Беларускаяпаэзія 1920-х гадоў
паэзія пралетарскы фальклорны лірызм
Паэзія 1920-хгадоў, у параўнанні з нашаніўскай, стылёва больш мазаічная, спектр яе матываў іідэйна-вобразная палітра больш шырокія. Асноўная тэматыка і праблематыка паэзіі1920-х гг., як у прынцыпе і ўсяго нацыянальнага прыгожага пісьменства гэтагачасу, «круцілася» вакол ідэі Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XXст.
Паэзію 1920-хгадоў тварылі некалькі пакаленняў: старэйшыя паэты – класікі, стваральнікі«нашаніўскага» адраджэння: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля; тыя, хтопачаў фарміравацца да рэвалюцыі пад дабратворным уплывам «Нашай нівы», – Ц. Гартны,А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровіч; маладыя паэты, чыя творчая іграмадзянская свядомасць усталёўвалася на скрыжаванні дзвюх вялікіх ідэй – нацыянальнагаадраджэння і рэвалюцыйнага пераўтварэння свету. Гэта была лідэрская групапаэтаў, заснавальнікаў «Маладняка», пазней «Узвышша».
У агульныхрысах развіццё паэзіі ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіхплынях, кожная з якіх адрознівалася сваімі стылёвымі парадыгмамі (традыцыйнай іавангардысцкай) і тэматычнымі дамінантамі: нацыянальна-адраджэнскай іпралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плыні грунтаваліся на адпаведных грамадскіхідэалагемах, кожная з якіх па-свойму прадвызначала сутнасныя мадэлі БеларускагаШляху, то судакранаючыся, то рэзка палемізуючы паміж сабой. Калі канонпралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнага канцэптуалізму адлюстроўваў афіцыйнуюідэалогію партыйнага кіраўніцтва, то нацыянальна-адраджэнская стылёвая мадэльзахоўвала арыенцір на нашаніўскую традыцыю, спавядала ідэю БеларускагаІнтэгральнага Рэнесансу (тэрмін Г. Гарэцкага) і адчувала сябе пераемніцайяшчэ больш ранніх нацыянальных традыцый, звязаных з культам Айчыны, вольнасці і«краёвага» патрыятызму.
Значная (каліне пераважаючая) частка паэтычных твораў 1920-х гг. была пазначана відавочнымірысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноўкай на стварэнненовага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавайідэалогіі. Культ рэвалюцыйных перамен, аптымістычны жыццесцвярджальны пафас,матыў індустрыяльнага горада, гімн маладосці, якая будуе і для якой будуеццановае жыццё, класавы матыў, выражаны ў сімвалічнай перамозе «сярпа і молата»,супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «светлай раніцы волі» і прыгэтым адсутнасць рэфлексіі, смутку, сумненняў – вось асноўны спектр матываў інастрояў, якія ўласцівы авангардысцкай плыні, паіменаванай І. Багдановіч «рэвалюцыйнымканцэптуалізмам». Тут не цаніліся нюансы лірычных пачуццяў і перажыванняў, тутважна было стварыць літаратурны міф аб рэвалюцыйнай перамозе пралетарыяту.
АсэнсаваннюБеларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах – прысвечанашмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго аналізуемага дзесяцігоддзя. Так,напрыклад, у 1922 г. Купала піша знамянальны, жорсткі ў сваёй праўдзівасціверш «Перад будучыняй», у якім дае сваё тагачаснае разуменне Беларускага Шляху.Яно трагічнае і абсалютна непадобнае на аптымістычныя прароцтвы паэтычныхапалагетаў рэвалюцыі і пралетарскай дыктатуры. Дзве сілы, паміж якімі шукаесябе Беларусь, – дылему паміж нацыянальным шляхам і рэвалюцыйна-пралетарскім – Купалаабазначае ў наступных радках:
Там чутна:Беларусь! Там – Незалежнасць!
А там – «Паўстаньпракляццем»… Ну а мы?
Мы ў страху…дум крутня… разбежнасць…
Без толкукрыллем хлопаем, як цьмы.
О так, якцьмы, як спуджаны вароны!.
І слухаем, інюхаем тут, там:
Які павеяўвецер на загоны, –
Заходні,ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?
Аграбленыя згонару й кашулі,
З снайгопрыпынку выгнаныя вон,
Мы дзякуем,што торбы апранулі
На нас ды знашых нітак-валакон.
Не дзіўнатаму, што творчасць Купалы і яго зборнік «Спадчына» (1922) не прымаліся,крытыкаваліся адэптамі новага пралеткультаўскага мастацтва, у яго адрасданосіліся абвінавачванні ў неразуменні гістарычнай ролі рэвалюцыі дляБеларусі. Для Купалы ж гэта былі відавочна несумяшчальныя ідэалы: вольная інезалежная Беларусь і гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэсліў гэтуюнесумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарычны вобраз заручын«вясельніцы засмучанай з вясёлым жаніхом».
