Тэма: Беларусь і беларуская мова ў ХІХ ст
Адносіны грамадскасціда беларускай мовы
Развіццёпараўнальна-гістарычнага мовазнаўства спрыяла абуджэнню цікавасці грамадскасціі лінгвістаў, у прыватнасці, да розных народаў і іх моў. Адной з такіх моў і былабеларуская. Цікавасць да беларускай мовы абудзілі і палітычныя прычыны.У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была аб’яднага з Расіяй,увайшла ў склад Расійскай імперыі. Гэта гістарычная падзея мела моцны ўплыў наразвіццё грамадскай думкі, асветы беларускага народа. Інтылігенцыя Беларусіпачала праяўляць цікавасць да дасягненняў рускай культуры і навукі.Грамадскасць Расіі таксама зацікавілася гісторыяй, навукай, мовай народа, якібыў далучаны да Расіі. Узніклі спрэчкі, хто такія беларусы і якой мовайяны карыстаюцца. Вырашэннем гэтага пытання заняўся царскі ўрад. Былозаяўлена, што Расія вярнула сабе частку сваіх земляў, якія некалі страціла.Польскі ж бок сцвярджаў, што Беларусь – частка Польшчы, беларуская мова –дыялект польскай. Такім чынам, самастойнасць Беларусі і беларускай мовыадмаўлялася абодвума бакамі. Назва “Беларусь” таксама афіцыйна невыкарыстоўвалася, замест яе выкарыстоўваліся назвы “Западнорусский край” і “Северо-Западный край”. У адносінах да беларускага народа праводзілася антынароднаяпалітыка, ажыццяўляліся меры, накіраваныя на русіфікацыю, на знішчэннедумкі пра існаванне Беларусі як асобнага нацыянальнага рэгіёна са сваімгістарычнамі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.
Ва ўмовахафіцыйнага непрызнання беларусаў як самастойнай нацыі абмяжоўваліся і сферывыкарыстання беларускай мовы. Адразу ж пасля далучэння на заходнія губерніі(Беларусь) пашырыўся указ Пятра І ад 1720 г., згодна з якім, забаранялася друкаваць кнігі на якой-небудзь мове, акрамя расійскай. Кацярына ІІ адкрыта ставіламэту знішчыць са свядомасці мясцовага насельніцтва шкодную думку праякія-небудзь адрозненні беларускага і ўкраінскага народаў ад расійскага. Ваўмовах татальнай русіфікацыі беларуская мова, на якой у папярэднія часыбыла створана багатая літаратура, засталася толькі сродкам побытавых зносінвясковага насельніцтва.
Усё гэта адмоўнымчынам адбівалася на вывучэнні беларускай мовы, магчымасцях стварэння літаратурына ёй і нават магчымасці яе існавання. Сярод мовазнаўцаў існаваліпроцілеглыя меркаванні і погляды на беларускую мову. Адны з іх,знаходзячыся ў межах звыклых уяўленнях і стэрэатыпаў, лічылі беларускую мову дыялектамвелікарускай або польскай мовы (У.Даль, В. Багародзіцкі, А.Будзіловіч, І.Лапо,А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі, А.Патабня і інш.). Іншыя даследчыкі (С.Ліндэ,Я.Чачот, М.Надзеждзін, М.Максімовіч, К.Калайдовіч, П.Шпілеўскі, З.Даленга-Хадакоўскі, Дз.Языкаў) разглядалі беларускую мову як самастойнуюі заклікалі вывучаць яе.
Падставай лічыцьбеларускую мову дыялектам польскай або рускай даследчыкі лічылі супадзенненекаторых з’яў беларускай мовы з польскай або рускай. Але ж наяўнасць такіхсупадзенняў абсалютна натуральная ва ўмовах геаграфічнай блізкасці і генетычнайроднаснасці, такія мовы не могуць не мець агульных рыс. Грунтоўнае ж іаб’ектыўнае вывучэнне беларускай мовы выяўляла наяўнасць у ёй вялікай колькасціспецыфічных, адметных і непаўторных рыс. Акрамя таго, вызначаючы статус мовы,нельга не ўлічваць асаблівасці гістарычнага развіцця народа, што памылковарабілі многія тагачасныя лінгвісты.
