Гісторыя беларускага мовазнаўства

–PAGE_BREAK–Z
(Зізаніем)”, якая выйшла ў 1596 годзе ў Вільні. На 192 старонках кнігі ў форме пытанняў і адказаў, якія даюцца не толькі па-царкоўнаславянску, але і “па-руску”, г. зн. па-беларуску, былі выкладзены граматычныя асновы царкоўнаславянскай мовы, яе гукавы склад. “Граматыка…” насычана правіламі, вызначэннямі, узорамі скланення іменных часцін мовы, спражэння дзеясловаў. Граматыка Лаўрэнція Зізанія прызначалася ў першую чаргу для вывучэння царкоўнаславянскай мовы, якой карысталіся на ўсходнеславянскіх землях у канцы ХVІ стагоддзя і якая да гэтага часу паступова насычалася мясцовымі моўнымі элементамі. Таму аўтар пры тлумачэнні асобных з’яў царкоўнаславянскай мовы выкарыстоўваў і асаблівасці беларускай мовы, што надавала працы адметны каларыт, садзейнічала збліжэнню мовы рэлігійнага пісьменства з жывой беларускай гаворкай. Мясцовы моўны матэрыял выкарыстоўваўся не як аб’ект даследавання, а як сродак апісання царкоўнаславянскай мовы.

“Граматыка” Л.Зізанія складалася з чатырох частак: арфаграфіі, прасодыі, этымалогіі і сінтаксіса. Пры тэарэтычным асэнсаванні моўных фактаў і з’яў аўтар абапіраўся на традыцыі грэчаскай і лацінскай лінгвістычнай тэорыі. У “Арфаграфіі” апісаны літары, якія падзелены на галосныя і зычныя. Асаблівасці правапісу галосных выкладзены ў “Канонах арфаграфіі”, змешчаных у канцы кнігі. У правапіснай сістэме “Граматыкі” адлюстраваны працэс больш-менш свабоднага пранікнення народна-гутарковай стыхіі ў рэлігійнае пісьменства. Гэта выразна праявілася ў паасобных выпадках перадачы некаторых спецыфічных рыс беларускай мовы: акання, зацвярдзення губных, шыпячых і [р].

У другой частцы “Прасодыя” падрабязна разглядаюцца асаблівасці націску і яго віды. У гэтай жа частцы змешчаны параграф аб знаках прыпынку і ўжыванні цітлы.

У трэцяй частцы “Этымалогія” Л.Зізаній выдзяляе восемчасцін мовы: “различие, имя, местоимя, глагол, причастие, предлог, наречие, союз”. Кожная часціна мовы атрымала падрабязнае тлумачэнне і апісанне. Найбольшая ўвага надаецца імёнам (назоўніку, прыметніку, лічэбніку) і дзеяслоўным формам. Л.Зізаній побач з царкоўнаславянскімі прыводзіў і ўсходнеславянскія формы, агульныя для беларускай і ўкраінскай моў. Зізаній выкарыстаў уласцівыя беларускай мове формаўтваральныя сродкі пры апісанні асаблівасцей утварэння ступеней параўнання прыметнікаў (суфіксы -ейш, -ш; прэфікс -най). Тэндэнцыя выкарыстання беларускіх форм побач з царкоўнаславянскімі адлюстравана пры разглядзе займеннікаў, дзеясловаў цяперашняга часу. Уздзеянне жывой беларускай гаворкі на царкоўнаславянскую мову выразна праявілася ва ўжыванні многіх беларускіх лексем: але, годность, дарую, деля, ведаці, лагодная, мовити
, потребаі іншых.

“Граматыка…” Л.Зізанія адыграла важную ролю ў развіцці беларускай мовы. Яна была шырока распаўсюджаным падручнікам у Беларусі, Літве, на Украіне і ў Расіі. Яе ведалі таксама ў Сербіі, Балгарыі і ў Польшчы. Некалькі дзесяцігоддзяў яна была настольнай кнігай у брацкіх школах. Праца Л.Зізанія з’явілася ўзорам для пазнейшых складальнікаў граматык.