Я. Коласу 20-я гады ўвасобіў свой боль па айчыне, спрадвечным аплотам якой была сядзібаз уласнай зямлёй, у закончанай тады паэме-эпапеі «Новая зямля». Відавочнымубачыўся вялікаму паэту вынік пошукаў Міхалам сваёй «новай зямлі». У гэтайалегарычнай метафары, якая падразумявала і пошукі «новай айчыны» (абоБеларускага Шляху) Коласам была скарыстана біблейская сімволіка. Новая зямля – гэтабіблейскі сімвал новага раю – Новага Ерусаліма, які застаўся для Міхаланяздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукі «новай зямлі» – новай Беларусідля героя Я. Коласа – засталіся такімі ж «снамі аб Беларусі», якія «сніў»адпаведны гістарычнаму часу лірычны герой Я. Купалы. Як і Купала, Я. Коласу 1922 г. выдаў зборнік вершаў «Водгулле», у якім апрача ранейшыхдарэвалюцыйных твораў была нізка, напісаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле»,«Родныя малюнкі», «У палёх Беларусі», «Звон шыбаў», «Покліч», «Беларускамулюду». Ствараючы жывыя пластычныя карціны беларускай прыроды – гэтай вечнайнеўміручай каштоўнасці нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкі водгук натагачаснае грамадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным.
Яшчэ адзіннашанівец Змітрок Бядуля як паэт эвалюцыяніраваў к сярэдзіне 1920-х гг. у бокрэвалюцыйнага канцэптуалізму, выдаўшы ў 1924 г. кніжку выбраных вершаў«Буралом». Папярэдні ж зборнік «Пад родным небам» выдадзены, як і кнігі Я. Купалы«Спадчына» і Я. Коласа «Водгулле» у 1922 г., быў пазначаны рысамітрадыцыйнай адраджэнскай паэзіі з уласцівымі Бядулю містычнымі біблейскімі,гістарычнымі матывамі. Аб гэтым сведчаць вершы «Беларусь», «Паходні» і некат.інш. У зборніку ж «Буралом» адзначыўся пераход на авангардны стыль, якіадпаведна выклікаў новую тэматыку і паэтыку. Вершы пазбаўляюцца лірычнайглыбіні і вобразнай маляўнічасці, з’яўляюцца ілюстрацыямі да новых рэалій («Маладаягвардыя», «Крылатыя машыны»). Асаблівай ангажаванай ілюстрацыйнасцю пазначаныцыкл «Чырвоны каляндар», дзе паэт імкнецца стварыць новыя «чырвоныя лісткі» ўпіку ранейшаму разуменню знамянальных дзён года, якія вызначаліся па царкоўнымкаляндары. Вядучае месца ў новым «чырвоным календары» Бядулі, бясспрэчна,займаў Кастрычнік, які «старому свету яму вырыў, у міг адзін стварыўстагоддзі». Паэма «Беларусь», змешчаная ў гэтым жа зборніку, ужо нічым ненагадвала ранейшы «Зачарованы край». Застаўшыся верным выкарыстанню ў сваёйпаэтыцы народных легендарных і казачных вобразаў, Бядуля ў паэме пра сучаснуюБеларусь – «бязбожніцу» і «будаўніцу» – міфапаэтызуе і адухаўляе Кастрычнік(Акцябр), які «прымчаў», як «чаканы госць», як новы асілак-вызваліцель.
Апяванне«казкі прышлага часу» – шчаслівай будучыні, якую прынесла перамогаКастрычніцкай рэвалюцыі, супрацьпастаўленне гэтага светлага ўрачыстагаабнаўлення мінуламу «зморчнаму», цяжкаму паднявольнаму жыццю нарадзіла ўбеларускай паэзіі таго часу шэраг устойлівых вобразных асацыяцый. Гэта быўадзін з вызначальных матываў рэвалюцыйнага канцэптуалізму, які, як лакмусаваяпаперка, вызначаў грамадска-палітычныя арыенціры аўтараў. Сярод паэтаўстарэйшага пакалення гэты матыў у ранейшых адраджэнскіх вобразах-сімвалах Зімыі Вясны ўвасабляў Янка Журба (верш «Вольная Беларусь»). Ён бачыць Беларусь у«святочным уборы», ёй «свеціць доля… залатая», да яе «прыйшла воля святая!».Гэтымі ж настроямі прасякнуты яго вершы «Васкрос край», «Годзе плакаць», «Гімнпрацы», «Будаўніком новага жыцця», «Хто мы?»
Цэнтральнайжа фігурай у пралетарска-рэвалюцыйным тэматычным накірунку ў асяроддзістарэйшых паэтаў быў былы «капыльскі гарбар» Цішкі Гартнага, які выдаў дзвекнігі сваіх твораў: «Песні працы і змагання» (1922) і «Урачыстасць: 1.Рэвалюцыі, 2. Жыцця» (1925), куды часткова ўвайшлі яго ранейшыя вершы. Творы, зякімі Гартны ўступаў у новае дзесяцігоддзе, з’яўляліся ў пераважнай большасціпаэтычнымі фармулёўкамі рэвалюцыйных камуністычных ідэалаў, з якімі для паэта іактыўнага грамадска-палітычнага дзеяча звязвалася светлая будучыня БеларускагаШляху. Так, у вершы «Айчына» (1921) ён апявае бунт працоўных, сцвярджаючы, што«айчына і воля – непадзельны, і іх ахоў чырвоны меч». У вершы «Камунар» (1921)створаны вобраз нязломнага барацьбіта, які «за волю ў бойках без спагады істотувыліў». Верш «Панства працы» замацоўвае ідэйна-вобразны канцэпт падзелу светуна ранейшы, нешчаслівы, поўны прыгнёту, і вольны пасля рэвалюцыі.
