Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.ТанкаФакультэт беларускай філалогіі і культурыКафедра беларускага мовазнаўстваДыялектызмы ў творах І. ПташнікаваДыпломная праца
студэнткі 505 групы
Кунцэвіч
Наталлі Мікалаеўны
Навуковыкіраўнік – дацэнт Панюціч К.М.
Мінск2001
Змест
Уступ. ІванПташнікаў – майстарслова……………………………………………………….3
I раздзел. Дыялектнае слова ў мастацкімтворы………………………………..9
II раздзел. Тыпы дыялектызмаў у творах І.Пташнікава………………………17
1.Лексічныя дыялектызмы….……………………………………..17
2.Семантычныядыялектызмы….…………………………………46
3.Фанетычныядыялектызмы…..…………………………………..49
4.Граматычныядыялектызмы…..…………………………………56
5.Словаўтваральныядыялектызмы.………………………………69
III раздзел. Спосабы ўключэння дыялектызмаў укантэкст…………….…….81
Заключэнне……………………………………………………………………….84
Літаратура………………………………………………………………………..87
Паказальнік лексічных дыялектызмаў …………………………………………92
Уступ.Іван Пташнікаў – майстар слова.
Іван Пташнікаўвыступіў у друку з вершамі ў 1952 годзе.Першы празаічны твор – аповесць«Чачык», якую ён апублікаваў у часопісе «Полымя». І. Пташнікаў – аўтарзборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень», «Сцяпан Жыхар саСцешыц», аповесцей «Лонва», «Тартак»( паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены аднайменнытэлефільм), «Найдорф», раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда»(пастаўлены аднайменны тэлеспектакль).
У 1980 годзевыйшлі Выбраныя творы ў 2-х тамах, зараз апублікаваны збор твораў у 4-х тамах,які быў надрукаваны ў 1990-1992 гадах. І. Пташнікаў–лаўрэат Дзяржаўнай прэмііБССР імя Я. Коласа за аповесць «Найдорф».
Сёння, калігэтым самабытным мастаком слова напісана ўжо нямала, вельмі добра відацьнязменная прывязанасць яго да родных мясцін Лагойшчыны. Там разгортваюццападзеі ўсіх яго твораў. Пісьменнік найлепш ведае тых людзей, з якімі разам жыў,рос, якія народжаны той самаю, што і ён, зямлёю.
І. Пташнікаўшырока, разгорнута і ўсебакова ўзнаўляе падзеі тых гадоў, якія ў яго памяці, усвядомасці – вайна, пасляваенныя гады, сучаснасць. Жыццё чалавека ў яго творахувасабляе ў сабе ўсё жыццё вёскі, а жыццё вёскі – жыццё народа.
ТворчасцьПташнікава адметная ўзнаўленнем народнага жыцця, увагай да самабытныххарактараў, шматфарбнасцю мовы.
Ужо на першую аповесць І.Пташнікава”Чачык” з’явіліся станоўчыя рэцэнзіі,у якіх адзначалася:”Жывапіснасці і маляўнічасці мовы аповесці цяжка незаўважыць, у ёй, бадай, галоўная заслуга Івана Пташнікава. |Іменна гэтаяразнастайнасць і яркасць моўнага матэрыялу, а таксама арыгінальнасць задумы іўдача цэнтральнага вобраза даюць, як нам здаецца, падставы думаць, што маладыпісьменнік на правільным шляху.”1
1 Клімашэўская І. Першая аповесць // Літаратура і мастацтва, 1957, 2 мая
Не зусім удалым,як лічаць крытыкі, быў першы раман І.Пташнікава “Чакай у далёкіх Грынях”.Адзначалася, што ў рамане прысутнічала як бы майстэрства дзеля майстэрства,асобныя лірычныя адступленні, замалёўкі падаваліся эфектна, але не заўсёдыарганічна ўваходзілі ў мастацкую тканіну твора. Не ўдалося належным чынам паяднаць асабістае і грамадскае жыццё герояў.
Цікавымі пазадуме і зместу лічацца яго апавяданні “Алені”, “Алёшка” і “Бежанцы”, галоўнымгероем якіх з’яўляецца падлетак. Пісьменнік не расстаецца з памяццю вайны, зпамяццю свайго, апаленага суровымі выпрабаваннямі дзяцінства.
Сапраўднуювядомасць аўтару прынеслі яго творы “Лонва”, “Тартак”,”Найдорф”. У “Тартаку”асноўныя падзеі звязаны з тым, што перажываюць сямёра сялян, якія вязуць зДальвы ў камендатуру збожжа. Расказы пра трагедыю вёскі Дальва, спаленуюфашыстамі, пачутыя ў дзяцінстве, і падштурхнулі І.Пташнікава да напісанняаповесці. “Тартак” і “Найдорф” — творы пра пакутную і збалелую людскую памяць.Толькі ў “Тартаку” вызначальны быў пафас трагічны, а ў “Найдорфе” ўжо гераічныматыў у пафасе, гераічная нота становіцца вызначальнай.1 Паказанавайна, якой яна была на самай справе.
Два наступныяраманы – “Мсціжы” і “Алімпіяда” – паказваюць жыццё беларускай вёскі ўпасляваенны час. Андрэй Вялічка – галоўны герой рамана “Мсціжы” на першы погляднічым не адметны чалавек, але з такіх, як ён, і складваецца наша грамадства, натакіх зямля трымаецца.
Пра раман “Алімпіяда”, які быў апублікаваны ў 1985 годзе, вядомы крытыкГенадзь Шупенька сказаў: “Гэтаму раману Івана Пташнікава суджаны зайздроснылёс. У яго будзе доўгае, не збаюся сказаць, такое ж, як у “Людзей на балоце”Івана Мележа, неўміручае жыццё. Жыццё прыкметнае, як кажуць, ва ўсіхнавідавоку, на адным з самых яркіх месцаў у нашай літаратуры. Але і небясхмарнае, на пачатку не такое ўжо і лёгкае.”2
1 Андраюк С. Чалавек на зямлі. Мн., 1988. С. 121
2 Шупенька Г. Голасам народа // Алімпіяда. Пасляслоўе. Мн., 1985. С. 614
У раманепісьменнік паказаў пасляваеннае жыццё беларускай вёскі, аднаўленне разбуранайвайной калгаснай гаспадаркі. Праз успаміны галоўнай гераіні рамана даяркі Алімпіядыадлюстраваны і ваенныя гады – адступленне нашых войскаў, дапамога параненымлётчыкам, здзекі паліцаяў з аднавяскоўцаў.На вобразах яе дзяцей Тані і Міфодзіі іх сяброў паказана жыццё моладзі.
Назва рамана“Алімпіяда” прыкоўвае ўвагу да цэнтральнага вобраза – сялянкі АлімпіядыПадаляк. “Алімпіяда Падаляк, Уліма, як яе завуць у вёсцы, уяўляе сабоюгістарычна сфармаваны народны характар, які ўвабраў у сябе усё тое пазітыўнае,што стваралася стагоддзямі народнага жыцця, гэта той праведнік, на якім заўсёдыстаяў свет і да якога ва ўсе часы праяўляла цікавасць класічная літаратура. Іразам з тым гэта ярка выяўлены сучасны характар з яго светаадчуваннем, ягостаўленнем да жыцця” ,– так піша пра галоўную гераіню Вера Палтаран.1Як сцвярджае крытык Серафім Андраюк., вобраз Алімпіяды “спісаны” з маціпісьменніка.2 Духоўны свет гэтай жанчыны сфармаваўся ва ўмовахнебывалых выпрабаванняў для чалавечага духу – цяжкія даваенныя гады, вайна,пасляваенныя гады.Гэты раман пра складанасць простага чалавечага жыцця. Вялікуюмужнасць. Бязмежную стойкасць, спалучаныя з найвялікшым у жыцці чалавечым – зглыбіннай, непаказной дабрынёй. Раман “Алімпіяда” знаходзіцца на магістральнымшляху пошукаў сучаснай беларускай літаратуры, якая зараз акцэнтуе ўвагу намаральна-філасофскіх праблемах, імкнецца паказаць героя сацыяльна актыўнага ідухоўна багатага.3
Тэма вайны не пакідае пісьменніка. З кожным творам ён па-новамуасэнсоўвае народны боль і трагедыю. Апавяданне “Эфка” – пра пасляваенныхбеларускіх дзяцей. Апавяданне ж “Львы” – гэта водгук на чарнобыльскую трагедыю.Абодва гэтыя апавяданні – папярэджанне аб тым, да чаго можа прывесці забыццёспрадвечных ісцін дабра, нежаданне людзей жыць па законах маралі.
І. Пташнікаў –пісьменнік пераважна вясковай тэмы, пясняр вёскі на розных этапах яе гісторыі,праўда, недалёкай, зафіксаванай у аўтарскай памяці. Прыхільнасць да аднагожыццёвага матэрыялу ў дадзеным выпадку абумоўлена не толькі дакладным веданнемяго, але і творчым крэда пісьменніка, яго ідэалам, эстэтычнымі задачамі, якія ёнставіць перад сабой. Творчае развіццё І.Пташнікава ішло,,, з аднаго боку, падзнакам панавання лірычнай, эмацыянальнай “вясковай прозы”, з другога — падуплывам беларускай эпічнай традыцыі, якая знайшла сваё яркае ўвасабленне нетолькі ў класічных творах беларускай літаратуры, але і ў сучаснікаў Пташнікава– І.Мележа, А.Чарнышэвіча, М.Лобана, П.Пестрака і інш.1
“У творахІ.Пташнікава, асабліва ў “Лонве”, “Тартаку”, “Мсціжах” знайшлі адлюстраваннеэтычныя ідэалы пісьменніка, яго ўяўленні аб нормах чалавечых паводзін.Раскрываюцца пташнікаўскія ідэалы з твора ў твор у нейкім новым ракурсе,па-рознаму псіхалагічна абгрунтоўваюцца. І ўсё ж кожны з твораў пісьменніканібы ступенька да іншага твора. Многія ідэі, тэмы, вобразы, атрымаўшы заяўку ўадным творы, знаходзяць сваё далейшае, больш поўнае ўвасабленне ў другім.2
Мова раманаў, аповесцей і апавяданняўІ.Пташнікава – багатая і разнастайная. Яе аснова – агульнаўжывальныя словы. Нагэтым фоне звяртаюць на сябе ўвагу мясцовыя словы туляг, додніца, шафарня,тофель, грумада, ляжэйка, — тыя словы, якія пісьменнік чуў ад сваёйбабулі, маці, ад суседзяў, ад усіх людзей з родных мясцін.
Жывыя гаворкібылі і застаюцца галоўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы.
У творахІ.Пташнікава актыўна ўзаемадзейнічаюць сродкі гутарковага і кніжнага стыляў. Ураманах, аповесцях, апавяданнях пісьменніка жывое
/>
1 Шамякіна Т.І. Некаторыя асаблівасці стылю І.Пташнікава //Весці АНБССР, сер. грамад. навук. Мн., 1974, С.99.
2 Тамсама. С. .103.
народнае слова, нярэдка характэрнае длямясцовай гаворкі, арганічна, нязмушана ўлучаецца у сістэму моўна-выяўленчыхсродкаў.
Сёння І.Пташнікаў – прызнаны майстар слова, творчасць якога заслугоўвае ўвагі ідаследавання моваведаў і літаратуразнаўцаў.
Даследаванню жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, асаблівасцямпраблематыкі, стылёвай адметнасці яго твораў прысвечаны шматлікія работы.1Менш зроблена ў плане вывучэння мовы І. Пташнікава, яго мастацкай манеры. Можнаадзначыць кнігу А. Каўруса “Мова народа, мова пісьменніка”, дзе ўдзяляеццаўвага і асаблівасцям мовы І. Пташнікава, а таксама асобныя артыкулы.2
1 Андраюк С. Чалавек на зямлі.Мн.1988, Марціновіч А. З Мсціжаў бачнысвет // Роднае слова ,1992, №10-11; Шупенька Г. Голасам народа// Алімпіяда.Пасляслоўе. Мн.,1985; Нуждзіна Т. Дарога ў сталасць.// На высокай хвалі.Літ.-крыт. артыкулы; Шамякіна Т. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны ўсучаснай беларускай прозе // Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ўБеларусі на сучасным этапе.-Мн.,1979 і інш.
2 Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн.,1989; Нуждзіна Т. Абнекаторых стылявых асаблівасцях аповесці І. Пташнікава // Бел. літаратура. Вып.5.Мн.,1977; Міхалевіч А. Пра мову І. Пташнікава.// Роднае слова, Мн.,1990,№5;Каўрус А. І. Пташнікаў І. М // Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.
ачы дыпломнайпрацы:
– выявіцьдыялектызмы ў творах І. Пташнікава;
– растлумачыцьсэнс выкарыстаных аўтарам мясцовых слоў; прывесці, дзе магчыма, адпаведнікі злітаратурнай мовы і іншых народных гаворак;
– паказацьстылістычную ролю дыялектызмаў у творах;
– вызначыць тыпыдыялектызмаў і іх лексіка-семантычныя групы;
– апісаць спосабыўключэння дыялектызмаў у кантэкст.
Дыпломная працавыканана на матэрыяле твораў І. Пташнікава.1 Мною выпісана,прааналізавана і растлумачана каля 500 дыялектызмаў.
/>
1 І. Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях. Мн..1962; Сцяпан Жыхар саСцешыц. Мн.,1966; Мсціжы. Мн., 1972; Тартак. Мн., 1973; Найдорф. Мн., 1976;Лонва. Мн.,1982; Алімпіяда. Мн.,1985.
Раздзел І.Дыялектнае слова ў мастацкім творы.
На сучасным этапезастаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкайнарода, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой“матэрыял і інструмент”.1. Ужыванне дыялектнай лексікі ў творахмастацкай літаратуры стала заканамернай з’явай. Уводзячы дыялектную лексіку ўсвае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовыкаларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускіяпісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творахбез народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага,Ц.Гартнага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І.Мележа, М. Лынькова і многіхіншых. Мянялася тэматыка твораў, мяняліся погляды на тыя ці іншыя падзеі,узнікалі новыя героі, але ва ўсе часы пры адлюстраванні рэчаіснасці беларускіяпісьменнікі абапіраліся на родную гаворку.
У другой палове20-га стагоддзя стварылі даволі значныя творы пра жыццё беларускай вёскі ўдаваенны час, пра барацьбу з фашыстамі ў час вайны, пра адбудову сельскайгаспадаркі пасля вайны, пра нялёгкі шлях простых людзей такія вядомыябеларускія пісьменнікі як І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, В. Адамчык, І. Пташнікаў.Асновай твораў усіх гэтых пісьменнікаў з’яўляецца агульнанародная мова,дыялектызмы ж уводзяцца імі ў кантэкст для перадачы найтанчэйшых адценняўпачуццяў, перажыванняў, для характарыстыкі дзейнасці людзей у розных сферахжыцця.
Дыялектызмыадносяцца да моўных сродкаў абмежаванага ўжытку. Сферай іх выкарыстанняз’яўляецца ў асноўным мастацкая літаратура.
Дыялектызмамі называюцца словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групегаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца адлітаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі.2
1 Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989. С. 246.
2 Гілевіч Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэднягапакалення// Беларуская мова і мовазнаўства. Мн., 1975. Вып. 3. С. 12.
У «Слоўнікулінгвістычных тэрмінаў» адзначаюцца два значэнні тэрміна дыялектызм:
1.Дыялектныя словы,якія ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з пэўнай стылістычнай мэтай.
2 Фанетычныя,марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя асаблівасці, уласцівыя асобнымдыялектам, і не ўласцівыя літаратурнай мове.1
У кнізе«Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» тэрмін дыялектызмужываецца са значэннем: «асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурнытэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай. Побач з тэрмінам дыялектызмужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае словаі інш.»2
Дыялектнаялексіка – невычэрпнае багацце народа. Шматлікія дыялектныя словы надзвычайтрапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека,дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народныхгаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных,этнаграфічных даследаванняў.
«Народныягаворкі, — як адзначае даследчык Баханькоў А.Я., — да цяперашняга часузастаюцца адной з важнейшых крыніц папаўнення лексічнага складу літаратурнаймовы.»3 Без уліку дыялектных асаблівасцей, як заўважаюць даследчыкі,нельга вырашыць праблему нармалізацыі літаратурнай мовы.4
/>
1Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў.Мн.,1990. С.52.
2Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. БаханьковаА.Я. Мн., 1994. С. 394.
3Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкіперыяд. Мн., 1982. С. 67.
4Ляксуціна З.А. Да праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратурнай мовы ітэрытарыяльных дыялектаў//Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратурыі фальклору. Гомель,1973. С. 49.
Літаратурная мовапавінна непасрэдна вырастаць з жывой народнай мовы – вось асноўны прынцып,якога заўсёды прытрымліваліся нашы пісьменнікі. «І не трэба нам, — заўважаеАлесь Адамовіч, — занадта баяцца слова «дыялектызм», раней неабходнапрыслухацца, як слова гучыць, удумацца, наколькі яно трапнае і зразумелае. Улюбым, самым маленькім «засеку» жывой народнай мовы можна часам знайсці буйныязярняты народнай мудрасці і дасціпнасці.»1
Беларускіяпісьменнікі надаюць вялікую ўвагу моўнаму скарбу свайго народа, стараннапрацягваюць пошукі самабытнага, трапнага і свежага народнага слова. Гэтыянамаганні ўхваляе Р.Шкраба – вядомы літаратуразнавец: «Ніхто не можа забараніцьпісьменніку шукаць выяўленчыя сродкі ў самых розных пластах жывой мовы».2
Янка Скрыганпадкрэслівае: «Ведаць мову – значыць ведаць законы яе будавання, ведаць яенародную аснову. Бо толькі ведаючы народную аснову мовы, можна ведаць, якправільна і проста выказаць думку, як натуральна, паводле законаў гэтай мовы,пабудаваць фразу, дзе якое сказаць слова, патрэбнае іменна для гэтага месца.»3
Кожны зпісьменнікаў па-свойму бачыць, чуе, успрымае, адбірае словы, мае свойіндывідуальны стыль, па-свойму выкарыстоўвае выяўленча-мастацкія сродкі.Асновай стылю, яго душой з’яўляецца мова. Сказанае не азначае, што кожныпісьменнік павінен пісаць нейкай асобнай, сваёй уласнай мовай. Асновай творапавінна быць агульнанародная мова.
Дыялектызмыўжываюцца ў мастацкім творы з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Пісьменнікі бяруцьз народнай мовы ўсё самае лепшае і, творча апрацоўваючы, уводзяць у літаратурныўжытак.
/>
1Адамовіч А. Культура творчасці. Мн., 1962. С. 175.
2Шкраба Р. Літаратура і мова: Кніга пра майстэрства. Мн., 1969. С.3.
3Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн. 1965. С.85.
Адны здыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другіязастаюцца ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык іх індывідуальнага стылю.
Максім Лужанінлічыць, што «трэба больш увагі аддаваць вывучэнню дыялектаў, бо яны. не могучыіснаваць самастойна, уліваюцца ў мову. Па-першае, з дапамогай дыялектаў могуцьзапоўніцца нашы прабелы, знойдуцца словы, якіх не стае; па-другое, нядрэннабудзе мець і новыя адменнікі ўжо вядомых слоў. Але гэта не значыць, штодыялектызмы трэба ўводзіць у такой колькасці, каб абцяжарыць мову, зрабіць яенезразумелай.»1
Канешне, кожны зпісьменнікаў па-свойму бачыць, успрымае, адбірае словы, па-свойму выкарыстоўваемастацкія сродкі, але ўсё ж кожны з іх павінен у першую чаргу дбаць пра чысцінюлітаратурнай мовы, клапаціцца пра тое, каб сказанае ім было зразумела шырокамуколу чытачоў.
Літаратарам трэба быць чулымі да слова, трэба любіць, паважаць і вывучаць народную мову, яебагацце рабіць здабыткам літаратурнай практыкі. Празмернае ж насычэнне тэкстувузкамясцовымі дыялектызмамі робіць мову твора малазразумелай і цяжкай длячытання. Майстэрства пісьменніка ў тым і заключаецца, як здолее ён з усягобагацця слоў роднай мовы выбраць самае тыповае для выяўлення пэўнага характару,як здолее ён гэты адбор падпарадкаваць зместу, задуме.2
/>Я.Колас, К.Чорны, І.Мележ, М.Лынькоў, Я.Брыль,К.Крапіва і іншыя мастакі слова, далі прыклад, як трэба ставіцца да лексічнагабагацця роднай мовы. Тонкае адчуванне сэнсу кожнага асобнага слова, яговарыянтнасці зрабілі мову іх твораў гнуткай, выразнай, каларытнай. Нашасучасная беларуская літаратура мае сапраўдных прадаўжальнікаў іх справы –І.Чыгрынава, Б.Сачанку, В.Адамчыка, І.Пташнікава.
1 Лужанін М. Пісьменнік і мова// Полымя. 1951.N6.С.131.
2Юрэвіч У. Слова і вобраз.Мн., 1961. С.86.
Калі ўмеранаеўвядзенне дыялектызмаў у маналогі і дыялогі жыхароў вёскі з’яўляеццанатуральнай неабходнасцю, то выкарыстанне мясцовых слоў у аўтарскай мове незаўсёды можа быць апраўданым, у прыватнасці тады, калі для выражэння пэўнагапаняцця ў літаратурнай мове ёсць неабходныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.
Вывучэннюдыялектызмаў у мастацкіх творах беларускіх пісьменнікаў прысвечаны працыАбабуркі М.В., перш за ўсё яго манаграфія «Стылістычна абмежаваныя словы ў мовебеларускай мастацкай літаратуры» (Мн., 1981) і слоўнік-даведнік «Дыялектызмы ўтворах беларускіх савецкіх пісьменнікаў» (Мн. 1979). Пытанні выкарыстаннядыялектнай лексікі ў мастацкім радку майстроў слова не засталіся па-за ўвагай ііншых даследчыкаў мовы мастацкіх твораў (гл. спіс літаратуры ў канцы дыпломнайпрацы).
У тэксцемастацкага твора дыялектызмы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі.Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза, стварэннямясцовага каларыту, з іх дапамогай можна па-мастацку пераканаўча і этнаграфічнадакладна адлюстраваць побыт, сацыяльнае асяроддзе, абставіны і г.д.Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, ствараеагульны фон і разгортвае апавяданне.… Дыялектызмы часта служацьхарактаралагічным сродкам “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага ісацыяльнага асяроддзя, яны ж могуць служыць і сродкам рэалізацыі камічнагапачатку твора.1
/>Як ужо гаварылася, “беларускія пісьменнікі актыўнавыкарыстоўваюць у сваіх творах дыялектызмы пераважна для характарыстыкі дзейныхасоб, але ў апошні час некаторыя з іх нават у сваёй, аўтарскай мове стараюццавыкарыстаць усе магчымыя сродкі выражэння сучаснай беларускай мовы”2
1 Оссовецкий И.А. Диалектная лексика в произведениях художественнойлитературы 50-60 годов//Вопросы языка современной русской литературы. М.,1971.С.359
2 Абабурка М.В. Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў:Кароткі слоўнік-даведнік. Мн.,1979. С.5.
Пры вызначэннідыялектызмаў я кіравалася перш за ўсё тым, ці падаецца адпаведнае слова ў“Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”(т.1-5), ці мае яно там памету“абласное”. Калі слова адсутнічала ў ТСБМ, то рабілася зверка з дыялектныміслоўнікамі (спіс гл. у канцы працы).