Л.Зізаній выдаў таксама буквар пад назвай “Наука ко читаню и розуменю письма Словенского…” і дадаў да яго слоўнік “Лексис, сиречь речения, въкратъце събраньны и из словенскаго языка на простый рускій діялектъ истолъкованы”, больш падрабязная гаворка пра які будзе ніжэй.

У 1596 годзе Віленскае брацтва выпусціла яшчэ адзін падручнік “Часовникъ. В нем же напредъ и азбуки к научению детем хотящи разумети писание”.

Недзе паміж 1592 і 1601 гадамі выйшлі, напэўна, у Вільні, іншыя вучэбныя дапаможнікі – буквар і два “Часословы”, якія таксама служылі для навучання. У гэтыя ж гады быў выдадзены яшчэ адзін буквар, які па тэксце з’яўляецца копіяй Львоўскага буквара І. Фёдарава.

Такім чынам, у канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стст. у Вільні было надрукавана некалькі каштоўных кніг, прызначаных для навучання чытаць і пісаць.

Вяршыняй мовазнаўчай навукі на Беларусі ў пачатку ХVІІ ст. з’явілася “Грамматика славенския правилное синтагма” Мілеція Сматрыцкага, выдадзеная ў 1619 годзе ў Еўі каля Вільні.

Мілецій Сматрыцкі, украінец па паходжанні, большую частку свайго свядомага жыцця правёў на Беларусі, яго праца з’явілася водгукам на запатрабаванні беларускага культурнага асяроддзя, што і дае падставу лічыць яго граматыку здабыткам беларускага мовазнаўства. Больш за стагоддзе “Граматыка…” М.Сматрыцкага была асноўным падручнікам, па якім у школах Беларусі, Маскоўскай Русі і Украіны вывучалі царкоўнаславянскую мову. Пра высокі аўтарытэт “Граматыкі…” сведчыць той факт, што яна двойчы перавыдавалася з нязначнымі зменамі ў Маскве (у 1648 і 1722 гг.). У ХVІІІ – першай палове ХІХ стст. яна стала “вратами учености”, як адзначыў М.В. Ламаносаў, для ўсіх славянскіх народаў.

Выдадзеная для практычных патрэб школьнай асветы, “Граматыка…” М.Сматрыцкага мела не толькі культурнае, але і грамадска-палітычнае значэнне: пасля яе з’яўлення прадстаўнікі каталіцызму і уніяцтва перасталі гаварыць пра царкоўнаславянскую мову як пра неўнармаваную, малазразумелую і граматычна не распрацаваную. “Граматыка…” М.Сматрыцкага з’явілася ўзорам стварэння шматлікіх граматычных дапаможнікаў не толькі ва ўсходняй частцы славянскага свету, але і на паўднёва-славявянскіх землях, краінах каталіцкага Захаду.

Асноўнае прызначэнне “Граматыкі…” М.Сматрыцкі бачыў у тым, каб навучыць правільна чытаць і разумець царкоўнаславянскія тэксты, а таксама пісаць. М.Сматрыцкаму ўдалося ўстанавіць нормы царкоўнаславянскай мовы, надаўшы ім пэўную стройнасць і паслядоўнасць. Поспеху садзейнічала сур’ёзная навуковая аснова, якая адрознівала гэтую граматыку ад папярэдніх, якія не маглі атрымаць усеагульнага прызнання.

Напісаная ў рэчышчы грэчаскіх і лацінскіх мовазнаўчых традыцый, “Граматыка…” М.Сматрыцкага вызначалася ўдала распрацаванай структурай. У склад яе ўваходзілі наступныя часткі: арфаграфія, этымалогія (навука пра часціны мовы), прасодыя (вучэнне пра віды націску і абазначэнне яго на пісьме), тэорыя вершаскладання і сінтаксіс. Пад арфаграфіяй М.Сматрыцкі разумеў не толькі правілы перадачы слоў на пісьме, але і правільнае вымаўленне, пастаноўку знакаў прыпынку. Усе гукі ён падзяліў на галосныя і зычныя. Сярод галосных ён адрозніваў галосныя поўнага ўтварэння і рэдукаваныя (ь, ъ), якія не абазначалі гука, а ўжываліся для абазначэння цвёрдасці або мяккасці зычных. Зычныя М.Сматрыцкі падзяліў на “полгласна” (вымаўляюцца з удзелам голасу) і “безгласна” (вымаўляюцці без удзелу голасу). Гэты падзел намеціў сучаснае размежаванне звонкіх і глухіх зычных.