Сярод маладыхпаэтаў тонкім і майстравітым апалагетам рэвалюцыйнага паэтычнага авангардызмубыў Міхась Чарот, талент якога ярка бліснуў ужо на пачатку 20-х гадоў. Ягопершы паэтычны зборнік «Завіруха» (1922), паэмы «Босыя на вогнішчы» (1922),«Беларусь лапцюжная» (1924), «Чырвонакрылы вяшчун» (1924) сталі ў поўным сэнсе«класікай авангарду», з усімі таленавіта ўвасобленымі пастулатаміпралетарска-рэвалюцыйнай дактрыны ў мастацтве – з яе апраўданнем тэрору («Хтоне наш – таго даві!»), адмаўленнем культурна-гістарычнай спадчыны («Годзеплакаць і вам над Рагнедаю…»), сімволікай класавай барацьбы ў выглядзе паядынкудвух волатаў – «рацей» («змагаюцца праца з багаццем»), з яўным усходнімвектарам палітычных сімпатый (вобраз «чырвонага крыжа» з Усходу, на якімнапісана слова «Воля», у паэме «Босыя на вогнішчы», а таксама рыцараў начырвоным і на белым конях, з якіх пераможцам аказваецца Чырвоны ў паэме«Беларусь лапцюжная»). Апраўдальны вобраз дыму-пажару становіцца адным знайважнейшых стылеўтваральных канцэптаў авангардысцкай парадыгмы:
Свет стары мыпалім – гэта наша справа,
Хто з людзейпасмее кінуць нам папрок?
Будавалі ўсёмы – нішчыць маем права.
Хай усёзатопіць нашай працы сок.
Алегорыю паэтычнаганаватарства, якога вымагае новая эпоха, стварыў М. Грамыка ў «нібы-паэме»«Гвалт над формай». Яна была спачатку апублікавала ў першым нумары часопіса«Полымя» (1922), а потым пад назвай «Пералом» увайшла ў зборнік яго вершаў«Плынь» (1927). Публікацыі ў «Полымі» папярэднічаў канцэптуальны артыкул самогаМ. Грамыкі, дзе ён абгрунтоўваў прынцыпы новага мастацтва.
Імкненнем дановага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення, былыхкапыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча, утворах якіх сугучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі«радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Матывы іх лірыкі невылучаліся асаблівай разнастайнасцю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю.
Авангарднайбыла, бясспрэчна, паэзія Андрэя Александровіча, аднаго з тагачасных лідэраў«Маладняка». Яго зборнікі «Камсамольская нота» (1924, разам з А. Вольным),«Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927) адлюстроўваліімкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобразы рэчаіснасці, абоновага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з індустрыяльным горадам,і Александровіч, які вырас на Старажоўскім прадмесці ў Мінску, ахвотна іўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нараджаеццаяскравая і пераможная будучыня (вершы «Менскі рытм», «Песні вёскі й фабрычныхстанкоў», «Новы Менск», «Вуліца», «На заводзе»). Лірычны настрой першагазборніка вершаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам радаснагаабнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камсамольскімі новаўвядзеннямі.
Адметнуюавангардную распрацоўку атрымала ў 20-я гады і тэма кахання. Так, у вершыАлександровіча «Шалясценне нязнаных пяшчот» лірычны герой асуджае сябе «заслабасці» – за тое, што «цемназорыя вочы дзяўчыны» і яму «завязалі жыццё».Наогул лірычны герой новага часу, для якога характэрны ўзнёслыя грамадскіяпарыванні, часта перажывае расчараванне ў каханні, якое атаясамліваецца з«мяшчанскімі пяшчотамі», «пярыннымі ўцехамі», «багемнасцю» і ўвогулеўспрымаецца як заганная сіла, што «зводзіць» думкі і пачуцці, расслабляе герояў яго «вялікім паходзе ў будучыню».
Неадназначнуюрэакцыю ў літаратурнай палеміцы 20-х гадоў выклікала паэма Александровіча «Ценіна сонцы» (1927), у сатырычна-шаржыраваных вобразах якой сучаснікі пазнавалівядомых дзяржаўных і культурных дзеячаў. Выкрывальны пафас паэмы ўспрымаўсямногімі як ачышчэнне «сонца рэвалюцыі» над Беларуссю ад«нацыянальна-адраджэнскіх плям», таму твор быў адмоўна ацэнены ва «ўзвышаўскім»асяроддзі. Язэп Пушча нават адгукнуўся на яго паэмай «Цень Консула», у якойвыносіў свой паэтычны прысуд тагачаснай таталітарнай сістэме партыйнагакіраўніцтва (анаграма ЦК прачытваецца ў назве), што душыла ўсе парасткі жывоганацыянальнага жыцця. Консул у Пушчы – гэта жахлівы страшны ўладар, які бязмежнацаруе над усімі, выносіць свае прысуды. Ён кіруе будаўніцтвам новагаграмадства, але галоўны гмах, які ўзводзіцца па ўсіх канонах сучаснайархітэктуры, – гэта турма.