Выкарыстоўваючыдыялектную лексіку у сваіх творах, пісьменнікі павінны ведаць, што злоўжываннедыялектызмамі псуе твор, зацямняе, абцяжарвае яго змест і мову.1
Пісьменніківыкарыстоўваюць у сваіх творах значную колькасць стылістычна абмежаваных слоў.Гэтыя лексемы выступаюць ва ўсіх граматычных формах і значэннях. У мовебеларускай мастацкай літаратуры, асабліва ў мастацкай прозе, яскрававыдзяляецца бытавая, сельскагаспадарчая і эмацыйна-экспрэсіўнаянародна-дыялектная лексіка2
Пранікненнеўказаных пластоў лексікі ў мову твораў беларускіх пісьменнікаў – вынікузаемадзеяння літаратурнага маўлення з дыялектным, дзе яны займаюць цэнтральнаестановішча сярод іншых лексічных пластоў.3 Напрыклад, у раманеІ.Пташнікава “Алімпіяда” сустракаем шмат слоў эмацыйна-экспрэсіўных,характарыстычных: Але ці пайшла б яна тады пасля вайны за такога шмэндрыка,як я?.(Алімпіяда.С.105). Замяце зімой дарогу і ён будзе чыкілдыхаць, якнекалі бацька. (Там жа. С.607).
І.Пташнікаўуводзіць у мову сваіх твораў шмат бытавых назваў, характэрных для яго роднайгаворкі: галень, варыўня, аглобня і інш. Пісьменнік выкарыстоўваемясцовыя назвы раслін: рудзік, канаторжнік, тофель і пад.: Усёў хаце аблазіў Харбін, варыўню перавярнуў уверх дном – незнайшоў.(Алімпіяда.С.125). Зашумеў нагнуты тофель на вуліцы, трапечучылісцем, заслала неба нізкімі хмарамі, і пайшоў снег. (Там жа).
/>З прыведзеных ілюстрацый відаць, што І.Пташнікаў,спорна чэрпаючы з жывой народнай мовы, не пераносіць яе ў свой твор сырую,неўзбагачаную.
1МалажайГ.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. 2-е выд. Мн..1992. С.12.
2АбабуркаМ.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры.Мн.1981.С.27-31.
3БлінаваЭ.Д., Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2-е выд. Мн. 1980. С.34.
4Каўрус А.А.Мова народа, мова пісьменніка.Мн.,1989. С.132.
Гісторыябеларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдалавыкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаўналежыць і І. Пташнікаў. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзелянатуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў прыстварэнні вобразаў. Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тымпісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы ў такіх пісьменнікаўвыкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна. Гэтыя пісьменнікі не капіруюць моўныязвароты з дыялектызмамі, а ўзнаўляюць моўныя сітуацыі, у якіх непазбежнаўключаюцца самыя разнастайныя дыялектызмы, якія ўяўляюць сабой не маляўнічуюдэталь, а заканамерны структурны элемент мастацкай мовы твора. Пісьменнікітакога тыпу не імітуюць умоўны народны стыль, а ўзнаўляюць сапраўдную народнуюмову, прытым іншы раз з такой этнаграфічнай дакладнасцю, што можнатэрытарыяльна лакалізаваць мову персанажаў, а іншы раз і мову самога аўтара.1
У творахІ.Пташнікава дыялектызмы выступаюць не як іншародныя ўкрапванні, а запаўняюцьпрабелы літаратурнай мовы, надаючы ёй пластычнасць і каларытнасць, таму што ўлексіцы народных гаворак знайшла яркае адлюстраванне шматвекавая гісторыянарода. Жывая народная мова, як сведчаць усе творы І. Пташнікава і іншыхпісьменнікаў, не страціла сваёй ролі як крыніцы ўзбагачэння літаратурнай мовынават на сучасным этапе яе развіцця.
Як адзначаўМ.Лынькоў ,”назіральнасці пісьменніка можна пазай здросціць.Творы яговызначаюцца выключнай эмацыянальнасцю. Трэба сказаць, што, акрамя добрагаведання псіхалогіі сваіх герояў, Пташнікаў тонка адчувае прыгажосць роднайпрыроды і, як ніхто з іншых пісьменнікаў, можа перадаць гэту прыгажосцьмастацкім словам.” Добра ведаючы беларускую мову наогул, І. Пташнікаўвыкарыстоўвае ў сваіх творах у першую чаргу лексіку, агульную для ўсягобеларускага народа, характэрную
1 Оссовецкий И.А. Лексика современных русских народных говоров. М.,1982. С. 196.
для усіх ці большасці беларускіх дыялектаў.Ён імкнецца як мага выразней выкарыстаць выяўленчыя магчымасці беларускагаслова і ўвесь час арыентуецца на жывую народную гаворку. Таму што, як адзначаўВ.У… Вінаградаў, “мова мастацкага твора, з’яўляючыся сродкам перадачы зместу,не толькі суадносіцца, а і звязана з гэтым зместам; састаў моўных сродкаўзалежыць ад зместу і ад характару адносін да яго аўтара.”1
Праведзенаедаследаванне паказвае, што І.Пташнікаў, акрамя вышэйназванай лексікі, умелавыкарыстоўваў і дыялектызмы, характэрныя менавіта для Лагойшчыны, з гаворак,якія адносяцца да паўночна-заходняй зоны (гэтым і тлумачыцца тое, што семантыкабольшасці дыялектызмаў звяралася па “Слоўніку беларускіх гаворакпаўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча.”). Выключнай жыццёвасцю, свежасцю ітрапнасцю вызначаецца гэтая лексіка ва ўсіх творах пісьменніка. Як сцвярджаюцьнекаторыя вучоныя, дыялектнае слова ў літаратурных мовах з даўняй традыцыяй істабілізаванымі нормамі выконвае пераважна экспрэсіўную функцыю – гэта сродакстылізацыі мовы мастацкай літаратуры. Адзначаецца, што узбагачэнне за коштдыялектызмаў вядзе не да павелічэння сінаніміі ўнутры літаратурнай мовы, а дафункцыянальнага размежавання і да ўскладнення сістэмы моўных адзінак .2Але ўсё ж “усебакова раскрыць функцыі дыялектнага слова на розных этапахгісторыі літаратурнай мовы магчыма толькі пры ўмове грунтоўнага аналізулітаратурных крыніц разнастайных жанраў і канкрэтна-гістарычнага падыходу дасамога паняцця “дыялектызм”.3
/>
1Виноградов В.В. О языке художественной литературы. М.,1959.С.74.
2Скворцов Л.И. Норма. Литературный язык. Культура речи// Актуальныепроблемы культуры речи. М.,1970.С.63.
3Шакун Л.М. Некаторыя заўвагі адносна дыялектызмаў у крыніцах гісторыібеларускай літаратурнай мовы .//Лінгвістычныя даследаванні. Мн.,1971.С.251.
РаздзелІІ. Тыпы дыялектызмаў.
У раманах І.Пташнікава ўжываюцца дыялектызмы розных тыпаў: лексічныя, словаўтваральныя,граматычныя, семантычныя і фанетычныя. Разгледзім гэтыя групы.
Лексічныядыялектызмы.
Лексічныядыялектызмы – гэта мясцовыя словы, якія абазначаюць агульнавядомыя прадметы іпаняцці.
У творахІ.Пташнікава гэта перш за ўсё словы з Лагойшчыны – з мясцовасці, дзе нарадзіўсяпісьменнік. Мною выяўлена больш за 200 лексічных дыялектызмаў. Сярод іхвыдзяляюцца найперш бытавыя дыялектызмы (мясцовыя назвы некаторых прадметаў із’яў), назвы сельскагаспадарчых працэсаў і эмацыйна-экспрэсіўныя дыялектызмы(словы, звязаныя з характарам чалавека, яго паводзінамі і іншымі рысамі). Сяроддаследаваных дыялектызмаў яны з’яўляюцца самымі пашыранымі і ў мове герояў, і ўаўтарскай мове. Разгледзім іх па часцінах мовы.
Назоўнікі
Андрук, м. Божая кароўка.( ЛЛБ, с.173).1
У гародзе намяжы у высокай траве бегалі чырвоныя, вёрткіяандрукі – божыя кароўкі –і блішчэлі кропелькі расы. (Алімпіяда, с.90).
У беларускіхнародных гаворках вядома звыш 100 назваў гэтага насякомага. Параўн.,андрэйка-братка, андрушок, пендарка, іванька, хадорка, матрунка,кандрацька, прошка-рабошка, зазуля-кавуля і інш.2
Асвер, м. Журавель (у студні). ( СПЗБ, т.1, с.106).
/>Снег наліпаў на стрэхі, на жэрдзе на платах, на паркан, на вочап, на асвер,на зялёнае голле на тофелі і на яблыню ў гародзе. (Алімпіяда,с.11).Ад яго загарэўся задзёрты ўгару высокі асвер (Найдорф,с.25).
1 Значэнні дыялектных слоў былі правераны па дыялектных слоўніках (гл.спіс скарачэнняў), а таксама па “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы”, т.1-5. Мн., 1977-1984.
2 Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Т. 1. Раслінны і жывёльнысвет, карта 353. Мн., 1993; гл. таксама Міхайлаў П.А. Назвы насякомых //Лексічныя ландшафты Беларусі, Мн. 1995. С. 172-173.
Параўн.,асвер.Жэрдкаў калодзежы, на якую прымацоўваецца вядро (Сцяшковіч, с.33).
Бальшанка, ж. Шаферка, таварышка нявесты на вяселлі. (Варлыга).
ПрыйшоўМікалай па яе — — і пайшла. Без бальшанак – на вуліцы ўжо тыя далучыліся(Алімпіяда, с.12).
Бурвалак, м. Кавалак драўлянай палкі.(Сцяшковіч).
Андрэйпадсунуў падніз пад адну палавіну бярозавы бурвалак, аскоблены падковаміі ўкачаны ў гной. (Мсціжы, с.23)
Параўн.: бурвалачак,м. — — зялёная паласа травы на прыгуменні (Мат. мін.-мал.,ІІ).
Ванжэўнік, м. Мячэўнік (трава) (СПЗБ, т.1).
А ў соракшостым і сорак сёмым – што мы елі летам? – лебяду, ліпу, рудзік,ванжэўнік,мацярдуху, канюшыну, якая была і чырвоная, і белая (Алімпіяда,с.95).
Варыўня, ж. Памяшканне для захавання агародніны.(СПЗБ, т.1).
Усё ў хацеаблазіў /Харбін/,варыўню перавярнуў уверх дном — — не знайшоў.(Алімпіяда, с.125).Полымя калыхала яго на сценах старой, скіданайпасля вайны на папялішчы хаты, на кругляках варывенькі, што цвёрдастаяла на сваім новым падрубе тут жа (Лонва, с.43).
Васьмярык, м. Абрус ці пасцілка, вытканыя ў восем нітоў (Сцяшковіч).
Клятчастыяўзоры, шэрыя палосы васьмерыкоў… Пасцілкі, — здагадваецца яна (Чакай у далёкіх Грынях, с.8).
Вітка, ж. Галінка (СПЗБ, т.1).
Назад пакрутым абрыве яна /Алімпіяда/ падымалася, як па стозе сена, каб хутчэй ухапіццаза вітку – за галінку чорствай чарэмхі на беразе (Алімпіяда, с.383). Але па вітку — бярозавы доўгі дубец (Юрказаве яго так, бо імі, бярозавымі дубцамі, у Лонве вітавалі плот) – Юрка непойдзе. (Лонва, с.151).
Параўн.:вітка– звітае з лазіцы маладой бярозкі замацаванне для жэрдак(Сцяшковіч), вітка– розга. пладовая галінка некаторых культур (СПЗБ, т.1),вітка– нізка чаго-н. (Мат. мін.-мал.,II).
Вобаратнік, м. Падарожнік (СПЗБ, т.1).
Так высахла ўпечы лісце вобаратніку, якое адразу пасля вайны насілі з балота ўкошыках. (Лонва, с.159).
Вохлапкі, мн. Шматкі, кавалачкі чаго-н. (Сцяшковіч).
Барвовыя вохлапкіхмар застылі ў мярэжах і не схлынуць да рання, да свежых вятроў, што прачынаюццаз усходам зары (Чакай у далёкіх Грынях, с.96).
Гавыла, ж. Трава, пустазелле(Варлыга, с.29)
Пачаў расцідурнап’ян і ўсякая калючая гавыла (Алімпіяда,с.9). Пахла васількамі і ўсякай гавылай, што расце на гумнішчах. (Чакайу далёкіх Грынях, с.32). Сані, трапляючы ў расцёрты след, пішчалі цененька імякка, як вецер у гавыле ля хаты пад прызбай (Агні, с.67).
Галец, м.Замёрзлая зямля без снегу(СПЗБ, т.1).
Хапянула на галецмарозам зямлю (Чакай у далёкіх Грынях, с.131). Марозузяўся нагалец і пёк, не адпускаючы: зіма пачалася ранняя (Алені,с.31).
У беларускіхгаворках з гэтым значэннем ужываюцца лексемыгалашчок, галашчока, галута,галутва, сухалёдзіца (ЛАБНГ, т.2, карта 91).
Гальнік, м.Дзяркач (змецены венік)(Абабурка).
І вазьміце зсабой гальнікі. Дзеркачы, чым большыя – тым лепш. (Алімпіяда, с. 68.)Маці чыста падмяла гальніком памост,згарнуўшы пацёртую сухую леташнюю сырадэлю. (Тартак, с.152.) Агонь ляасвера расклала Кланя: падмяла гальніком снег з-пад ног, прынясла набляшанай засланцы галавешкі з печы, і паклала на засланцы на зямлю(Найдорф, с. 80.)
У беларускіхдыялектных слоўніках адзначаны варыянты гэтага слова: галень, гальнік (Юрчанка),галень (СПЗБ), галяк (ЗНС). Параўнай іншыя назвы:драпач(НЛ), драпкач (ЖС), карачун (ДСБ).
Гатар, м. Лесапілка (СПЗБ, т.1).
Да маста налажок выходзіла дваром калгасная лесапілка – гатар. (Алімпіяда, с.259.)
Глыж, м. Камяк (СПЗБ, т.1)
Яна падбегла іпадхапіла вазок, каб не перакуліўся: выязджалі на дарогу з паднятымі трактарамснежнымі глыжамі (Алімпіяда, с.462.)
Параўн.:глыш (СПЗБ, т.1.), глыжка (ДСЛ).
Гранка, ж. Баразна, градка (СПЗБ, т.1).
Бегала і наферму і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак…(Алімпіяда, с.6.)
Дзядок, м. Апорны слупок у гаспадарчым будынку (СПЗБ, т.2)
Калі ёнучарэпіўся за дзядок, падумаў, што са страхой знясло і шчыт ад двара, — шчыты з аполкаў былі папрыбіваны да дзядкоў (Мсціжы, с.13.).
Додніца, ж. Досвітак, світанне (Абабурка.).
Нашы пачаліісці праз вёску, калі толькі яшчэ зазелянелася халодная додніца –адступалі на ўсход, на Бегамля (Алімпіяда, с.340).Зімой,калі Андрэй у маразы ехаў додніцай да ракі, правады гудзелі ў белых адінею бярозах на розныя галасы (Мсціжы, с.24.). Людзі ўсталі сёння додніцайі лавілі коней на выганчыку ў тумане, дзе яшчэ ярка гарэў агонь і спаліначлежнікі (Найдорф, с.61.).
Параўн.: додніцайпрысл., досвіткам (Абабурка), додніка (Сцяшковіч),доднечкам (досвіткам) (Мат. мін.-мал.,ІІ.).
Друзалкі, мн. Кавалачкі чаго-небудзь (СПЗБ, т.2.).
Ляцяць нахалодны бліскучы лёд, у які ўгрызаецца шырокі Харбінаў тапор, пырскаючы ў вочы друзалкамілёду (Алімпіяда, с.337.). Ухапіўшы друзалакхалоднага збітага снегу – у каня з-пад капыта, — расцёр яго ў далонях і стаўмачыць вочы (Агні, с.65.).
Параўн.: друзачка– дробны кусочак (ТСБМ, т.2.).
Дыля, ж. Тоўстая дошка (ТСБМ, т.2.).
Старыясукаватыя пачарнелыя дубовыя камлі, якія нехта намерыўся быў распілаваць на дылі,ляжалі на зямлі (Алімпіяда, с.259.).
Дэнка, н. Дошчачка, на якой рэжуць што-небудзь (СПЗБ, т.2).
Яна (Таццяна)рэзала кілбасу, і нож скакаў па старым драўляным дэнку (Алімпіяда, с.249.). Маці рэзала вузенькі доўгі скрылёк сала наражку стала, не падкладаючы дэнка (Найдорф, с.147.).
Як паказваюцьматэрыялы «Лексічнага атласа», у гаворках ужываюцца з гэтым значэннем варыянты:дэнца, донца, дно, днушка, днішка, а таксама іншыя назвы: кружок,стальніца, крышка(ЛАБНГ, т.5, карта 304).
Засмаль, ж. Гарэлае, гар (ТСБМ).
Перад новыммастом цераз Двінасу – ад яго яшчэ пахла засмаллю – на выбоінах праціўназабразгалі ззаду аб канькі ланцугі (Алімпіада, с.202.).
Засмаржка, ж. Вузел у выглядзе пятлі, завязаны адным канцом (СПЗБ, т.2.).
Панок скідаелейцы з шыі і завязвае іх на засмаржку ля белай новай бярозавай ручкі (Тартак, с.189.).
Параўнай: засмарга– завязаны бантам вузел (Мат. мін.-мал.-І.)
Канаторжнік, м. Чарнобыль(трава) (СПЗБ, т.2).
Далей падплотам сох зайцаў гарошак, не змогшы завязацца на стручкі, гібеў высокіпасівелы, як палын, канаторжнік (Алімпіяда, с.8.).
Канюх, м. Каршун (Бялькевіч).
Ныў матор, іяму (Ратнікаву) раптам здалося, што ён стаіць на дарозе, а ўсё ідзе кругам:рабыя каровы на лугу, канюх у белай смузе…(Алімпіяда, с.48.).
Каслаўка, ж. Касмыль, жменя, ручайка(лёну); перан. – пасмы валасоў (СПЗБ, т.2).
Сіваватыя, якпопел, валасы звесіліся праз лоб каслаўкай, і на іх, на канцах, віселікроплі вады (Алімпіяда, с.198.). Папрывыкалі дамурагу, і то – растрасі кожную каславачку ў жмені (Мсціжы, с.40). Мокрыясівыя валасы на галаве скруціліся ў каслаўкі і папрыліпалі да вушэй (Тартак, с.166.).
Кісля, ж. Закваска (СПЗБ, т.2.).
Яны не пяклісвайго хлеба – так, рэдка калі, каб кісля ў дзяжы не звялася, — жылі змагазіна (Мсціжы, с.163.).
Параўн.:кісля, ж. разм. Тое, што і кіслата (ТСБМ, т.2).
Крушня, ж. Куча камення (СПЗБ, т.2.).
Наперад ёйзабег Валерка і паказаў рукой пад сухі лазовы куст з крушняй каменняводдаль ад ліпы (Алімпіяда, с.150.).
Крэса, ж. Паласа, рыса (Мат. мін.-мал-ІІ.).
Усміхнулася(Таня), выцершылоб ад поту – угрэлася ля агню – і пакінуўшы збоку на лобе чорненькую вузенькуюкрэсачку, як усё роўна падводзіла бровы і сашмыкнулася рука (Алімпіяда.с.528.).
Курмель, м. Пячкур(рыба) (СПЗБ, т.2.).
Стары,спрадвечны брод быў якраз у старыцы, яго адсекла ад вады прарытая на лагупрамая канава,і ён, поўны некалі белага дробнага камення, курмялёў,верацяніц і сліжыкоў, цяпер паміраў (Алімпіяда, с.81.).Валерка бегае з дзецьмі канавай аж да моста ў канцы грэблі лавіць курмялёў.(Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.194).
У гаворках,акрамя назвы курмель, пашыраны лексемы келб, кялбун,пяскар, пескавод, поўх, сопуха, дудорга і інш.1
Курня, ж. Мурканне, курняўканне (СПЗБ, т.2).
Аблепіць згалавы да ног і запяе ад радасці курню вакзальны стары кот..(Алімпіяда, с.278.).
Лагожы, мн. Сані-развалкі для перавозкі грузаў (ТСБМ, т.3.).
Лагожы, здаецца, дзяруць снег, цяжкія, з шырокімі новымі палазамі…(Тартак, с.204.).
Параўн.: лагожы-–лёгкія сані; лагошы– сані з надбудованай скрыняйперавозіць сыпкія харчы (Мат. мін.-мал., II).
Ласонікі, мн. Прысмакі (СПЗБ, т.2).
Ты мне ласонікаўне строй. Бліноў пшанічных, яйцы з чатыры і прамачыць…(Чакай у далёкіх Грынях, с.135.).
/>Лата, ж. Пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны(СПЗБ, т.2.).
1 Лексічныя ландшафты Беларусі. Мн., 1995. С.114–115
Пярэдні аленьбыў сівы і ў чорныя латы (Алені, с.26.).
Параўн.: лата– лата, паплеціна (Бялькевіч); лата– пустое, голаемесца(Мат. мін.-мал., I); лата– кавалак тканіны і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку (ТСБМ, т.3.).
Лягар, м. Бярвенні, якія падкладаюцца пад штабелі дроў, лесу (СПЗБ, т.2).
Яшчэ нядаўнатут, у самым нізкім месцы на дарозе, ляжаў насланы драўляны масток на двухкруглых легарах (Алімпіяда, с.538.).
Ляжэйка, ж. Аглабіна (у калёсах), верхняя частка драбін (у возе) (Абабурка).
Калёсыправаліліся ў гразь па самыя ляжэйкі – пахаваліся колы…(Алімпіяда, с.112.).Жэнька не бачыла, як Юрка ўхапіўся за ляжэйкі(Лонва, с.175). Галіна адкінулася да ляжэйкі і ўгледзелася наМлечны Шлях (Чакай у далёкіх Грынях, с.11.). Хвост у яе мяккі,рассыпаецца па нагах, што ручайка лёну, і тады хочацца пацерабіць іх аб ляжэйку(Тартак, с.40).
Параўн.: аглабіно,гнушка (Абабурка), ляжэйка– жэрдачка ў калёсах (Каспяровіч).
Мілта, ж. Страва, прыгатаваная з аўсянай мукі (СПЗБ, т.3).
Мілтазмолатая ў мяшку стаяла ў куфры (Найдорф, с.97.).
Параўн.: мільта– страва з аўсянай мукі (Мат. мін.-мал., II)
Мялянне, н. Кастрыца (СПЗБ, т.3).
За акномядраная зара на ўсходзе і на падаконніку на мяленні скача сінюк (Алімпіяда, с.353.).
Наберткі, набераткі, мн. Раменная частка вупражы(СПЗБ, т.3.).
Канямабцягвалі наберткамі, падкладаючы іх пад хвасты, і пасля, трымаючы ўруках дугі, запіхалі коней задам у доўгія бярозавыя аглоблі (Мсціжы, с.24.).
Аб’інеў конь,стаў зусім белы, аб’інелі дуга і набераткі (Тартак, с.137.).
Параўнай улітаратурнай мове: набедрыкі, набэдрыкі,набадры (ТСБМ, т.3.).
У гаворках згэтым значэннем зафіксаваны лексемы намэдрыкі, шлеі, падгузы,паўторы (ЛАБНГ, т.2, карта 327).
Надзежнік, м. Кавалак палатна, якім накрывалі дзяжу (СПЗБ, т.3.).
Падай, сусед, надзежнікз лаўкі – сказала Алімпіада(Алімпіяда, с.94.). Белыя ад гліны сцены, на стале белы надзежнік, іна яго насыпана вараная бульба (Тартак, с.132).
Нажутка, ж. Кароткае верхняе жаночае адзенне, жакет з рукавамі (Абабурка).
