беларускай дыялектнай мовы была асноўнай у дарэвалюцыйны перыяд. (З.Я. Даленга-Хадакоўскі, І.І. Шыдлоўскі, М.А. Дзмітрыеў, Ян Чачот, П.М. Шпілеўскі, А. Кіркор, Р.С. Зянькевіч, П. В. Шэйн, П.А. Бяссонаў, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р. Раманаў, М.А. Янчук, М.В. Доўнар-Запольскі, А.Я. Багдановіч, М. Федароўскі і інш.) Паявіліся і невялікія апісанні яе рэгіянальных рыс К.Ф. Калайдовіча, Ф. Галатузава, П. Шастакова, М. Анімеля. Спробы лінгвістычнага даследавання сабраных матэрыялаў адносяцца да другой паловы 19 – першай паловы 20 стагоддзя (І.І. Насовіч, М.А. Коласаў, К. Апель, І.А. Нядзёшаў, Раманаў, У.М. Дабравольскі, А.К. Сержпутоўскі, І.А. Сербаў). Заснавальнікам беларускай дыялекталогіі быў Я.Ф. Карскі. Ён зрабіў грунтоўны агляд і гістарычны аналіз асаблівасцей беларускай дыялектнай мовы, сабраў звесткі аб яе тэрытарыяльным пашырэнні, вызначыў этнамоўныя і этнадыялектычныя межы, згрупаваў гаворкі; яму належыць і першы значны нарыс беларускай дыялекталогіі. Пытанні беларускай дыялекталогіі асвятляліся таксама ў працах па гісторыі і дыялекталогіі рускай мовы ў яе тагачасным шырокім разуменні (А.І. Сабалеўскі, А.А. Шахматаў, В.А. Багародзіцкі) Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дыялекталагічныя даследаванні разгарнуліся ў некалькіх кірунках. Прадаўжалася вывучэнне гаворак паасобных раёнаў Беларусі. Выконвалася шырокая праграма збірання дыялектнай лексікі, распрацаваная камісіяй Інбелкульта па складанню слоўніка жывой беларускай мовы. Узнікла новая галіна беларускай дыялекталогіі – лінгвістычная геаграфія. Вялікі размах атрымала дыялекталогія ў пасляваены час. Дэталёва абследавана мова паасобных раёнаў і абласцей Беларусі і прааналізаваны шэраг катэгорый і з’яў дыялектнай мовы. У галіне лексікалогіі і лексікаграфіі праводзіцца збіранне матэрыялаў, выдаюцца дыялектныя слоўнікі, дыялектныя лексікаграфічныя зборнікі. Створаны фундаментальны “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (1963). Калектыву аўтараў якога і рэдактарам за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР 1971 г. З 70-ых гг даследуюцца тэматычныя групы дыялектных слоў, лексіка старых промыслаў і заняткаў, лексічныя ўзаемасувязі з іншымі мовамі і дыялектамі. Новы кірунак сучаснай беларускай дыялекталогіі – вывучэнне моўнай сітуацыі ў розных рэгіёнах і гарадах рэспублікі. Нясвіжскі раён адносіцца да цэнтральных гаворак, таму значных адрозненняў ад літаратурнай мовы ў мове мясцовага насельніцтва не назіраецца, аднак дыялектныя асаблівасці існуюць. Тэмай свайго даследавання мы абралі асаблівасці гаворкі жыхароў Навасёлкаўскага сельскага савета. У склад яго уваходзіць шэсць населеных пунктаў: Амлынцы, Петухоўшчына, Новыя Навасёлкі, Старыя Навасёлкі, Стрыхараўшчына і Кучынаўшчына, у якіх пражывае 845 жыхароў. За апошні час (10-15 гадоў) на тэрыторыю сельскага савета пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў аграгарадок больш за 50 сямей з розных рэгіёнаў. Перасяленцы з Казахстана, Літвы, Узбекістана, Арменіі, розных раёнаў Беларусі значна паўплывалі на