М.Сматрыцкі быў першаадкрывальнікам і вынаходцам многіх лінгвістычных тэрмінаў. Ён упершыню ўжыў паняцці ‘зборныя назоўнікі‘, ‘месны (сказательный) склон‘, упершыню вылучыў новую часціну мовы – выклічнік – і даў яе апісаннне. Даў характарыстыку дзеепрыслоўю як форме дзеяслова. Усяго ён вылучыў восем часцін мовы, якія падзяліў на скланяльныя (імя, дзеяслоў, займеннік, дзеепрыметнік) і нескланяльныя (прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, выклічнік).

М.Сматрыцкі падзяліў усе склоны на прамыя і ўскосныя, адзначыў, што прыметнікі могуць мець поўную і кароткую формы і падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Адным з першых М.Сматрыцкі пачаў распрацоўваць пытанні стылістычнага сінтаксісу, даў падрабязнае апісанне разнастайных стылістычных фігур. Невялікі раздзел “Граматыкі…” прысвечаны тэорыі вершаскладання, дзе выкладзены парады тым, хто хоча пісаць вершы, апісаны найбольш ужывальныя стопы і вершаваныя памеры (метры).

Істотнай часткай “Граматыкі…” з’яўляецца вучэнне аб сінтаксісе. Аўтар выклаў правілы спалучэння прыметніка з назоўнікам, дзеясловам і імем у родным склоне, дзеяслова з імем ў давальным склоне.

Уласна беларускіх моўных асаблівасцей у “Граматыцы…” нямнога, пераважна гэта лексічныя, правапісныя і акцэнталагічныя адметнасці. М.Сматрыцкаму былі добра вядомы асаблівасці народна-гутарковага вымаўлення, таму ў адным з правілаў ён раіў не змешваць на пісьме [ф] і [хв], размяжоўваць выбухны і фрыкатыўны [г], не блытаць [е] і [ђ]. Гэтыя і іншыя асаблівасці жывой мовы не парушалі структуру царкоўнаславянскай мовы, а толькі падкрэслівалі, што аўтар выразна іх адрозніваў.

“Граматыка…” М.Сматрыцкага кадыфікавала царкоўнаславянскую мову, якая была вядома на тэрыторыі Беларусі і Украіны і адчувала пэўны ўплыў з боку беларускай і ўкраінскай моў, што вызначыла наяўнасць у мове варыянтных граматычных форм, лексічных адзінак, асобных арфаграфічных і акцэнталагічных адхіленняў.

“Граматыка…” М.Сматрыцкага аказалася сур’ёзнай навуковай працай. Доўгі час ёй не было роўных у славянскім свеце.

У 1618 годзе ў Еўі быў выдадзены “Букварь языка славенска, писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковожение
”. Склалі яго манахі Святадухаўскага манастыра ў Вільні, дзе ў той час жыў і М.Сматрыцкі. Граматычны раздзел буквара нагадвае сціслы канспект “Граматыкі…” М.Сматрыцкага, які, несумненна, прымаў удзел у падрыхтоўцы гэтага выдання. Дакладнасць і прадуманасць кампазіцыі кнігі, агульнадаступнасць матэрыялу, адметнае мастацкае афармленне зрабілі “Буквар…” своеасаблівым узорам для іншых складальнікаў школьна-вучэбных кніг.

З пазнейшых падручнікаў можна назваць такія: “Грамматіка. Албо сложеніе пи
смена, хотя
щимся учити словеньскаго языка младолетним… отрочатомъ
”, выдадзены ў Вільні ў 1621 годзе. Гэта буквар, аздоблены гравюрамі.