Наогул Я.Пушча з’яўляўся арыгінальнай і непаўторнай постаццю ў асяроддзі маладзейшыхпаэтаў 1920-х гг. Пачынаў ён як паэт-імажыніст, прыхільнік творчасці C.Ясеніна, паслядоўнік яго паэтычнай музы (зборнік вершаў «Раніца рыкае», 1925).У палемічным цыкле «Лісты да сабакі», які ў канцы 20-х гадоў выклікаў крытычнышквал, Пушча робіць празрыстыя намёкі на тое, што родная краіна трапіла ваўладанне чужых людзей («чужыя людзі ходзяць каля склепу»), выказвае адважнаепамкненне «з чала краіне вырваць ўсё ж… церні» і абараняе права песняра насмутак у піку той кананічнай пралетарскай радасці, якую ён павінен быў на ўселады апяваць.
ДляУладзіміра Дубоўкі, яшчэ аднаго вельмі арыгінальнага і таленавітага паэта 1920-хгг., «пульс сучаснасці» ў 20-я гады ніколі не быў звязаны з апяваннем рэвалюцыйнай«завірухі» і перабудовы грамадства. У цэнтры яго ўвагі была Беларусь, яеахвярны гістарычны лёс і годная будучыня. Нават калі паэт звязаў гэтую будучынюз «камунай свету», як у вершы «О, Беларусь, мая шыпшына», усё роўна ён лічыўсяапазіцыйным афіцыйнаму літаратурнаму накірунку творцам. Непрыманне ім прапісныхнормаў пралеткультаўскага мастацтва падкрэслівалася паэтам як у вершах, так і ўграмадскіх паводзінах. Менавіта Дубоўка стаў лідэрам новага літаратурнагааб’яднання «Узвышша», утворанага ў 1926 г. пасля расколу «Маладняка», калівідавочным стала крызіснае становішча ў творчасці, якая рабілася ўсё большпадобнаю на вершаваную палітасвету. Дзякуючы «Узвышшу» беларуская літаратураперажыла новы мастацкі ўзлёт у другой палове дзесяцігоддзя. Канцэпцыя«аквітызму», высунутая ва ўзвышаўскім маніфесце, была фактычна рэабілітацыяйправа на творчую свабоду мастака, якой яго пазбаўляла нарматыўнаяпралеткультаўшчына. Палітычная і літаратурная палеміка жывымі акордаміадбівалася ў вершах паэта.
Паэт Алесь Дудар(дарэчы, наш зямляк, з Петрыкаўшчыны), сэрцам адданы служэнню айчыне і нейкічас звязваючы свае надзеі на яе адраджэнне з рэвалюцыйным гартнаўскім шляхам,адчуў зманнасць і небяспеку наступальнага таталітарызму і з самаадданасцюабараняў у другой палове дзесяцігоддзя нацыянальную ідэю. Сваю пазіцыю абаронцынацыянальнага адраджэння, ад якога ўсё далей адыходзіў афіцыйны накірунакпалітычнага жыцця, А. Дудар сцвердзіў таксама як удзельнік тэатральнайдыскусіі і як адзін з падпісаўшых «Ліст трох» (у ім абаранялася годнасцьбеларускіх пісьменнікаў і іх права карыстацца роднай мовай), і як аўтарстаўшага легендарным верша «Пасеклі наш край папалам», у якім патрыятычная ідэялучылася з непрыняццем тагачаснай палітычнай сістэмы ў краіне ў купалаўскімдуху. Гэты верш, які распаўсюджваўся ў рукапісу, фактычна стаў прычынаю арыштупаэта ў сакавіку 1929 г. Пачынаў жа А. Дудар свой «сонечны паход» улітаратуру са зборнікаў «Беларусь бунтарская» (1925) і «Сонечнымі сцежкамі»(1925), вершы якіх вызначаліся ўсімі тыповымі рысамі маладнякоўскагасветаўспрыняцця: радасны, дзёрзкі, напоўнены маладой энергіяй погляд на жыццё,у якім няма месца для смутку, душэўных хістанняў.