У першай паловеХІХ ст. некаторыя вучоныя, пераважна польскія, пачынаюць праяўляць цікавасць дагісторыі, вуснай народнай творчасці, мовы беларускага народа, імкнучыся выявіцьадметнасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Многія з іх рабілі гэта змэтай даказаць, што беларуская мова – дыялект польскай. Аднак сярод даследчыкаўбылі і такія, якія пераконваліся ў тым, што беларускі народ – самастойнаяэтнічная адзінка са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Такім чынам узніклімеркаванні пра тое, што беларуская мова самастойная сярод іншых славянскіх моў.
Асноўныя сілыдаследчыкаў беларускай гісторыі, культуры і мовы ў першай палове ХІХ стагоддзяканцэнтраваліся ў Вільні. Віленскі універсітэт адыгрываў важную ролю ўфарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Так, у 1817 годзеўзнікла арганізацыя філаматаў, актыўнымі членамі якой былі А.Міцкевіч,Т.Зан, Я.Чачот, У.Ходзька і іншыя. Яшчэ актыўна вяліся спрэчкі абсамастойнасці беларускай мовы, калі А. Міцкевіч на лекцыі па славянскайлітаратуры 21 студзеня 1842 года ў Парыжы сказаў: “На беларускай мове, якуюназываюць русінскай або літоўска-русінскай, размаўляе каля 10 мільёнаў чалавек;гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўнараспрацавана”. Такое ж цвёрдае перакананне было і ў Яна Чачота.
У першай паловеХІХ стагоддзя і з боку расійскай грамадскасці рабіліся захады да вывучэнняБеларусі, яе культуры і мовы, але гэтыя спробы былі выпадковымі. Заснаванае ў1811 годзе пры Маскоўскім універсітэце “Общество любителей российской словесности”, прыняўшы 25 кастрычніка1819 года пастанову “О пользе собирания провинциальных слов”, надрукавала ў сваіх працахпобач з рускімі некалькі беларускіх матэрыялаў. Перадавая грамадскасць ХІХ ст.добразычліва ставілася да беларускага народа, да яго мовы, культуры, гісторыі.Сярод іх былі такія дзеячы рускай культуры, як А.С.Пушкін, В.Р.Бялінскі,А.І.Герцэн, М.А.Дабралюбаў, М.Г.Чарнышэўскі, М.Бакунін,а таксама Т.Нарбут, У.Сыракомля і іншыя.
У выключнанеспрыяльных умовах ХІХ ст. адраджалася беларуская нацыянальная літаратура.Нацыянальныя інтарэсы беларускага народа былі сфармуляваны ў газеце “Мужыцкаяпраўда”, якую выдаваў К.Каліноўскі і яго паплечнікі напярэданні і падчаспаўстання 1863 года.
Актыўна гаворыўпра неабходнасць захавання і адраджэння беларускай мовы Ф.Багушэвіч. Упрадмове да зборніка “Дудка беларуская” (Кракаў, 1881) пад псеўданімам МацейБурачок ён горача абараняў правы беларускага народа і яго мовы насамастойнасць.
Але толькі ўпачатку ХХ ст. грамадскасць змагла адкрыта гаварыць пра самастойнасцьбеларускай мовы. Канчатковае прызнанне самастойнасці беларускага народа і ягомовы адбылося толькі ў паслякастрычніцкі час.
Працы аббеларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя
Нягледзячы нанеспрыяльныя ўмовы, у якіх вымушана была развівацца беларуская культура,літаратура і мова ў ХІХ ст., беларуская навука і культура не прыйшлі ў заняпад.Гістарычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы Беларусі наклалі свой адбітак наразвіццё яе культуры і вызначылі своеасаблівы характар развіцця грамадства.Важнай асаблівасцю культурнага развіцця Беларусі было тое, што ва ўмовахпрацяглага жорсткага панска-каталіцкага прыгнёту значная частка беларускайінтэлігенцыі і дваранства прыняла польскую веру, культуру і мову. Таму паслядалучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі беларуская нацыянальнаяінтэлігенцыя фарміравалася вельмі марудна. У ХІХ ст. гэтаму перашкаджала ішавіністычная нацыянальная палітыка царызму ў адносінах да Беларусі.
