Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы

Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы

Змест
1. Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
2. Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы
3. Паняцце транскрыпцыі
4. Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
5. Вымаўленне зычных
Спіс выкарыстаных крыніц
/>/>1. Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны
У аснове абодвух беларускіх лінгвістычных тэрмінаўляжыць грэчаскі лексічны кампанент, які кірыліцай перадаецца словам фон, што значыцьгук, голас, тон, або найменні дысцыплін фанетыка і фаналогія матывуюцца адпаведнымперакладам з грэчаскай мовы, ужывальным у большасці еўрапейскіх моў для назвы навукаб гукавой форме мовы.
Значыць, прадметам вывучэння дадзеных навук служыцьменавіта гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння, бо пісьмоваяформа з’яўляецца другаснай, часцей за ўсё вытворнай ад гукавой для моў з літарнымалфавітам. Знешняе фармальнае падабенства згаданых лінгвістычных тэрмінаў у дадзенымвыпадку вынікае з еднасці аб’екта даследавання, які, аднак, у сучасным мовазнаўстверазглядаецца з двух бакоў, або аспектаў, пунктаў гледжання: маўлення і мовы. У нашаймаўленчай дзейнасці (акты гаварэння і яго ўспрымання) вылучаецца ўласна маўленне,ці канкрэтныя, успрымальныя нашымі органамі пачуццяў гукі чалавечага голасу, і мова,ці адцягненая, абагульненая з’ява, якая ўяўляе сабой разумовы канструкт і аб’ядноўвае(сінтэзуе) у сябе ўсе тыя стабільныя, канстантныя рысы, што паўтараюцца ў бясконцыхактах маўлення, і такім чынам, лучыць іх, нягледзячы на індывідуальны і непаўторныхарактар кожнага акту, у сацыяльна значымыя, зразумелыя для ўсіх носьбітаў пэўнаймовы, адзінкі.
Фанетыка — гэта навука аб гуках маўлення, а фаналогія- навука аб гуках мовы. Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыюмаўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі,асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка,інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужкоў маўлення. Фаналогіяж даследуе суадносныя з гукамі чалавечага голаса, але ўжо абстрактныя, адцягненыямінімальныя адзінкі мовы, якія называюцца фанемамі і характарызуюцца з пункту гледжаннятых функцый, што выконваюцца імі ў мове. Так, найбольш частотны гук беларускай мовыа, на яго прыпадае амаль кожны пяты гук нашага маўлення, пры выкарыстанні асобнымносьбітам мовы характарызуецца бясконцымі і разнастайнымі індывідуальнымі нюансамісвайго вымаўлення ў залежнасці як ад сваёй пазіцыі ў слове (націскны ці ненаціскны,пачатак, сярэдзіна ці канец слова, акружэнне іншымі гукамі, або дыстрыбуцыя і г.д.), так і ад псіхафізіялагічных уласцівасцяў кожнага асобнага чалавека (пол, узрост,фізічны і псіхічны стан чалавека ў момант маўлення і г. д.). Тым не менш уся бясконцаяколькасць вымаўленых, вымаўляемых зараз і сказаных ў будучым варыянтаў гука аб’ядноўваюццаў адзін інварыянтны кампанент, ці фанему, на аснове найперш сваёй галоўнай дыферэнцыяльнайфункцыі ў мове. Такой функцыяй фанемы служыць сэнсаадрознівальная функцыя, з дапамогайякой мы не блытаем словы, а падзяляем іх на выразныя, самастойныя адзінкі са сваіміндывідуальным і непаўторным сэнсам, планам зместу.