Каліпаэтычная апазіцыя А. Дудара, У. Дубоўкі, Я. Пушчы ў другой паловедзесяцігоддзя была адкрытай і мэтанакіраванай, то ў іншых паэтаў адносіны датагачаснай рэчаіснасці раздзяліліся на дзве плыні. Адны «ў нагу з часам»стараліся ўзмацніць сваю рэвалюцыйную прававернасць, пагадніць яе з дарагімабліччам айчыны і ўласнымі пачуццямі, што было досыць няпроста для такіхзначных паэтаў, як П. Трус, В. Маракоў, Т. Кляшторны, але безасаблівага надрыву адчуваецца ў З. Бандарынай, М. Багуна, П. Шукайлы.Прадстаўнікі другой плыні перажывалі эвалюцыю ад захопленага апявання«бунтарнай», новай, камсамольскай рэчаіснасці да адлюстравання станурасчараванасці, загубленых надзей, унутранага дыскамфорту. У так званай«багемнасці» абвінавачвалі В. Маракова, Т. Кляшторнага, У. Жылку,А. Дудара, Ю. Лявоннага, Я. Пушчу, якія нібыта адыходзілі адграмадскіх праблем, замыкаючыся ў сваім унутраным свеце: апявалі «вясёлыразгул», «валанцужнічанне», эратызм, «чарку», хісталіся «ўбок» ад разуменнявялікай гістарычнай місіі пралетарыяту.
Настроі,рэфлексію лірычнага героя адлюстроўваў Тодар Кляшторны ў нашумеўшай паэме «Каліасядае муць». Завязкай паэмы Т. Кляшторнага стала сустрэча двух сяброўпасля сямігадовага расстання. Сюжэтна-кампазіцыйная будова паэмыхарактарызуецца пэўнай размытасцю, што было ў цэлым уласціва паэмам 20-х гадоў:у іх адбываецца не столькі дынаміка дзеяння, колькі дынаміка настрояў, празякія і выяўляліся адносіны аўтара да рэчаіснасці. Крытыка адмоўна сустрэлапаэму «Калі асядае муць» і ў цэлым усю творчасць Кляшторнага 20-х гадоў. У ёйбачылі «эстэтнічанне» і «меланхалічныя» настроі, песімізм і «беспадстаўны сум».Вершы паэтычных зборнікаў Т. Кляшторнага «Кляновыя завеі» (1927),«Светацені» (1928), «Ветразі» (1929) неслі адбітак той жа стылёвай«багемнасці», якую паводле тагачасных расхожых крытычных клішэ вызначалі«вузка-індывідуалістычныя перажыванні» і «прыхільнасць да мяшчанскіх вобразаў»тыпу «ледзяных гітар», «ружовых келіхаў», «вішнёвых хмар». Аднак «ледзяныягітары» Кляшторнага (як і ў цэлым «ледзяная» імпрэсіяністычная вобразнасцьзборніка «Кляновыя завеі») былі мастакоўскім сцверджаннем права на асабістыяперажыванні ў паэзіі, на бачанне «вывіхаў людзей», якія ў сваім роздуме абжыцці не задавальняюцца наборам ідэалагічных штампаў.
ВалерыМаракоў таксама імкнуўся асэнсаваць сутнасць сваёй эпохі і Беларускага Шляху ўмежах той стылёвай парадыгмы, якая лічылася наватарскай. Аднак пачуццё скразнойрадасці выказана ім у вершах хутчэй у сілу экспрэсіяністычнай схільнасцінатуры, чым у выніку рэвалюцыйнай прававернасці. Ключавое слова-вобраз першагазборніка «Пялёсткі» (1926) – гэта «Прастор» і ўсе сэнсава звязаныя з ім назвы:«прыволле», «шыр». Семантыка «прастораў» вызначала галоўны настрой яго вершаў:захопленасць неабсяжнасцю вялікіх памкненняў пяснярскай душы, што адчулараскутую волю. Але ў большасці вершаў не было адзнак, што такая радасць выкліканарэвалюцыйным абнаўленнем краіны: экспрэсіўныя хвалі паэта рэалізоўваліся ўасноўным у рэчышчы абстрактнага традыцыяналізму. Паступова пад уплывам крытыкіў лірыцы В. Маракова таксама з’яўляліся рысы рэвалюцыйнага канцэптуалізму:тэма «гудкоў» і «кастрычніка», «маладняцкага» напору, супрацьпастаўляльны«заходнебеларускі» матыў («Срэбна месяц у вокны смяецца», «О, выходзьмаладняцкая раць»). У гэтым жа ракурсе распрацоўваецца паэтам і тэма кахання:лірычны герой шукае ідэальнага высокага кахання, злучанага з грамадскімслужэннем, далёкага ад бытавізму і абыватальшчыны: «Не мне шукаць мяшчанскайціхай спальні, у вачох мяшчанскіх сініх васількоў».
Падобная жэвалюцыя была характэрна для творчасці Паўлюка Труса, які даў сваёфалькларызаванае паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай мадэлі Беларускага Шляху. П. Трус,як і Маракоў, а таксама Кляшторны, не быў ідэальным апалагетам новайрэчаіснасці, у яго таксама заўважаліся тыповыя «ўхілы». Крытыка вызначыла іх яксхільнасць да «эстэцка-імпрэсіяністычных зарысовак», як «абстрактныпсіхалагізм», «атрутны струмень ясеніншчыны», як ідэалізацыю «дробнабуржуазнай»вёскі. Толькі ў паэме «Дзесяты падмурак» крытыка ўбачыла пераход П. Труса«на грунт пралетарскай ідэалогіі» і імкненне «адлюстраваць рэчаіснасць усупярэчнасцях яе гістарычнага развіцця». Апошняе азначала традыцыйнае ўпралеткультаўскай эстэтыцы супрацьпастаўленне змрочнага мінулага светламусучаснаму, што і выкарыстаў П. Трус. Не развітваючыся з фальклорнайпаэтыкай, ён уводзіў у паэму рэаліі індустрыяльнага пейзажу і выказваўзахапленне размахам перамен:
Добры дзень,аснежныя прасторы,
добры дзень,сталіца хараства!