Аднак уздымкультурнага жыцця беларускага народа, рост яго нацыянальнай свядомасціпраяўляліся ў развіцці мастацкай літаратуры на роднай мове, ва ўзмацненніантыпрыгонніцкіх настрояў у вусна-паэтычнай народнай творчасці, ва ўзмацненнісувязей беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі з перадавой грамадскасцю Расіі іПольшчы. Аб ажыўленні культурнага жыцця на Беларусі гэтага перыяду сведчыла ітое, што з’яўляліся мясцовыя дзеячы, якія прысвячалі сваё жыццё вывучэннюгісторыі, побыту вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа (І.І.Грыгаровіч,П.М.Шпілеўскі, І.І.Насовіч, А.К.Кіркор і інш.).
Прыкметнаўзрастае цікавасць да Беларусі і беларускай мовы з боку польскіх і расійскіхдаследчыкаў. На Беларусь накіроўваецца экспедыцыя І.Ляпёхіна, матэрыялы абвыніках якой былі надрукаваны ў 1935 годзе.
Адной з найбольшранніх і значных прац гэтага часу з’яўляецца “Апісанне Крычаўскага графства”,складзенае ў 1786 г. Андрэем Меерам, якое было апублікавана толькі праз100 гадоў Е.Р.Раманавым. Гэта праца мае больш этнаграфічны характар, звестакпра мову ў ёй вельмі мала, яны абмежаваныя толькі некаторымі асаблівасцямівымаўлення.
Да першых прац,спецыяльна прысвечаных апісанню беларускай мовы, можна аднесці артыкул КанстанцінаКалайдовіча “О белорусском наречии”, выдадзены ў 1822 годзе ў “Трудах общества любителей русскойсловесности”.К.Ф.Калайдовіч сцвярджаў, што беларуская мова заслугоўвае ўвагі філолагаў, бояна вельмі адрозніваецца ад агульнапашыранай мовы ў Расіі, але ніхто беларускуюмову яшчэ не вывучаў. Да артыкула аўтар далучыў “Краткий словарь белорусского наречия” на 67 слоў. Словы размешчаны ўалфавітным парадку, націск у рэестравых словах не пазначаецца. Для тлумачэннябеларускіх слоў выкарыстаны два спосабы: пераклад на рускую мову і апісанне.Амаль да кожнага рэестравага слова падаецца прыклад з “Рускай праўды”, “Быція”Ф.Скарыны і некаторых іншых крыніц, прыводзяцца паралелі з нямецкай, грэчаскай,лацінскай, украінскай і рускай моў. Друкуючы артыкул і слоўнік, К.Ф.Калайдовічмеў намер звярнуць увагу саміх беларусаў на неабходнасць вывучэння іх роднаймовы, бо яны дакладней і лепей змогуць даследаваць сваю мову і з яедапамогай растлумачыць старажытныя помнікі пісьменства.
Праяўляў вялікуюцікавасць да беларускага народа і яго культуры вядомы чэшсківучоны-славяназнаўца Павел Шафарык. У 1826 г. з’явілася яго праца на нямецкай мове “Гісторыя славянскіх моў і літаратур паводле ўсіхдыялектаў”. Пазней (у 1842 г.) ён выдаў вялікае даследаванне “Славянскаенародаапісанне”, якое ў 1843 годзе было перакладзена на рускую мову. Угэтым даследаванні аўтару ўдалося апісаць спецыфіку беларускай мовы. У раздзеле“Беларуская гаворка” П.Шафарык пісаў пра старажытныя помнікі беларускайлітаратуры, пра Ф.Скарыну, пра беларускую мову. Ён вызначыў межы беларускайтэрыторыі, паведаміў пра колькасць насельніцтва Беларусі на 1842 год, пералічыў15 асаблівасцей беларускай мовы. Чэшскі вучоны быў знаёмы з тэкстамі беларускайпаэмы “Энеіда навыварат”, са зборнікам вершаў Аляксандра Рыпінскага, з творамінекаторых польскіх пісьменнікаў, творчасць якіх была звязана з Беларуссю.Цікава адзначыць, што ўпершыню “Энеіда навыварат” была згадана ў друку (начэшскай і рускай мовах) менавіта П.Шафарыкам. У “Славянскім народаапісанні” ёнуказвае, што “невядомы рабіў спробу перакласці Вергіліеву “Энеіду” па ўзорумаларускай (у рукапісе)”. Адзін з першых спісаў гэтага мастацкага помнікабеларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. захоўваецца ў архіве ў Празе, упаперах П.І.Шафарыка.