Асобнае месца сярод філалагічных дапаможнікаў старажытнай пары займае “Граматыка словенская” Івана (Иоанна) Ужэвіча. Звесткі пра Івана Ужэвіча, гады жыцця якога невядомыя, абмяжоўваюцца амаль што толькі тым, што пазначана на тытульнай старонцы парыжскага спіса “Граматыкі…”: “Граматыка словенская напісана през Иоанна Ужевича словянина, славной Академии Паризской в теологии студента в Парижу”. Іван Ужэвіч да гэтага часу, напэўна, вучыўся ў Ягелонскім (Кракаўскім) універсітэце, што вядома са спісаў студэнтаў гэтага ўніверсітэта за 1637 год. З кракаўскага перыяду дайшлі да нас толькі яго паэтычныя творы пераважна панегірычнага характару.

“Граматыка…” І. Ужэвіча ў наш час вядома ў дзвюх рукапісных рэдакцыях 1643 і 1645 гг. Першая з іх захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы ў Парыжы, другая – у бібліятэцы г.Араса на поўначы Францыі. Шырокаму колу даследчыкаў яна стала вядома толькі ў 1970 годзе пасля факсімільнага перавыдання яе ўкраінскімі лінгвістамі. Хаця дакладна вядома, што “Граматыка…” І. Ужэвіча не друкавалася пры жыцці аўтара, было б няправільна лічыць, што ў айчынным і замежным мовазнаўстве не было вядома пра яго навуковую спадчыну. Звяртацца да прац І.Ужэвіча пачалі ўжо ў пачатку ХVІІІ ст., і як не дзіўна, перш за ўсё замежныя вучоныя. Асаблівую ўвагу да прац І.Ужэвіча праявілі славянскія вучоныя (чэх Йозеф Добраўскі, славенец Варфаламей Копітар, рускі Сяргей Строеў). Славянскія мовазнаўцы пры складанні граматык абапіраліся на вопыт І.Ужэвіча.

Аналіз складу “Граматыкі…” сённяшнімі даследчыкамі паказвае, што І.Ужэвіч адлюстраваў і апісаў стан сучаснай яму беларускай літаратурнай мовы, надзвычай дакладна зафіксаваўшы лексічныя, фанетычныя, словаўтваральныя і марфолага-сінтаксічныя змены, якія адбываліся ў ёй да ХVІІ ст. “Граматыка…”, відаць, была напісана з улікам вопыту першай універсальнай граматыкі “Мінервы” таленавітага іспанскага вучонага Ф.Санчаса.

“Граматыка…” напісана на лацінскай мове, якая ў той час шырока выкарыстоўвалася ў Еўропе, а ілюстрацыйны матэрыял і парадыгмы пададзены кірыліцай. “Граматыка…” была арыентавана перш за ўсё на заходнееўрапейскага чытача, які цікавіўся мовай сваіх суседзяў з Усходняй Еўропы. Сваёй “Граматыкай…” І.Ужэвіч хацеў пазнаёміць замежнага чытачы са сваёй Радзімай, яе багатай і дасканалай мовай.