У чорнайшыбіне ўбачыла (Алімпіяда) свае апушчаныя рукі і нажутку – светлайплямай (Алімпіяда, с.8.). На частаколе ля хлеўчыкавісіць, зачапіўшыся, Верчына старая байкавая нажутка (Мсціжы, с.101.). Яна (Наста) нагнулася да яго – ён схапіў яе за нажутку, за рукавы лялакцей,і пацалаваў у шчаку (Тартак, с.8.).
Слова нажуткасустракаецца амаль у кожным творы Пташнікава. Гэта слова, як лічыць АбабуркаМ.В., прыйшло ў беларускую мову з польскай: nazutka “адзенне жанчыны” і“накідка”1 У творах Пташнікава яно ўжываецца і ў значэнні “верхняежаночае адзенне” і ў значэнні “кофта, блузка”.
Павалаканец, м. Кароткі кажух, пацягнуты зверху сукном (СПЗБ, т.3).
Маці ўрасшпіленым павалаканцы прабегла ззаду да варот .(Алімпіяда, с.456).Свісталі на ветры голыя дубцы ў бярэзніку,хвасталі па твары, дзерлі павалаканец (Чакай у далёкіх Грынях,с.148).
Побач з назвай павалаканецу творах І.Пташнікава ўжываецца варыянт павалакан: Маепапіросы недзе ў павалакане (Мсціжы, с.49).
Параўн.: павалочка,ж.Кажух, пакрыты сукном, шуба (Бялькевіч), павалочка ж. Паўшубак,пацягнуты сукном (Сцяшковіч), павалаканы. Абшыты тканінай (Мат.мін-мал.).
1 Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускаймастацкай літаратуры. Мн., 1981. С.84.
Падплятанка, ж. Спіца для падплятання лапцей. (СПЗБ, т.3).
І зубы вялікіяі шырокія, як касцяныя падплятанкі, якімі ў вайну падпляталі лазовыялапці (Лонва, с.62).
Падрукаянт, м. Таварыш, сябрук, прыслужнік (Варлыга).
А што гэта твойпадрукаянт не па-наську блузніць?(Алімпіяда,с.385).
Падчачурка, ж. Дзяўчына-падлетак (Варлыга).
Гадоўшаснаццаць яна ўжо мела, але на від была яшчэ зусімпадчачурка (Алімпіяда, с.398).
Паземачнік, м.Сунічнік (СПЗБ, т.4).
Пад ногілучалі адсечаныя асколкамі яловыя лапкі і павыдзіраны з зямлі з мохам зялёны пазёмачнікз паружавелымі ягадамі (Найдорф, с.23).
Пал, м. Высокая тэмпература, гарачка (ТСБМ, т.3).
Падумаў, што ўТані, мусіць, пал – гарачая галава (Тартак,с.128).
Параўн.: пал.Тэмпература (Мат. мін-мал., III).
Паперадоўка, ж. Вяроўка, прымацаваная спераду воза, якой уціскаюць сена, салому(СПЗБ, т.3).
Воз высокі івузкі, калышацца пад нагамі, калі падыходзіш пад перад, каб зачапіць, падняўшыўгару на руках, парубень за паперадоўку, — гэта не жыта, што расцягнуўна ўсе снапы воз і стой, як на стозе (Найдорф, с.62).
Як варыянтІ.Пташнікаў ужывае лексему паперадня:
Пачакай, неедзь, зачаплю паперадню. (Чакай у далёкіхГрынях).
Парубень, м. Рубель (жэрдка для ўціскання саломы, сена ) (ТСБМ, т.4).
Стаіць накаленях, ажаргаўшы парубень (Алімпіяда, с.112).Здаецца, што на загуменні абярнуўся воз са снапамі і прыдавіў Юрку парубнем.(Лонва, с.106). Збегай за парубнём, я яго ля першай капы даальшэвіны быў прыхінуў (Чакай у далёкіх Грынях, с.54).
Параўн.:рубэль,м. Прылада для ўціскання сена ці саломы (ДСБ), парубень, м.Рубель.(Сцяшковіч),рубель, м. Рубель (Бялькевіч, Янкоўскі-І),рубель,м.Тоўстая рухомая жардзіна, на якой стаяць, крыючы страху саломай. (ТС-4).
Паспешка, ж. Бульба-скараспелка (СПЗБ, т.3).
Веркападкопвала паспешку раней усіх у вёсцы – яшчэ не пачыналі жаць (Мсціжы, с.254).
Параўн.: паспешка,ж. Сорт ранняй бульбы (Сцяшковіч Мат.).
Паўцагелак, м. Палавіна цагліны (СПЗБ, т.3).
Саскочыўшы, ёнпоўзаў па гары, мацаючы мокры мох і пясок, пакуль ля самага коміна не лучыў падкалена паўцагелак (Мсціжы, с.15).
Параўн.: паўцагелак,м. Палавіна цагліны (Сцяшковіч).
Пахарон, м. Пахаванне (СПЗБ, т.3).
Я сягоння на пахароне была (Алімпіяда, с.524).
Плечавень, м. Плячысты чалавек.
Выставіўшыўперад руку – высокі, у два метры росту, плечавень, — ён /сяржант/ махаўі махаў ёю, як лапатай на таку (Алімпіяда, с.21).
Пляйстра, ж. Слой мышачнай тканкі; пляма (СПЗБ, т.4.).
◊ Пляйстраміпайсці – аддзяляцца слаямі (СПЗБ, т.4.).
З загарэлымічорнымі рукамі – на іх ля плеч уставала белымі пляйстрамі скалелаяшкура (Алімпіяда, с.22.). У вочы кідалася руньжоўтымі пляйстрамі: сапрэла жыта ў гразі пад снегам (Мсціжы, с.65.) Быловідаць, калі ўгледзішся, як мітусіцца снег, пляйстрамі, бы хто павесіўсушыць на мароз бялізну (Агні, с.92.).
Параўнай: пляйстрачка.ж.– Пласт, слой (Мат.мін.-мал.).
Полачка, ж. Пялёнка (СПЗБ, т.4.).
Яна(Алімпіяда) спусцілася з горкі і ішла, прыхінуўшы рукі да грудзей, дзе грукаласэрца – як усё роўна нясла перад сабой маленькую Таню, закручаную ў полачкі (Алімпіяда, с.561.).
Праварына, ж. Стойла, перагародка ў хляве (СПЗБ, т.4).
Спачатку летам– добра было спаць у мяккім сене пад падстрэшнікам ля канюшні, слухаць, якстогнуць у праварынах коні ( Алімпіяда, с.452.).Андрэй, вярнуўшыся, пабег ім (коням) наперад цераз канюшню – папрасаджваюццаў праварынах, здурнеўшы (Мсціжы, с.22.).
Параўн.:праварына, ж.Павець, падпаветка (Сцяшковіч, Мат.); адлегласць паміж дрэвамі ў садзе(Сцяшковіч); прыбудова (Мат. мін.-мал.); стайня, вялікі хлеў; засаўка, завала(у стайні, хлеве) (Янкоўскі).
Працівенька, ж. Ток (СПЗБ, т.4).
Конь стаяў зпрыходу, на працівеньцы, ціха гломзаючы з саней сена (Агні, с.108.).
Пролабка. ж. Палонка (СПЗБ, т.4.).
Харбін,памеціўшы пролабку, махае тапаром з-за вуха, аж іскры пырскаюць разам злёдам (Алімпіяда, с.337.). Зімой, у вялікія маразы,трэба было прасякаць у бродзе пролабку і наліваць у карыта вады (Мсціжы, с.22.).
Параўн. у ТСБМ: проламка, разм.– палонка.
Прушчына, ж. Прасціннае палатно (СПЗБ, т.4.).
На стале падсамай лямпай ляжала белая крамная прушчына і блішчала швейная машынка (Тартак, с.216.).
Прэнзлі, мн. Махры (СПЗБ, т.4.).
Дзяўчаты ўхустках, акручаных канцамі ля шыі і перакінутых прэнзлямі на грудзі (Алімпіяда, с.75.).
Пэйчык, м. Бізун (Рус.-ням. сл.).
І пілотка нагалаве чорная, і конь пад ім чорны, і ладны пэйчык у руцэ (Алімпіяда, с.394).
Пяколак, м. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца (ТСБМ, т.4.).
Сядзела(Галіна) на ўслончыку ля печы, там, дзе лазяць на пяколак (Чакай у далёкіх Грынях, с.137).
Параўн.:пяколак, м.Прыпечак.(Янкова);пяколка, ж. Месца пад печкаю, дзе кладуцьзапалкі (Бялькевіч); пяколак, м. Комінак (Сцяшковіч Мат.).
Рабінка, ж. Спірэя (СПЗБ, т.4.).
У лучках ляракі ўжо вялікая трава – сінюха і рабінка – хоць касі (Найдорф, с.14.).
Рагалы, мн. Пацёкі поту (СПЗБ, т.4).
Пот разліўся зямак па шчацэ і пацёк рагаламі на стол (Алімпіяда, с.200).
Рагачы, мн. Звязаныя разам тры драўляныя палкі (СПЗБ, т.4).
Ногі ў яго,здавалася, былі надта ценкія і высокія – падскокваў ён на іх, як усё роўна наякіх рагачах (Алімпіяда, с.49.).
Параўн.:рагач,м. Вілы з двума рагамі (Сцяшковіч Мат.); частка сахі, яе аснова, сама саха(Янкоўскі); дышаль (Янкова); керагаз (Мат.мін.-мал.).
Рудзік, м. Шчаўе лугавое (СПЗБ, т.4.).
Пачаў расці рудзік,дурнап’ян і ўсякая калючая гавыла (Алімпіяда, с.9.). Напапары парос высокі рудзік – цвіў рыжым цветам (Найдорф, с.82.).
Саганок, м. Чыгунок (СПЗБ, т.4.).
Пасярод агнюстаяў маленькі чорны саганок, у якім перш варылі мачаку, кіпеў, і быловідаць, як бурэла бульба – бралася прыгаркамі (Найдорф, с.144.). У адной руцэ ў яе (Веркі) вядро з малаком — знаць зверху на вядры белыяпырскі, у другой – саганок (Тартак, с.109).
У гаворках дляназвы гэтай пасудзіны існуюць лексемы саган, казан, цаган,чаган, чавун, чыгун, кацялок (ЛАБНГ, т.4).
Святок, м. Світанне (СПЗБ, т.5).
Назаўтра, чуцьсвяток, Андрэй пабег у вёску, каб паехаць па доктара (Алені, с.42.)Ускруціўшыся чуць святок, яна (Кланя) зноўбралася за ўчарашнюю работу (Найдорф, с.188.).
Семнастоўка, ж. Семнаццацігадовая дзяўчына (Абабурка.).
І ты не семнастовачка,і я…(Алімпіяда, с.253.).
Параўн.:семнаццатка(Абабурка); П. Сцяцко падае гэта слова са значэннямі: маладая дзяўчына(17гадоў); немаладая дзяўчына. якая надта маладзіцца.
Сіпак, м. Зямля сівага колеру (СПЗБ, т.4).
Сіментал (бык)перабіраў і перабіраў заднімі нагамі, адкідаючы з-пад сябе свежы сіпак ідробнае каменне (Алімпіяда.с.163).
Скаба. ж. Рабрына (ТСБМ, т.5, ч.1).
Пад бок лучыўпарубень, цвёрды, слізкі – чуваць рукой, — і ад яго баляць скабы (Тартак, с.130). Паламаны скабы і крануты лёгкія (Мсціжы, с.100).
Параўн.:скаба,ж. Рабро (СПЗБ, т.4.); скабкі, мн. Пасечаныя рэбры парсюка (Мат.мін.-мал.).
Смычка, ж. Падвей(трава).(СПЗБ, т.5)
Конь,нагінаючыся да зямлі, стаў скубці ў выбоінах сухую смычку: быў галодны.(Тартак, с.76) На ім ля прабоя вісеў жмук сена – леташняя сухая смычка.(Найдорф, с.169)
Спіжарня, ж. Каморка.(СПЗБ, т.4)
Заклёпачкібуду ставіць, пакуль не звязуць к чортавай матары маю гэту спіжарэньку…(Мсціжы, с.266)
Спрага, ж. Праход у агарожы.(Абабурка).
У спрагуў цемнаце яны не лучылі – пералезлі па гурбе зверху цераз плот і ледзьпатрапілі ў вароты (Алімпіяда, с.336). Маці дала імпа ручніку, і яны, пералезшы ў спрагу ля хаты, пайшлі мяжой ля плота даракі (Найдорф, с.45.). Верка пазносіла жэрдзе ад спрагі на мяжу ўгарод (Тартак, с.191).
Струшанка. ж. Трасянка (з сена і саломы) (Абабурка).
Бярэш у рукірагатыя, на два зубы, лясковыя вілкі, трасеш сена з саломай – робіш струшанку– і носіш яе ахапкамі каровам…(Алімпіяда, с.352).
Параўн.: струшанка– трасянка, салома, змешаная з сенам (Бялькевіч).
Сутонне, н. Змярканне (СПЗБ, т.5).
Брэша сабака,крычаць на сутонні пастухі, галёкаюць на ўсё горла, як і сто, як і дзвесцегадоў назад у гэтым лясным краі (Лонва, с.18).
Параўн.: сутонак– змярканне (Сцяшковіч Мат.).
Сцябачка, ж. Мянташка (СПЗБ, т.5).
Косы віселі наключы: на адной была яшчэ сцябачка, забыліся зняць, яна стукала пакасільне ля пальца, і ад таго глуха звінела ўгары каса. (Мсціжы, с.16).
Параўн.: улітаратурнай мове – сцябаць, біць, хвастаць.
Сярнічка, ж. Запалка (СПЗБ, т.5).
Сёння, каліяна, вярнуўшыся з фермы, нагнулася над зрубам, у вачах як хто чыркнуў сярнічкайпа карабку – спружына выгнулася, засланяючы агнём свет (Алімпіяда, с.7). Ён падумаў, што ўсё будзе такім летам гарэць, яксярнічка: трава, лес, салома на стрэхах (Тартак, с.75).
Параўн.: сярнічка– запалка,сярчыкі – запалкі (Мат. мін-мал.-ІІІ,Бялькевіч), сярнікі мн., сярнічкі – запалкі(Сцяшковіч Мат.).
Тарнітка , ж. Жалезная бляшанка для збору смалы (Сцяшковіч).
Яна /смала/ іцяпер яшчэ ляжала там у тарнітках – можна знайсці ля пнёў – застыла, цвёрдая,што камень, і бліскучая, як шкло(Тартак, с.184). Перадсамай вайной паявіліся тарніткі – варонкі з шыферу, ці што. (Мсціжы,с.210).
Тафялёўка, ж. Гарэлка, настоеная на таполевых пупышках.
Яны /пупышкі/намоклі ў цёплай вадзе, што ў гарэлцы, і ад іх, як ад тафялёўкі, зрывала нос (Мсціжы, с.158).
Тофель, м. Таполя (СПЗБ, т.5).
Зашумеўнагнуты тофель ля вуліцы, трапечучы лісцем, заслала неба нізкіміхмарамі, і пайшоў снег (Алімпіяда, с.10).Стаялі ляварот, пазадзіралі ўверх галовы, недзе туды, за вёску, на Панкоў тофель (Тартак,с.159).
Траска, ж. Дранка (СПЗБ, т.5).
Сеначкі былінакрытыя траской – абрэзкамі, што асталіся ад хаты, вузкімі, сукаватымі(Мсціжы, с.13).
Параўн: траска– тоненькія дошчачкі для пакрыцця даху (Мат. мін.-мал.-ІІІ).
Трасочнік, м. Дрывотнік (СПЗБ, т.5).
Пахне дымам адсасновай кары – падмялі, мусіць, на двары трасочнік і заняслі ўсё ў печ (Алімпіяда, с.338).
Параўн:трасочнік – дробныя трэскі, рознае смецце (СПЗБ, т.5), месца, дзесохнуць трэскі (Сцяшковіч Мат.).
Трухліна, ж. Пацяруха, парахня (ТСБМ, т.5).
На скошаны долпасыпалася жоўтая сухая трухліна, як пераспелая дзераза. (Чакай у далёкіх Грынях, с.49).
Туляг, м. Вялікае воблака, хмара (Варлыга).
Заканцылярыяй, на Кур’янаўскіх Садах, вісеў вялікі, цяжкі, як сцірта саломы,жоўты туляг (Алімпіяда, с.60). Пасля янападумала, што гэта туляжок вісіць над ім, цёмны, знізу малінавы, як самосонца. (Калістрыха, с.125).
Хабаль, м. Палюбоўнік, хахаль (СПЗБ, т.5).
Ты і цягнула,пакуль усё разам са сваім хабалём у магілу не зарыла (Алімпіяда, с.534).
Хвашчанка, ж. Мачалка з хвашчу, сухой травы і інш.(СПЗБ, т.5).
Падышла кароваблізка, дыхнула ў твар цёплым сырадоем і лізнула шурпатым, якхвашчанка,языком па шчацэ (Алімпіяда, с.283).
Чашчавік, м. Абабак.(СПЗБ, т.5).
З-пад яговылазяць белыя галоўкі чашчавікоў і чырванеюць раннія брусніцы (Лонва, с.67).
У гаворках дляназвы абабка адзначаны найменні бабка, падабабак, падбярозавік, беразняк,казяк, чашчэвік, савяк (ЛАБНГ, т.1, карта283).
Шафарня, ж. Самаробная шафа, скрыня для захоўвання мукі і інш.(Абабурка).
Яна/Алімпіяда/ прайшла, адчыніла дзверы і кінула яго /ручнік/ на шафарню ўсенцы (Алімпіяда, с.44). Мех быў новы, з суравогапалатна, дастала сёння з шафарні – трапіў пад рукі, — у ім толькі развазілі малоць, і цяпер з яго яшчэ церушылася мука (Тартак, с.4).
Шляк, м. Палоска тканіны іншага колеру або іншага ўзору (СПЗБ, т.5).
Дастаўшы,падала яму /Харбіну/ — новенькі, чысценькі, з выбеленага кужалю, доўгі рушнік звышытымі шлякамі(Алімпіяда, с.430).
Шума, ж. Смецце (СПЗБ, т.5)
У раскапануюля дарогі старую шырокую яму цяпер звозілі з вёскі шуму, трасочнік,сцягвалі з поля каменне (Мсціжы, с.207).
У розных рэгіёнахБеларусі смецце называецца словамі смяццё, шума, ляда, сур, сур е, мусар(ЛАБНГ, т.3, карта 126).
Шуметнік, м. Сметнік (СПЗБ, т.5).
Зарвала ёй/Выліне/ — падавілася, як сарока кавалачкам сала, глынуўшы яго разам з ніткайна шуметніку (Алімпіяда, с.550).
Шчавун, м. Дзікае шчаўе (СПЗБ, т.5).
Плота ад поляне відаць: ён схаваўся ў дзядах і шчавуне (Чакайу далёкіх Грынях, с.31).
Параўн.:шчавук, абл. (ТСБМ, т.5, ч.2), шчавель, шчавей, шчаўе, шчаўё,шчавух, шчавер (ЛАБНГ, т.1, карта 261).
Шыллё, н. Ігліца. (СПЗБ, т.5).
Адтуль тырчалівысунутыя кароткія ногі ў гумавых ботах з паналіпанымі да халяў мохам, шыллём,жоўтым бярозавым лісцем (Алімпіяда, с.218).Ад жарувысахла зямля і побач бралася агнём – тлела – леташняе чорнае шыллё,кара і белыя пянькі сіўцу (Мсціжы, с.40).
Шыльнік, м.Ігліца (СПЗБ, т.5).
За плечыпасыпаўся халодны калючы шыльнік, бы хто ўгары страсянуў елкі (Чакай у далёкіх Грынях, с.72).
Параўн.:шыгільнян. – хваёвыя шпількі ў лесе (Бялькевіч), шыльнік – іголкіхвоі, елкі (Сцяшковіч Мат.).
Як паказваепрааналізаваны матэрыял, дыялектызмы-назоўнікі абазначаюць назвы прадметаўхатняга ўжытку, будынкаў, сельскагаспадарчых прылад, вопраткі, птушак, рыб інасякомых, раслін.
Сярод лексічныхдыялектызмаў-назоўнікаў вылучаецца падгрупа эмацыйна-экспрэсіўных дыялектызмаў.Пры іх дапамозе перадаюцца розныя адценні – іроніі, гумару, ласкальнасці,неадабрэння, асуджэння, фамільярнасці і інш. Выяўленыя эмацыйна-экспрэсіўныядыялектызмы-назоўнікі характарызуюць асобу чалавека, яго знешні выгляд,характар, паводзіны, дзеянні. Параўн:
Дурніло, м. і ж., зневаж.(пра чалавека).(ТСБМ, т.2).
Якія свечы,. дурнілоты(Алімпіяда, с.263).
Лабідуда, м. і ж., экспрэс., зневаж..(пра чалавека) (ТСБМ.т.3.).
Паваляка, м. і ж., экспрэс., зневаж (ТСБМ, т.4.).
Віня быў за яемаладзіцай, вясковы шыракаплечы лабідуда і паваляка (Алімпіяда.с.174.).
Неўздаляка. м.і ж. Пра слабага, нездаровага чалавека.
Можа, які нашвясковы неўздаляка прачнецца…(Алімпіяда, с.268.).
Шмэндрык, м., зневаж. Пра непрыгляднага чалавека (ТСБМ, т.5.).
Але ці пайшлаб яна тады пасля вайны за такога шмэндрыка, як я? (Алімпіяда, с.105.).
У “Тлумачальнымслоўніку беларускай мовы” амаль усе яны падаюцца з паметамі “зневажальнае”,“экспрэсіўнае”.
Прыметнікі ідзеепрыметнікі.
Аромы, прым. Які прызначаецца для арання.
За імі,адварочваючы галаву ад ветру, аромыя быкі, ішлі рыкаючы (Алімпіяда, с.337).
Выцмуглы, прым. Вялікі (СПЗБ, т.1)
Цёмныя валасыў яго(Ратнікава) рассыпаліся на рад, абляпіўшы доўгі чырвоны ад гарачыні імокры ад поту твар, і ад гэтага занадта доўгім здаваўся яго і так выцмуглынос (Алімпіяда, с.20).
Здрабежаны,прым.Здратаваны (Варлыга).
Заглушыў(Фірага)матор і, калі вываліўся з кабіны на здрабежаны выгаралы падарожнік ляварот на вуліцы, пачуў, што ўсюды надта ціха (Алімпіяда, с.212.).
Кунаты, прым. Галінасты (СПЗБ, т.2).
І чырвоныяюргіні, вялікія, кунатыя, уткнутыя ля выцяжной трубы (Алімпіяда, с.177).
Намазгляваты, прым. Настылы (Сцяшковіч).
Лучына яшчэ невысахла, упарылася толькі за комінам, куды маці паклала яе раніцай сушыць,нашчапаўшы з сырых намазгляватых брускоў (Тартак, с.206.).
Насклелы, дзеепрым. Настылы (Сцяшковіч).
Холадна ўгалёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі (Агні, с.67.).
Недалугі, прым. Слабы, хваравіты (СПЗБ, т.3.).
Недалугі ён, мусіць, яго ніхто з хлапцоў ніколі не хоча запрагаць, хапаюцьлепшых. (Лонва, с.58.).
Параўн. улітаратурнай мове: недалужны, недалуга (ТСБМ, т.3).
Падцыглясты, прым. Тонкі, худы (Сцяшковіч).
Зіма не любілаіх, гнала, як падцыглястых галодных ваўкоў (Чакайу далёкіх Грынях, с.205).
Пакрэплы, дзеепрым. Здранцвелы ад холаду (СПЗБ, т.3).