Гукі нашай мовы з’яўляюцца аб’ёмнымі, шматмерныміадзінкамі, таму навука аб іх, фанетыка, падзяляеца на цэлы шэраг паддысцыплін узалежнасці ад падыходу да таго ці іншага аспекту гэтых адзінак, або пункту гледжання.Так, агульная фанетыка вывучае асаблівасці гукаў чалавечага голасу ўвогуле, незалежнаад пэўнай мовы. Супрацьпастаўляецца і адначасова суадносіцца з ёй прыватная фанетыка,што займаецца апісаннем гукаў канкрэтнай мовы, беларускай, англійскай, чэшскай іг. д. Дадзеныя паддысцыпліны звязаны паміж сабой, бо агульная фанетыка грунтуеццана матэрыяле тых эмпірычных маўленчых фактаў, што вывучае прыватная фанетыка, якая,у сваю чаргу, выкарыстоўвае тэарэтычныя прынцыпы, устаноўкі, палажэнні і інш., распрацаваныяў нетрах агульнай фанетыкі. Гукі могуць аналізавацца ў адносінах да пэўнага часуіх выкарыстання і ў адносінах да гістарычна розных прамежкаў часу іх ужывання. Упершым выпадку фанетыка называецца сінхранічнай, або апісальнай, у другім — дыяхранічнай,або гістарычнай. Калі гукі голасу адной мовы апісваюцца ў параўнанні з гукамі голасуіншай мовы, то такая фанетыка называецца супастаўляльнай, а калі даследуюцца гукіцэлых моўных сем’яў, то фанетыка называецца тыпалагічнай. Вылучаецца таксама эксперыментальная,ці прыкладная фанетыка, якая аналізуе гукі з дапамогай разнастайных сучасных тэхнічныхсродкаў (асцылографы, кімографы, магнітафоны, рэнтген, фотаапаратура і інш.). Падобныялабараторыі створаны ў буйнейшых навуковых і вучэбных установах, у прыватнасці,у НАН Беларусі, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і інш. Прыкладнаяфанетыка апісвае гукі і іх разнастайныя характарыстыкі ў дачыненні да праблем выкладаннятой ці іншай мовы для больш эфектыўнага засваення яе гукавога плана выражэння іправільнага нарматыўнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў, напрыклад, якой-небудзьзамежнай мовы ці сваёй роднай.
Акустычная фанетыка вывучае гукі з пункту гледжаннятакіх іх уласцівасцяў, як вышыня, сіла, тэмбр, інтанацыя, мелодыка і г. д., а артыкуляцыйнаяфанетыка даследуе гэтыя ж гукі з пункту гледжання месца іх утварэння, дзеяння ўсіхтых фізіялагічных органаў (лёгкія, галасавыя звязкі, язык, зубы, губы, гартань іінш.) чалавека, якія бяруць удзел у спараджэнні гукаў.
Такім чынам, фанетыка беларускай мовы вывучае гукіз розных аспектаў і ў залежнасці ад гэтых аспектаў можа быць і апісальнай (сінхранічнай),і гістарычнай (дыяхранічнай), і супастаўляльнай, і эксперыментальнай, і акустычнай,і артыкуляцыйнай.
/> 2. Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускаймовы
Нягледзячы на тое, што фанема служыць мінімальнаймоўнай адзінкай, якая з сінтагматычнага пункту гледжання не падзяляецца на часткі,яна не мае адназначнай інтэрпрэтацыі з боку спецыялістаў, якія належаць не толькіда розных навуковых школ, але і да адной школы. Напрыклад гук ы ў беларускай мовевылучаецца ў якасці самастойнай адзінкі фактычна ва ўсіх фанетычных апісаннях ікласіфікацыях, але ён не мае фаналагічнага статуса, не выконвае сэнсаадрознівальнайфункцыі, таму характарыстыка яго ўпоравень з іншымі мінімальнымі адзінкамі мовыз’яўляецца супярэчлівай: такой фаналагічнай адзінкі нібы і не існуе ў беларускаймове, але ёй знаходзіцца месца ў большасці адпаведных класіфікацый беларускіх фанем.
Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзніклатолькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно,па крайняй меры, з часоў стварэння першых алфавітных сістэм, калі адзін гук адлюстроўваўсяадным графічным знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё, а алфавітнаеадлюстраванне членападзельнасці мовы зазначаецца нават як яе сутнасць. Вынаходнікілітарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый для славянскай пісьменнасці,якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіравалісяў сваёй творчай дзейнасці не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныяякасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класыякіх і аб’ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы, пры іх пісьмовым адлюстраваннізводзілася ўсяго да некалькіх дзесяткаў літар, з дапамогай якіх фіксаваўся не фанетычны,а пераважна фаналагічны прынцып пісьма. Звядзенне мноства рэальных гукаў нашагамаўлення да абмежаванай колькасці фаналагічных адзінак і літар адбываецца, магчыма,і таму, што ў гэтых адзінках фіксуюцца толькі тыя прыкметы, якія служаць фаналагічнаістотнымі, г. зн. адыгрываюць сэнсаадрознівальную ролю, з’яўляюцца дыферэнцыяльныміў мове, нясуць функцыянальную нагрузку. Іменна падсвядомая фаналагічная арыентацыястваральнікаў алфавітаў прыводзіць да таго, што спецыялістамі так і не створаныстрогія арфаграфічныя сістэмы, якія б цалкам адпавядалі гукавым сістэмам той цііншай мовы. Больш таго, некаторыя алфавіты, напрыклад лацінскі для англійскай мовы,маюць істотныя несупадзенні з гукамі пэўнай мовы.
Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўнаадлюстроўвае яе фанетычную сістэму, але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядаеёй, бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь; па-другое,адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якаснарозныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукібеларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, атаксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннемлітар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насеннеі інш.).
Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальнуюролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыяе, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцыслова выражаюць спалучэнне гукаў (й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогайдадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк — лук, нёс — нос, спяць — спаць, сіта — сыта, без — бэз і г. д.).14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к,л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, паслягалосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э), і мяккія (абазначаюцца спалучэннемз ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьмеадпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнаймовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам.
У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца 34 літары, кожнаяз якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы:рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.
А, а, а, А; б, Б. б, Б; в, В. в, В; г, Г, г, Г; д, Д, д, Д; дж, Дж, дж,Дж; дз, Дз, дз, Дз; е, Е, е, Е; ё, Ё, ё, Ё; ж, Ж, ж, Ж; з, З, з, З; і, І, і, І;к, К, к, К; л, Л, л, Л; м, М, м, М; н, Н, н, Н; о, О, о, О; п, П, п, П; р, Р, р.Р; с, С, с, С; т, Т, т, Т; у, У, у, У; ў, Ў, ў, Ў; ф, Ф, ф, Ф; х, Х, х, Х; ц, Ц,ц, Ц; ч, Ч, ч, Ч; ш, Ш, ш, Ш; ы, Ы, ы, Ы; ь, Ь, ь, Ь; э, Э, э, Э; ю, Ю, ю, Ю; я,Я, я, Я.
Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з’яўляецца штучнай, умоўнай,але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітнымпарадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныяі г. д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныякнігі і да т.п.
/> 3. Паняцце транскрыпцыі
Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускаймовы не з’яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваеццафанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам. Такімчынам, фанетычная транскрыпцыя служыць пераходам ад літары да гука на аснове тыхправіл чытання, якія дзейнічаюць ў дадзенай мове. Транскрыпцыю трэба адрознівацьад транслітэрацыі, што перадае адэкватнае напісанне слоў чужой мовы. Так, назварускага горада Арол транскрыбіруецца як [арол], а транслітаруецца як [ор’ол]. Длятранскрыпцыі і транслітэрацыі ўжываюцца літары беларускага алфавіта і спецыяльныязначкі, што перадаюць адметнасць гучання затранскрыбіраванага слова. У беларускайтранскрыпцыі не выкарыстоўваюцца ётавыя літары, а таксама мяккі знак, замест якогапрымяняецца коска, што ставіцца справа і зверху ад літары, суадноснай з мяккім зычным.Гукі, словы, словазлучэнні, сказы і тэксты, што падлягаюць транскрыпцыі, заключаюццаў квадратныя дужкі (параўн.: [л’], [п’эн’], [ц’ашк’і дз’эн’], [наступ’іла ц’оплайэл’эта] і да т.п.). Знак [] над літарамі дз, дж перадае злітнае вымаўленне дадзеныхзычных беларускай мовы: націск кожнага слова, якое мае звыш двух складоў, памячаеццазначком [‘]. Пры падоўжаным вымаўленні зычных выкарыстоўваецца гарызантальная рыска,якая ставіцца над адпаведнай літарай (параўн.: [б’ярв’эн’э], [збожа]. Пытальны іклічны знакі прыпынку ў канцы сказа застаюцца назменнымі. Астатнія знакі прыпынку,якія перадаюцца паўзай у вусным маўленні абазначаюцца нахіленымі рыскамі: аднойрыскай [/] — кароткая паўза, двума рыскамі [ // ] — доўгая паўза. Двума рыскамізвычайна перадаецца паўза паміж сказамі, ці асобныя сэнсава значымыя выдзяленнікампанентаў сказа пры яго актуальным чляненні. Выбуховы заднеязычны гук, які выкарыстоўваеццаў некаторых запазычаных словах, найперш з польскай мовы, і супрацьпастаўлены паспосабу ўтварэння фрыкатыўнаму заднеязычнаму гуку, перадаецца ў транскрыпцыі літарайг, а фрыкатыўны — літарай h [гірса і hадзіна, ганак і hот і інш.]. Службовыя словыў тых выпадках, калі яны спецыяльна не выдзяляюцца ў маўленні, калі на іх не падаелагічны націск, вымаўляюцца як адно фанетычнае цэлае разам са знамянальнымі словамі,што спалучаюцца з імі, і перадаецца транскрыпцыяй у адных квадратных дужках, параўн.:пад домам [падомам], над хатай [натхатай] і г. д.