моўную сітуацыю. Аднак пэўная колькасць дыялектных слоў старажылаў увайшла і ў іх лексічны запас. У прапануемую работу мы ўключылі наступныя накірункі даследавання: марфалагічныя асаблівасці, лексічныя, фанетычныя, семантычныя, словаўтваральныя і акцэнталагічныя асаблівасці мовы носьбітаў жывой беларускай мовы. Фанетычныя, словаўтваральныя і марфалагічныя дыялектызмы практычна заўсёды зразумелыя ўсім людзям, якія ведаюць беларускую мову, таму пісьменнікі, выкарыстоўваючы іх у сваіх творах, не даюць ніякіх каментарыяў. Вы памятаеце ў “Палескай хроніцы” І. Мележа героі гавораць “буў, кеб цябе” і інш. Мы таксама абышліся без тлумачэння. Лексічныя і семантычныя дыялектныя словы патрабуюць тлумачэння. Значэнне ўсіх мы паспрабавалі растлумачыць. У нашай рабоце таксама сустракаюцца словы, значэнне якіх не супадае з агульнаўжывальнымі толькі ў адным значэнні. Гэта значэнне мы і тлумачым, і прыводзім свае прыклады.^ Марфалагічныя дыялектызмы Марфалагічныя (граматычныя ) дыялектызмы перадаюць граматычныя асаблівасці гаворак. Яны могуць адрознівацца ад агульнаўжывальных слоў граматычным родам, канчаткамі. Назоўнікі мужчынскага роду І скланення тыпу бацька , дзядзька ў родным склоне ўжываюцца ў форме назоўнага. Васіль паклікаў бацька, каб той ішоў у хату. Назоўнік ложак ужываецца ў жаночым родзе. Кладзіся сёння на маёй ложцы. Назоўнік вядро ў спалучэнні з лічэбнікам два мае канчатак –э. Занясі два вядрэ вады. Назоўнікі браты , гады і інш ў назоўным склоне множнага ліку маюць канчатак -э. Магчыма, гэта памяць пра двайны лік, які існаваў у старажытнай мове. На вяселле братэ прыехалі са сваймі жонкамі і дзеткамі Прыназоўнік пад ужываецца ў выпадках, калі трэба паказаць набліжэнне да нейкага аб’екта, г.зн. у выпадках, калі звычайна выкарыстоўваецца прыназоўнік ‘да‘. Падбяжыць сынок пад матку, чмокне ў шчочку і зноў бяжыць гуляць. Падышоў я пад электрычку, узяў сумкі і панёс. У назоўніках мужчынскага роду ў месным склоне ўжываецца канчатак- і. Па гарсэці , па лесі. Назоўнік бензін ужываецца ў жаночым родзе – більзіна. Трэба літраў пяць більзіны пілку заправіць: дровы трэба было б парэзаць.Назоўнік апечак, апечка ўжываецца толькі ў множным ліку – апечкі. Назоўнік пырнік ужываецца ў жаночым родзе – пырніца. Калі пырніца ўбілася ў агарот, то трудна яе вывесці. Назоўнік педаль жаночага роду ўжываецца ў мужчынскім родзе. У мяне педаль адламаўся.^ Лексічныя дыялектызмы Лексічныя дыялектызмы – гэта словы невядомыя літаратурнай мове. Абшэ’ўка – тое ж што і аблямоўка. Палоска тканіны, футра, скуры, прышытая па краях чаго-н. Па гарсэці пусціла аблямоўку з пруткага корту- не скора абшморгаецца. Аціра’цца – абломвацца, акрышвацца. У капшуку ўсе сыраежкі пааціраліся, ні аднаго цэлага грыба няма. Ба´бка – грыб падбярозавік. А бабак назбіраў, браце ты мой, цэлы кош і дзве торбачке. Бе´льмы – (перан., абразлівае) вочы. Чаго бельмы вылупіў? Адвярніся. Біло´ – верхняя частка спінкі ложка ў выглядзе металічнай трубкі. Яму за біло ў ложку прывязалі пас, рукі пруткія, ён улепіцца за яго і сам сядзе. Блю´зка – лёгкая