Змест
Уводзіны
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскаймоў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складубеларускай і іншых славянскіх моў
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентаму беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў узалежнасці ад частотнасці іх ужывання
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічнымкампанентам
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў зметэаралагічным кампанентам
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Фразеалагізаваныяструктуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнагаменталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтаймовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету.Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае,што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з’яўляюцца беларуская, руская іпольская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету.Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны,па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ўмове безэквівалентных фразеалагізмаў
Апісаннефразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтыхмоў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашайкурсавой работы.
Аб’ектам даследавання з’яўляюццафразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскаймовах.
Мэтай курсавой работы з’яўляеццавывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай,рускай мовах.
У сувязі з мэтаймэтазгодным з’яўляецца вылучэнне і задач работы:
1. Прааналізвацьпадабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіхмоў;
2. Прасачыць адметнасціўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;
3. Дацьтэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іхужывання;
4. Прааналізавацьпаходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.
5. Класіфікавацьфразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту поглядумарфалогіі;
6. Дацьсінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.
Да праблемыпараўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы «Праўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі». Аўтар узгаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз іінтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновыаб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд познягаСярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, штобыло непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межахаднаго дзяржаўнага аб’яднання.
На некаторыямоманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцыслоўнікавых артыкулаў для «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (насённяшні дзень – 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтыхраспрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускаймовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ўпараўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкіпаасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічныхадзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.
Падабенства іразыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планахфразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы «Беларускіяі польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект».
Дзеля таго, кабвызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасляпрадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця «метэаралогія».
Такім чынам,зыходзячы з азначэння, пададзенага ў «Энцыклапедыі прыроды Беларусі»,метэаралогія – навука пра фізічныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферыі ствараюць надвор’і і клімаце.
Беручы пад увагупададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныялексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман,мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўнікахадшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару:горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў:надвор’е, пагода, калі яны з’яўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.
Агульнаяколькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам:96 адзінак.
Глава І. Узаемадзеяннебеларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства іадрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Кантактаванне іўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло неспрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі.Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, аэкстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтвастаражытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае іфразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былігрэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычнымладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў,багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні якпростага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова быладзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехамабслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускаганарода як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовымапалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовыкіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года унійправодзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым вынікупрывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстаннябеларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення зсудова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтайсітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі часпрацягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а паслядалучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскаймовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі пасемантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэспапаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовыпрацягваецца і ў наш час [4; 68].
Асаблівасцівыяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдназвязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы,вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіхі польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземызначна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях.
Фразеалагічныфонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца,па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівыхзвышслоўных адзінак (параўнаем: бел. бабіна лета, рус. бабье лето, укр. бабинеліто, србх. бабино лето, пол. babie lato, слв.babie lеto); па-другое, у беларускай мовешматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншыхславянскіх мовах (параўнаем: лье як з луба, рус. льет как из ведра, укр. литияк з ведра, бал. вали като ръкав, србх. пада као из кабла, пол. lije jak z zebra); па-трэцяе, агульнасць многіхфразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіхмоў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі (параўнаем: голы як бізун,рус. гол как сокол, укр. голий як бубен, бол. гол като пушка, србх. го каопрост, пол. goly jako bicz); па-чацвертае, беларускіяфразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ўскладзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, частадэсемантызаванія. Напрыклад, у фразеалогіі ўсіх славянскіх моў даволі частавыкарыстоўваюцца словы тыпу даць, мець, галава, рука, сэрца (параўнаем: бел.даць пытлю, рус. дать оплеуху, укр. дати пити, бал. давам ритник, србх. дати поглави).