Пасля выдання ў 1970 г. “Граматыкі…” Ужэвіча ўкраінскімі моваведамі ва ўкраінскіх навуковых выданнях з’явілася серыя артыкулаў, у якіх падкрэслівалася, што праца І.Ужэвіча – гэта граматыка ўкраінскай мовы. На жаль, у беларускім мовазнаўстве “Граматыка…” І.Ужэвіча аказалася амаль незаўважанай. У сярэдзіне 70-х гг. ХХ ст. англійскі беларусіст Дж. Дынглі ў спецыяльным артыкуле пераканаўча паказаў перавагу ў гэтай “Граматыцы…” беларускіх моўных рыс. Даследчык зрабіў вывад, што адлюстраваная ў ёй мова з’яўляецца літаратурна-пісьмовай мовай ВКЛ, і “Граматыку…” трэба прызнаць часткай лінгвістычнай спадчыны Беларусі. Дж. Дынглі ўстанавіў таксама, што сам І.Ужэвіч паходзіць аднекуль з паўднёва-заходняй часткі Беларусі. З-за абмежаванасці моўнага матэрыялу “Граматыкі…” (у ёй няма тэкстаў, толькі сказы, многія сказы незакончаныя) пытанне аб тым, якая мова апісана ў “Граматыцы…” – беларуская ці ўкраінская – наўрад ці можна вырашыць канчаткова. Аднак варта падкрэсліць, што гэта не царкоўнаславянская мова. Тэрмін ‘словенская‘ ў загалоўку ўжыты не ў тым значэнні, якое ён меў ва ўсходнеславянскай граматычнай традыцыі ХVІ – ХVІІ стст. (стараславянская, царкоўнаславянская), а як родавае абазначэнне розных славянскіх моў. “Граматыка…” І.Ужэвіча ў пэўнай ступені прадстаўляла адразу некалькі славянскіх моў, вядомых аўтару, аднак асноўным прадметам “Граматыкі…” была адна мова – тая, на якой размаўлялі ruteni. У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ХV– ХVІІ стст. тэрмін ruteniпобач з russiі roxolaniабазначаў разам беларусаў і ўкраінцаў, у адрозненне ад тэрміна moschovitae, які ўжываўся для абазначэння “московитов, великорусов”. У І.Ужэвіча sacra

lingua

sclavonica(царкоўнаславянская мова) супрацьстаіць мове, якая з’яўляецца аб’ектам “Граматыкі…” (ruteni). Такім чынам, “Граматыка…” І.Ужэвіча ўяўляе сабой першы ва ўсходнеславянскай традыцыі вопыт апісання не царкоўнаславянскай мовы, а літаратурна-пісьмовай мовы (!),якой карысталіся ў ВКЛ у ХV
І – Х
V
ІІ стст. і якая ў аднолькавай ступені з’яўляецца спадчынай беларусаў і ўкраінцаў. Перш за ўсё гэтым цікавая для нас “Граматыка…” І.Ужэвіча.

“Граматыка словенская” І. Ужэвіча складаецца з трох частак: фанетыка-арфаграфічнай, марфалагічнай і сінтаксічнай. Пры разглядзе гукаў і літар (гэтыя паняцці яшчэ не размяжоўваліся) вылучаліся 43 літары, з іх 24 зычныя, астатнія – галосныя.

У правапісе І.Ужэвіч зафіксаваў найбольш адметныя асаблівасці старабеларускага пісьма, якія адлюстравалі спецыфічныя фанетычныя працэсы ў народна-гутарковай мове. Ён не адрозніваў на пісьме літары ђ і е, што сведчыла пра супадзенне гукаў [ђ] і [е] у адным – [э]; адлюстраваў працэс зацвярдзення губных на канцы слова, шыпячых, [ц], [р]. Гэтым “Граматыка…” І.Ужэвіча збліжалася з нормамі старабеларускага дзелавога пісьменства, якое арыентавалася на перадачу асноўных фанетычных асаблівасцей жывой мовы. І.Ужэвічам шырока перададзены разнастайныя асіміляцыйна-дысіміляцыйныя працэсы. Да спецыфічных беларускіх рыс, адлюстраваных у “Граматыцы…”, належаць напісанне прыстаўной і(ірце), спалучэння зн замест здн і інш. Пры афармленні форм роднага склону неадушаўлёных абстрактных назоўнікаў мужчынскага роду І.Ужэвіч прапанаваў канчатак -у — (кошту, розуму). З іншых асаблівасцей можна адзначыць ужыванне словаформ з канчаткамі –амі (-ямі) для творнага, -ахъ (-яхъ) для меснага склону назоўнікаў множнага ліку (каменями, въ соболяхъ). Характэрнымі для беларускай мовы марфалагічнымі паказчыкамі вызначалася і сістэма прыметніка, напрыклад, канчаткам -ого для прыметнікаў мужчынскага роду і –ое для жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку (вдячного, святое); суфіксамі –ш-, -ейш-, прэфіксам най — для ўтварэння форм ступеней параўнання (смачнейший, найсмачнейший).