кофтачка. Блюзак я цяперыча не нашу: гадэ ня тыя. Бэ´бах –жывот. (груб.) Ну і бэбах наеў. Ва´дзіцца – сварыцца. Яны ўвесь час вадзяцца, як звядзёныя. Ванца´г – дакладнае значэнне гэтага слова не вызначана. Згодна адной версіі – гэта назва нейкай хваробы, па друой – назва міфічнай істоты, нячыстай сілы. Сустракаецца ў клятках. Каб цябе ванцаг узяў, каб цябе! Верадзі´ць, наверадзі´ць – натрудзіць да болю. Трэба будзе сыроваткай руку прыкласці, пакуль абжала ўсе азмежкі –наверадзіла. Выгаво´рваць – шаптаць, лячыць знахарскімі метадамі. Нага не перастае, трэба да Вікці, хай удар выгаварыць. Выдыга´ць – выкручвацца, вытанцоўваць. Дзяўчата ў клубе выдыгаюць, а хлопцы на ганку стаяць. Вы´мэнчыць/вы´манчыць – выпрасіць. Лёшка ў яго на новы дзіск грошай выманьчыў. Га´фт, гафтаваны – вышыўка, вышыты. Ручнікі маладая давала ўсе гафтаваныя. Го´нка – раскапаныя капалкай два рады бульбы, ад слова разагнаць. А я адна ўсю бульбу выбрала, ён мне разгоніць адну гонку, я за дзень выбяру, назаўтра – другую, так і справілася, нікога не прасіла. Граду´с – адзін рад бульбы. А градусы роўненькія, і кусты картофлі як вазозы стаяць. Грасо´ўка – прылада працы для рыхлення і праполкі агарода. А што там тыя буракі грасаваць, дзяўбі грасоўкай з размаху, калгасу хопіць. Грасава´ць – рыхліць глебу ці палоць пустазелле з дапамогай грасоўкі.^ А што там тыя буракі грасаваць, дзяўбі грасоўкай з размаху, калгасу хопіць. Дрысталё´п, амерыка´нка, ма´нька – від пустазелля. Некалі такога зелля не было, а цяперыча на гарод страшна глянуць – адзін дрысталёп стаіць. Да вло´су – з голай галавой, без хусткі. Старая баба, а ў цэркву ідзе да влосу, каму яны патрэбны косы твае, пасаромелася б. Жакетка – пінжак, як мужчынскі так і жаночы. Паглядзі, які дзед прыгожы, у крамнай жакетцы, пад вусікамі. Жыле´тка – лязо для галення. Памяняй ты жылетку ўжо, а то не брые, а сукубе. Кагадзе´, кадзе´ – толькі што, нядаўна. Я кагадзе ў печы выпаліла, а ўжо сонейка высока. Ка´рта – частка, участак поля. Сёння каровы будзем пасвіць у карце ля рова. Карто´фля – бульба. На вечар напарым картофлі, вечарам яна смачная з кіслым малаком ці камсой. Кіро´ўніца – руль веласіпеда. Сумку на кіроўніцу павесь і абкруці за яе, каб калясом не прашмаравала. Кі´ха –рызінавая камера, што напаўняецца паветрам, пад шынай веласіпеда. Дзядзя, дайце помпы, у ровар трэба напампаваць, баюся, што кіху прабіла, бо воздух надта скора сышоў. Косы – валасы. Косы хорашанька прыбяры, жучком прыцісні ці расчашыся хаця. Крэ´сла – зашпілька ў портках; шырынка. Трэба выпараць замок у крэсле і гузікі ўшыць. Ку´рнік – хлеў для курэй, куратнік. А мае куры ў курнік не ідуць, пакуль сонца не сядзе. Ла´піць – зашываць дзірку, нашываючы паверх кусок тканіны. Мульта´н, мультано´вы – від тканіны, фланэль, фланэлевы. Мультан – добры тавар, да цела прыхільны, мякенькі і цёплы. Пругме´нь – гаспадарчы двор. У яго і на пругмені парадак: нічога не параскідана, усё на сваім месцы. Плюшо´ўка – жаночае адзенне пашытае з чорнага плюшу, звычайна апранаецца замест дэмісезоннага паліто. ^ Некалі, як у