Я.Купала — выдатны паэт-лiрык. Лiрыка займае галоунае месца у яго творчасцi. У ёй выказаны патрабаванне працоуных мас, думы аб свабодзе народа, любоу да Радзiмы, цяжкая народная доля, гарачы пратэст супраць прыгнету працоунага чалавека, заклiкi да рэвалюц. барацьбы — асноуныя матывы дакастрычнiцкай творчасцi Я.К.
Першае — гэта вершы аб сялянскiм жыццi. Многiя вершы раскрываюць трагiчны лес селянiна-батрака, настроi i перажываннi вясковай беднаты, якая пакутавала ад беднасцi.
Верш «МУЖЫК” напiсаны у 1905 г. У гэтым вершы намаляваны рэалiстычны вобраз бел. селянiна-бедняка. Мужык жыве у страшнай беднасцi, дзецi яго галадаюць, сам ён непiсьменны. Свой хлеб павiнен зарабляць цяжкай працай:
Чытаць, пiсаць я не умею,
Не ходзiць гладка мой язык,
Бо толькi вечна ару, сею,
Бо я мужык, дурны мужык.
Паэт абураецца супраць бесчалавечных адносiн пануючых класау да працоун. селянiна, выступая у абарону яго грамадск. спрау. У вершы падкрэслена высокая чалавечная годнасць мужыка, яго права на жыцце. Але хоць толькi дыць тут буду, Як будзе век тут мой вялiк, Нiколi, браткi, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык.
Мужык не толькi выказвае нездавальненне iснуючым становiшчэм, але i уведамляе сваю сiлу, ён заяуляе: “Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць, бо я мужык!” У гэтых радках заключана асноуная думка верша. Паэт сцвярджае, што будучыня належыць чалавеку працы. Сцвярдженне працоунай i чалавечай годнасцi бел селянiна — адна з центральных тэм усей дакастрычнiцкай лiрыкi Я.К. У многiх сваiх вершах „Я мужык-беларус“, „Жнея“, „Аратар” паэт паказвае працоуную сiлу мужыка, яго высокае маральнае хараство.
Рэвалюцыйна-вызваленчыя матывы. Я.К. — паэт-рэвалюцыянiст. Яго лiрыка прасягнута рэвалюцыйна-вызваленчымi матывамi, у ёй гучыць смелы заклiк да барацьбы супраць царскага самадзяржауя. Верш “Там” з’яуляецца водгукам на рэвалюцыйныя падзеi 1905г. Ён — палымяная прамова паэта, накiрованая да народа.
Тэма народу. У лiрiцы Я.К. народ з’яуляецца галоуным героем яго творау. “А хто там iдзе?” — адзiн з самых лепшых творау. У iм выказаны iмкненнi народа да сацыяльнага i нацыянальнага вызвалення — ён адносiцца да песеннай лiрыкi. У апошняй страфе сцвярджаецца высокая чалавечая годнасць бел. народа.“А чаго ж захацелася iм — людзьмi звацца.» Поспеху верша садзейнiчала тое, што Горкi пераклау яго на рускую мову i назвау яго гiмнам бел. народу.
Вобраз радзiмы у лiрiцы Я.К. непарыуна звязаны з вобразам народа. Абуджаная рэвал. падзеямi Беларусь смела крочыць насустрач новаму жыццю. Я.К. любiць сваю Радзiму любоую адданага сына-патрыёта. Паэт цверда верыць, што наступiць дзень, калi яго Радзiма стане вольнай i шчаслiвай, калi яна займе свой пачэсны пасад мiж народамi. Тэме Радзiмы прысвечаны вершы «Выйдзi», «Бацькаушчына», «Маладая Беларусь». У паэзii К. адлюстроуваецца не толькi жыцце белар. народа, яго праца, быт, але i родная прырода. Тэму народа можна прасачыць i у вершы «Гэй, наперад!” Тут Я.К. з’вяртаецца да працоуных Беларусi з заклiкам да светлай будучынi. Ён упэунены, што бел. народ вызвалiцца ад гнету самадзяржауя.
Пейзажная лiрыка Я.К. сагрэта глыбокiм пачуццем, любоу’ю да свайго краю, у ёй паэт не толькi праудзiва перадае асаблiвасцi бел. прыроды, але i выказвае свае думкi, марыць аб вольным жыццi. Сярод пейзажных вершау Я.Купалы вызначаюцца вершы: „Явар“, „Лета“, „Жнiво“, „Дзьве таполi“. Гэтыя вершы з’яуляюцца лепшымi узорамi пейзажнай лiрыкi паэта. Такiм чынам, праудзiвасць, шчырасць i прастата — важнейшыя асаблiвасцi вершау паэта.