Сярод прац аббеларускай мове першай паловы ХІХ ст. варта назваць і артыкул Цытовіча “Словадва о языке и грамотности Белой Руси (письмо к издателю)”, дзе змешчананекалькі заўваг аб беларускай мове – яе гісторыі, фанетыцы і марфалагічныхрысах, а таксама значэнні як крыніцы для вывучэння рускай мовы.
Гаворачы прапершую палову ХІХ ст., нельга не згадаць Яна Чачота. У прадмове да 6-гатома сабраных ім фальклорных матэрыялаў ён даў агульную характарыстыкубеларускай мовы і зрабіў спробу вызначыць яе важнейшыя фанетычныя імарфалагічныя рысы. У параўнанні з апісаннямі папярэднікаў, апісанне беларускаймовы Я.Чачотам было больш поўным, больш грунтоўным і падрабязным. Я.Чачотзмясціў тут невялікі слоўнік беларускіх слоў і каля 200 прыказак.Слоўнік меў практычнае значэнне: аўтар ставіў мэту растлумачыць незразумелыясловы, якія сустракаюцца ў тэкстах. Беларускія словы, напісаныя лацінкай,перакладаў на польскую мову. Часам аўтар не абмяжоўваў пераклад адным словам іпадаваў некалькі польскіх адпаведнікаў. Да некаторых слоў падаюцца тлумачэнніапісальнага характару з этнаграфічнымі каментарыямі. У слоўніку занатаваныфанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў, першым у артыкуле падаецца найбольшпашыранае слова, пасля яго – астатнія. Рэестравыя словы маюць граматычныярэмаркі: вызначаецца часціна мовы, у назоўніках – род і канчатак у форме Р.скл., у прыметніках – канчатак жаночага і ніякага роду.
У гэтым выданніЯ.Чачота ёсць і другі слоўнічак на 230 артыкулаў. Своеасаблівасць гэтайпадборкі ў тым, што, па-першае, рэестр ахоплівае асобныя дыялектныя словы;па-другое, разам з тлумачэннем слова падаюцца этымалагічныя звесткі, матэрыялыдля параўнання з некалькіх моў; па-трэцяе, некаторыя артыкулы пабудаваны ўвыглядзе гнёздаў аднакаранёвых слоў. Беларускія словы ілюструюццафразамі-прыкладамі з гутарковай мовы, якія перакладаюцца на польскую мову.Рэестравыя словы маюць стылёвыя каментарыі.
Захаваўся ірукапіс слоўніка Я.Чачота на 129 слоў з польскімі і рускімі адпаведнікамі абоапісальнымі тлумачэннямі. Я.Карскі пры разглядзе зборніка Я.Чачота пісаў, штохарактарыстыка беларускай мовы зроблена больш дакладна, чым у П.Шафарыка.Вызначаны не толькі фанетычныя, але і марфалагічныя асаблівасці. Па якасцілексікаграфічнай апрацоўкі слоўнікі Я.Чачота – самыя лепшыя на той час.
Вывучэннем мовы ікультуры беларускага народа займаўся і Іван Іванавіч Грыгаровіч.Пераважна ён даследаваў мову царквы. Плённым у яго навуковай дзейнасцібыў т. зв. гомельскі перыяд, калі ён вывучаў зборы гістарычных матэрыялаўМагілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага архіваў, зацікавіўся беларускайгісторыяй і славеснасцю. У Гомелі ён падрыхтаваў рукапіс першагаархеаграфічнага зборніка па гісторыі беларускіх зямель “Беларускі архіўстаражытнах грамат”, выдадзены ў Маскве ў 1824 г. на сродкі і з дапамогай графа М.П.Румянцава. З запланаваных трох частак выйшла толькі першая.Шэраг актаў надрукавана паралельна на беларускай і польскай мовах, асобныяграматы на лацінскай мове і ў перакладзе на рускую. У архіўных матэрыялах І.І.Грыгаровічаёсць рукапісы двух слоўнікаў беларускай мовы, якія ён склаў у Гомелі. Адзін – “Зборслоў літоўска-рускай гаворкі”[1]. Рукапіс другога,складзенага ім у 1850–1851 гг., але не выдадзенага “Слоўніка заходнерускайгаворкі” (літары А, Б, В), ахоплівае 4259 слоў, выбраных ім з помнікаўстаражытнага пісьменства, а таксама запісаных з тагачаснай жывой народнай мовы.Словы падаюцца з націскам, суправаджаюцца граматычнымі і стылістычныміпаметамі, дакладнымі тлумачэннямі ўсіх сэнсавых адценняў, падмацоўваюццавытрымкамі з помнікаў, запісамі вуснай мовы, прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі,фрагментамі песень. Слоўнік каштоўны як першая спроба сабраць лексічнае багаццебеларускай мовы, сістэматызаваць яго і ўвесці ў навуковы абыход.