нас клуб быў, прыдуць бабы кіно глядзець, хусткі, як жар гараць, і кожная ў плюшавіку – мода такая была. Па´злукі, па´зліўкі – вада, што засталася пасля мыцця адзення. ^ Ты пазлукі не вылівай, я ў іх старыя валёнкі пакладу, няхай адмакаюць. Паха´тніца – жанчына, якая толькі і ведае, што бегае па хатах, з навінамі рознымі ці пазычацца. Вечар добры, а я ізноў да Вас гуляць прыйшла, як пахатніца якая. Прыбіра´ць (печ) – рыхтаваць печ для выпальвання. Нясі дровы, буду печ прыбіраць. Пы´ля – курыца, пыляняты – кураняты. Пыля пылянят на пругмень павяла. Пру´ткі – моцны, энергічны, рухавы. Ты не глядзі, што мне ўжо цераз 70, я яшчэ мужчына пруткі, хоць куды. Ты мне пруткую вяроўку давай, каб цяля не сарвалася. Пруто´к – палка, на якой сушаць каўбасы. Пачапіце вышэй пруток з каўбасамі, каб кот не дастаў. Ра´та – пры падзеле поля на асобныя ўчасткі шэраг участкаў на адным узроўні. Раты аддзяляюцца адна ад другой дарогамі. Галя, твая дзялка ў другой раце. Ро´вар – веласіпед. На ровары добра ехаць: не трэба нікога прасіць і більзіна цяпер дарагая – сеў сабе і паехаў, куды хочаш каці. Рабі´ць прутка´мі – вязаць. Шкарпэткі ўнучаняці раблю. Рапто´ўе – утворана ад слова раптам, нечакана, паспешліва. Нашто ўжо такое раптоўе з гэтай картофляй, яшчэ маразы будуць. Руха´вы – энергічны. Такі хлопчык рухавы, і мінуткі на месы не ўседзіць. Сахо´р – сельскагаспадарчая прылада працы, вілы. Сахаром сена ці салому на трактар падавалі. Сто´лак – прадмет сялянскай мэблі: невысокі табурэцік. Такі ладны столачак, седзячы на ім добра картофлі абіраць. То´ўсты – буйны, вялікі па памерах, па велічыні. Мы адно насенку адабралі, а тоўстую картофлю разам з дробнай ссыпалі. Тэ´ньча – вясёлка. Глянь, якая тэньча над балотам устала, на паўнеба, ваду з рова пье. Тка´ншчына – саматканыя вырабы. (зборны назоўнік). Столькі трэба было тканшчыны за зіму наткаць, каб на ўсю сям’ю хапіла. Утаро´п – той хто атарапеў, збянтэжыўся, разгубіўся. Чаго стаіш, як утароп! Ухо´джвацца – правіць гаспадарку (карміць жывёл, рыхтаваць печ для выпальвання і г.д.) Я ўходжваюся рана і вечар, а ўдзень свіней не кармлю. Цыга´н – грыб грузд. Цыганы добра соленыя, у слоіках яны не стаяць. Чарано´ – под печы. На чаране жар яшчэ ёсць. Чыгу´н – посуд для прыгатавання ежы ў печы, гаршчок. Сёння я ў печы паліла, чыгунчык грэчкі паставіла. Швэ´дра – прадмет адзення звязаны з шэрсці. У такой швэдры можна на снезе спаць. Шыдэ´лак – прыстасаванне для пляцення карункаў, кручок. Я шыдэлкам сурвэткі рабіць умею, але не люблю, лепш пруткамі што зрабіць. Ясё´нка – дэмісезоннае паліто. Лена дачцэ чырвоную ясёнку купіла, нічога, добра, цёпла будзе ўвосень у школу хадзіць, але надта ж маркая. ^ Семантычныя дыялектызмы Семантычныя дыялектызмы ўзнікаюць тады, калі агульнанародныя словы ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым ў літаратурнай мове. № Дыялектызм Агульнаўжывальнае значэнне 1 Абшэўка – тое ж што і аблямоўка. Палоска тканіны, футра, скуры, прышытая па краях чаго-н. Абшэўка, і ДМ –шэўцы; Р мн –шэвак; ж Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, адварот. 