Пры транскрыбіраванні дыялектнага беларускага маўлення, дзе скарыстоўваюццагукі і іх спалучэнні, якім няма адпаведнікаў у літаратурнай мове, ужываюцца дадатковыязнакі, Так, закрытыя галосныя паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы о, е перадаюццана пісьме пры іх транскрыбіраванні спецыяльным значком [ˆ]; параўн.: [л‘ ˆес],[кˆот], а дыфтонгі гэтага ж дыялектнага вымаўлення значком []; параўн.: [л’іес],[куон’]. Літарамі ъ, ь перадаюцца рэдукаваныя ненаціскныя галосныя гукі, што ўжываюццана месцы націскных а, о, е; параўн.: [дз’ьс’атък, в’ьсна] і г. д.
/> 4. Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных
Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнайпастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але інарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў. Распрацоўкайагульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства,які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённыммаўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культурымаўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаеццазмястоўнасць і багацце гэтага свету.
Выпрацаваныя і закадыфікаваныя ў спецыяльнай літаратуры (навуковай, даведачнай,вучэбнай) арфаэпічныя нормы знаходзяцца ўвесь час пад уплывам гутарковага спантаннагамаўлення, або ўзуса, які служыць антыноміяй нормы і супярэчнасць з якім вядзе зцягам часу да змяненняў у мове. У варунках масавага білінгвізму, што характэрныдля Беларусі, найбольш значнаму ўздзеянню беларускія арфаэпічныя нормы падлягаюцьз боку рускага маўлення, што прыводзіць да інтэрферэнцыі, у тым ліку і на фанетычнымузроўні мовы, і да ўзнікнення трасянкі, дзе змешваюцца рысы беларускага і рускагавымаўлення. Акрамя таго, літаратурныя нормы маўлення аказваюцца пад уплывам асаблівасцяўдыялектнага вымаўлення многіх носьбітаў мовы, а таксама арфаграфіі, калі напісанаеслова агучваецца непасрэдна ў абход арфаэпіі. Каб пазбегнуць уплыву ўсіх згаданыхфактараў правільнае літаратурнае маўленне павінна бесперарыўна знаходзіцца пад усвядомленымкантролем самога прамоўцы, што патрабуе і значнай увагі і інтэлектуальных высілкаў,бо згодна з прынцыпам эканоміі энергіі, або проста «чалавечай лянотай»,кожны чалавек імкнецца гаварыць як яму зручней, з меншымі намаганнямі, карацей.Памянёны прынцып прыводзіць звычайна да такой лаканічнасці вуснага маўлення, каліскарачаецца выказванне да эліптычных форм, а ў фанетычным слове больш менш выразначуюцца толькі націскныя галосныя, у той час як канчаткі слоў могуць страчвацца,гэтаксама як і ненаціскныя галосныя, што рэдукуюцца часам да сваёй поўнай непазнавальнасці.
Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнайартыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл,выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку.Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы,а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення.Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца, але таксама не страчваюць усіх сваіхакустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы- аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяцьу а, вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобныхбеларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.). Гэтыя ж гукі о, э,а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а, алена пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем (параўн.: лясок, нясу,цяпер і інш.). Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х), што стаяцьу канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрдызычны, пераходзіць у гук ы (параўн.: горад [ы] вёска, лес [ы] поле, Іван з [ы] рай,пед [ы] нстытут і г. д., але смех [і] грэх і да т.п.). Пасля галоснага ў сярэдзінеслова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й (параўн.: кра [йі]на, сва [йі] мі і г. д.), які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова,марфемы, пасля апострафа і мяккага знака (параўн.: [йі] голка, за [йі] мжыць, сям[йі], Іль [йі] ч і г. д.). Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоўпаміж спалучэннямі галосных (параўн.: сацы [йа] льны, ды [йа] лог і да т.п.). Утых выпадках, калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук, і пераходзіць уй (параўн.: хлопцы [й] граюць, на [й] ржышчы, арэхі [й] жалуды і да т.п.). Прыназоўніку і пачатковы у вымаўляюцца як ў, калі папярэдняе слова заканчваецца галосным (параўн.:[зазвінела ў вушах], [чытала ўчора] і да т.п.).