Тым не меншіндывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічныхуласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім нямаэквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. наласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус.сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіхфразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранайсемантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкіне выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самойбеларускай мове. Дзеля прыкладу можна прывесці такія фразеалагічныя кампаненты:бібікі, лахі, лухта, панталык, ходырам, лясы, байды. Згаданыя кампаненты насённяшні дзень выкарыстоўваюцца толькі ў складзе фразеалагізмаў: біць бібікі,лахі пад пахі, плесці лухту, збіць з панталыку, хадзіць ходырам, тачыць лясы,біць байды. Такая акалічнасць робіць фразеалагізмы з адзначанымі кампанентамідаслоўна неперакладальнымі на іншыя славянскія мовы і складае адметнасцьбеларускай фразеалогіі. Калі дадаць да гэтага непаўторную нацыянальнуювобразнасць многіх фразеалагізмаў (напрыклад: як пугаю па вадзе, раскажаш правераб’я, а перакажуць пра жураўля, выскваркі не варты, на лапату ды за хату),асаблівасці іх ужывання ў маўленні, спецыфічную экспрэсію, своеасаблівыкаларыт, то ёсць падставы лічыць беларускія ідыёмы самацветамі нашай мовы, беззасваення і выкарыстання якіх немагчыма пазнаць і вывучыць яе прыроду іхарактар.
Частка рускіх,беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак,іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў большці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыяпрацэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у тойжа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ўзалежнасці іх першапачатковага кампанента.
Глава ІІ.Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускаймовах
2.1 Тэматычнаяхарактарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
Найбольш значнуюгрупу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзетакія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз,раса, аблокі (тучы).
Так, убеларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак зназванымі кампанентамі, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жаслоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінаксустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.
Калі гаварыць праколькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месцасярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексемувецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групуілюструюць наступныя прыклады:
Вецер у спіну; як у полі вецер(как ветер в поле); адкуль (куды) вецер дзьме (какой ветердует), на взвей ветер, иной ветер подул, ветер свистит в ушах, ветер в голове, с ветерком,с попутным ветерком, попутного ветра, с ветра, до ветру,не с ветру, на вецер (на ветер), які вецер загнаў(занёс), кідаць на вецер (бросать на ветер), лаві вецер уполі ( ищи ветрав поле), на сямі вятрах, вецер нясе, вятры яго (іх, яе,цябе) ведаюць, вецер гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер дзьме.
Да названай вышэй группыналежаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.
Так, у слоўнікахрускай і беларускай мовы такіх фразем 6:
Залаты дождж(золотой дождь), дождж за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу,звёздный дождь, свинцовыйдождь, пасля дожджыку ў чацвер (после дождичка в четверг).
У адрозненні адлексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксамаз’яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, убеларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названайфраземы: снегу леташняга не дапросішся, як снег на галаву.Што дарускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, незафіксавана.
Аднолькавымі ўколькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) ітуман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):
Метать громы и молнии, гроза собирается, грянет гром, как громсреди ясного неба; туманіць вочы, туманіць галаву, напускаць туману,як у тумане (как в тумане).
Цікавымз’яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаванытолькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ўрускай і з’яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.
Адзінкавыміз’яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты,як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстравацьтакімі прыкладамі: мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць,дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз по коже, раса вочы выядае,макавай расінкі ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усефразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.
Як і папярэдніяфраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанентаблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізманалежаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.
Не зафіксаваны ўрускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару:іней, лёд.
Сярод тэматычныхгруп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, штоўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намізафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай ібеларускай фразеалогіі):
Ні горача ніхалодна (ни холоднони жарко),повеяло холодком, усыпаць гарачых, па гарачых слядах (по горячимследам), папасцісяпад гарачую руку, пад гарачую руку, астудзіць гарачуюгалаву, гарачая галава, пароць гарачку, як уюн на гарачайпатэльні, як халодны самавар, халодная вайна (холоднаявойна), кідае ў халодны пот, з халадком, у гарачай вадзекупаны, куй железо, пока горячо, на гарачым (злавіць), як на гарачымвуголлі, небу горача было, жар костей не ломит, заячий холодок.