Яны(Алімпіядаі Ротнікаў), стоячы на каленях на саломе ля самай кабіны, дзяржалі адно аднагоза чырвоныя, пакрэплыя на ветры рукі – грэліся (Алімпіяда, с.74.).
Перапялёсты, прым. Пярэсты (СПЗБ, т.3).
Уперадзе, там,дзе знікла з вачэй перапялёстая стада скаціны, на полі навіс пыл і туман(Алімпіяда, с.500).
Праштабнаваны, дзеепрым. Прашыты (ТСБМ, т.4).
Новыя чорныякартовыя штаны, праштабнаваныя на калошынахяркай жоўтай ніткай, задзёрліся на лытках (Алімпіяда, с.151).
Разбалабошаны, дзеепрым. Разбіты, растаптаны.
Пасля ўсёсціхла, чуваць было толькі, як сцякае з разбалабошанага капытамі берагавада назад у лагчыну (Алімпіяда.с.224).
Разгоены, прым. Раскіданы (СПЗБ, т.4).
На ферме ляМаліны ляжацьна разгоенай саломе двое цялятак – рыжанькія, як і самаМаліна (Алімпіяда, с.335). Прыехаўшы на двор,яна(Наста) загнала Буланчыка ў хлеў, кінула нераспрэжанага і пазаносіла на рукаху хату дзяцей – паклала на ложак на разгоеную салому (Тартак, с.7).
Ралаты, прым. Вілаваты, разгалісты (СПЗБ, т.4.).
Можа яныдаставалі яе сваім ралатым, як сохі, карэннем глыбока з-пад пяску ігліны? (Мсціжы, с.3).
Параўн.: ралаваты,ралісты. Які складаецца з некалькіх разгалінаванняў (ТСБМ, т.4.).
Рымзаты, прым. Брудны, падраны (СПЗБ, т.4.).
Грасыльдаўстала, рассунула трэскай галавешкі, узяла са сталюгі чорную рымзатуюанучу, падняла гаршчок і паставіла яго на вуголле (Лонва, с.50).
Ценкі, прым. Нязначны ў аб’ёме, невялікі, тонкі (СПЗБ, т.5).
Царук дастаў здоўгай чорнай бліскучай пачачкі цыгарэту. уціснуў яе бліскучым канцом у рот істаў мацаць сябе за грудзі – за плоскія кішэні, ловячы пальцамі ценкія белыяметалічныя гузікі (Алімпіяда, с.25). На другім бакувуліцы ля дубоў стаялі на зямлі два ценкія і доўгія чорныя кулямёты,настаўленыя на людзей (Тартак, с.9.).
Параўн.: ценкі.Худы, тонкі.(Сцяшковіч);ценькі. Слабы, тонкі.(Мат. мін.-мал.).
Хадацкі, прым. Пешаходны (СПЗБ, т.5).
Яны(алені)саплі, бегучы трушком з хадацкай дарогі (Алені, с.15).
Параўн.: хадок, м.Чалавек, які хутка ходзіць (Янкоўскі).
Ялкі, прым. Прагорклы (СПЗБ, т.2.).
Ягады яшчэ ялкія:не выспелі (Алені, с.25.).
Параўн.: ялкавы.Трохі ёлкі (ТСБМ, т.5.);ёлкій.Прагорклы (Бялькевіч); ёлкі(СцяшковічМат.).
Дзеясловы
Гэту групулексічных дыялектызмаў складаюць дзеясловы, што абазначаюць назвы фізічныхдзеянняў і працэсаў (сіляць, стрэпаць, перажаргаць,распліхваць і інш.), назвы аднакратнага дзеяння (вышмыкнуць,пліхнуць, хіцнуць), назвы шматкратнага і працяглага дзеяння (шваргатаць,дапаганяць, вышчалукваць), назвы пачатку дзеяння (зашваргатаць,застрэпаць), назвы стану (блузніць, маніцца, намэнчыцца,сцюцюрыцца) і інш.
Адхаладзіць, зак. перан. Пабіць, адлупцаваць чым-небудзь.
Каб чуць – адхаладзілаб качарэжнікам (Агні, с.110).
У гаворках згэтым значэннем ужываюцца лексемы атсцібаць, атхлістаць, аддубасіць,атвудзіць і інш.1
Ажаргаць, зак. Сесці на што-небудзь, як на каня (СПЗБ, т.1).
Папярэдніяехалі на веласіпедах. сядзелі на іх што на плоце, ажаргаўшы жэрдзе (Тартак, с.199). Дай ты вады схадзіць у хату напіцца. Адразу ажаргаў..(Мсціжы,с.198).
Параўн.: ажыргаць– асядлаць (Сцяшковіч Мат.).
Аскупець, зак. Стаць вельмі скупым.
Дык ты ж аскупеў,братка, пад старасць (Алімпіяда, с. 490).
Злазь пад векарукой, ашчупаеш. (Алімпіяда,с.98).
Блузніць, незак. Трызніць (СПЗБ, т.1).
А што гэтатвой падрукаянт не па-наську блузніць? (Алімпіяда,с.386).
Параўн.: блюзніць– гаварыць непрыстойныя словы (Бялькевіч).
Выёрзваць, незак. Выціраць.
І сядзеннеўкінь у машыну, а то з нагамі на яго ўзаб’ешся, а я тады буду выёрзвацьгразь (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.179).
У творахзафіксаваны яшчэ дзеяслоў выерзаць са значэннем вытаптаць.
Частакол угародчык быў паабрываны, і дзеці з усёй вёскі выерзалі дзве градкі (Тамсама, с.161).
Вытарабаніць, зак. Выцягнуць.
Петражыцкізрэзаўся: прычэп стаяў цэлы тыдзень пасля, як вытарабанілі яго з ракі (Агні, с.86).
Выцыўкаць, зак. Выжыць з цяжкасцю.
Каб сказалі,што той, другі, лётчык жывы, я паверыла б адразу, а той не выцыўкаў (Алімпіяда, с.600).
/>
1 КрыўкоМ.Н. З экспрэсіўнай дзеяслоўнай лексікі // Народная лексіка, Мн. 1977. С.212.
Параўн:вычаўраць, зак.Сохнуць ад хваробы (НС).
Вышмыкнуць, зак. Вываліцца, выпасці (Варлыга).
Карабок вышмыкнуўз пальцаў, стукнуў аб падлогу і адкаціўся пад услон (Алімпіяда,с.19).
Вышчалуквацца, незак. Вылузвацца (СПЗБ, т.1).
Касьбой самалепш вышчалукваліся ліповыя пруткі з кары. (Тартак,с.134). Ён узяў у пальцы сухі струк і вышчалукнуў (Найдорф,с.130).
Дапаганяць, незак.Дамагацца.
Яму /Харбіну/не адказалі, і ён паздароўкаўся яшчэ раз, мацней і смялей, як дапаганяўсвайго (Алімпіяда, с.325).
Длубаць, незак. Дзяўбаць.
А тут – днёмля кавадла круціся, калодкі длубай, як дзяцел, а ноч усю – “самагонку”гані (Мсціжы, с.41).
Параўн: длубацьнезак., абл. – калупаць (ТСБМ, т.2).
Драгаць, зак. Стукаць.(СПЗБ, т.2).
Запёрлася і неадчыняе. З гадзіну ўжо драгаю. Не адчыняе.(Алімпіяда,с83). Дзверы былі запёршы, і ён доўга драгаў, пакуль не адчынілі (СцяпанЖыхар са Сцешыц, с.166).
Загавець, зак. Памерці, загінуць.
І сябе ў зямлюзагоніш і машыну… З-за рубля загавееш..(Агні,с.79).
Параўн.:загавець– захварэць (Мат. мін-мал.-ІІ), загавець – пачаць пасціць (СПЗБ,т.2).
Залзаваць, незак. Хварэць на мыт (пра каня) (СПЗБ, т.2).
Але і маці, іён, Міфодзя, знаюць, што Смык – адчэпнае, што ён залзуе, што і даКур’янаўскіх Садоў не дойдзе па такім снезе(Алімпіяда,с.457).
Закладаць, незак. Зачыняць (СПЗБ, т.2).
Яны /грыбы/хутка сохлі ў печы, калі закладала маці юшку, і пахлі на ўсю хату(Лонва, с.163).
Зарваць, зак. Перастаць даіцца. (СПЗБ, т.2).
Няма ўжо кудыганяць у поле скаціну, зарвалі каровы, вымя матляецца, як у тых, штоздыхалі пасля вайны (Алімпіяда, с.12).
Засіліць, зак. Зачэрпнуць (СПЗБ, т.2).
Зняўшы з крукачорную паўлітровую кружку, засіліў поўную вады і выпіў да дна (Алімпіяда, с19).Сагнуўшыся, ён засіліў рукой снегу (Агні,с.94).
Параўн.: сіляць–нанізваць(НЛ).
Застрэпаць,зак. Застукаць.
Застрэпалапа спіцах сухая гавыла (Алімпіяда, с.77).
Заўрагаваць, зак. Закапрызіць, занаравіцца (СПЗБ, т.2).
Не зважай,Язэп, дзяўчо заўрагавала… Бывае. (Алені, с.37)
Зашваргатаць, зак. Загудзець.
Матор, пачуўшыцвёрдую дарогу, як чалавек чуе босымі нагамі пасля балота выбітую сцежку наполі, зашваргатаў ціха і роўна, бы ўзрадаваўшыся (Алімпіяда, с.46).
Заштабнаваць, зак. Зашыць.
Жывот заштабнавалі, можа, там што ладнае і ўшылі заадно? (Алімпіяда,с.317).
Збяёдаць, зак. Сапсаваць, закінуць абы-куды.
Вядро толькімаё не збяёдай са злосці (Алімпіяда, с.58).
Злажыцца, зак. Набыць навыкі, прыстасавацца (СПЗБ. т.2).
Я шафёр… Усалдатах злажыўся і правы маю (Сцяпан Жыхар саСцешыц, с.158).
Значы/ць,незак. Паказваць на цельнасць (ТСБМ, т.2).
Наста думае,што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля грамніц,нядаўна значыць пачала (Тартак, с.213).
Параўн.: значыць, незак. Выразна відаць, што цельная (Янкоўскі-І). быць цельнай (ЖС).
Лыхаць, незак., экспр. Шнырыць (СПЗБ, т.3).
А ты, сучка, лыхаешцэлы дзень, бегаеш, хвастом круціш… (Алімпіяда, с.521).
Маніцца, незак. Мець намер, хацець (ТСБМ, т.3)
Даўно манюсясказаць: аддавай дачку замуж і бяры мяне ў прымы (Алімпіяда,с.95).Даўно манілася, яшчэ вясной, расказаць табе ўсё (Лонва,с.45).
Параўн: маніцца– збірацца, хацець што-небудзь зрабіць (НС),маніцца – спрабаваць(Мат. мін.-мал.-ІІІ).
Надыбаць, незак. Надыходзіць.
Холадна ўжо ўночы. Восень надыбае. (Лонва, с.26).
Назызаць, незак. Апухаць, ацякаць (СПЗБ, т.1).
Мусіць, назызаліногі, бо цесны рабіўся абутак. (Мсціжы, с.72).
Параўн.: азызьнівець,зак. – азызнуць (ЗНС).
Намэнчыцца, зак. Намучыцца (СПЗБ, т.3).
Намэнчыласясёння за дзень, такое перажыўшы, і цяпер спіць (Алімпіяда, с. 521).
Наўрэцца, зак. Патрапіць (Сцяшковіч).
Хаця ён тадыне скора да партызан падышоў: на паліцыю баяўся наўрэцца (Лонва, с.141).
Пагаліцца, зак. Паквапіцца (ТСБМ, т.5).
Сабольскіпагнаўся-пагаліўся, на багацці галаву звярнуў (Чакайу далёкіх Грынях).
Параўн.: галіццанезак. – быць ахвочым да чаго-н.(Янкова), зайздросціць, квапіцца(Сцяшковіч Мат., Бялькевіч).
Пад’ялдыкваць, незак. Падкалупваць (ЗНС).
Я знаю дзвесям’і. – А трэцяя, Корань? – Не пад’ялдыквай.. Другая, я табе скажу, ужоне сям’я. (Алімпіяда, с.469).
Параўн.: пад’юджваць–падбухторваць (НЛ),падвохрыць – падбухторыць (ЖС).
Пастыдацца, зак. Пасаромецца (СПЗБ, т.3).
Чалавека бчужога пастыдаўся (Лонва, с.123).
Патрафляць, незак. Дагаджаць (СПЗБ, т.3).
Стары чалавекбыў вопытны і патрафляў каню. (Мсціжы, с.26).
Параўн.: трафіць– трапіць (ЖС).
Перажаргаць, незак. Пераступаць праз што-небудзь, каго-небудзь (СПЗБ, т.3.)
Ён(Фірага)стаў з вядром у руках у парозе ў качарэжніку, наступіўшы босай нагой на новыбярозавы венік: чакаў, пакуль яна перажаргае ззаду парог (Алімпіяда, с.17.).
Пліхнуць, зак. Выліць, пырснуць (СПЗБ, т.4).
Падбегшы дагародчыка, дзе ляжалі на траве яго(Фірагі) паўбацінкі, пліхнуў ваду, штоасталася на дне ў вядры (Алімпіяда, с.17).
Распліхваць, незак. Разліваць (СПЗБ, т.4.).
Стукнуўся абзямлю асвер, над зрубам падскочыла на круку вядро, распліхваючы ваду (Алімпіяда, с.17).
Садліжаць. Зрабіцца вільготным; паказваць на адлігу (СПЗБ, т.4.).
Памякчэлашэрань, чуваць было пад нагамі: садліжыць (Мсціжы, с.17).
Дзеяслоў утвораныад назоўніка адліга.
Параўн.: адліжыць– стаць адліжным ( пра цёплае з раставаннем снегу надвор’е) (ТСБМ, т.1); сатліжыць– пацяплець (НС).
Сашмыкнуцца, зак. Зваліцца.
Жоўценькаятаблетачка но-шпы сашмыкнулася з далоні і доўга кацілася ад стала пападлозе (Алімпіяда, с.32).
Сіляць, незак. Набіраць, зачэрпваць (СПЗБ, т.4).
Вот відзішшкляначкай вадзіцу сіляем. А дзе кружачка? (Алімпіяда,с.415). Нават пясок з кучы сіляў асцярожна (Найдорф, с.53).
Параўн.:сіляць – браць, чэрпаць(Бялькевіч); засіліць – зачэрпаць(Сцяшковіч); сіляць – нанізваць (НЛ).
Склець, зак. Зябнуць, мерзнуць. (ТСБМ, т.5, ч.1, абл.).
Васіль захочапаразважаць, бо сумна вось так склець вясковаму інтэлігенту (Чакай у далёкіх Грынях, с.40).
Скрыляць,зак..Рэзаць скрылікамі (СПЗБ, т.4.).
Яма ў яе паднагамі шырэла: яна скрыляла ў яе ад берагоў чырвоную ліпкую гліну наўвесь штых старой рыдлёўкі (Найдорф, с.188).
Параўн.:скрылі – парэзаная тушаная бульба (ЖНС); скрылькі– суп з бульбы (Мат. мін.-мал.).
Спрудзіцца. Напружыцца (СПЗБ, т.4).
Падволы зноўпаехалі адна на адну, спрудзіліся і пасталі (Тартак, с.52).
Стрэпаць, незак. Біць, хвастаць.
За хатай стрэпалашчацэ і плячы здзічэлая вішня сваёй суровай галінаю (Алімпіяда, с.499).
Сувірацца. Сварыцца, лаяцца (СПЗБ, т.5).
Акцызнік нанекага сувіраўся, аж сціскаў кулакі (Лонва, с.119).
Сцюцюрыцца, зак. Скурчыцца, сціснуцца (СПЗБ, т.5).
Сама Таня сцюцюрыласяў перадку, уціснуўшыся ў сваё старое, з вялікім чорным авечым каўняром паліто (Алімпіяда, с.78.).
Сцяцца, зак.Пакрыцца лёдам, замёрзнуць; сціснуцца, зацвярдзець. (СПЗБ, т.5).
Ён пачуў, як сцяліся,змёрзшыся, у мокрых валёнках халявы і стукалі адна аб адну, калі ён ступаў (Агні, с.93).
Тасавацца, незак. Падыходзіць, дапасоўвацца (СПЗБ, т.5).
Ніяк ён/чалавек/ нетасаваўся да плата з высокім канаторжнікам, да машын, дахат, да ўсяго ў вёсцы – яго не прымала вока (Алімпіяда,с.32).
Уважацца, незак. Адносіцца з павагай (СПЗБ, т.5).
Жэнька дык мяне ўважаецца: маўчала, зубытолькі паказвала…(Лонва, с.84).
Параўн.: уважацца– старацца не зрабіць чаго-небудзь (НС).
Усундычыць, зак. Усунуць, усучыць.
Але ж і янасама /Пракурорыха/ грошы Джвучку ўсундычыла. (Чакайу далёкіх Грынях, с.28).
Учарэпіцца, зак. Учапіцца (СПЗБ, т.5).
Учарэпіўся/Фірага/ дзвюма рукамі за вядро, як за збавенне, прысеў і нагнуў даяго сваю галаву ((Алімпіяда, с.15).
Хвіцнуць, зак. Хістануць.
Пасля раптамрукі ў Сцяпанаўныхвіцнулі, як вывернутыя ветрам сукі ў дрэве (Алімпіяда, с.496).
Чыкілдыкаць, незак. Хадзіць кульгаючы (СПЗБ, т.5).
Замяце зімой дарогу,і ён будзе чыкілдыкаць, як некалі бацька (Алімпіяда,с.607).
Параўн.:кавіняць, таргікаць, талалыхаць – ісці кульгаючы (НЛ).
Шашчэць, шасцець незак. Шалясцець, шамацець (СПЗБ, т.5).
Шашчэлапад імі сухая баравапя трава сінюха, пахла грыбамі і брусніцамі (Лонва, с.41).Было чуваць, як звінелі ў хаце ў вокнах шыбы і шашчэў,асыпаючыся ў яму на дно, пясок (Тартак, с.154). Пад калясьмі шасцела староебелае асінавае лісце, ліпла на мокрыя ад зямлі колы. (Тартак, с.74).
Параўн.: шахцець– шастаць (ЖС).
Шваргатаць, незак. Бурліць, пералівацца з шумам.
Толькі ўстарым альшэўніку ля Белага шваргатала на каменні перасохлая – намачыцьвераб’ю лапкі – рачулка (Алімпіяда, с.500).
Шупіць, незак. Разумець (Сцяшковіч).
Яна лепшшупіць, што да чаго (Лонва, с.74).
Параўн.: шупіць– цяміць, разумець (Бялькевіч).
Прыслоўі
Вобмаль.Мала.(СПЗБ, т.1).
І калі каму вобмальбудзе, — Сцяпанаўна паказала на вёдры, — не шкадуйце, не галадаем (Алімпіяда, с.296).
Параўн.: вобмаль.Малавата(Янкоўскі).
Дагібелі. Многа.
І фартухоў наім дагібелі, вянкі з дзеразы? (Чакай у далёкіхГрынях, с.28).
Додніцай. Досвіткам (СПЗБ, т.2).
У гаршку напрыпечку стаяла мяса, якое яна паставіла была нанач у печ варыць лінінцам, атыя додніцай тады сабраліся і пайшлі не еўшы (Тартак, с.16).
Долкі. На зямлю, на падлогу (СПЗБ, т.2).
Здавалася, штояны на машынах пакладзены ў радок і соўгаюцца ад барта да барта на выбоінах,ніяк не могучы вываліцца долкі.(Найдорф, с.98) Ёнапусціўся долкі па драбіне, і яны доўга яшчэ сядзелі пад частаколам лядошак, маўчалі (Лонва, с.26).
Дзярката. Рэзка, надрыўна.
Сігналзакрычаў ядрана і дзярката, як хрыпаты чалавек, сагнаўшы з бруку…(Алімпіяда, с.203).
Жыўцом. Гвалтоўна (СПЗБ, т.2).
Нібыта чалавекхацеў схавацца ў замкнёным сельсавеце, вырваў з вушака жыўцом замок зпрабоем і апрогся (Алімпіяда, с.443).
Звёсна. Вядома (Бялькевіч).
Звёсна,за што. За нашу бабскую долю (Алімпіяда, с.267).
Льга, безас.-прэд. сл. Можна, магчыма (СПЗБ, т.2).
Думаў – неўбачыць, але са сцэны льга ўгледзець усё (Чакай у далёкіх Грынях, с.119).
Навотліж. Наводмаш (СПЗБ, т.3).
Я ёйгавару-гавару… – яна махнула рукой навотліж, як маці, — а яна нагрэблю паказвае (Алімпіяда, с.529).
Параўн.: навотліва– наводмаш (Янкова); навотлях(НЛ); навотліў (ЗНС); навотляг(ЖС).
Назнайніцу. Навыварат (Сцяшковіч).
Яна мне, гэтабежанка, душу назнайніцу вывернула (Бежанка, с.53)Расцягнулася толькі на зямлі накідка, астаўшыся ляжаць назнайніцу (Тартак, с.64).
Параўн.: нанайніцу – на левы бок адзення (НС); знайніца – адваротныбок (ЖС).
Намітуські. Адзін супраць аднаго (СПЗБ, т.3).
Вазьмі накалёсы намітуські (Алімпіяда, с.372). Ляжацьу глыбокай калысцы намітуські – сюды галава – туды галава, — упалатняных полачках, спавітыя чырвонымі паясамі з кутасамі (Тартак, с.42).
Параўн.: намітусь(Мат.мін.-мал.).
Напаяўку. Блізка пад рукамі; напагатове.
Гэта яна,Алімпіяда, жыла з краю, як напаяўку(Алімпіяда, с.355). “Мусай” ён зваў не толькі арыфметыку: гэта слова было ўяго заўсёды напаяўку (Бежанка, с.46).
Параўн.: напашэўку– пад рукой (ЖС).
Несамавіта. безас.-прэд. сл. Нядобра (СПЗБ, т.2).
Сцяпанадвярнуўся: яму стала несамавіта (Сцяпан Жыхарса Сцешыц,, с.168). Яму стала насамавіта, ён ступіў ад грубкі ўпарог (Лонва, с.115).
Памінутне. Вельмі часта.
Харбін,гладзячы памінутне пальцамі вусы пад носам, падышоў і нагнуўся даДалідчыка (Алімпіяда, с.43).
Пекна. Прыгожа (СПЗБ, т.3).
Я знала, што няпекна.Але ж усе бралі ( Чакай у далёкіх Грынях., с.122).
Параўн.: пекны,пекната. Прыгожы, прыгажосць (ТСБМ, т.4).
Рагача. Дагары нагамі (Сцяшковіч).
Высокая,густая сінюха пасля касы стаяла рагача, і, каб адкінуць яе назад, трэбабыла дужая мужчынская рука (Калістрыха, с.121).
Спрадаўна. З даўніх часоў (СПЗБ, т.4).
Калі,бразнуўшы дзверцамі і падняўшы з зямлі вераб’ёў на вуліцы, заварочваецца назагуменне і на роўнай дарозе, утаптанай спрадаўна яшчэ босымі нагамічалавека, конямі, націскае на газ (Алімпіяда, с.272).
Спопаразку.Знянацку (Сцяшковіч).
Кабыла тадыскачыла да дзвярэй, чуць не вырваўшыся з рук, і спопаразку стала ўпарозе (Тартак, с.34).
Параўн.: спохвату– знянацку (НЛ).
Стаймя. Уніз галавой (СПЗБ, т.4).
Алёшаў коньпадняўся на заднія ногі – задзёрліся высака ўгару, аж стаймя, белыяаглобні (Тартак, с.187).
Параўн.: старчака(ЗНС).
Улукаткі. Зігзагам (ТСБМ, т.5).