Самай значнайсамастойнай лексікаграфічнай працай, складзенай у першай палове ХІХ ст.,з’яўляецца рукапісны “Словарьбелорусского наречия”. Аўтар яго – Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, адзін з першыхбеларускіх этнографаў – апублікаваў нямала каштоўных матэрыялаў пра Беларусь. Уархівах захоўваюцца яго рукапісы “Словарь белорусского наречия”, “Краткая грамматика белорусского наречия”, “Список имен мужских иженских, не сходствующих с именами русского языка”, “Список белорусскихмифологических богов, сравнение мер и монет белорусских с русскими”. “Словарь белорусского наречия” быў складзены ў 1845 г. і ахоплівае паўтары тысячы слоў на ўсе літары. Пасля прадмовы і граматыкі непасрэдна перадслоўнікам змяшчаецца табліца ўмоўных скарачэнняў. Складальнік кіраваўсяпрынцыпам – уключаць толькі ўласнабеларускія словы, якія адрозніваюццаад рускіх і польскіх, таму ў слоўнік не ўвайшлі словы агульнаславянскія іагульнаўсходнеславянскія. У рэестр уключана некалькі запазычаных слоў, ёсцьскладаныя словы. Фразеалагізмы, хаця іх і мала, пададзены асобным артыкулам:складальнік імкнуўся раскрыць іх значэнне, высветліць паходжанне. Аўтарімкнуўся дакладна перадаць беларускае вымаўленне, захаваць асноўныя фанетычныяасаблівасці беларускай мовы. Кожнае слова забяспечана націскам, паслядоўнаперадаецца цвёрдасць [р, ж, ч, ш], дзеканне, цеканне, падаўжэнне зычных,аканне, пераход [в] у [ў]. Словы тлумачацца шляхам перакладу на рускую мову,нярэдка аўтар прыводзіць і некалькі слоў-сінонімаў. Апісальна тлумачацца тыясловы, якія не маюць рускіх адпаведнікаў. Да некаторых слоў даюццаэтымалагічныя тлумачэнні, часам памылковыя. У “Словаребелорусского наречия” П.Шпілеўскага словы забяспечваюцца сістэмай граматычных памет,распрацаванай для кожнай часціны мовы. Слоўнік датаваны 1845 годам, але напасяджэнні Аддзялення рускай мовы і славеснасці яго разглядалі толькі ўкрасавіку 1853 г. Рэцэнзуючы слоўнік, акадэмік Я.Бярэднікаў, а пасля яго іакадэмік І.Сразнеўскі, дапісалі ў рэестр слоўніка больш за 450 слоў. Дапісаныя,а таксама некаторыя аўтарскія словы рэцэнзенты падмацавалі прыкладамі –прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі. Некаторыя прапушчаныя словы рэцэнзентыпатлумачылі самі. Большасць слоў са слоўніка П.Шпілеўскага адносіцца даагульнавядомай лексікі, якая цяпер уваходзіць у склад літаратурнай мовы. Побачзмяшчаецца нямала слоў, якія зараз сустракаюцца толькі ў дыялектах.
“Краткая грамматика белорусскогонаречия” займае 23 старонкі вялікагафармату. У першым раздзеле, дзе апісваюцца гукі, літары і фанетычныяасаблівасці беларускай мовы аўтар вылучае 37 літар (амаль усе з рускагаалфавіту плюс 3 дадатковыя: ä – для абазначэнняэтымалагічнага [о] у ненаціскных складах; ѓ – для абазначэння выбухногазаднеязычнага [г]; у для абазначэння [ў]). У беларускаймове аўтар вылучыў 8 галосных ([а, ä, е, и, о, у, у, я]), у шэрагякіх чамусьці не ўключыў [і, ы, ь, э, ю], хаця ў беларускім алфавіце яныназваныя. Галосныя і зычныя падзелены на простыя і складаныя; простыяабазначаюць адзін гук і перадаюцца адной літарай, складаныя абазначаюць адзінгук, але перадаюцца спалучэннем літар. Марфалагічная частка называецца “Прачасціны мовы”. Аўтар вылучыў 10 часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік,займеннік, деяслоў, дзеепрыметнік, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, выклічнік).