Для польскайфразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:
— Szukaj wiatru wpolu
— (patrzec) skadwiatr wieje
— miec wiatr wglowie
— (mowic) nawiatr
У польскай мове(у адрозненні ад беларускай) даволі часта сустракаюцца фразеалагізмы, штоўтрымліваюць у сваім складзе лексему «лёд»:
— lody ruszyly
— przelamacpierwsze lody
— jak lodu
Калi гаварыць пра тое, якім чынамзазначаныя фразеалагізмы размеркаваны ў залежнасці ад таго, у якой мове янысустракаюцца, то трэба адзначыць, што 14 фразем (што складае 67% ад агульнайколькасці ў групе) выкарыстоўваюцца выключна ў беларускай мове. Яшчэ 3фразеалагізмы – двухмоўныя. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны 4 фраземы, якіяўжываюцца толькі ў рускай мове. Яшчэ 9 польскіх фразем не знайшлі адпаведнікаўу рускай і беларускай мовах.
Пры збіранніматэрыялу звярталася ўвага на фразеалагізмы, што маюць у сваім складзекампаненты, якія непасрэдна называюць тэрміны метэаралагічнага характару:пагода, надвор’е.
Такіхфразеалагізмаў зафіксавана 5 адзінак: чакаць з мора пагоды, ні пры якой пагодзе,за пагодай (выбірацца), рабіць пагоду, за добрае надвор’е.
Трэба адзначыць,што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаўбеларускай мовы.
2.2 Паходжаннефразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Сабраны на асновефразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікаяколькасць фразем (5) – падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:
Даваць перуноў –метать громы и молнии –miotac gromy (pioruny);
Як у полі вецер –как ветер в поле – jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны;
Адкуль вецердзьме – какой ветер дует –(wiedziec) skad wiatr wieje – ведаць на каго, або на што трэбаарыентавацца ва ўчынках.
На вецер – наветер – na wiatr – рабіць што-небудзь дарэмна,упустую, безвынікова;
Кідаць на вецер –бросать на ветер – rzucac pieniadze na wiatr – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Зафіксаваныфразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ўрускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ўдзвюх мовах:
Лаві вецер уполі (ищи ветра в поле) – немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідацьна вецер (бросать на ветер) – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; навецер (на ветер) – дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скурыпрабягае (мороз по коже) – у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне адраптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко)– што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холоднаявойна) – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачыхслядах (по горячим следам) – адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзьпадзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг) – невядомакалі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь) – вялікія сумы, прыбытак.
Сустракаюццафразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, убеларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме маезначэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жамове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад – какой ветер дуетмае значэнне как идутсобытия.
Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як уполі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма маезначэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж пакампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны.
Зафіксаваныфразеалагізм, які ў беларускай мове з’яўляецца мнагазнычным, а ў рускай ёнадназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ўадным са значэнняў: як у тумане – 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2.Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У тойжа час у рускай мове назіраем: как в тумане – смутно (слышать, видеть).
Зафіксаваны 22 адзінкіфразеалагізмаў, якіяўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстравацьнаступнымі прыкладамі,фіксуючы таксама значэнні:
· Куй железо пока горячо – торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока естьблагоприятные условия;
· Заячий холодок –название некоторых видов кустистых растений;
· Жар костей неломит – избыток тепла не вредит человеку;
· Повеяло холодком– о состоянии равнодушия, отчужденности;
· Как с облаков – овнезапном, неожиданном появлении;
· Тучи сгущаютсянад головой – угрожает опасность;
· На взвей ветер –не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно;
· Иной ветер подул– изменились обстоятельства, настроения;
· Ветер свистит вушах – о быстром беге, езде;
· Ветер в голове –о легкомысленном, пустом человеке;
· С ветерком –быстро;
· Попутного ветра –пожелание удачи;
· С попутнымветерком – при первом удобном случае;
· С ветра –пришлый, чужой;
· До ветру- дляоправления естественных потребностей;
· Не с ветру – ненапрасно;
· Звёздный дождь –(спец.) – обильное падение метеоритов;
· Свинцовый дождь –о выпущенных из ружья дроби, картечи;
· Метать громы имолнии – выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками,обвинениями;
· Гроза собирается– кому-либо угрожает опасность, беда, неприятность;
· Грянет гром –случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;
· Как гром средиясного неба – 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапнослучившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.
Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў,характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксаманавальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль незафіксаваны ў беларускай мове.
Што даўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, тоіх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўныхфразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:
· Напускацьтуману – уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;
· Туманіцьгалаву – уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;
· Туманіцьвочы – знарок уводзіць у зман;
· Снегулеташняга не дапросішся – хто-небудзь страшэнна скупы;
· Як снегна галаву – зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;
· Як грыбыпасля дажджу – вельмі хутка, у вялікай колькасці;
· Додждж закарак не лье – няма прычын спяшацца;
· Кудывецер дзьме – няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;
· Вецергуляе ў кішэнях – у каго-небудзь няма грошай;
· Вятры яговедаюць – невядома;
· Вецернясе – ужываецца ў пытальным склоне – куды хто-небудзь ідзе;’
· На сямівятрах – 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Панічым не заслоненай прасторы;
· Які вецерзагнаў – як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;
· Вецер успіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;
· Макавайрасінкі ў роце не было – хто-небудзь нічога не еў;
· Раса вочывыядае – хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;
· Усыпацьгарачых – сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;
· Папасцісяпад гарачую руку – у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;
· Падгарачую руку – у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;
· Астудзіцьгарачую галаву – угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага,запальчывага, неразважлівага;
· Гарачаягалава – хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;
· Пароцьгарачку – ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю,раздражненнем;
· Як уюн нагарачай патэльні (круціцца) – бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіхабставін;
· Якхалодны самавар – вельмі моцна;
· Кідае ўхалодны пот – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;
· Зхаладком – не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;
· У гарачайвадзе купаны – вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;
· Нагарачым злавіць – пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;
· Як нагарачым вуголлі – у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;
· Небу горачабыло – мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступеньінтенсіўнасці чаго-небудзь;
· За добраенадвор’е выбірацца – пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;
· Рабіцьпагоду – мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;
· Запагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;
· Ні прыякой пагодзе – ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;
· Чакаць змора пагоды – заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго цічаго-небудзь.
Такім чынам,можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксаванадастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якіясустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускайі рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, штомаюць кампанент тэмпературнага характару – горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаўз названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксамаасаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, штомаюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор’е, пагода).
2.3 Марфалагічнаяхарактарыстыка фразеалагізмаў
У залежнасці адтаго, якой часцінай мовы з’яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма,увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасцігрупай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаныназоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасцісабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у складфразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюццаназоўнікі: мароз (мароз па скуры прабягае); вецер (на вецер, лавівецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, навзвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ўкішэнях), гром (как гром среди ясного неба, метатьгромы и молнии), тучи (тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад(повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар (жар костей неломит), дождж (дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (якснег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (напускацьтуману, як у тумане), раса (раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце небыло), пагода (рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе,чакаць з мора пагоды).
Акрамя таго, можнаадзначыць выпадкі,калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў,з’яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых, пароцьгарачку.
Другой уколькасных адносінах з’яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанентметэаралагічнага характару з’яўляецца прыметнікам:
· Кідае ўхалодны пот;
· Якхалодны самавар;
· У гарачайвадзе купаны;
· Пагарачых слядах (погорячим следам);
· Халоднаявайна (холодная война);
· Як уюн нагарачай патэльні круціцца;
· Гарачаягалава;
· Астудзіцьгарачую галаву;
· Падгарачую руку;
· Злавіцьна гарачым;
· Як нагарачым вуголлі.
Колькасцьназваных фразеалагізмаў – 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент,што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з’яўляецца прыметнікам, абазначаепаняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з’явы.
Зафіксаваны трывыпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з’яўляецца прыслоўем:
· Небу горачабыло;
· Куйжелезо, пока горячо;
· Ні горачані халодна.
Таксама існуюцьадзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанентметэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:
· Туманіцьгалаву;
· Туманіцьвочы.