/> 
5. Вымаўленне зычных
У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюцьу суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца напісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук. Цвёрдая афрыката [дз] сустракаеццатолькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.).Гук [дз’] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [дз] і ўзнік на месцы этымалагічнагамяккага [д‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: деді дзед, дети і дзеці і інш.). Гук [дж] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.:сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне,пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам. На мяжы прыстаўкі і коранясустракаюцца спалучэнні гукаў [дз], а таксама [дж], якія вымаўляюцца асобна (параўн.:пад-земка, ад-жаць і да т.п.). Адсутнічае ў беларускай мове і мяккі зычны [т], намесцы якога вымаўляецца [ц’] (параўн.: кот, але ко [ц’] ік, рот, але ў ро [ц’] еі інш.).
Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўнымгукам, які па першай прыкмеце супрацьпастаўляецца глухому [х], а па другой — выбуховаму[к] (параўн.: [г] ор і [х] ор, [г] од і [к] од і інш.). Выбуховы г вымаўляецца толькіў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы (параўн.: [г] узік, шва[г] ер і інш.). Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мовецвёрда (параўн.: [ж] ыццё, [ч] орны, [ш] эпт, пе [р] ад і інш.). Гэтаксама цвёрдавымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й (параўн.: [б’] йу, цэ[п], се [м], скі [ф], [п’] йаны і інш.). Губна-зубны зычны [в] на канцы слова, атаксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ў] (параўн.: мова — моў, слова- слоў, галава — галоўка і інш.).
Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленніперад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускаймове, але ў адрозненне ад украінскай, і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі,наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора [т], гара [т] ка і ка [з’] ба іінш.). Зубныя зычныя с, з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюццаім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [с’] певы, [з’] лева і інш., але [с] ківіца, [з]гінуць і інш.). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюццада адпаведных гукаў, г. зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн.: [ш] ытак ‘сшытак’,чэ [с] кі ‘чэшскі’ і інш.). Змякчаюцца перад мяккімі зубнымі зычнымі [дз’], [ц’],[н’], а таксама перад [й] і зубныя гукі [н], [л] (параўн.: [каман’дз’ір], [л’йэ]і інш.), якія, аднак, перад астатнімі мяккімі зычнымі застаюцца цвёрдымі (параўн.:[тонк’і], [палк’і], і інш.). Заднеязычныя [г], [к], [х] перад мяккімі зычнымі вымаўляюццаяк цвёрдыя (параўн.: [выгл’ат], [кл’ін], [хл’еп] і інш.). Зычныя гукі ў спалучэнніз й вымаўляюцца падоўжана (гл.: КАРСКИЙ 1962, 446), гэтаксама як зычныя дз, ж, з,л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж галоснымі, што адлюстроўваецца на пісьме падвоенымнапісаннем адпаведных літар (параўн.: палаводдзе, збожжа, рыззё, галлё, карэнне,калоссе, смецце, ноччу, узвышша і інш.). Зубныя змычныя гукі д, т перад афрыкатаміч, ц прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца адпаведна як падоўжанае ч або ц (параўн.:[рак’ечык], [у буцы] і інш.). Перад мяккімі зычнымі [в], [м] гукі [д], [т] змякчаюццаі гучаць як [дз], [ц] (параўн.: [дз’ве], [змярц’в’елы] і інш.). Спалучэнні зычных[зск] вымаўляюцца як [ск] (параўн.: кіргі [ск] і і інш.), а [дск] як [цк] (параўн.:лю [ц] кі і інш.). Спалучэнне зычных [чн] вымаўляецца нязменна згодна з напісаннем(параўн.: гу [чн] ы, бае [чн] ы і інш.).
Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёдыпадпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення,індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячыміна стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюццазвонкім (параўн.: [не бол’ж за нас] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюццаяк шыпячыя, г. зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўленняспалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова,, а таксама на мяжы толькі службовыхі знамянальных слоў (параўн.: [жахам] ‘з жахам’, але [воз жыта] і інш.). Вымаўленнеслоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення,бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада,дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты джможа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.).
Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных нормбеларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычныхформ адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне),так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.).Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі.На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадатковаі іх адносіны да месца націску ў слове.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Анічэнка У.В. Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіхмоў / Анічэнка У.В. — Гомель, 1982.94 с.
2. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., ПадлужныА.І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999.175с.
3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., Універсітэцкае,1992, 255 с.
4. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курслекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. — 3-е выданне. — Мн., 2005. — 240 с.
5. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне.Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987.429 с.