Скора ўбляску вечара, ой скора
Празвініць навуліцах трамвай.
I тады ястану пад гарою,
Каб пазбыццасмутку і журбы
Буду слухацьпесні Асінстрою,
Захаплюсямузыкай турбін.
(Трус П. Зб.тв. С. 200.)
Лірычна ізадушэўна П. Трус называў Беларусь «краем легенд, адвечных песень-казак»,«краем паэм – бальзамам жывых крыніц», спалучаючы з гэтым мару аб будучымпралетарскім прагрэсе, калі Беларусь стане «краем фабрык дымных і машын». Утакім жа фальклорным стылі ўслаўляў паэт і вялікі тагачасны міф аб усясветнайкамуне (паэма «Чырвоныя ружы»). У цэлым жа для паэтыкі П. Труса былахарактэрна коласаўская традыцыя прыродаапісальнасці, захаплення спрадвечнымхараством беларускіх краявідаў, праз якія адкрывае свае глыбіні лірычная душапаэта. Праз вобразы прыроды, праз адчуванне яе красы і сілы П. Трусвыходзіў на новую асацыятыўнасць, шырока выкарыстоўваючы сродкі фальклорнайпаэтыкі (паўторы, паралелізмы), ствараючы песенны, мілагучны, пазначанырытміка-інтанацыйнай лёгкасцю верш. Характэрнымі для паэта былі формы санета,трыялета, ронда, а таксама міфапаэтычная вобразнасць, што звязваецца звідавочньш багдановічаўскім ўплывам. Таленавіта працягваючы нацыянальныя традыцыі,Трус стварыў і ўзнёслую пазбаўленую «багемнасці», празрыстую па настроях лірыкукахання (верш «Скажы мне, любая, скажы» і інш.).
Пастаральнасцьі фальклорны лірызм былі характэрныя таксама і для паэзіі Сяргея Дарожнага,якому, праўда, бракавала трусаўскай гарманічнасці і які пры гэтым больш рупіўсяаб сугучнасці сваіх вершаў рытмам эпохі. Ён бачыў Беларусь у дзіўнымспалучэнні: «камсамольскай аравай» і «маладзіцай з сярпочкам». Апяванневасільковага россыпу «у палёх беларускіх нізін» як знак вышэйшага замілаваннякраявідамі айчыны звязвалася ў яго вершы «Васількі» з такім жа замілаваным ісентыментальным уяўленнем пра хаду «рэвалюцыі мілай». Апрача фальклорнасці ілірызму Дарожнаму была ўласціва і відавочная імпрэсіяністычнасць вобразаў,часам падкрэсленае эстэцтва і адчуванне тугі.
Імпэтна ідэкларатыўна сцвярджаў сваю адданасць рэвалюцыйным пераўтварэнням Міхась Багун.Ён паслядоўна ўвасобіў усе асноўныя прынцыпы рэвалюцыйнага канцэптуалізму. Так,матыў супрацьпастаўлення старога і новага шырока разгорнуты ім у паэме «Надбалотам», дзе ў якасці прыкладу дабратворных рэвалюцыйных перамен выводзіццавёска з сімвалічнаю назваю «Гніль», якую «завірухі, пажары краіны… не кранулісаўсім». Але ўрэшце перамены адбыліся, і вёска стала называцца «Новая доля». Рэвалюцыйныэпатаж праявіў М. Багун у творы з прэтэнзіяй на чарговы пасля М. Грамыкіманіфест новай пралетарскай літаратуры – «Крокі ў вякох: паэма без героя»(1930). Эпіграф красамоўна сведчыў пра пазіцыю аўтара: «Колісь рэвалюцыю МЫзрабілі, цяпер рэвалюцыя робіць НАС!» (Багун М. Рэвалюцыі. Мн., 1932. С. 57.).Першае, што сцвердзіў паэт, – гэта катэгарычнае адмаўленне ад лірычныхнастрояў, як і вымагалі таго ахоўнікі чысціні пралетарскай эстэтыкі іідэалогіі: «Я выкінуў з сэрца трывогі труп, пакрыты, як коўдрай, лірычнайкарою».