На пяску былізнаць адны сляды ад веласіпедаў: прамыя, наўкос цераз дарогу, улукаткі,адзін цераз адзін, нібы тут людзі і не хадзілі ніколі (Мсціжы, с.194).
Параўн.: укрывулькі– зігзагам (НС, НЛ).
Усмоль. Смоллю, нахабна.
У вочы ўсмольлезлі камары, жоўтыя, худыя (Тартак, с.108).
Параўн.: смоллю– настырна (Сцяшковіч).
Большасцьразгледжаных дыялектызмаў – спрадвечнабеларускія словы, але сярод іх ёсць ісловы запазычаныя. Гэта такія лексемы, як гасла, прэнзлі, пэйчык,банбэнак, квік і інш.
У “Этымалагічнымслоўніку беларускай мовы”1 знаходзім наступныя тлумачэнні гэтыхлексем:
Гасла, н. Паведамленне, сігнал. Запазычанне з польскай мовы: haslo (ЭСБМ,т.3).
Трывога і ўвёсцы, і на ферме, і ў хаце будзе доўга, аж пакуль не пойдзе гасла –злавілі! (Алімпіяда, с.353).
Квік, м. Віск. Разглядаецца як пранікненне з польскай мовы: kwik – віск(ЭСБМ, т.5).
Вылазь… квікунарабіў… – лыпнуў ён выцвілымі вачыма. (Алімпіяда,с.63).
Банбэнак, м. Бубен, барабан. Запазычанне з польскай мовы: benbenek – бубен.(ЭСБМ, т.1).
Жывот у ягозрабіўся круглы і цвёрды, краніся – адзываецца, як банбэнак (Алімпіяда, с.410).
Прэнзлі, мн. Кутасы, махры фрэнзлі. Запазычанне з польскай мовы: fredzla адням Fransel (ТСБМ, т.5).
Пэйчык, м. Кнут, бізун. Запазычанне з нямецкай мовы: Peitsche – плеть, кнут(Рус-нем. сл.)
/>
1 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. т. 1-8. Мн. 1978-1993.
Семантычныядыялектызмы
Семантычныядыялектызмы – агульнанародныя словы, якія ўжываюцца ў пэўнай мясцовасці з іншымзначэннем, чым у літаратурнай мове.
Гэта групадыялектызмаў нешматлікая. Такіх слоў выяўлена 19.
Брыж. м. Бакавое рабро ў ложку (СПЗБ, т.1).
Абапёршыся налокаць, ён падцягнуўся на ложку ў галовы і прыхінуўся да брыжа (Мсціжы, с.131).
Параўн.: брыжы– вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборачкі (ТСБМ, т.2).
Гаршчок, м., перан. Галава.
Размажджэру гаршчоклюбому, хто паткнецца (Алімпіяда, с.495).
Параўн.: гаршчок– пасудзіна для гатавання стравы (ТСБМ, т.3).
Качан, м., перан. Галава.
Закраталіся ўбульбеўніку стрыжаныя галовы, і сярод іх ужо блішчэў чырвоны Валерыкаў “качан”, як абмыты дажджом падасінавік (Алімпіяда, с.212).
Параўн.: качан– плод капусты (ТСБМ, т.3).
Абразаць,зак.. Чысціць (СПЗБ, т.1).
Маці пелапаволі, цягнучы, як і кожны раз, калі садзілася шыць на машыне ці абразацьна вячэру бульбу.(Тартак, с.85).
Адняты, дзеепрым. Адвязаны.(СПЗБ, т.1, с.163).
На другі боквуліцы ля плота стаяць запрэжаныя ў калёсы аднятыя коні з сенам падносам. Алімпіяда, с.75).
Акручаваць, незак. Заварочваць (СПЗБ, т.1).
Адступаюць…Адурнець трэба, каб самому на ражон лезці… Акручавай каня, Мікалай!..(Алімпіяда, с.361).
Браць, незак., неран. Моцна бегчы (СПЗБ, т.1).
Перадыхнуў,седзячы, і цяпер браў па дарозе – толькі вецер свістаў (Алімпіяда, с.50).
Габліць, незак, перан. Чысціць, зразаць тонкі слой з паверхні (СПЗБ, т.1).
Добра, штоскура цэлая. Няма, брат, каму яе габліць (Алімпіяда,с.66).
Параўн.: габляваць– зразаць тонкі слой з паверхні драўніны (ТСБМ, т.2).
Заялаваць, зак., перан. Доўга быць нежанатым, халастым (СПЗБ, т.5).
Колькі гэта ёну вас будзе нежанаты? – Заялаваў… Хоць бы ўнукаў матцы падкінуў (Алімпіяда, с.487).
Кратаць. Чапаць, кранаць (ТСБМ, т.2).
Толькі Пеціяна ніколі не кратала (Бежанка, с.47).
Лінуць, зак., перан. Шпарка пабегчы, хлынуць (СПЗБ, т.2).
Заяц адразупрынік да зямлі, паляжаў з мінуту, напружваючыся, тады падскочыў вышэй плота і лінуў,пачуўшы волю (Алімпіяда, с.522). Тая бежанкаднём лінула дахаты, збаялася снегу заступніца ваша (Бежанка, с.52).
Параўн.: лінуць– рэзкім рухам выліць, узліць што-небудзь.(ТСБМ, т.3)
Пырснуць, зак., перан. Скочыць, кінуцца (СПЗБ, т.4).
Белыя вушкізамерлі былі на дарозе, пасля пырснулі, што конік-цвыркун, на левы бок улубін…(Алімпіяда, с.51).
Спярэшчаны, дзеепрым. Здратаваны.
І пайшла дагародчыка па чыстай сцежачцы між падарожніку, спярэшчанай курыныміслядамі (Алімпіяда, с.20).
Сціснуць, зак., перан. Закалоць (СПЗБ, т.2).
Кабанчыка безмяне ўвосень сціснеш, а чым лапатачкі перасыпеш, калі солі не будзе?(Алімпіяда, с.350).
Сшарэць, зак. Сцямнець(СПЗБ, т.5).
Пакуль Мікалайадмыў рукі – сшарэла. Запалілі лямпу над сталом, селі за стол і сядзелі.(Алімпіяда, с.477).
Тоўпіцца. незак. Змяшчацца (СПЗБ, т.5).
З кабіны,разгінаючыся, высунуўся чалавек, які невядома як там і тоўпіўся (Лонва, с.19). З-пад сядзення выцягнулі тады дохлага ваўка – старога,як толькі там тоўпіўся (Агні, с.80).
Ушчаміць, зак., перан. Запрэгчы (ТСБМ, т. 5).
Ідзі ўшчаміякога каняку ды дамоў адвядзі (Алімпіяда, с.263). Каліне прывязлі, то заўтра ён ушчэміць каня і пад’едзе сюды, у Вострава (Мсціжы, с.171).
Цадзіць, незак. Ісці(пра дробны дождж) (ТСБМ, т.5).
Пасля ўсю ноч цадзіўпа шыбах дожджык, востры, сек па сцяне, як голым венікам – ад яго не былочуваць у хаце ходзікаў (Алімпіяда, с.11).
Большасцьадзначаных семантычных дыялектызмаў – словы з пераносным значэннем,эмацыянальна-афарбаваныя.
Граматычныядыялектызмы
Адносна рэдкасустракаюцца у мастацкіх творах граматычныя дыялектызмы, якія адрозніваюцца адслоў літаратурнай мовы граматычнымі формамі і катэгорыямі, г.зн. перадаюцьграматычныя асаблівасці дыялекту. Граматычныя дыялектызмы – гэта словы, якіяадрозніваюцца ад літаратурных лікам, родам, склонавымі канчаткамі. Іх у творахІ.Пташнікава выяўлена 43.
Назоўнікі.
Адрозненніў ліку:
Верхалле, н. Вершаліны дрэў (СПЗБ, т.1).
Сыры і густы,ён падзьмуў па палудні з-за ракі на Выганчык, гонячы мокрыя, калючыя,паабіваныя зялёныя сасновыя іголкі і тонкую, як папера, жоўтую сасновую кару з верхалля(Мсціжы, с.3).
Дрыжака, ж., адз. Дрыжыкі(толькі мн.л.) (Абабурка).
Хапіла дрыжаканедзе з сярэдзіны, халодная, як лёд (Алімпіяда, с.254).Трасла дрыжака, як трасца, Алёша соўгаўся на мяхах і не мог сагрэцца (Тартак, с.160).
Пісьменнік ужываеі другі варыянт гэтага слова дрыжыка, ж.
Машка, ж., зб. Мошкі(мн.) (СПЗБ, т.3).
Гарачы з самайраніцы вецер сек у вочы машкой і матылькамі (Алімпіяда, с.109).
Чалеснік, м. Чалеснікі(адз. л. няма)(СПЗБ, т.5).
Праз адчыненыядзверы бег у хату, як зімой мароз у кут пад стол, ліп на вілачнікі ў чалесніку,як некалі на цапы на таку ў малацьбу (Алімпіяда, с.10). Сонца пачынае грэць у спіну, усё роўна што стаіш ля чалесніка, калітопіцца ў печы (Тартак, с.190).
У гаворках згэтым значэннем зафіксаваны лексемы чало, цало, чалешнік, цялешнік,цалеснік, чэлюсць, пелюсць, вусце, жарало, соламя.(ЛАБНГ, т.4, карта78).
Адрозненні ўродзе:
Бягамля, н. Бягомль, м.
… Адступаліна усход, на Бегамля (Алімпіяда, с.340).
Выйгранка, ж. Выйгрыш, м.
Ці будзе выйгранка,можа калі ваўкі сабе горла заткнуць, кармі толькі, а сена хай стаіць. (Алені, с.33).
Вянцо, н. Вянец, м. (СПЗБ, т.1.).
Доўгі хлеў лясамай вуліцы неяк асеў у зямлю, выпершы на вуліцу ніжняе вянцо ўподрубе, і быў зусім недарэчны. (Алімпіяда, с.60). Яназабрала ў яго з рук змылак і паклала назад на зруб – на верхняе счэсанае вянцоз краёчку (Найдорф, с.137).
На Беларусіраспаўсюджаны дзве лексемы з гэтым значэннем: вянок(і ягофанетычныя варыянты) і вянец(і яго словаўтваральныя і фанетычныяварыянты)(ЛАБНГ, т.4, карта 4).
Дамаўё, н. Дамавіна, ж.(СПЗБ, т.2).
Маю Прузыну якпаднялі во гэтак з падлогі… Дык і паклалі адразу ў дамаўё (Алімпіяда, с.85).
Параўн.: дабавіна,дамоўка, дом (ЛАБНГ, т.3, карта 290).
Кадра, ж. Кадр, м.
Ну як тут янаў вас, доктар? Вы мне глядзіце… Гэта мая лепшая кадра…(Алімпіяда, с.573).
Пакула, ж. Пакулле, н. (СПЗБ, т.3).
Ён(Панок), штосёлета трэба будзе абтыкаць вокны пакулай – ад вуліцы і ад загумення,адкуль зімой часта заходзіць вецер і выстуджвае хату (Тартак, с.121).
Рукаво, н. Рукаў, м.(СПЗБ, т.4).
Падышла даДзярызямлі і тузанула яго за рукаво жоўтай тэніскі (Алімпіяда, с.576). Наста камячыць рукаво нажуткі і выціраевусны. Рукаво салёнае, аж горкае (Тартак, с.25). Лапкі чаплялісяза рукаво, пасля цяжка падалі на дно (Найдорф, с.53).
Лексема рукаво,н. распаўсюджана толькі ў паўночна-заходняй зоне Беларусі, на ўсёй астатняйтэрыторыі зафіксавана лексема рукаў, м.(ЛАБНГ, т.4, карта 210).
Румяна, ж. Рамонак, м.(СПЗБ, т.4).
Дастаўшы яшчэраз вады, падчапіў вядро, і пабег босы сцежачкай ля хаты, пліхаючы з вядравадой на падарожнік і на жоўта-зялёную румяну (Алімпіяда, с.16).
Параўн.: румянак,раман(НЛ), раманік(ЖНС), раманька, раманец(ЖС).
Руччо, н. Ручай, м.(СПЗБ, т.4).
І ад яго цяперз гары цякло белае руччо, ёй, Алімпіядзе, на дарогу пад ногі (Алімпіяда, с.443).
Параўн.: ручай,м.,ручэй, м.(ЛАБНГ, т.2, карта 338).
Сканчонае, н. Канец, м.
Здавалася, штомаладзік будзе вечна вісець угары над галавой і вечна ісці нехаця конь – без сканчонага(Агні, с.67).
Стада, ж. Статак, м. (СПЗБ, т.4).
Уперадзе, дзезнікла з вачэй перапялёстая стада скаціны, на полі навіс пыл і туман (Алімпіяда, с.500). Такой парой, летам, старыя секачы жывуць адны,чураючыся стады, у стадзе ходзяць толькі зімой, а тут клікнуліяго, ці, можа, сам прыйшоў з балотных дзвіноскіх нетраў у стаду і вядзеяе з-за ракі, дзе пачаліся баі (Найдорф, с.78).
У беларускіхгаворках статак (кароў) называюць яшчэ табун, чарада, чэрадзь, грумада,гурт, тавар (ЛАБНГ, т.1, карта 1).
Чорнагалоўка, ж. Чорнагалоў, чорнагаловік. Расліна з сямейства губакветных. (ТСБМ,т.5).
З імшар Раінапрынесла ўчора кошык чорнагалоўкі сваёй карове. (Чакай у далёкіх Грынях, с.240).
У гаворкахзафіксавана звыш 40 назваў гэтай расліны: чорнагаловік, чорнагаловец,чарнагалоўка (і іх шматлікія варыянты),брунэлька, гарладаўка,гарлянка, сэрпнік і многія іншыя (ЛАБНГ, т.1, карта 237).
Юхта, ж. Юхт м. (ТСБМ, т.5, ч.2)
Нехта п’яны наўвесь двор «шукаў у баб» самагонкі, нехта выкручваў пасля танцаў мокрую, як юхта,сарочку (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с166).
Параўн.: юхта – недавырабленая скура (СПЗБ, т.5).
Адрозненні ўсклонавых канчатках
У беларускіхнародных гаворках назоўнікі, якія ўжываюцца толькі як множналікавыя, маюцьзвычайна ў творным склоне форму на –мі:людзьмі, грашмі і інш.Зрэдку канчатак –мі маюць і іншыя назоўнікі (курмі, вілмі і пад.)1
Дзвярмі Тв. скл. Дзвярамі
За дзвярмімаўчалі, не хацелі адчыняць. (Чакай у далёкіх Грынях,с.226).
Дрыўмі Тв. скл.Дрывамі.
Жаўцеласвежанабітымі, не складзенымі яшчэ ў вярсту сасновымі дрыўмі падварыўнёй дрывотня (Найдорф, с.79).
Крупмі Тв. скл Крупамі.
Вецер адразуб’е ў грудзі і сячэ сухімі крупмі па твары, шапоча на кажухах (Алімпіяда, с.335). Асядаў віхор – зноў сыпала зверху крупмі,як з шуфля з-пад малатарні пасечаным зернем (Агні, с.89).
Курмі Тв. скл. Курамі.
Цягалі за чубадзін аднаго, як пеўні перад курмі (Алімпіяда,с.319).
На месце М. скл. На месцы.
Спусціў бы ямуштаны і адхвастаў бы дзягай па белыммесце, каб аж чорнае стала. (Алімпіяда, с.141).
На трасцэ (рыба). М. скл. На трасцы.
Толькі былаяна настоена не на бярозавым лісці, а на чэрствым, падсохлым за ноч чорнымхлебе з плешчаніцкай новай пякарні, натрасцэ ў тамашнім соусе (Алімпіяда, с.199).
Па палёх М. скл Па палях.
Па зжатых палёхза туманам ужо блізка да вёскі кралася восень.(Чакайу далёкіх Грынях, с.27).
1 Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964. С.183.
Канчатак –ох(-ёх) ужываецца звычайна у назоўніках мужчынскага роду (у лясох, наканёх).У гаворках паўднёва-заходняй часткі Беларусі пад уплывамназоўнікаў мужчынскага роду канчатак –ох (-ёх) сустракаецца спарадычна і ўназоўніках жаночага і ніякага роду (аб дзяўкох, у вачох)1
Дзеясловы
Форма 2-ой асобыадзіночнага ліку:
Засыпаць(засыпіш) Засыплеш.
Скуру з быкоўзлупіш, яму выкапаеш, як паложана, і засыпіш усё гэта (Алімпіяда, с.166).
Перамераць(перамерыш). Перамераеш.
Бяжыш і малакоперамерыш і здасі на малакавоз (Алімпіяда,с.505).
Форма 2-ой асобымножнага ліку:
Астаніцёся.Застаняцеся.
Не галодныя астаніцёсяі не без солі (Алімпіяда, с.344).
Грабіць, незак. Грэбці (СПЗБ, т.1).
Ззаду надлогам, дзе яны сёння пасля палудня ўсёй вёскай грабілі і стаўлялі ў копысена. (Алімпіяда, с.90).
Форма 3-яй асобыадзіночнага ліку:
Адмерыць (інф. у форме заг. лад) Адмерае.
Я табе вот штоскажу: хай падбяжыць да старшыні і хай той адмерыць дзялку (Алімпіяда, с.491).
На поўнач адлініі Астравец – Смаргонь – Маладзечна – Лагойск – Барысаў – Беразіно – Добрушдзеясловы першага спражэння 3-яй асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на ц’: жывець..2
Астынець, зак. Астыне.
Ідзі есцікі, астынецьжа, — прасіла Ганулька, калі сын на ўсю сілу крычаў на ложку. (Чакай у далёкіх Грынях, с.34).
У 3-яй асобеадзіночнага ліку ў сярэднебеларускіх гаворках дзеясловы 2-га спражэння маюцьканчатак –ец’
/>
1 Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн.,1964. С.184 – 185.
2 Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1980. С.97.
Адчыне, зак. Адчыніць.
Ці адшчэпіць,ці адчыне іх (вароты), апушчаныя на самую зямлю (Алімпіяда, с.490).
Улазе. Улазіць.
Нага во,зірніце, не ўлазе ў валёнак (Чакай у далёкіхГрынях, с.140).
Перасыпіць. Перасыпле. У форме заг. ладу.
Ды і плот хай перасыпіць,страху агледзіць, каб не цякла (Алімпіяда, с.491).
Спыне. Спыніць.
Дзе ён можакруціцца, пушчаны ваўчок, якога ніхто не спыне, пакуль ён не зморыцца,накруціўшыся да дурнаты.(Алімпіяда, с.277)
Падскоча, зак. У форме заг. ладу. Пад’едзе, падбяжыць (ТСБМ, т.3).
Дачка хай падскочада нас, закажа ў аптэцы (Алімпіяда, с.130).
Усярэднебеларускіх гаворках дзеясловы ІІ спражэння з націскам на аснове ў 3-йасобе адзіночнага ліку ўжываюцца без ц’: воз а, нос а.1
Форма 3 асобымн. л.:
Насыпяць. Насыплюць. У форме заг. ладу.
Хай дагоняць,хай насыпяць солі на хвост (Алімпіяда, с.275).
Характэрнай рысайсярэднебеларускіх гаворак з’яўляюцца формы дзеясловаў І спражэння з ненаціскнымканчаткам – аць:кажаць, сыпяць.2
Прылятуць. Прыляцяць.
Бяжы яшчэ наферму – прылятуць даяркі: ідзі за матку, не ведаем што куды, ты ведаеш (Алімпіяда, с.505).
Прыметнікі.
Варонні. Варонін.
/>Марфа пачала зачэсваць угару свае густыя яшчэ ў яе гады, чорныя, як вароннекрыло, валасы…(Алімпіяда, с.323).
1.Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1980, С.98.
2 Тамсама. С.197.
Прыслоўі.
Горай. Горш.
Вечарам Андрэюзноў стала горай…(Мсціжы, с.131).
Лепі. Лепш(лепей) (СПЗБ, т.2).
Так вам будзе лепі(Алімпіяда, с.318).
Лепі – гэта форма вышэйшай ступені параўнання, утвораная суплетыўнымшляхам: добра – лепі.1
Дзеепрыслоўі.
Сыпячы. Сыплючы.
Алімпіядабачыла, як яно віхляе ў бакі, сыпячы з сябе пясок і сцёбаючы па вачахсонцам з вышараванай шыны (Алімпіяда, с.100).
Займеннік.
Тэй. Той.
Кіне гэту іпярэйдзе да тэй(жонкі) (Алімпіяда, с.476).
У некаторыхгаворках паўночна-ўсходняга дыялекту, а таксама ў сярэднебеларускіх гаворкахнайбольш пашыраным з’яўляецца ўказальны займеннік той або яговарыянттэй. Займеннік тэй ужываецца звычайна ў тыхгаворках, дзе пашыраны формы прыметнікаў маладзей, круцей.2
/>
1 Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн.,1980 С. 110.
2.Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн. 1964. С.224.
Словаўтваральныядыялектызмы.
Словаўтваральныядыялектызмы (іх у рамане выяўлена каля 100) – гэта словы, у якіх корань супадаез коранем адпаведнага агульнаўжывальнага слова, але адрозніваюцца яны адной цінекалькімі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі ці тым і другім адначасова ).Лексічнае значэнне іх супадае.
Назоўнікі.
Адранак, м. Ранішняя пасьба кароў (ТСБМ, т.1).
Бегала і наферму і з фермы праз дзядзінец, і летам у адранкі і зімой у ацёлы. (Алімпіяда, с.6). Такой парой гоняць дамоў задранку скаціну (Тартак,с.219). Трэба падаіць і выгнаць кароў на адранак (Сцяпан Жыхар саСцешыц, с. 159).
Альшэвіна, ж. Алешына (СПЗБ, т.1).
Маяк астаўсяззаду, чорны на чыстым небе, як сухая альшэвіна на балоце (Алімпіяда, с.71).
Параўн.: алеха,алешка, вольха, альшына, альшэвіна (ЛАБНГ, т.1, карта 152).
Беражніца, ж., абл. Берагавіна, бераг (ТСБМ, т.1).
І Вілія, іЖоглаўка падмывалі пагор’е з двух бакоў, вылізваючы з-пад беражніцбелае, чырвонае і сіняе – у розны колер – круглае і адпаліраванае некалікаменне – гальку.(Мсціжы, с.3).
Параўн.: беражніца– замёрзлая вада каля берага ракі,беражына – бераг (ЖНС).
Бярно, н. (бёрны мн.). Бервяно (ТСБМ, т.1).
Бярозавыячуркі, сасновыя чурбаны і доўгія бёрны, адцягнутыядалей з-пад ног – паўязджалі ў зямлю (Алімпіяда, с.259).Яно /карыта/было відаць з вёскі, абабітае ад лёду, як кавалак бярна (Мсціжы,с.5).
Параўн.: бервяно,бервянё, браўно (ЛАБНГ, т.1, карта 182).
Вываратка, ж. Выварацень, вывернутае бурай дрэва (СПЗБ, т.1).
Нагнутыя дазямлі асіны выварочваюцца з карэннем. Будзе сёлета вываратак (Мсціжы, с.133).Ля старой яловай вывараткі стаялі дзвенізенькія доўгія капы сіўцу (Чакай у далёкіх Грынях, с.48).
Параўн.: выварат,вывараць, вывараціна, вываратка, вываратня, вываратак (ЛАБНГ, т.1,карта 188).
Вылівень, м. Лівень.
Пасека шумела,як ад дажджу, калі сячэ вылівень (Алімпіяда, с.435).
Дзеўчынёха, ж. Дзяўчына, дзяўчо.
Яна і цяпертоненькая і худзенькая, як дзеўчынёха (Алімпіяда,с.13).Доктар выйшаў і адразу прывёў дзеўчынёху ў чорнай сукенцы і ўчырвонай крамнай хустцы (Мсціжы, с.120).