2 Жучок – зашпілька для валасоў. Жук, а, м. Насякомае з жорсткім надкрыллем. 3 Камяк – каша з тоўчанай бульбы, пюрэ Камяк, а, м. Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой-н мяккай, рыхлай масы. 4 Квас – суп, падкалочаны мукой, звычайна без бульбы, але з мясам і цыбуляй. Квас, а, м. Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. 5 Косы – валасы. Каса,-ы; мн. косы (з ліч 2,3,4 касы)кос; ж. Доўгія заплеценыя валасы 6 Сто´лак – прадмет сялянскай мэблі: невысокі табурэцік. Стол, -а, м. Прадмет мэблі ў выглядзе шырокай гарызантальнай пласціны на апорах, ножках. 7 Тавар – якасць тканіны. Тавар,- у, м. 1. Прадукт працы, які мае пэўную вартасць, усё, што з’яўляецца прадметам гандлю. 2. У мясцовых гаворках свойская рагатая жывёла 8 Ускінуць – надзець, накінуць, хутка апрануць Накінуць, -ну, -неш, -не; зак. Што. Рэзка ўзняць, падняць што-н уверх. 9 Цыган – грыб грузд. Цыган, а, м. Прадстаўнік народа індзійскага паходжання, які жыве пераважна качавымі ці паўкачавымі этнічнымі групамі ў розных краінах свету. 10 Чыгун – посуд для прыгатавання ежы ў печы, гаршчок. Сёння я ў печы паліла, чыгунчык грэчкі паставіла. Чыгун, а, м. Сплаў жалеза з вугляродам ^ Фанетычныя дыялектызмы Фанетычныя асаблівасці адлюстроўваюць гукавую спецыфіку гаворак (дыялектаў). Абцэ´нгі – абцугі Азме´жак – узмежак, мяжа Більзі´на – бензін Веро´йка – вавёрка Віціна´р – ветэран Гаплі´к – аплік Камплю´тар – камп’ютар Карто´пля – картофель (руск) Гарсэ´т – з выбухным гПарту´х – фартух Пасо´ля – фасоля Часны´к – часнок Чапяля´ – чапяла^ Словаўтваральныя дыялектызмы Словаўтваральныя дыялектызмы адрозніваюцца ад літаратурных слоў словаўтваральнымі марфемамі(суфіксамі і прыстаўкамі).Атваро´г – тварог Во´буй – абутакГэ´ныкі – такіЗе´лье – пустазеллеЁ´сцека – ёсцьКалаўро´так – калаўротСяго´ннячы, учо´рачы, цяпе´рыча – сягоння, учора, цяперТу´така, та´мака – тут,там. Куко´льнік – куколь^ Акцэнталагічныя дыялектызмы Акцэнталагічныя дыялектызмы ўзнікаюць тады, калі агульнанародныя словы ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым націскам, чым ў літаратурнай мове.І. У літаратурнай мове націск падае на першы склад: выпадак загадзя закрутка камбала кета кляштар мезенец мысленне нібы прыяцель прыпар сівы слабы спіна супавы тэфтэлі хабар фольга форзац штурхацца цяжкі ІІ У літаратурнай мове націск падае на другі склад: абінелы агрэст блукаць знахар імя каліўе каўчук камбайнер параліч прыкус фартух ІІІ. У літаратурнай мове націск падае на трэці склад: абрусы збажынаІУ. У літаратурнай мове націск падае на чацвёрты склад: абагульніць прэміраваць садавінаЗаключэнне Такім чынам мы можам зрабіць выснову, што ў жывой мове маіх землякоў захавалася даволі цікавая група дыялектных асаблівасцей. У ёй прадстаўлены ўсе віды дыялектызмаў: лексічныя, семантычныя, марфалагічныя, фанетычныя, словаўтваральныя. Мы ўзялі на сябе смеласць вызначыць яшчэ і групу акцэнталагічных дыялектызмаў, таму што, калі няправільна ставіць націск адзін чалавек – гэта памылка, калі ж такую анамалію падтрымліваюць усе носьбіты