Па сутнасці ўпершыню І.Ужэвіч даў трохчленную класіфікацыю часавых форм дзеяслова (цяперашні, будучы, прошлы), што адпавядала рэальнаму стану мовы. Услед за М.Сматрыцкім І.Ужэвіч разгледзеў дзеепрыслоўе. У граматычна-правапіснай сістэме І.Ужэвіч адлюстраваў працэс станаўлення марфалагічных норм старабеларускай мовы. Ён засяродзіў увагу на апісанні сінтаксічных асаблівасцей народнай мовы, у прыватнасці, параўнальных прыметнікавых канструкцый (слонце яснейшое месеца), інфінітыўных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў (ён упившися пошол спати). У лексічным складзе “Граматыкі…” І.Ужэвіча добра адлюстраваны працэс фарміравання слоўніка беларускай мовы на пэўным гістарычным этапе. У слоўнікавым, як і ў граматычным складзе, “Граматыка…” І.Ужэвіча адлюстравала характэрны для свайго часу працэс узаемаўплыву і ўзаемаўзбагачэння беларускай і польскай моў.

На жаль, “Граматыка словенская” не была надрукавана і не змагла адыграць належнай ролі ў распрацоўцы мовы тагачаснай свецкай літаратуры. Аднак усё зробленае Іванам Ужэвічам дае падставы сцвярджаць, што яго імя павінна стаяць побач з імёнамі такіх выдатных дзеячоў эпохі беларускага Адраджэння, як Ф.Скарына, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, В.Цяпінскі, С.Будны і інш. Такім чынам, буквары, граматыкі і іншыя вучэбныя дапаможнікі засведчылі высокі ўзровень мовазнаўчай думкі на Беларусі ў старажытныя часы. Аб’ектам іх распрацовак была ў асноўным царкоўнаславянская мова. Уласна беларуская мова стала аб’ектам вывучэння значна пазней. Аднак традыцыі старажытнага ўсходнеславянскага мовазнаўства адыгралі станоўчую ролю ў яе распрацоўцы.
Тэма: Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі
Друкаваныя слоўнікі канца ХVІ – ХVІІ стст. прадэманстравалі высокі ўзровень філалагічнай думкі ўсходніх славян старажытнай пары. К канцу ХVІ ст. перадавыя дзеячы культуры ўжо мелі багаты вопыт перакладаў і тлумачэнняў незразумелых слоў. Сярод тых, хто займаўся гэтай справай, можна назваць Францыска Скарыну, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Мілеція Сматрыцкага і іншых дзеячоў.

Царкоўнаславянская мова як афіцыйная мова праваслаўнай царквы, навукі была не зусім зразумелай простым людзям, якія ў паўсядзённым жыцці карысталіся жывой беларускай мовай. З мэтай наблізіць простых людзей да культуры і навукі Францыск Скарына на палях сваіх выданняў рабіў глосы – падбіраў адпаведнікі да царкоўнаславянскіх слоў, слоў запазычаных або ўстарэлых. Можна лічыць, што глосы, змешчаныя ў выданнях Ф.Скарыны – першыя працы па беларускай лексікаграфіі. Для тлумачэння незразумелых слоў Ф.Скарына выкарыстоўваў розныя спосабы тлумачэння. Часцей за ўсё ён выкарыстоўваў спосаб аднаслоўнага перакладу (риторъ – мовца, языцы – народы, скиния – становішча). Сустракаюцца таксама тлумачэнні слоў словазлучэннямі (югъ – ветръ полуденный, ливъ – ветръ отъ западу). У выданнях Ф.Скарыны адлюстраваны амаль усе фанетычныя рысы жывой беларускай мовы ХVІ ст.