Параўн.: дзеўчынка,дзяўчонка, дзяўчук, дзяўчо, дзеўчаня, дзевачка (ЛАБНГ, т.3, карта 173).
Дзярняк, м. Дзёран (СПЗБ, т.2).
Біў вострыміцяжкімі капытамі канюшынішча, секучы дзярняк на кавалкі, як рыдлёўкай. (Алімпіяда, с.163).
Дзяцельніца, ж. Дзяцеліна. (канюшына). (СПЗБ, т.2).На мяжы ад самых варот аж дабульбы пажаўцела на сонцы густая дзяцельніца з круглымі ладнымігалоўкамі (Алімпіяда, с.8).
Параўн.:дзятліна,дзятлавіна, дзятлаўка, дзятліца, дзяцельнік, дзяцеляўнік, дзягцеліна(ЛАБНГ, т.1, карта 247).
Жвірак, м. Жвір, жоўты пясок (СПЗБ, т.2).
Ён доўга дыхаўз сябе, пасля, засіліўшы жменю слізкага, як проса, жвіраку, сыпануў ім зразмаху па друзалках смалы – тушыў агонь (Найдорф,с.7).
Канюх, м. Каня (СПЗБ, т.2).
Не хацеласяглядзець на канюхоў, што круціліся, здавалася, над самай галавой іпрасілі піць (Лонва, с.170).
Параўн.: каня,канюх, кнігаўка, кніга, чаіца, кібіс (ЛАБНГ, т.1, карта 121).
Квяты, мн. Кветкі (СПЗБ, т.2).
Расхінаецца,калышачыся, лубін, дрыжаць на ім дробненькаквяты, тады пачынае класцісяна бакі – на адзін і на другі (Алімпіяда, с.49).
Параўн.: квятка,квят, кветка, цвет (ЛАБНГ, т.1, карта 228).
Крыжаватка, ж. Скрыжаванне дарог (СПЗБ, т.2).
Накрыжаватцыля дзвюх белых бяроз стаяў старышэры каталіцкі крыж. (Алімпіяда, с.359). Пячное,доўгую вёску ў лесе на крыжаватцы дарог, можна абысці ля РабогаКалодзежа (Найдорф, с.8).Ля моста крыжаватка. Вуліцу тутперасякае дарога, што ад фермы вядзе на шашу. (Чакай у далёкіх Грынях,с.306).
Параўн.:крыжаванка, крыжавуха, крыжоўка, крыжоўніца, перакростак, ростанькі іінш. (ЛАБНГ, т.2, карта 85).
Курчаты, мн. Кураняты (СПЗБ, т.2).
Страшней заўсё ў вёсцы для яго /шафёра/ былі каты і курчаты.(Алімпіяда, с.53)Глядзіць вас, курчатак. Кожнае курчопад сваё крыло (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.157).
Параўн.: курчаняты,курчукі, курчаты, цыпляняты, цыплюкі, піскляты, пыляняты, цівяняты (ДАБМ,карта 296).
Лісцвянка, ж. Лістота.
Бадзёрацьпастарэлы бульбоўнік, і ён бярэцца яшчэ расці, дрыжыць прыжоўклай лісцвянкай, але куды ўжо яму. (Чакай у далёкіх Грынях, с.65).
Лучка, ж. Лука, сенажаць ля рэчкі (СПЗБ, т.2).
Раку прарыліэкскаватарамі напрамую ад Яськавага Балота да Дроздкі, засыпаўшы лучкі,прарылі да жоўтага пяску, насыпаўшы высокія берагі (Алімпіяда,с.29).Ганька кожную раніцу цэлае лета бегала з касой і пасцілкай за раку ў лучкі:да каровы пусціла яшчэ і цяліцу. (Мсціжы, с.183).
Параўн.: лучка,лука – паўвыспа, зробленая загібам ракі (Бялькевіч),лукі– луг пры сяле (Мат. мін.-мал.-ІІ).
Магнэс, м. Магніт.
На вечарынкі іна канцэрты я ўжо не хадок, а тут цягне. Як магнэсам. (Алімпіяда, с.127).
Маска, ж. Падмазка (СПЗБ, т.3).
Маскуновую зрабіла, закруціўшы кавалак сала з кулак у белую анучу, устаюцьі аладкі, і бліны самі, даткніся толькі нажом. (Найдорф,с.153).
Мачака, ж. Мачанка (СПЗБ, т.3).
Стаяў маленькічорны саганок, у якім перш у нядзелю варылі мачаку (Найдорф, с.144).
Мультанка, ж. Мультан (гатунак тытуню).
На Выганчыкпад вёску ляцела бурае, пацёртае, як пальцамі, сухая мультанка, альховаелісце, якое не лягло пад сне. (Мсціжы, с.4).
Павечка, ж. Павека (СПЗБ, т.3).
Цыбуля лезе ўвочы Верцы, тады Андрэй чуе, як і яму есца пад павечкамі, аж рэжа (Мсціжы, с.80).Пачырванелі вочы ад бяссоння, у куточках сабраўся іпрыліп да павечак пыл (Тартак, с.148).
Параўн.: века,вечка, вейка, вея, веянка, павейка, абечка (ЛАБНГ, т.3, карта 47).
Падстрэшнік, м. Падстрэшак, падстрэшша. (ТСБМ, т.3).
Добра былоспаць у мяккім сене пад пастрэшнікам ля канюшні. (Алімпіяда, с.452).
Пад’ялевец, м. Ядловец (СПЗБ, т.3).
Колы шапацеліпа верасе і пасохлым пад’ялеўцы, ад якога дарога ўперадзе здаваласярыжай, як ліса (Алімпіяда, с.347).Гарэў пад’ялевец,туды, пад балота, у шэрых лазовых кустах..(Найдорф, с.6). Дарога,падняўшыся на пагорак, агінае лагчыну і выходзіць на лажок, які парос сіўцом і пад’ялоўцам(Лонва, с.17).
Параўн.: ядлавец,яловец, ядлоўнік, ядленец, яленец, ядлінец, ялец, ядлец (ЛАБНГ, т.1,карта 146).
Паліна, ж. Пала, крысо (СПЗБ, т.3).
Леанід сеў начамадан, падняў на камні мокры цёплы камяк і прыкрыў яго паліноюнабраклага плашча. (Чакай у далёкіх Грынях, с.101).
Пешакі, мн. Пешаходы.
І сцежачкалясная – цвёрдзенькая, убітая пешакамі, — вунь якая лёгкая длявеласіпеда і хворай нагі (Чакай у далёкіх Грынях,с.70).
Пустыня, м. і ж. Пустышка, легкадумны чалавек, ілгун. (СПЗБ, т.4).
«Зубаскал і пустыня»- падумала яна пра яго на хаду (Алімпіяда, с.21).
Раманы, мн. Рамонкі (СПЗБ, т.4).
Цяпер увесьлог быў белы – усеяны раманамі (Алімпіяда,с.9).Распусціліся ля самага ганка белыя раманы, шырокія, з даланю (Тартак,с.199).
Параўн.: раман,раманец, раманька (ЖС),рамон (НЛ, Бялькевіч).
Ржонне, н. Іржышча (Сцяшковіч).
Скрозь відацьполе, усё ў жнівеньскай жаўцізне, з мэндлікамі, раскіданымі па ржонні (Чакай у далёкіх Грынях, с.22).
Параўн.:ржышча, ржэўнік, іржоўнік, іржонне, аржонне, ржонішча, аржанішча, ржыска (ДАБМ,карта 271).
Сінюк, м. Сініца.(СПЗБ, т.4).
За акномядраная зара на ўсходзе і на падаконніку на мяленкі скача сінюк (Алімпіяда, с.353).
Смалакурха, ж. Смалакурня.
То ўлеспрамгасе, то ў калгасе, то нідзе – ловіць вудай рыбу ў Віліі і з сабакамгойсае па лесе, то стане вартаўніком на смалакурцы. Алімпіяда, с.174).
Сцёл, м. Ацёл.
Сон прапаў, якпрападаў ён да вайны, калі на ферме аставалася нанач карова на сцеле (Алімпіяда, с.439).
Сыраежа, ж. Сыраежка.
Не бяруць і сыраеж,яны паразрасталіся на зямлі, як рэшаты (Алені, с.23).
Параўн.: сыравежка,сырагожка, сырадзега, сыраега, сыраедка(ЖС).
Умецце, н. Амецце (СПЗБ, т.5).
Яго абіваўцяпер вецер і церусіў, як хто ўмеццем з тока (Мсціжы, с.4).
Параўн.: амеці,амецце – дробныя кавалачкі саломы, каласоў, мякіны і пад., штоабмятаюцца з зерня ў час малацьбы (ТСБМ, т.1).
Хліпаўка, ж. Усхліпванне, хліпанне.
Яна(Алімпіяда)нічога не гаварыла, толькі заходзілася нема ад крыку і ад хліпаўкі,круціла галавой у яго на грудзях, і здавалася, ніколі не супакоіцца (Алімпіяда, с.523).
Цемрыва, ж. Цемень (Сцяшковіч).
Далёка ў цемрывегайдалася цяжкае рэха (Чакай у далёкіх Грынях., с.8).
Параўн.: цемень,цемната, цемра, цемрава, цямрэча, цьма, цёмна (ЛАБНГ, т.5, карта 287).
Ціхата, ж Цішыня.
Збегчы з дому.Ад ціхаты і цяжкай, як камень, спрадвечнай вясковай нудоты. (Алімпіяда, с.78).
Чарэмха, ж. Чаромуха (СПЗБ, т.5).
Ухапіцца загалінку чорствай чарэмхі на беразе хацела яна(Алімпіяда, с.383).
Шкадоба, ж. Шкадаванне.(ТСБМ, т.5)
Глядзеў(Мікалай)толькі на яе са сваёй вечнай балючай шкадобай – сам жа ён нічога незможа зрабіць са сваім кашлем.(Алімпіяда, с.436)
Шкелка, ж. Шкло(для ліхтара).
Мікалай стаіцьз ліхтаром у руцэ – пад шкелкай хліпае маленечкі жоўты матылёк (Алімпіяда, с.334). На рагу стала ля парога стаяў магазын ад лямпы –шырокая чорная бляшанка, — без шкелкі і без машынкі (Агні, с.98).
Шчавук, м. Дзікае шчаўе (СПЗБ, т.5).
Пад шчавукомразраслася крапіва (Мсціжы, с.196).
Параўн.: шчавей,шчавух, шчавер, шчаўё, шчавель (ЛАБНГ, т.1, карта 261)
Шчэлка, ж. Шчыліна (СПЗБ, т.5).
Ад пылу небыло спасу: ён лез у хату праз шчэлкі ў вокнах, асядаючы на сцены, шыбы,рабіўся белы (Алімпіяда, с.10).
Юргіня, ж. Вяргіня.(СПЗБ, т.5).
Яна хацеласесці дзе на двары: падысці да гародчыка, да частакола пад жоўтыя юргіні,якія панагіналіся галоўкамі над маленькім услончыкам (Алімпіяда, с.7)
У беларускіхдыялектных слоўніках зафіксаваны шматлікія варыянты лексемы: вяргіня:аргіня(Сцяшковіч), іргіня(Бялькевіч), гергіня,рагіня, эргіна(ТС), яргіня(СПЗБ), іргінія(ДСБ).
Утварэннепамяншальных формаў адбываецца ў літаратурнай мове і ў гаворках з дапамогайрозных словаўтваральных сродкаў. Усе прыведзеныя прыклады адрозніваюццасуфіксамі, параўн.:
Банячкі. Баначкі.
Можа, трэба банячкіпаставіць?(Алімпіяда, с.412).
Каленечкі. Каленачкі (СПЗБ, т.2).
Людзі, як намогілках, згіналіся і станавіліся на каленечкі ў балота, засланяючысяхусткамі ад сонца (Алімпіяда, с.15).
Рукаўцы, мн. Рукаўчыкі. (СПЗБ, т.4).
Маладзіла ягожоўценькая новая тэніска, з кароценькімі рукаўцамі на загарэлых руках (Алімпіяда, с.189).
Сеначкі, мн. Сенечкі.
Ля варыўністаяла драбіна, прыткнутая верхнім краем да страхі на сеначках (Алімпіяда, с.7).
Сукянёшка, ж. Сукеначка.
І сярод іхдзяўчынка ў жоўтай кароценькай сукянёшцы, самая меншая – гады тры (Алімпіяда, с.211).
Прыслоўі
Адумысла. Сумысля, наўмысна (Сцяшковіч).
Можа, нават адумыслаі стаў сёння на вуліцы – хацеў ёй нешта сказаць, не рашаўся толькі (Алімпіяда, с.19).Слупы прывязлі з-пад Карчаватак, зрэзаўшы адумысласасну: аскаблілі на двары ля дрывотні. (Тартак, с.80).
Долках. Доле, на зямлі, на падлозе (СПЗБ, т.2).
Долкахнабухлі ад росаў каласы, але сонца зноў сушыць іх, — мучыць толькі (Чакай у далёкіх Грынях, с.66).Сцяпан вылез з кабіны і стаяў, — аднанага долках, другая на падножцы, — закрываючы сваімі плячыма ўсю кабіну.(Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.155).
Параўн.: доле,долах, долках, далавах, далаўках, далоўках (ЛАБНГ, т.5, карта 269).
Зачы. За вочы.
АнастасіяйІпалітаўнай яе звалі толькі Колас і Пугач, бо Корань зваў Зампалітаўнай і ўвочы і зачы, прыпамінаючы ёй даўнейшую ваенную форму (Алімпіяда, с.185). Не любіць Станіслаў і калі хто хоча пагаварыць зачы(Чакай у далёкіх Грынях, с.228).
Каляблізку. Блізка.
І я цябе, калііх нікога каля блізку няма, ажаню (Алімпіяда,с.323).
Лена. Ляніва (ТСБМ, т.3).
У лагчынах лядарогі туман-паўзун лена ўкладваўся на шырокае лісце альшэвін (Чакай у далёкіх Грынях, с.6).
Навідку. Навідавоку (СПЗБ, т.3).
Леанід,пагартаўшы наспех лісткі ў блакноціку, прычасаўся, зірнуў навідку ваўсіх на гадзіннік і заняў месца за трыбунай (Чакай удалёкіх Грынях, с.87).
Параўн.: навідавоку,навідоку, навідаку, навідоцы, напавідоку (ЛАБНГ, т.5, карта 268).
Назаўтрае. Назаўтра (СПЗБ, т.3).
Дажыліся, штоі назаўтрае солі няма, хоць пазычай (Алімпіяда,с.341).
Напасля. Пасля, потым.
Напасля зноўішлі бабы. (Мсціжы, с.113).
Наўкасяк.Наўскасяк.
Млечны Шлях,сціснуты цемнатой, ішоўнаўкасяк на поўдзень над іхняй хатай (Алімпіяда, с.441).
Наўсягды. Назаўсёды.
Старогафельчара Пугача жыццё кідала па раёнах, не даючы наўсягды, ці хоць бынадоўга астацца на адным месцы (Алімпіяда, с.102).
Несамнога. Нямнога.
Нехта і тутстрыг… Глядзіце. Несамнога. Пласты са два (Чакайу далёкіх Грынях, с.47).Іх несамнога – адна жменька (Алені,с.8).Немцы блішчалі і збоку на рудым лагу па адным, несамнога, чалавекіможа тры. (Мсціжы, с.106).
Няўмысля. Ненаўмысна (Сцяшковіч).
Пайшла раптамсама Таніна кабыла – ён, мусіць, няўмысля крануў за лейцы (Тартак, с.128).
Параўн.: наўмысна,наўмысля, – свядома (ТСБМ, т.3).
Поверх. Зверху (СПЗБ, т.4).
У яго /Пугача/была выпушчана кашуля, поверх яе матлялася незашпіленая, пакінутаяспешна клятчастая рубашка (Алімпіяда, с.316).
З пазном. Позна.
На поле жнеі зусяго Крамянца прыходзілі з пазном, калі ўжо абсыхала раса (Алімпіяда, с.142).
Паўднём. У поўдзень (СПЗБ, т.3).
Паўднёмучора прывязлі (Алімпіяда, с.446).
Рыскоўна. Рызыкоўна (Сцяшковіч).
Большзаязджаць рыскоўна. Для чаго? (Чакай у далёкіхГрынях, с.245).
Спавагі.Паважна.
Ішлі памалу, спавагі,Кастусь курыў (Калістрыха, с.132). Юзюк ішоў падвары спавагі, як стары (Тартак, с.34).
Усягды. Заўсёды (СПЗБ, т.5).
АляксандрЛязёнак у чорнай скураной паношанай куртцы – бегае усягды ў ёй па вёсцыі па полі (Найдорф, с.61). За хатай, у гародзе падраку, у іх усягды свяціла сонца, за хатай і паставілі качэлі (Тартак,с.80).
Уцэла. Цаліком (СПЗБ, т.5).
Трэба быломясіць снег уцэла – пракладаць сцежку (Бежанка,с.51).
Шторань. Штораніцы.
Ён мне спацьне дае шторань. Балбоча ў званы, як цецярук (Чакайу далёкіх Грынях, с. 94).
Упобачкі. Побач (ТСБМ, т.5, ч.1).
Калі мывярталіся назад, яны сядзелі ўпобачкі і пра нешта ціха гаварылі (Бежанка, с.45). Зняўшы з пляча аўтамат, падняўся на бярвенне і сеў упобачкіз ёй (Найдорф, с.161). Сядзем вось так упобачкі, — узяў ёнпугу пад паху, — і да нашай Дзедзіхі (Чакай у далёкіх Грынях, с.10).
Упоплечкі. Поплеч, побач (Сцяшковіч).
Калі такіялюдзі, як Авар’ян і Ульяна ўпоплечкі, хіба боязна? (Чакай у далёкіх Грынях, с.197).
Параўн.: упоплеч(НС).
Для гаворак, уадрозненне ад літаратурнай мовы, характэрна болшьшая колькасць спосабаўутварэння прыслоўяў ад іншых часцін мовы. У гаворках працэс гэты больш рухомы,чым у літаратурнай мове. Многія прыслоўі ўтвараюцца ад ужо вядомых прыслоўяў здапамогай суфіксаў і прыставак, параўн.:
Удваёчках. Удваіх (СПЗБ, т.5).
Сядзеце ўдваёчкахі паедзеце (Алімпіяда, с.321).
Цяперака. Цяпер (СПЗБ, т.5).
А Коласа цяперакаў бальніцы няма (Алімпіяда, с.323).
Параўн.: цяпера,цяперака, цяперачы, цяперачка, цяперацька (ЛАБНГ, т.5, карта 246).
Дзеясловы.
Абчэрсцвець, зак. Счарсцвець.
Блізка яна тутля іх, і зямля яшчэ не абчэрсцвела ў яе на магіле (Алімпіяда, с.603).
Аваднець, зак. Звадзянець.
А ты, АляксейІванавіч, аваднеў, як чарніла (Алімпіяда, с.69).
Адзыўнуцца, зак. Адазвацца.
Дыхаць будземпаўгадзіны, гадзіну, калі яно(сэрца) раней не зможа адзыўнуцца падручкамі (Алімпіяда, с.331).
Асачыць, зак. Знайсці, высачыць (СПЗБ, т.1).
Бацька асачыўстажок, бо знізу аб’елі, відаць, алені, і абгарадзіў яго (Алені, с.33).
Параўн.: асачыць– дасачыць, знайсці.(Бялькевіч); высачыць звера(Сцяшковіч Мат.).
Галяшыць,незак.. Галёкаць, крычаць.
Зрэдку толькіля маста галяшылі дзеці, пасля нехта зваў гусей (Лонва, с.130).
Параўн.: галакаць– крычаць, гучна гаварыць.(Бялькевіч).
Далець, незак. Аддаляцца.
І чым шыбчэйяна бегла, тым яны ўсё больш далелі і далелі ўперадзе (Алімпіяда, с.447). Там чуваць была несціханая кулямётная івінтовачная страляніна: то глушэла, далеючы, то ўсчыналася недзе зусімблізка, ядраная, густая (Найдорф, с.86).
Дохці,незак. . Дохнуць.
Паявіласяспружына першы раз у сорак шостым годзе вясной, калі сталі дохці наферме падласыя остфрызскія каровы (Алімпіяда, с.4).
Назызнуць, зак. Азызнуць, ацячы.
Ступня ў яеўжо назызла – пачынала пухнуць (Калістрыха, с.127).
Пад’ясніцца. Раз’ясніцца (СПЗБ, т.4).
Пад’яснілася, і неба было зялёнае; бліскалі здалёку калючыя зоркі (Агні, с.107).
Сквярціся, незак. Скварыцца (СПЗБ, т.4).
І сам ўмашыне, як на вуголлі, сквярэшся(Алімпіяда, с.17).
Параўн.: шкварыць– скварыць, пячы (Бялькевіч).
Спружыцца, зак. Напружыцца (СПЗБ, т.4).
Каліпараўняліся, неяк спружылася ўся(Алімпіяда) і адкінула галаву яшчэ большназад, аж на плеч .(Алімпіяда, с.114). Каб вылезці закопа, не згаіўшы мох, трэба спружыцца, як змяі (Мсціжы, с.112).
Счурацца, зак. Адмовіцца, адцурацца.
І ўсезагудзелі яшчэ больш: не счуралася гутаркі сама маці, значыць – дзелабудзе. (Алімпіяда, с.491).
Лічэбнікі.
Двоечка. Двое.
Забралі ўчораі павязлі… Лётчыкаў…Двоечка (Алімпіяда, с.446).
Сколечка, няпэўна-колькаснае сл. Сколькі.
Сколечкатой хады (Алімпіяда, с.291).
Прыназоўнікі.
Круга. Вакол, кругом (СПЗБ, т.2).
Стаяць кругацябе з сярпамі на плячах, за жываты хапаюцца, а над табой Крысцініна рука (Алімпіяда, с.146). Цяпер ясна, што робіцца круга нас (Найдорф, с.57).Конь вылез з гразі і пачаў бегаць па сухім круга Андрэя, атрасаючыся (Мсціжы, с.29).
Перак. Упоперак, насуперак (СПЗБ, т.3).
Больш яе непусціў Мікалай. Стаў перак дарогі: до!(Алімпіяда, с.195).Стаяў і маўчаў – каб слова сказаў перак Махорку (Тартак, с.125).
Злучнікі.
Бытта. Нібы, быццам (СПЗБ, т.1).
Трашчаць падстоллю бэлькі, бытта хто ходзіць па гары (Тартак, с.213).
Сяродсловаўтваральных дыялектызмаў вылучаюцца лексемы, якія адрозніваюцца толькіадным словаўтваральным фармантам: суфіксам (шчэлка – шчыліна, двоечка –двое, дзярняк – дзёран, і іншыя.); прыстаўкай (спружыцца –напружыцца, адумысла – сумысла); прыстаўкай і суфіксам адразу (поверх– зверху, упобачкі – побач). Зафіксаваны словы, у якіх у літаратурнаймове адсутнічае прыстаўка ці суфікс, а ў дыялектнай яны ўжываюцца з прыстаўкай(вылівень – лівень, адранак – ранак) ці суфіксам (цяперака– цяпер, лучка – лука) і пад.
Фанетычныядыялектызмы
Фанетычныядыялектызмы адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць пэўнай гаворкі1.
Фанетычныядыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных націскам, вымаўленнемзычных ці галосных, словы, у якіх адбыліся разнастайныя гукавыя змены зычных (эпентэза, метатэза, асіміляцыя, дысіміляцыя і інш.). Выкарыстанне фанетычныхдыялектызмаў у творах абумоўлена не толькі вясковай тэматыкай твораўІ.Пташнікава, але ў значнай ступені свядомай схільнасцю аўтара да дыялектызмаў,да перадачы асаблівасцей мовы герояў.