Рэвалюцыйнырыгарызм у вялікай ступені быў характэрны для Паўлюка Шукайлы – «слуцкагапесняра», кіраўніка эпізадычна існаваўшай суполкі лефаўскага кшталту«Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (1927), сябрамі якой у свой час быліЯнка Відук (Скрыган), Апанас Атава, Іда Чырвань, Юрка Лявонны і іншыя маладыяпаэты. Увекавечыць рэвалюцыю Шукайла паспрабаваў у паэме «Акорды дзён», дзеўзбуйненымі шырокімі штрыхамі жадаў перадаць размах і веліч новага пераможнагашляху. Шукайла быў паслядоўным апалагетам рэвалюцыйных ідэалаў і будучай«камуны свету», што прыводзіла яго часта ў стыхію рыторыкі, паэтызацыіідэалагічных штампаў: «Увесь свет на свой лад перавернем, сусветны зробімРэўком». Змагаром за чысціню рэвалюцыйных ідэалаў адчуваў сябе П. Шукайлаі ў літаратурнай крытыцы, не прымаючы творчасць В. Маракова, Т. Кляшторнага,А. Дудара, У. Жылкі, А. Вольнага, З. Бандарынай і ўсіх, паводлеяго вызначэння, «дударыстых».
На беларускуюпаэзію канца 20-х гадоў адчуваўся ўплыў аднаго з самых таленавітых тагачасныхмаладых паэтаў Уладзіміра Дубоўкі. Многія паэты бралі эпіграфамі для сваіхтвораў радкі з яго вершаў і паэм. А малады ўзвышавец Пятро Глебка выкарыстаўлюбімы Дубоўкаў вобраз шыпшыны ў якасці назвы свайго зборніка, як бы падкрэсліваючыпераемнасць літаратурнай традыцыі, рэпрэзентаванай Дубоўкам. АсэнсаваннеБеларускага Шляху вядзецца Глебкам ў вершах-прысвячэннях Я. Коласу, М.Багдановічу, М. Лужаніну, дзе паэт закранае паралельна пытанні літаратурнайтворчасці. Вершы зборніка «Шыпшына» і сама кампаноўка яго, падбор эпіграфаў дакожнай з пяці частак паказваюць на сталасць паэтычнага голасу Глебкі, на высокімастацкі густ і культуру яго творчасці, што было прадметам асаблівай увагіузвышаўскага кола паэтаў.
Даўзвышаўскага згуртавання прымкнуў, вярнуўшыся ў 1926 г. на бацькаўшчыну,Уладзімір Жылка, чый паэтычны талент сфарміраваўся ў Заходняй Беларусі падуплывам ідэалаў нацыянальнага адраджэння. У 1927 г. у Мінску выйшла кнігавершаў Жылкі «З палёў Заходняй Беларусі», куды часткова былі ўключаны вершыпапярэдніх кніг, а таксама новыя. Паводле класавых, пралетарскіх падыходаў дамастацтва, вершы У. Жылкі падвяргаліся жорсткай крытыцы, паэта абвінавачвалі ўмістычных настроях і «мяшчанскай філасофіі», у ранейшым узрушаным апяванні«бел-чырвона-белага сцяга» і ў тым, што да апявання «чырвонага штандару» паэтне дайшоў. Аднак і У. Жылка таксама імкнуўся асэнсаваць рэвалюцыю і яеролю ў развіцці Беларускага Шляху, што, напрыклад, бачна ў вершы «Песнядзесятых угодкаў»:
Спявайце, братымае, нашае ўчора:
У імРэвалюцыі полымя, у ім мы
Спаліліазырклае, чорнае гора,
I працысвабоднай прапелі мы гімны.
(Жылка У.Выбр. тв. Мн., 1998. С. 106.)
З містычнымібіблейскімі асацыяцыямі звязваў паэт залатую будучыню Беларусі на гэтым шляхуда «Камуны працоўных», нягледзячы на цяжкія варункі, у якія трапіла адраджэннекраіны. У. Жылка адчуваў свой час як «злом дзвюх эпох злавесны», у якімчалавеку наогул і паэту тым больш трэба не згубіць у сабе высокую чалавечуюгоднасць, здольнасць выстаяць, не зламацца ў жыццёвай віхуры. А віхура жорстказакранула У. Жылку: нягледзячы на абвастрэнне сухотаў, ён быў арыштаваны ў1930 г. разам з іншымі літаратарамі «Узвышша» па гучнай справе «Саюзавызвалення Беларусі» і адпраўлены ў ссылку, дзе неўзабаве памёр.