Ф.Скарына ўводзіў у тэксты спрадвечнабеларускія словы тыпу ужитокъ, господаръ, помста, смуток, обецати, пригожий і многія іншыя, а таксама многія граматычныя рысы жывой беларускай мовы: канчатак  -у (-ю) у форме Р.скл. назоўнікаў мужчынскага роду, -ого (-его) прыметнікаў і іншыя. Гэтым Ф.Скарына падсвядома імкнуўся да прызнання яго роднай мовы ў якасці літаратурнай, дзяржаўнай, здольнай выконваць разнастайныя функцыі ў грамадстве. Гэты накірунак, намечаны Ф.Скарынам, знайшоў свой далейшы працяг у дзейнасці яго  паслядоўнікаў – С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, М.Сматрыцкага і іншых, у тым ліку ананімных дзеячоў другой паловы ХVІ – ХVІІ стст., якія поўнасцю перайшлі на беларускую мову.

Значнай лексікаграфічнай працай неабходна прызнаць і глосы Васіля Цяпінскага, пададзеныя ў Евангеллі (пач. 70-х гг. ХVІ ст.). Гэтыя глосы разнастайныя паводле формы і зместу. Найчасцей сустракаюцца глосы, у якіх паясняецца сэнс невядомых на той час слоў і выразаў. Многія глосы маюць этымалагічны характар – у іх змяшчаюцца звесткі пра паходжанне слоў, пазначана, з якой мовы прыйшло пэўнае слова, і іншае.

Адной з першых ва ўсходніх славян спроб стварэння тлумачальна-перакладнога слоўніка з’яўляецца рукапісны “Лексисъ съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто” (другая палова ХVІ ст.). Зверка слоўніка з тэкстамі тагачасных выданняў, і перш за ўсё Астрожскай Бібліі І.Фёдарава (1581 г.), дае важкія аргументы, якія дазваляюць замацаваць за Іванам Фёдаравым аўтарства “Лексиса съ толкованіемъ словенскіх мовъ просто”. “Лексисъ…” змясціў 897 слоў, з іх 776 слоў былі перакладзены з царкоўнаславянскай мовы на жывую гаворку. Старажытнабеларускімі лексічнымі адпаведнікамі тлумачыліся таксама запазычанні з грэчаскай, лацінскай і іншых моў. “Лексисъ…” – адзін з самых ранніх помнікаў старажытнай беларускай лексікаграфіі, які меў на мэце не толькі садзейнічаць вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, але і далучаць вучняў брацкіх школ да простай народнай мовы.

У 1596 годзе ў Вільні Лаўрэнцій Зізаній выдаў асобны слоўнік – “Лексис, сиречь речения, въкратъце събраньны и из словенскаго языка на простый рускій діялектъ истолъкованы”. Гэта асобная друкаваная лексікаграфічная праца тлумачальна-перакладнога тыпу, дзе незразумелыя царкоўна-славянскія словы растлумачаны пры дапамозе агульнаўжывальнай старабеларускай лексікі.

У рэестравай частцы слоўніка 1061 слова, у тлумачальнай – больш за  2 тыс. слоў. Рэестравыя словы размешчаны ў алфавітным парадку. Значная большасць слоў адносіцца да кніжнай лексікі (напр., ангел, апостолъ, храмъ). Сустракаюцца таксама словы, якія ўваходзяць у розныя тэматычныя групы царкоўнаславянскай лексікі, бытавая лексіка, а таксама спецыяльная, тэрміналагічная, назвы шматлікіх абстрактных паняццяў. У сваім слоўніку Л. Зізаній замацаваў многія ўласнабеларускія словы (лазня, глупство, населникъ, порада). Добра ведаючы народную гаворку, Л.Зізаній нярэдка ўводзіў у слоўнік шматлікія беларускія сінонімы (врач – лекар, доктар; ярость – сердитость, запальчивость; гибель – утрата, погибель). У “Лексисе…” пераважаюць нейтральныя словы, аднак сустракаюцца і эмацыянальна-вобразныя, стылістычна афарбаваныя (истуканъ – вылітый болъванъ). “Лексис…” меў для свайго часу вялікае практычнае значэнне: тагачасныя пісьменнікі мелі багаты матэрыял для выбару патрэбнага  слова – кніжнага або жывога народнага.

У ХVІІ ст. слоўнікавую справу працягваў     продолжение
–PAGE_BREAK–