Для некаторыхфанетычных дыялектызмаў характэрна скарачэнне гукавога складу, або заменаканцавога зычнага на зычны іншай якасці:
Ёсь. Ёсць.
Свет усякі ёсь:і такі, і гэтакі (Алімпіяда, с.320).
Параўн.: есь,е, іе, ё, ест (ДАБМ, карта 163).
У гэтым выпадкуадбылася страта канцавога –ць у спалучэнні –сць. Гэта рыса характэрна пераважнадля паўночна-ўсходняй тэрыторыі Беларусі2.
Вун, часц. Вунь (СПЗБ, т.1).
І маці, вун,седзячы на ложку, глядзіць далей цябе – у гарод. (Алімпіяда,с.125).
У гаворкахужываюцца варыянты гэтай часціцы: вонь, унь, ванё, унё3.
У беларускіхнародных гаворках зафіксаваны разнастайныя гукавыя змены зычных. Яны выкліканыуплывам суседніх або аддзеленых складамі гукаў. У выніку гэтага адбываеццараспадабненне, прыпадабненне,
/>
1 Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія.Фанетыка.Арфаграфія. Мн., 1993. С.64.
2Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1964. С.276.
3 Блінава Э., Мяцельская Е.Практыкум па беларускайдыялекталогіі. Мн., 1991 С 96.
перастаноўка гукаў, страта ці ўзнікненненовага гука1. Гэтую асаблівасць адлюстраваў і І.Пташнікаў у мовегерояў сваіх твораў.
Назоўнікі
Аглобня, ж. Аглобля (СПЗБ, т.1).
Буланчыкнапяўся ўвесь, даў у хамут, хочучы, мусіць, выскачыць з аглабень (Тартак, с.25). Фірага падышоў і таўхануў Анкуду рукой у плячо,моцна, як зморанага каня ў аглобнях (Алімпіяда, с.200).Конііржалі, ірвучы гужы і ломячы аглобні (Найдорф, с.75).
У гэтым выпадкуназіраецца распадабненне двух падобных гукаў – дысіміляцыя. Гэта з’ява большпашырана ў народных гаворках, чым у літаратурнай мове.
Бульбеўнік, м. Бульбоўнік, націна бульбы (СПЗБ, т.1).
За тынамвідаць высокі бульбеўнік (Тартак, с.10).
Вальц, м. Вальс.
Вальц!У нас усягды з вальца маладыя пачынаюць (Мсціжы, с.127).Ідзі лепш вальчык адхопім (Чакай удалёкіх Грынях, с.120).
Прыстаўны зычны вхарактэрны як літаратурнай мове перад галоснымі о, у (вока, вуха),так і народным гаворкам. Але ў гаворках зафіксаваны словы з прыстаўным в,якія ў літаратурнай мове ўжываюцца без прыстаўнога в. Параўн.:
Водум, м. Одум.
Сядзелі адныстарыя людзі, змучаныя водумам – як выйсці з бяды. (Найдорф, с.181).
Восвы, мн. Осы (СПЗБ, т.1).
Стаяў пасля,глядзеў на рубашку і на рукі, і на папяровы каўпачок у малінніку, дзе не маглісуцішыцца восвы (Алімпіяда, с.259).
Многіяаналізуемыя фанетычныя дыялектызмы адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаўадным гукам:
/>Вялейка, ж. Вілейка.
1 Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія, 2-е выд. Мн., 1980.С.52-53.
А яшчэ празтыдзень, прарваўшыся пад Барысавам і выйшаўшы на прастор, праз Дзвінасу ў бок Вялейкіі Маладэчна пайшлі першыя танкі (Найдорф, с.114).
Гадыня, ж. Гадзіна (СПЗБ, т.1).
Кусаецца, як гадыня(Тартак, с.151).
Гугаль, м. Куколь
Пахладзяцельніцай, мятліцай, зялёным конскім гугалём – елкай, свірэпкай –спелай, у струках (Мсціжы, с.199).
У асобныхфанетычных дыялектызмах узнік новы гук на пачатку ці ў сярэдзіне слова абоадбылося перамяшчэнне складоў:
Дзермяза, ж. Дзераза (СПЗБ, т.1).
За дарогайзатрашчаў сухі жоўты пад’ялевец, затлеўся мох і леташняя сухая дзермяза (Алімпіяда, с.435).
Маладэчна,н… Маладзечна.
Праз Дзвінасуў бок Вялейкі і Маладэчна пайшлі першыя танкі (Найдорф,с.114).
Манкет, м. Манжэта (СПЗБ, т.3).
Вецер адганяедалёка на двор рукавы з чырвоненькімі гузічкамі ў манкетах (Мсціжы, с.101).
Маравейнік, м. Муравейнік.
Ля шырокайчорнай дубовай калодкі з кавадлам, абгарэлай зверху, насыпалася жоўтай іржы, высака,горкай, як маравейнік ля пня (Мсціжы, с.266).
Наўлечка, ж. Навалачка (СПЗБ, т.3).
Верка насыпалаў саганок мукі з белай крамнай наўлечкі (Тартак,с.110).
Параўн.: навулечка,навалочка, навалака, наўлечка, наўлычка, наўлічка (ЛАБНГ, т.5, карта195).
Павучынне, н. Павуцінне (СПЗБ, т.3).
Пясокпасыпаўся і высака на сцяну – на павучынне (Тартак,с.155). І ў пустым, сівым ад смугі і белага павучыння полі – чорнытрактар (Алімпіяда, с.177).Каб, здаецца, вады халоднай дзе прыгоршчы… павучыннезмыць (Найдорф, с.64).
Патруха, ж. Пацяруха (СПЗБ, т.3).
Цяпер усяпрацівенька, ад памосту да дзвярэй, зацярушана сухой патрухай (Тартак, с.152). У грывы панабіралася пылу ад старога сена з-задрабіны іпатрухі ад аўса (Мсціжы, с.24).
Свэтар,м. Світэр (СПЗБ, т5).
Яна /Таня/была ў белай сукенцы да калень і сівым, зробленым з воўны свэтары ўкрывую палоску, якія насілі ў іхняй вёсцы (Тартак,с.92).
Спронжка, ж. Спражка (СПЗБ, т.4).
Падышоўшы даямы, ён убачыў, як на самым дне заблішчала на пяску маленькая беленькая спронжка. (Найдорф, с.23). Блішчалі і высокія боты на нагах, і сам ён увесьблішчаў на сонцы: арол на галаве, крыжык на грудзях, гузікі і спронжкана жываце. (Тартак, с.9).
Параўн.:спражка, спронжка, пражка, бражка(ЛАБНГ, т.4, карта 241).
Тэбаль, м. Тэбель, свердзел (СПЗБ, т.5).
Аскаблілісасну на двары ля дрывотні, накруцілі вялікім тэбалем, пазычыўшы ўПанка, дзіркі і, падняўшы слупы, апусцілі іх у гародзе ў ямы (Тартак, с.80).
Чурбал, м. Цурбан (СПЗБ, т.5).
Можа простанехта вырваў смаляны чурбалак і ўскінуў на калёсы – павёз з лесу дамоўпалена на дровы (Лонва, с.39).
Шалуцінне,н.Шалупінне.
З-пад прысадпахла асыпанымі і падсохлымі яшчэ да дажджу тафялёвымі пупышкамі – шалуціннем(Мсціжы, с.159).
Шклункі, мн. Клункі (СПЗБ, т.5).
Здагадалася,што, мусіць, усе ўжо даўно пазносілі шклункі: шмат у каго жыта знайшлосядома (Тартак, с.12).Грукаюць на каменні калёсы, на шклунках сядзяць нашы бабы ў хустках і дзеці (Мсціжы, с.139).
Сярод фанетычныхдыялектызмаў вылучаецца вялікая група слоў, якія адрозніваюцца ад літаратурныхадпаведнікаў націскам. Параўн.:
Абрусом. Абрусам (Тв. скл.).
Мне тады – якхто белым абрусом па вачах, у які я костачкі абгарэлыя закруціла (Алімпіяда, с.322).
Аптакарка, ж. Аптэкарка.
А ты тады,братка, не хадзі загараць у бярэзнік з аптакаркай (Алімпіяда, с.185).
Даланя, ж. Далонь (СПЗБ, т.2).
Было наватвідаць, як над круглым, з даланю, лобам рассыпаліся на рад нястрыжаныяваласы (Мсціжы, с.10). Здалёку ўсё відаць… Як на далані…– закамандаваў Махорка (Тартак, с.160).
Далато, н. Долата (СПЗБ, т.2)
Ямка былаглыбокая і вузенькая, што ўсё роўна ад далата ў бервяне .(Найдорф, с.105).
Двайня, ж. Двойня.
А цяляты –паявілася пад каровай двайня, — іх трэба выцерці дасуха, завязаць упасцілку і нясці…(Алімпіяда, с.383).
Дросень, м. Драсён(трава) (СПЗБ, т.2).
Ляжаць недзеяшчэ пад рэшатам і баравыя нагаткі, і дросень(Алімпіяда, с.32).
Жаляззё, н. Жалеззе.
У раскапануюля дарогі старую шырокую яму цяпер звозілі ламаччо з фермы і ад кузні: іржаваенепатрэбнае жаляззё ад плугоў, каб не валялася на траве пад нагамі (Мсціжы, с.207).
Кішаня, ж. Кішэня.
Такогапінжака, чорнага, доўгага, з чатырма кішанямі, у іх не было (Мсціжы, с.84). З адтапыранай кішані са штаноў у яго,здавалася, вось-вось вываліцца ў мокры жвір пад зруб пачка “Беламору”(Алімпіяда, с.16).
Ламаччо, н. Ламачча.
У раскапануюля дарогі старую шырокую яму цяпер звозілі ламаччо з фермы і ад кузні (Мсціжы, с.207).
Падваконне, н. Падвоканне (ТСБМ, т.3).
Галінаўтаропілася ў падваконне – і ўсё (Чакай удалёкіх Грынях, с.37).
Палудзень, м. Полудзень, абед (СПЗБ, т.3).
У некага з-падпахі вышмыкнуў палудзень і шлёпнуў з газетай аб падлогу (Алімпіяда, с. 95).
Прыгоршчы, мн. Прыгаршчы.
Падбярэцкіпадышоў да горана і сыпнуў на агонь дробнага вуголля – зачэрпнуў прыгоршчамі,як бульбу з кучы (Мсціжы, с.268).
Рашчына, ж. Рошчына (СПЗБ, т.4).
Рашчынашыпіць на скаварадзе пад лыжкай на ўсю хат .(Мсціжы, с.95).
Сачык, м. Сачок (СПЗБ, т.4).
Людзіпаскідалі з плячэй суконныя жакеткі і сачыкі: ведаюць наперад, штоўгрэюцца (Тартак, с.191). Ганька была босая, учорнай сукенцы, у сівым расшпіленым сачаку (Мсціжы, с.184).
Смяццё, зб. Смецце (СПЗБ, т.4).
Смяццёб набрала ў спадніцу ў прыпол, завязала б і высыпала… (Алімпіяда, с.566).
Соснік, м. Сасняк (СПЗБ, т.4).
З соснікуяны зноў убачылі зарыва над Пячным (Найдорф, с.55) Выцягвалііх за кароўнік у соснік у партызанскія акопы і зарывалі ў зямлю (Алімпіяда, с.5).Ля самай зямлі на сівым моху слаўся малады соснік (Тартак, с.181).
У гаворках,акрамя лексемы соснік, ужываюцца варыянты сасняк, сасоннік,хвойнік, хвойняк, хвайна і інш.(ЛАБНГ, т.1, карта 139).
Чэцвер, м. Чацвер.
У чэцверу Даўгынава будуць ісці людзі на базар (Тартак, с.94).
Сярод фанетычныхдыялектызмаў-назоўнікаў асобна вылучаюцца запазычаныя словы – словы новыя і незаўсёды зразумелыя для жыхароў вёскі, таму і вымаўленне іх значна адрозніваеццаад літаратурнага. Так, напрыклад, фанемы ф і ф’ не былі ўласцівыстаражытнай сістэме кансанантызму. Яны прыйшлі ў беларускую мову разам ззапазычанымі словамі. У даўно запазычаных словах, а ў некаторых выпадках і ўновых ( у мове прадстаўнікоў старэйшага пакалення) ф і ф’замяняюцца гукамі п, х, т або спалучэнняміхв, кв1. Унекаторых словах узніклі ўстаўныя гукі або адбылася перастаноўка гукаў ціскладоў. У многіх словах, каб пазбегнуць неўласцівага жывой мове збегу галосных, ужываецца эпентычны гук в: гладзіволус, мацівола і пад.
Альвас, м. Альяс (СПЗБ, т.2).
Тадыпераставіла вазоны на акне ад двара – альвас у гаршку і бальзамінку ўмаленькай місачцы (Найдорф, с.151).Лыжачка горкая,щто ад альвасу, горкая вада, як невядома якое зелле (Мсціжы, с.111).
Біркулёз, м. Туберкулёз.
У Мікалаяхворыя лёгкія – біркулёз, як гавораць у вёсцы (Алімпіяда, с.334).
Лісафет, м. Веласіпед(СПЗБ, т.2).
У яго і лісафет,і стрэльба была (Лонва, с.132).
Міністар, м. Міністр.
Цяперсанітарка – што міністар (Алімпіяда, с.579).
У спалучэннігукаў стр, не характэрным для народных гаворак, узнік гук а2.
Палікмахцерская, ж. Цырульня.
Зайшоў тут жана вакзале ў палікмахцерскую (Алімпіяда, с.39).
Херма, ж. Ферма (СПЗБ, т.5).
На херму яныне прыязджалі (Алімпіяда, с.422).
Многія словыпамянялі сваё аблічча ў сувязі з тым, што на іх уздзейнічалі законы дзекання іцекання, пашыраныя ў большасці беларускіх народных гаворак. У народнай мовезапазычаныя словы падлягаюць тым самым зменам, што і ўласнабеларускія3.
/>
1Блінава Э.,Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія, 2-е выд. Мн. 1980. С.51-52.
2 Нарысы пабеларускай дыялекталогіі. Мн. 1964. С.120.
3 Нарысы пабеларускай дыялекталогіі. Мн. 1964. С.123.
Віцінар, м. Ветэрынар.
Ці дадзімцяпер рады без віцінара (Алімпіяда, с.334).
Кардзіграма, ж. Кардыяграма.
А то ў се тутна яго табе хукаюць: уколы, шмаколы, кардзіграмы (Алімпіяда, с.552).
Прызідзюм, м. Прэзідыум.
Так вот ісядзі, адваліўшыся ад сцяны, як у крэсле ў прызідзюме (Алімпіяда, с.119).
Радзіва, н. Радыё.
І калі ніхтоне гудзіць над вухам: ні машыны, ні мухі, ні радзіва на сцяне галавы недурыць (Алімпіяда, с.95).
Радзікуліт, м. Радыкуліт.
У нас і радзікулітлепшы, чымся дзе на свеце (Алімпіяда, с.489).
Радзіяцыя, ж. Радыяцыя.
Радзіяцыя, старшына. Гэта ўсё ад радзіяцыі.(Алімпіяда,с.162).
Целевізар, м. Тэлевізар.
То радзіваскажа, то целевізар пакажа (Алімпіяда, с.256).
Прыметнікіі дзеепрыметнікі
У фанетычныхдыялектызмах-прыметніках адлюстраваны ўсе тыя з’явы, што і ў назоўніках (адрозненні па націску, распадабненне ці прыпадабненне гукаў і г.д.).
Адоткнуты, дзеепрым. Адаткнуты.
А так — іштрафную паднясуць і сам бяры пасля з любой бутэлькі, стаяць адоткнутыя (Алімпіяда, с.122).
Давяроны, прым. Давераны.
І скажу табе давяронуюпраўду: не ездзіў ён да мяне (Алімпіяда, с.565).
Даўгі, прым. Доўгі.
Тады асцярожнанакрыў Таню па самую шыю – мех быў даўгі і шырокі (Тартак, с.128).
Ужываннепрыметніка доўгі з націскам на другім складзе характэрна дляпаўночна-ўсходняга дыялекту і часткі сярэднебеларускіх гаворак (гл. ЛАБНГ, т.5,карта 166).
Дрыўляны, прым. Драўляны.
Бачыў надарозе запыленыя боты з шырокімі халявамі і ў халявах гранаты з жоўтымі дрыўляныміручкамі. (Найдорф, с.16).
Зблэчаны, прым. Зблытаны.
Пражамітусіцца, калышучыся, як хто яе, зблэчаную, папраўляе рукамі (Тартак, с.162).
Мачоны, прым. Мочаны.
У кожнага быліі сушоныя грыбы, і рыжыкі, і рудзякі мачоныя (Алімпіяда, 470).
Слабодны, прым. Свабодны, не заняты.
На ложку, вун,садзіцеся, на слабодным (Алімпіяда, с.475).
Спаліржаваны, прым. Паралізаваны (СПЗБ, т.5).
Што затросся,як спаліржаваны? А калі чалавек там? – крутнуўся да яго Махорка (Тартак, с.103).
Фальчывы, прым. Фальшывы.
З тоўстыхдубцоў выходзілі вялікія кружкі, з сукаватых лыкі былі ўсе ў дзірках:фальчывыя (Тартак, с.135).
Швіўны, прым. Швейны.
Ля іх чорнаябліскучая машына ганяе дробныя, як са швіўных нітак, кругі (Найдорф, с.14).
Ялкі, прым. Ёлкі, прагорклы.
Запахла старымдамашнім духам, дзе быў чуваць і хлеб, і ялкое сала, і горкае масла (Алімпіяда, с.503).
Дзеясловы
Абсморгаць, зак. Абшморгаць.
Кіруй толькіна змыты бераг, на абсморганы куст лазы (Мсціжы,с.110).
Апохнуць, зак. Апухнуць.
Маці апохла:ногі як вадой наліліся, пасля і ўся апохла, а цярпела. (Мсціжы, с.151).
Ашчарэпіць, зак. Ашчаперыць.
Сядзіць, во,ля самай студні, галаву ашчарэпіўшы (Лонва,с.23).
Слова ўзнікла ўвыніку перастаноўкі складоў.
Блэціць, незак. Блытаць.
Вецеррастрасаў і блэціў іхнія кароткія валасы. (СцяпанЖыхар са Сцешыц, с.157).
Вязці, незак. Везці.
І калі заАсавок да трактара не будуць сёння вязці ваду, бабы пабягуць тады аж нагрэблю ў крыніцы (Алімпіяда, с.145).
Дзяўбсці, незак. Дзяўбці.
Рыдлёвачка нехацела лезці ў цвёрды, збіты жвір, і трэба было дзяўбсці зямлю, як лёд (Найдорф, с.105).
Жваць, незак. Жаваць.
Не жвуцьжвачку каровы: намораны на пашы за дзень(Алімпіяда,с.338).
Нясці, незак. Несці.
А цяляты –паявілася пад каровай двойня, — іх трэба выцерці дасуха, завязаць у пасцілку і нясці(Алімпіяда, с.383). Няслаз хатыў руцэ перад сабой чорную сумачку і жоўты букет (Алімпіяда, с.509).
Палятуць, зак. Паляцяць.
Сінюкізацінькаюць, фыркнуць і палятуць на карэнне. (Лонва,с.161).
Сморгаць, незак. Шморгаць.
Рвала лісцемаці, рваў і ён, сморгаў пасля маленькімі мокрымі ад поту і балотнайвады пальчыкамі мацярдуху (Алімпіяда, с.10).
Трасціся, незак. Трэсціся.
Стукалі зубы ітраслося ўсярэдзіне (Тартак, с.164). Таню лямаста зноў пачало трасці (Тамсама, с.164).
Форскаць, незак. Фыркаць.
Коньфорскаў, махаў галавою (Лонва, с.51).
Шыткаваць, незак. Шаткаваць.
Жаваранка бярэз вугла ў хлеўчыку ўторкнуты даўгі, шырокі нож, якім Кланя шыткуе ўсягдыкапусту (Найдорф, с.80).
Прыслоўі
Відна.Відно (СПЗБ, т.1).
Ад месяца быловідна (Алімпіяда, с.439).
Высака. Высока (СПЗБ, т.1).
У хаце адразупавалілася на ложак, падкінуўшы да брыжа дзве падушкі, каб было высака падгалаву (Алімпіяда, с.4).
Даўна. Даўно (СПЗБ, т.2).
Ці даўна,здаецца, я тут хадзіў на грэблі па калені ў гразі (Алімпіяда,с.610).
Для прыслоўяў на–а, -о, якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў, у гаворках характэрна хістанненаціску. На адной тэрыторыі могуць ужывацца паралельна два варыянты: відна івідно. Але формы з націскам на 1-ым складзе характэрны часцей дляпаўночна-ўсходняга дыялекту і для сярэднебеларускіх гаворак (ДАБМ, карта 175).
Надаўга. Надоўга.
У прагалах было відаць шэрае, цяжкае неба – аблажыла надаўга, не на адну ноч. (Мсціжы, с.5).
Нітведама. Немаведама.
Гэта ж бегчы нітведама куды (Тартак, с.35).
Сухамя. Сухама.
Елі сухамя, ціха, паднёсшы блізка да рота кожны свой кавалачак ацеслівай,прыгарэлай зверху жытняй перапечкі (Найдорф, с.180)
Ценка. Тонка.
Вецер, рвучысяз балота на лагі пад вёску, шалеў, ныючыценка і калюча ў ніцай лазе іразгатым пад’ялеўцы (Мсціжы, с.4).
Цурчом. Цурком (СПЗБ, т.5).
Кроў. Пайшлаўчора днём.Цурчом. Аж цяпер солана ад яе ў роце (Алімпіяда, с.117).
Шырака. Шырока.
Адчыніліся шыракадзверы, бразнуўшы клямкай аб вушак – Алёша адскочыў ад парога, — і ў хатуўваліўся Гурбан (Найдорф, с.27).
Большасцьзафіксаваных фанетычных дыялектызмаў адрозніваюцца ад літаратурных слоўнаціскам (дросень—драсён, двайня—двойня, кішаня—кішэня і пад.).
У некаторыхсловах пад уплывам суседніх гукаў адбылося распадабненне ці прыпадабненнегукаў, перастаноўка ці страта іх, паяўленне новых гукаў:аглобня—аглобля,дзермяза—дзераза, сморгаць—шморгаць, слабодны—свабодны і пад.
Запазычаныя жсловы адаптаваліся ў гаворцы і вымаўляюцца згодна з законамі беларускагавымаўлення: рэгулярна адлюстраваны закон дзекання і цекання:радзіяцыя,ціліфон, прызідзюм і пад., неўласцівы беларускім гаворкам гук фперадаецца гукам х: херма, ці спалучэннем гукаў хв:кухвайка і пад.
Спосабыўвядзення дыялектызмаў у кантэкст
Любы дыялектызм, ці то ў аўтарскай мове, ціто ў мове героя павінен быць максімальна зразумелым для чытача. Сапраўдныямайстры мастацкага слова тонка адчуваюць, што многія назвы прадметаў, працэсаў,якасцей прадметаў вядомыя ў адной мясцовасці і невядомыя ў другой, таму яныклапоцяцца пра іх зразумеласць, даходлівасць, карыстаюцца рознымі прыёмамі іспосабамі ўвядзення дыялектнага слова ў мову мастацкага твора. Вядомы даследчыкбеларускай мовы А. Каўрус адзначае: “Характэрна, што ў рамане “Алімпіяда”пісьменнік нібы ставіць мяжу перад нелітаратурнымі словамі, формамі, адчувае,што іх можа не прыняць чытач, а таму тлумачыць асобныя дыялектызмы,прастамоўныя ці індывідуальныя словаўжыванні персанажаў, паказвае на сферу іхпашырэння.”1
… На херму яны прыязджалі…– Бабка гаварыла не ферма, а херма (Алімпіяда. С. 110).