дадзенай мясцовасці, то гэта, верагодна, і будзе дыялектнай асаблівасцю. Веданне слоў, націск у якіх не супадае з літаратурным узорам дазволіць на практыцы лепш падрыхтавацца да тэставання. Некаторыя лексемы нам было складана класіфікаваць, таму што яны, на наш погляд, адносяцца адразу да некалькіх відаў дыялектызмаў, як напрыклад, слова картофля. Яно з’яўляецца і лексічным і фанетычным дыялектызмам, або слова більзіна – фанетычны і марфалагічны дыялектызм. На розных этапах развіцця літаратурнай і дыялектнай моў адбываецца складаны працэс узаемадзеяння і ўзаемаўплыву. У дыялекты ўсё больш і больш пранікаюць элементы літаратурнай мовы, у сваю чаргу літаратурная мова ўзбагачаецца найбольш каштоўнымі моўнымі рысамі, узятымі з народных гаворак. Яшчэ Я.Купала гаварыў аб тым, што мова народа – невычэрпная крыніца ўзбагачэння лексічнага запасу літаратурнай мовы.Літаратура Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. 7 кн Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя,1984 Этымалагічны слоўнік пад рэдакцыяй В.У. Мартынава: У 2 т.: Навука і тэхніка,1978 Шаталава Л.Ф. Беларускае дыялектнае слова. Мн.: Навука і тэхніка,1975 Янкоўскі Ф. Дыялектны слоўнік. Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1959 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці тамах. Т.2/ Рэдкал.: І.П. Шамякін(гал.рэд.) і іншыя. – Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. Лексіка абмежаванага ўжывання ў мастацкіх творах. В.Красней // “Роднае слова” №6, 2007.
Похожие работы
Альфред адлер: индивидуальная теория личности биографический очерк
АЛЬФРЕД АДЛЕР: ИНДИВИДУАЛЬНАЯ ТЕОРИЯ ЛИЧНОСТИ БИОГРАФИЧЕСКИЙ ОЧЕРКАльфред Адлер (Alfred Adler) родился в Вене 7 февраля 1870 года, третьим из шести детей. Как и Фрейд, он…
«Макроэкономические проблемы рф»
Секция 10. «Макроэкономические проблемы РФ»Руководитель – Еремина Марина Юрьевна, доцент кафедры «Экономика и управление»Место проведения: Аудитория 518 учебного корпуса 7 Голев Степан Вячеславович, «Камчатский государственный…
«Страна Буквляндия»
Всем учителям, которые убеждены в том, что при обучении иностранному языку удовольствие и успех идут вместе.УЧИМСЯ ЧИТАТЬ, ИГРАЯПисецкая Алина, НОУ “Аврора”БлагодарностьМне бы хотелось поблагодарить тех,…
Xvi международная конференция
XVI Международная конференция «Информационные технологии на железнодорожном транспорте» и выставка отраслевых достижений «ИНФОТРАНС-2011»11-12 октября, г. Санкт-Петербург, «Парк Инн Прибалтийская» IT-инновации для железнодорожного транспортаОрганизатор: ООО «Бизнес…
«фізика навколо нас»
Фізичний вечір на тему: «ФІЗИКА НАВКОЛО НАС»І. Вступ(Лунає музика.Виходять учні)Учень.УВАГА! УВАГА!На вечорі цьомуНемає артистів, еквілібристів,Дуетів,квартетів,славетних солістів.Ровесники, друзі,Тут ваші знайомі,Що разом із вами за партами сидять.Ми…
«экспресс каникулы в скандинавии» финляндия швеция обозначение тура: фш3
«ЭКСПРЕСС КАНИКУЛЫ В СКАНДИНАВИИ»ФИНЛЯНДИЯ – ШВЕЦИЯ Обозначение тура: ФШ3 Круиз по Балтийскому морю – ХЕЛЬСИНКИ – ТУРКУ – СТОКГОЛЬМ ОТЪЕЗД ИЗ САНКТ – ПЕТЕРБУРГА: на…