Ва «Узвышшы»сцвердзіўся талент і такога унікальнага паэта, як Кандрат Крапіва, без трапнайі дасціпнай гумарыстыкі, з’едлівай і хлёсткай сатыры якога немагчыма ўявіцьсабе паэтычную ніву 20-х гадоў. Аб’ектамі яго сатырычнага пяра з’яўляліся ўсепраявы тагачаснага жыцця: знешнія і ўнутраныя палітычныя падзеі («Сваты», «Белы«певень», «Гаагская «каробачка», «На смерць «Лёзанны», «Ад пачосткі ныюцькосткі»), маральна-этычная недасканаласць новага грамадства («Самагоначка»,«Класавыя ворагі», «На мінскім скверы»), антырэлігійная барацьба («Годзеслухаць байкі», «Буду спекулянтам», «Як Антэк стрэў «вельканоц», «Дзве кумы»),літаратурная палеміка («Нібы сатыра на «нібы паэму – Гвалт над формай»,«Прагулка на Парнас», «Муза падвяла», «Праборка музе», «Аб «буры і націску»: «Клітаратурным спрэчкам»). К. Крапіва творча выкарыстоўваў нацыянальнуюбурлескна-парадыйную традыцыю, прыёмы травестацый, характэрныя для беларускіхананімных паэм XIX ст. Так, стылізацыя паэмы «Тарас на Парнасе» ўгадвалася ўвершы «Прагулка на Парнас», дзе па ключавых словах-вобразах пазнавалісяпрадстаўнікі мастацкага слова – новыя «багі» тагачаснай літаратуры: Ц. Гартны(ён «гартуе свой нарог… Цаліну ўзараць ім хоча – узойдуць сокі цаліны, – будзезбожжа на бліны»); М. Чарот (ён «на вогнішчы гарачым… без ботаў скача… Абім кажуць так і сяк, бо не любяць, што «басяк»); З. Бядуля, які «абразкісвае малюе» («Ён дагэтуль бедаваў, а цяпер вось заспяваў») (Крапіва К. Крапіва.Мн., 1925. С. 83.). У такім жа бурлескна-парадыйным стылі стварыў К.Крапіва і свой «вольны пераклад» Бібліі (Старога Запавету), дадаўшы яшчэ адзінпаэтычны штрых у барацьбу «з опіумам для народа». Гэта адпавядала ідэалагічнамунакірунку 20-х гадоў, і Крапіва таленавіта і зноў жа ў бурлескна-парадыйнымстылі яго ўвасобіў.
Сатырычна-гумарыстычнуюплынь услед за Крапівой развіваў у сваёй творчасці, але ўжо надта ваяўніча,Анатоль Дзяркач – аўтар аграпаэмы «Міколава гаспадарка» (1927), зборнікаў «Прапапоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў» (1925), «Качаргой па абразох» (1930).
Адметнымтворчым почыркам вызначалася ў 20-я гады паэзія Уладзіміра Хадыкі, ЮркіЛявоннага, Аркадзя Моркаўкі, Янкі Туміловіча, Янкі Бобрыка, Алеся Звонака,Максіма Лужаніна, Сяргея Астрэйкі, Віктара Казлоўскага, Сяргея Фаміна. Цікавазаявілі пра сябе, але не раскрыліся ў поўнай меры або вычарпаліся такія паэты,як Апанас Атава, Язэп Падабед, Пятро Сяўрук, Пятро Росіч, Язэп Вазёрны, ЮркаБітус, Уладзімір Прыбыткоўскі, Язэп Сукала.
На заканчэннеразмовы аб варунках развіцця беларускай паэзіі ў 1920-я гг. неабходназазначыць, што дадзенае дзесяцігоддзе стала вельмі важным этапам у развіццінацыянальнай паэмы: менавіта ў 1920-я гг. (пасля з’яўлення першых узораў упачатку ХХ ст. у творчасці Я. Купалы і М. Багдановіча) яна прайшла шляхузмужнення, вырасла як у якасным, так і ў колькасным плане (у 1920-я гг. былонапісана ўжо некалькі дзесяткаў паэм у параўнанні з адзінкавымі выявамі гэтагажанру ў папярэднія два дзесяцігоддзі). Асобна характарызаваць іх няманеабходнасці таму, што: па-першае, аб многіх паэмах так ці інакш сказала вышэйІрына Багдановіч, артыкул якой з акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры ХХстагоддзя» лёг у аснову нашай лекцыі; па-другое ж, аб самых значных паэмах тагоальбо іншага аўтара будзе сказана больш падрабязна ў манаграфічных раздзелах,прысвечаных творчасці найбольш буйных прадстаўнікоў беларускай літаратуры часоўрэвалюцыі і грамадзянскай вайны, а таксама 1920-х – першай паловы 1950-х гг.
Спісвыкарыстаных крыніц
1. Багдановіч І.Э. Паэзія20-х гадоў // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С. 8–45.
2. Гніламёдаў У.В. Ад даўніны дасучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію. Мн., 2001.
3. Анталогія беларускайпаэзіі: У 3 т. Мн., 1993. Т. 1–2.
4. Купала Я. Поўнызб. тв.: у 9 т. Т. 4. Мн., 1997. С. 107.
5. Бядуля-Ясакар. Буралом/ Бядуля-Ясакар. – Мн., 1924. С. 37
6. Журба Я. Заранкі.Вершы / Журба Я. – Мн., 1924. С. 6
7. Гартны Ц. Песніпрацы і змагання. Берлін / Гартны Ц. – 1922. С. 83)
8. Маракоў В. Назалатым пакосе / Маракоў В. – Мн., 1927. С. 26.
9. Чарот М. Завіруха/ Чарот М. – Мн., 1922. С. 19.
10. Піятуховіч М. Дахарактарыстыкі літаратурнай спадчыны П. Труса // Трус П. Зб. тв. Мн.,1934. С. 27.
11. Багун М.Рэвалюцыі / Багун М. – Мн., 1932. С. 59