Гэта выказванне адносіцца не толькі да рамана“Алімпіяда”, а і да ўсіх іншых твораў І. Пташнікава.
Можна выдзеліць некалькі спосабаў увядзеннядыялектызмаў у кантэкст:2
1. Спосаб непасрэднага тлумачэння (адразу ў кантэксце, або ў зносцы тлумачыцца сэнс прыведзеннагаслова):
У Мікалая хворыя легкія – біркулёз,як гавораць у вёсцы (Алімпіяда,. с. 315). У гародзена мяжы ў высокай траве бегалі чырвоныя вёрткія андрукі – божыя кароўкі– і блішчэлі кропелькі расы (Тамсама, с… 90). Падумаў, што ў Тані,мусіць, пал – гарачая галава (Тартак, с. 128). Ляжаць ў глыбокайкалысцы намітуські – сюды галава – туды галава, — у палатняных полачках,спавітыя чырвонымі паясамі з кутасамі (Тамсама, с. 42). І зубы вялікія ішырокія, як касцяныя падплятанкі, якімі ў вайну падпляталі лазовыя лапці.(Лонва, с. 62).
1 Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989. С. 139.
2 Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускаймастацкай літаратуры. Мн., 1981. С. 27-32.
Гэты спосаб увядзення дыялектызмаў укантэкст, на нашу думку, у І. Пташнікава самы распаўсюджаны.
2. Тлумачэнне праз увядзенне ўстаўнога сказа:
Бярэш у рукі рагатыя на два зубы, лясковыявілкі, трасеш сена з саломай – робіш струшанку – і носіш яе ахапкамікаровам за драбіны. (Алімпіяда, с. 352). Сенечкібылі накрытыя траской – абрэзкамі, што засталіся ад хаты, вузкімі,сукаватымі – пад шэрсць (Мсціжы, с. 13). Але па вітку – бярозавыдоўгі дубец (Юрка заве яго так, бо імі, бярозавымі дубцамі, у Лонве вітаваліплот) – Юрка не пойдзе (Лонва, с. 151).
3. Тлумачэнне праз увядзенне прыдатка – спосабатрыбуцыі, калі дыялектнае слова далучаецца даагульнавядомай лексемы, як прыдатак і аддзяляецца злучком:
Да маста на лажоквыходзіла дваром калгасная лесапілка-гатар.(Алімпіяда. С. 259). Мокрая ралля-зябліва – чорная-чорная, бы палатно,вываранае ўтраве-мачанічніку і вылежанае ў рудзе-гразі. (Чакай удалёкіх Грынях, С. 114).
4. Тлумачэнне праз увядзенне сіноніма, калі побач з дыялектным словам падаецца сінонім з літаратурнай мовы:
І вазьміце з сабой гальнікі.Дзеркачы чым большыя, тым лепш. (Алімпіяда, с.61). Ішліпамалу, спавагі, Кастусь курыў (Калістрыха., с. 132). Сабольскіпагнаўся-пагаліўся, на багацці галаву звярнуў (Чакай у далёкіхГрынях, с. 92). На вадзе плаваюць пузыры, павольныя, леныя: дожджзарадзіў надоўга (Тамсама, с. 319). Перад самай вайной паявіліся тарніткі-варонкіз шыферу, ці што (Мсціжы, с. 210).
5. Спосаб пунктуацыйнага выдзялення, калі дыялектызм бярэцца ў двукоссе, выдзяляецца дужкамі ціпрацяжнікамі. Іншы раз гэтым указваецца толькі на ненарматыўнасць лексікі, асэнс слова не раскрываецца:
Пярэдні ехаў Іван Боганчыкна сівым у яблыкі жарабку, якога ён, як паявіліся партызаны, прывёў ноччу «з-заракі» — «збамбіў» — і шкадаваў, што роднага бацьку. (Тартак, с.108).
6. Кантэкстуальны спосаб тлумачэння, калі сэнс дыялектнага слова вынікае з кантэксту, праз слоўнаеакружэнне. Гэты спосаб з’яўляецца самым распаўсюджаным.
Назад па крутым абрыве янападымалася, як па стозе сена, каб хутчэй ухапіцца за вітку – за галінкучорнай чаромхі на беразе (Алімпіяда, с. 383). Ляпарога намяло гурбу, у ёй стаіць белы ад снегу Мікалай з ліхтаром у руцэ, пад шкелкайхліпае маленечкі жоўты матылёк (Тамсама, с. 334). Тады пераставілавазоны на акне ад двара – альвас у гаршку і бальзамінку ў маленькаймісачцы (Найдорф, с. 151). Недалугіён [конь], мусіць, ягоніхто з хлапцоў ніколі не хоча запрагаць, хапаюць лепшых (Лонва, с. 58). Агною там у нас ля кароўніка, ля самых дзвярэй светніца. Ніхто ніколі незгінаўся. Па нараду хіба калі вясной ужо вывозілі (Чакай у далёкіх Грынях,с. 327).
Пісьменнік не тлумачыцьдыялектных слоў, самантыка якіх лёгка выяўляецца праз параўнанне з аднакаранёвымілітаратурнымі словамі. Такія дыялектызмы натуральна ўваходзяць у мовумастацкага твора, не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.
Заключэнне
Праведзенае даследаваннепаказвае, што І. Пташнікаў у сваіх творах шырока выкарыстоўвае дыялектызмы згаворак Лагойшчыны. Гэта з’яўляецца прыметай своеасаблівага мастацкага почыркусамабытнага майстра слова. Многія дыялектныя словы адзначаны амаль ва ўсіх яготворах. Гэта такія дыялектызмы, як тофель, тафялёвы, нажутка, шафарня,упобачкі, канюх, зблэчаны, павалаканец, трасочнік і інш. Яны, можнасказаць, з’яўляюцца яго своеасаблівай візітнай карткай.
З прааналізаванага матэрыялувідаць, што І. Пташнікаў у сваіх творах абапіраецца на жывую народную мову,бачыць у ёй крыніцу папаўнення лексікі. Дыялектызмы ўзбагачаюць мову яготвораў. Яны дапамагаюць стварыць трапную моўную характарыстыку персанажаў,перадаць каларыт мясцовай гаворкі, надаюць апісанню вобразнасць іэмацыянальнасць.
Пісьменнік бярэ ўсё самаелепшае з народнай гаворкі і ўводзіць у літаратурны ўжытак. Гэтым ён пазбягаепаўтораў, робіць мову твораў выразнай, яркай, трапнай, узбагачае яе сінонімамі.
Большасць народна-гутарковыхслоў адносіцца да вялікага пласта традыцыйнай бытавой лексікі і ўжываецца знамінатыўным значэннем (галашчок, кавяня, альшэвіна, адранак,хвашчанка, струшанка, тарнітка і пад.)
У творах І. Пташнікава мноювыяўлена каля 500 дыялектызмаў. Усе яны дзеляцца на 5 груп: лексічныя(203),семантычныя (19), граматычныя (45), словаўтваральныя(96) і фанетычныя(91)дыялектызмы. У групе лексічных дыялектызмаў, якая з’яўляецца найбольшай,вылучаюцца семантычныя падгрупы: бытавыя назвы (шафарня, хвашчанка,струшанка, надзежнік, рагачы, праварына, парубень і інш.); назвы раслін(рудзік, тофель, дзяцельніца, канаторжнік, гавыла і пад.); назвынасякомых, рыб, жывёл і птушак (андрук, канюх, сінюк, курмель іпад.); назвы дзеяння (засіліць, вышмыкнуць, дапаганяць, ашчупаць,застрэпаць, форскаць і інш.); назвы прыкмет(выцмуглы, пакрэплы,перапялёсты, зблэчаны, разбалабошаны і пад.); эмацыянальна-экспрэсіўныясловы(нездаляка, боўдзіла, лабідуда, шмэндрык, лыхаць і інш.)Апошнія ўжыты ў творах ў мове герояў ў асноўным для характарыстыкі адмоўныхдзеянняў, учынкаў, паводзін персанажаў. Дыялектызмы выкарыстоўваюцца і якхарактарыстыкі вобразаў-тыпаў: семнастоўка, падчачурка, плечавень,хабаль.
Пэўную частку дыялектнайлексікі складаюць семантычныя дыялектызмы тыпу: гаршчок, качан(галава),лінуць(шпарка пабегчы).
У творах І. Пташнікававыяўлена даволі вялікая група словаўтваральных дыялектызмаў, якія маюць тыя жкаранёвыя марфемы, што і літаратурная, але ўтвораны з дапамогай іншыхсловаўтваральных сродкаў: вылівень – лівень,курчаты– кураняты, шкелка – шкло, зачы – за вочы, круга– кругом, адранак –ранак, ціхата – цішыня,жвірак–жвір,вываратка–выварацень і пад.
У мове герояў адлюстравалісянекаторыя фанетычныя і граматычныя асаблівасці гаворак. Намі вылучана вялікаягрупа фанетычных дыялектызмаў тыпу: аглобня, слабодны, дзермяза, жаляззё,даланя, восвы, ёсь, вун, нясла, халадно, палікмахцерская, херма і інш.;граматычныя дыялектызмы: руччо(ручай), дрыжака(дрыжыкі),крупмі(крупамі), вушмі(вушамі), ён адмерыць,адчыне,падскоча і інш.
Прааналізаваны матэрыялпаказаў, што аўтар клапоціцца пра тое, каб дыялектызмы былі зразумелыя шырокамучытачу. Ён уводзіць іх у кантэкст з дапамогай падбору сінонімаў, выкарыстоўваеспосаб атрыбуцыі, увядзенне прыдаткаў, устаўных канструкцый. Сэнс большасцідыялектызмаў вынікае з кантэксту.
Дыялектызмы І. Пташнікаўужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюцьу яго творах пэўную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну,успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогайдыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе знешні воблік героя, але і раскрываеяго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым ізаключаецца майстэрства пісьменніка.
Як ужо адзначалася,найбольшага плёну дасягаюць тыя пісьменнікі, якія арганічна спалучаюць у сваіхтворах дзве разнавіднасці нацыянальнай мовы – літаратурную і дыялектную,знаходзяць месца і гутарковаму, і кніжнаму слову. Да такіх пісьменнікаўадносіцца і І. Пташнікаў. Некаторыя дыялектызмы выкарыстоўваюцца паралельна зіх літаратурнымі адпаведнікамі. Так аддаючы перавагу спалучэнню безсціханага (сустракаецца і аналагічнае без сканчонага),пісьменнік не цураецца агульнаўжывальных слоў несціхана, не сціхаючы, частае ўтворах слова ўпобачкі жыве ў добрым суседстве з яго сінонімампобач1.
/>
1 А.Каўрус. Пташнікаў І.М.// Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.,1994.
Літаратура
1.Абабурка М.В. Стылістычнаабмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. Мн.,1981.
2.Абабурка М.В. Беларускае словаі яго вывучэнне. Мн.,1986.
3.Абабурка М.В.Некаторыя асаблівасці выкарыстання лексічных дыялектызмаў беларускімі савецкіміпісьменнікамі.//Тез. межвуз. науч.-теорет. конф.молод. учёных. Мн., 1969.С.148-147.
4.Адамовіч А. Культура творчасці.Мн., 1962.
5.Андраюк С.Чалавек на зямлі.Мн., 1988.
6.Андраюк С.Вывяраючы жыццём. Мн., 1976. С.66-108.
7.Баханькоў А.Я.Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. Мн., 1982.
8.Беларуская мова:Энцыклапедыя. Мн., 1994.
9.Бечык В. Светжывы і блізкі. – Мн.,1974.С.106-132.
10. Блінава Э.Назіранні над вымаўленнем зычнага ў цвёрдаэрых гаворках.- Зб. навук. працМінскага пед. ін-та імя Горкага. т.5. Філалогія, 1973. Вып.1, с.6-10
11.Блінава Э.,Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. 2-е. выд. Мн.,1980.
12.Блінава Э.,Мяцельская Е. Практыкум па беларускай дыялекталогіі. Мн.,1991.
13.Бурак Л.І.Сучасная беларуская мова. Мн.,1985.
14.Виноградов В.В.О языке художественной литературы. М.,1959.С.74.
15.Гілевіч Н.І.Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення //Беларускаямова і мовазнаўства.Вып. 3. Мн.,1975.С.12.
16.Каўрус А.А. Мованарода, мова пісьменніка. Мн.,1989.
17.Каўрус А.А.Пташнікаў І.М.//Беларуская мова: Энцыклапедыя.Мн.,1994. С.441-443.
18.Клімашэўская І.Першая аповесць.//Літаратура і мастацтва.,1957, 2 мая.
19.Крыўко М.Н. Зэкспрэсіўнай дзеяслоўнай лексікі гаворак Міёрскага раёна // Народная лексіка.Мн.,1977. С.212-216.
20.Лексікалогія сучаснай беларускайлітаратурнай мовы. Пад рэд. А.Я. Баханькова. Мн.,1994.
21.Лужанін М. Пісьменнік і мова // Полымя, Мн.,1951,№6.С.131.
22.Ляксуціна З.А. Да праблемы ўзаемадзеяння бел. літ. мовыі тэрытарыяльных дыялектаў // Рэгіянальныя асаблівасці бел. мовы, літаратуры іфальклору. Гомель, 1973. С.45-53.
23.Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту. 2-е выд. Мн.,1992.
24.МарціновічА.З Мсціжаў бачны свет.Агляд творчасці І. Пташнікава // Роднае слова,1992.№10-11.С.36-40.
25.МіхайлаўП.А. Назвы насякомых.//Лексічныя ландшафты Беларусі.Мн.,1995. С.172-178.
26.МіхайлаўП.А. Гаспадар і жонка – найлепшая сполка // Роднае слова, 1998, №1. С.79-90;Брат сястру бачыць за вярсту // Роднае слова, 1998, №8. С.94-97; Хто бабе неўнук?: Назвы бабы ў беларускіх гаворках // Роднае слова, 1998, №11.С.80-84;Назвы пляменніцы ў бел. гаворках // Роднае слова, 1999,№9. С.22-29.
27.Міхалевіч А. Пра мову І. Пташнікава. // Роднаеслова, Мн., 1990, №5. С.60.
28.Нарысы па беларускай дыялекталогіі.Мн.,1964.
29.Нуждзіна Т. Дарога ў сталасць. // Навысокай хвалі. Літ.-крытычныя артыкулы. Мн., 1979. С.47-56.
30.Нуждзіна Т. Аб некаторых стылявыхасаблівасцях аповесці І.Пташнікава.//Беларуская літаратура. Вып.5. Мн.,1977.
31.Оссовецкий И.А. Диалектная лексика впроизведениях художественной литературы 50-60-х годов.//Вопросы языкасовременной русской литературы. Мн.,1971.
32.Оссовецкий И.А. Лексика современныхрусских народных говоров. М., 1982. С.197.
33.Палтаран В. Яго вялікасць жыццё.//Беларусь.,1986,№9. С.23.
34.Панюціч К.М. Лексіка народных гаворак.Мн.,1976.
35.Панюціч К.М. Мнагазначныя словы ў народныхгаворках.//Моўныя адзінкі і кантэкст. Мн.,1992.С.233-241.
36.Скворцов Л.И. Норма. Литературный язык.Культура речи.// Актуальные проблемы культуры речи. М.,1970.
37.Скрыган Я. Ранішнія росы. Мн.,1965.
38.Сучасная беларуская літаратурная мова:Лексікалогія. Фанетыка.Арфаграфія. Выд. 3. Мн.,1993.
39.Шакун Л.М. Некаторыя заўвагі адноснадыялектызмаў у крыніцах гісторыі баларускай літаратурнай мовы. // Лінгвістычныядаследаванні. Мн.,1971.С.247-251.
40.Шамякіна Т. Адлюстраванне Вялікай Айчыннайвайны ў сучаснай беларускай прозе.//Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсуў Беларусі на сучасным этапе.-Мн.,1979.
41.Шамякіна Т.І. Некаторыя асаблівасці стылюІ.Пташнікава.//Весці АН БССР, сер. грамад. навук. Мн.,1974.С.99-108.
42.Шкраба Р. Літаратура і мова: Кніга прамайстэрства. Мн.,1968.
43.Шупенька Г. Голасам народа.// Маладосць,1985, №1. С.169-173.
44.Юрэвіч У.Слова і вобраз. Мн.,1961.
45.Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое. Мн., 1992.
46.Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы.Мн.,1992.
47.Янкоўскі Ф.М. Пра дыялектнаеслова.//Полымя, 1980, №1.С.252-255.
48.Янкоўскі Ф.М. Сучасная беларуская мова.Мн.,1984.
Атласы
1.ДАБМ –Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн.,1963.
2.ЛАБНГ – Лексічны атлас беларускіх народныхгаворак. Т.1-5.Мн.,1993-1998.
СлоўнікіСпіс скарачэнняў
1.Абабурка –Абабурка М.В. Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Мн.,1979
2.Бялькевіч – Бялькевіч І.К Краёвы слоўнікусходняй Магілёўшчыны. Мн.,1970.
3.Варлыга – Варлыга А. Краёвы слоўнікЛагойшчыны. Нью-Йорк,1970-1971.
4.ДСБ – Дыялектны слоўнік Брэстчыны.Мн.,1989.
5.ДСЛ – Янкова Т. Дыялектны слоўнікЛоеўшчыны. Мн.,1982.
6.ЖС – Жывое слова. Мн..1978.
7.ЗНС – З народнага слоўніка. Мн.,1975.
8.Каспяровіч – Каспяровіч М.І. Віцебскікраёвы слоўнік. Мн.,1927.
9.ЛЛБ – Лексічныя ландшафты Беларусі.,Мн.,1995.
10.Мат. мін.-мал. – Матэрыялы для слоўнікамінска-маладзечанскіх гаворак. Вып.1-3. Мн.,1970-1977.
11.НЛ – Народная лексіка. Мн..1977.
12.Рус.-нем. сл. – Русско-немецкий словарь.М.,1956.
13.СПЗБ – Слоўнік беларускіх гаворакпаўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т.1-5. Мн.,1979-1986.
14.СЦБ – Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі: У2т.Мн., 1990.
15.Сцяшковіч, Мат. – Сцяшковіч Т.Ф. Матэрыялыда слоўніка Гродзенскай вобласці. Мн.,1972.
16.Сцяшковіч – Сцяшковіч Т.Ф. СлоўнікГродзенскай вобласці. Мн., 1983.
17.Сцяцко – Сцяцко П.У. Дыялектны слоўнік.Мн.,1970.
18.Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А.Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн.,1990.
19.ТСБМ – Тлумачальны слоўнік беларускаймовы. Т.1-5.Мн.,1977-1984.
20.ТС – Тураўскі слоўнік. Т.1-5.Мн.,1982-1987.
21.ЭСБМ – Этымалагічны слоўнік беларускаймовы. Т.1-8. Мн.,1978-1993.
22.Юрчанка. – Юрчанка Г.Ф. Дыялектны слоўнік.Мн.,1966.
23.Янкоўскі. – Янкоўскі Ф.М. Дыялектныслоўнік. Вып.1-3. Мн.,1959-1970.Крыніцы
1.ПташнікаўІ. Чакай у далёкіх Грынях. Мн.,1962.
2.Пташнікаў І. Сцяпан Жыхар са Сцешыц. Мн,1966.
3.Пташнікаў І. Мсціжы. Мн.,1972.
4.Пташнікаў І. Тартак. Мн.,1973.
5.Пташнікаў І. Найдорф. Мн.,1976.
6.Пташнікаў І. Лонва. Мн.,1982.
7.Пташнікаў І. Алімпіяда. Мн.,1985.
Паказальніклексічных дыялектызмаў
Адхаладзіць 35
ажаргаць 36
андрук 17, 81
аромы 33
асвер 17
аскупець 36
бальшанка 18
банбэнак 45
блузніць 36
бурвалак 18
ванжэўнік 18
варыўня 14, 18
васьмярык 18
вітка 18, 82, 83
вобаратнік 19
вобмаль 42
вохланкі 19
выёрзваць 36
вытарабаніць 36
вышмыкнуць 37
вышчалуквацца 37
выцмуглы 33
выцыўкаць 36
гавыла 19
галень 14
галец 19
гальнік 19, 82
гасла 45
гатар 19
глыж 19
злажыцца 38
значыць 38
канаторжнік 14, 21
канюх 21, 84
каслаўка 21
квік 45
кісля 21
крушня 22
крэса 22
купаты 33
курмель 22, 84
курня 22
лабідуда 32, 85
лагожы 22
ласопікі 22
лата 22
лены 82
лыхаць 38. 85
льга 43
лягар 23
ляжэйка 6, 23
маніцца 38
мачанічнік 82
мілта 23
мяленне 23
наберткі 23
навотліж 43
надзежнік 24, 84
надыбаць 39
нажутка 24, 84
назызаць 39
перажаргаць 40
плечавень 26, 85
пліхнуць 40
пляйстра 26
полачка 26
праварына 26, 84
праштабнаваны 34
працівенька 27
пролабка 27
прушчына 27
прэнзлі 27,45
пэйчык 27, 45
пяколак 27
рабінка 27
рагалы 27
рагача 44
рагачы 28, 84
разбалабошаны 34
разгоены 34
ралаты 34
распліхваць 40
рудзік 14, 28, 84
рымзаты 35
саганок 28
садліжаць 40
сашмыкнуцца 40
светніца 83
святок 28
семнастоўка 28, 85
сіляць 40
сіпак 28
хадацкі 35
хабаль 31, 85
хвашчанка 31, 84
хвіцнуць 41
ценкі 35
чашчавік 31
чылдыкаць 14, 42
шашчэць 42
шафарня 6, 31, 84
шваргатаць 42
шляк 31
шмэндрык 14, 33, 85
шума 31
шуметнік 31
шупіць 42
шчавук 32
шыллё 32
шыльнік 32
ялкі 35
гранка 20
грумада 6
дагібелі 42
дапаганяць 37
дзядок 20
дзярката 43
додніца 20, 6
додніцай 42
долкі 42
длубаць 37
драгаць 37
друзалкі 20
дурніло 32
дыля 20
дэнка 20
жыўцом 43
загавець 37
закладаць 37
залзаваць 37
зарваць 37
засіліць 38
засмаль 28
засмаржка 21
застрэпаць 38
заўрагаваць 38
зашваргатаць 38
заштабнаваць 38
збяёдаць 38
звёсна 43
здрабежаны 33
назнайніцу 43
намазгляваты 33
намітуські 43, 81
намэнчыцца 39
напаяўку 44
насклелы 33
наўрэцца 39
недалугі 34
несамавіта 44
неўздаляка 33, 85
павалаканец 24, 84
паваляка 32
пагаліцца 39, 82
падплятанка 25, 81
падрукаянт 25
падцыглясты 34
падчачурка 25, 85
пад’ялдыкваць 39
паземачнік 25
пакрэплы 34
пал 25, 81
памінутне 44
паперадоўка 25
парубень 25, 84
паспешка 26
пастыдацца 39
патрафляць 39
паўцагелак 26
пахарон 26
пекна 44
перапялёсты 34
склець 40
скраба 28
скрыляць 40
смычка 29
спіжарня 29
спонаразку 44
спрага 29
спрадаўна 44
спрудзіцца 41
стаймя 44
струшанка 29, 82, 84
стрэпаць 41
сувірацца 41
сутонне 29
сцюцюрыцца 41
сцябачка 29
сцяцца 41
сярнічка 29
тарнітка 30, 84
тасавацца 41
тафялёўка 30
тофель 6, 14, 30, 84
траска 30, 82
трасочнік 30, 84
трухліна 30
туляг 6, 31
уважацца 41
улукаткі 44
усмоль 45
усундычыць 41
учарэпіцца 41