Можна адзначыцьтакую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з’яўляюццаўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзінкампанент метэаралагічнага характару (туманіць).
2.4 Сінтаксічнаяхарактарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
З пункту поглядусінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі:фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць формуслова.
Так, у першайгрупе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:
· Тучи сгущаютсянад головой;
· Дождж закарак не лье;
· Lecec jakwiatr;
· Вецергуляе ў кішэнях;
· Вятры яговедаюць;
· Макавайрасінкі ў роце не было;
· Раса вочывыядае;
· (patrzec)skad wiatr wiaje;
· Жар костей неломит;
· Мароз паскуры прабягае;
· Ветер свистит вушах;
· Иной ветер подул.
Трэба звярнуць увагу на тое, штоназваныя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаванытаксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:
· Вецернясе;
· Lodyruszyly
· Гроза собирается;
· Ветердует.
Акрамядвусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:
· Лавівецер ў полі;
· Снегулеташняга не дапросішся;
· Кідае ўхалодны пот;
· Куйжелезо, пока горячо;
Па формесловазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:
· На сямівятрах;
· Як у полівецер;
· Як утумане;
· Залатыдождж;
· Як снегна галаву;
· Як грыбыпасля дажджу;
· С попутнымветерком;
· Zeszlorocrnysnieg;
· Заячий холодок;
· Повеяло холодом;
· Jak lodu;
· Рабіць пагоду;
· Ветер в голове;
· Свинцовый дождь;
· Вецер успіну;
· Усыпацьгарачых;
· Пароцьгарачку.
Зафіксаванытаксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнніназаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:
· Зхаладком;
· Нігорача, ні халодна;
· С ветра;
· До ветру;
· На вецер;
· Светерком.
Такім чынам,большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаўмае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны пасхеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа(36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік зпрыназоўнікам).
Заключэнне
У выніку аналізулітаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныявынікі:
Фразеалагічныфонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца,па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівыхзвышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца патых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе,агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншыхславянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае,беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым,што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, частадэсемантызаванія.
Частка рускіх,беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак,іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў большці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыяпрацэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у тойжа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ўзалежнасці іх першапачатковага кампанента.
Калі давацьтэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, тонайбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць усваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ўколькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такіялексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса,аблокі (тучы).
З пункту поглядупаходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіхфразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час групафразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускаймовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.
З пазіцыімарфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групайфразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаныназоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраныхадзінак.
Разгледзеўшыфразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэбазазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моўфразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў,якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага –аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова(назоўнік з прыназоўнікам).
Спіс літаратуры
1. АксамітаўА.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, — 1971, — 112 с.
2. Беларускаямова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, — 1994, — 654 с.
3. ГерасімчыкІ.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэфератдысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім.Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.
4. ДаніловічМ.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, — 1991,- 110 с.
5. Киселев И.А.Русско-белорусскийфразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, — 1991, — 193 с.
6. Копыленко М.М.,Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, — 1972, -191 с.
7. Лепешаў І.Я., З народнайфразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, — 1991, — 110 с.
8. ЛепешаўІ.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імяПетруся Броўкі, — 1993. Т.1., — 590 с., Т.2. 607 с.
9. МаршэўскаяВ.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА «Гродзенскідзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. – Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, — 115 с.
10. Мокиенко В.М.Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 – 287 с.
11. МяцельскаяЕ.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: ВыдавецтваБДУ, 1972. – 320 с.
12. СадоўскаяА.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.:Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2002. – 21 с.
13. Слова іфразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай.УА „БрДУ імя А.С.Пушкіна“. – Брэст: Выдавецтва УА „БрДУ імяА.С.Пушкіна“., 2004. – 123 с.
14. Телия В.Н.Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологическийаспекты. М.: Школа „Языки русской культуры“, — 1996, — 288 с.
15. Фразеологическийсловарь русского языка. М.: Русский язык, — 1986, — 543 с.
16. ХлусевічІ.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове:Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21 с.
17. Slownikfrazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. – 1974, — Warszawa.