“Нататкібеларусца пра беларускую мову” П.М.Шпілеўскага датаваны 1853 годам. Працу можна падзяліцьна 3 часткі. У першай, абапіраючыся на звесткі старажытных летапісаў і іншыякрыніцы, аўтар дае гістарычны нарыс беларускай мовы ад старажытнасці дасярэдзіны ХІХ ст. Беларускую мову ён называў родапачынальніцай усіх сучасныхславянскіх моў (!). Другая частка прысвечана гісторыі вывучэннябеларускай мовы. У трэцяй частцы аўтар аналізуе брашуру Ф.Галатузава “Нататкі,што датычаць беларускай гаворкі”, дзе звяртаецца ўвага на яе недахопы.
Насуперакафіцыйным уладам, П.М.Шпілеўскі адным з першых заявіў пра самастойнасцьбеларускай мовы і пачаў вывучаць яе ўсебакова.
Разам зэтнографамі і фалькларыстамі цікавасць да беларускай мовы ў першай палове ХІХст. праяўляюць і лінгвісты. Адзін з іх – Фёдар Спірыдонавіч Шымкевіч,філолаг, выхаванец Кіеўскай духоўнай акадэміі. З 1828 года ён працаваў надслоўнікам рускай мовы, у якім меркаваў рускую лексіку падаць у параўнальнымплане з усімі славянскімі і многімі іншымі замежнымі мовамі. У 1842 г. Акадэмія навук выдала працу Ф.Шымкевіча пад назвай “Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшимиславянскими наречиями и с 24-мя иностранными языками”, а яе аўтара адзначылі прэміяй. Длябеларускага мовазнаўства гэта праца цікавая тым, што аўтар часта карыстаеццапаралелямі з беларускай мовы. Адлюстраваныя ў запісах фанетычныя асаблівасці,наяўнасць некаторых дыялектных слоў даюць падставу лічыць, што гэтыя запісызроблены Ф.Шымкевічам у паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.
Яшчэ большуюцікавасць мае рукапіс “Собрание слов литовско-русского (белорусского)наречия”, датаваны 25 снежня 1838 г. Праца складаецца з 50 лістоў: 45займае слоўнік, 3 – дадатак, 2 – чарнавыя запісы збіральніка. Націск у словахставіцца не заўсёды, граматычныя паметы сустракаюцца рэдка. Тлумачэнне слоўдаецца перакладамі на рускую мову адным або некалькімі сінанімічнымі словамі, атаксама апісальна. Не ўсе словы аўтар растлумачыў правільна: сустракаюццарасплывістыя апісанні, недакладныя і нават памылковы пераклад. Некалькідзесяткаў слоў засталося без тлумачэння. Асобныя беларускія словы маюцьанглійскія, армянскія, балгарскія, венгерскія, грэчаскія, дацкія, іспанскія,італьянскія, лацінскія, эстонскія і іншыя адпаведнікі. Недахопам слоўніка можналічыць невялікую колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу. Прыклады звычайна ёсцьтам, дзе няма тлумачэння, або яно няправільнае. Рукапісны слоўнік Ф.Шымкевіча –адзін з першых слоўнікаў, у якім зафіксавана беларуская народная лексіка, алеяго нельга разглядаць як самастойную лексікаграфічную працу. Гэта толькідапаможны матэрыял для складання параўнальнага слоўніка. Гэта рукапісная працабыла з поспехам выкарыстана самім аўтарам для складання “Корнеслова русскогоязыка…” і служыла крыніцай матэрыялу для будучага слоўніка І.І.Грыгаровіча.
Такім чынам, дляразвіцця беларускай пісьмовай мовы і беларускага мовазнаўства перыяд з канца ХVІІІ да сярэдзіны ХІХ ст. не быўспрыяльным. Гэта быў перыяд, калі ў поглядах на беларускую мову не былоадзінства: некоторыя яе разглядалі як дыялект польскай ці расійскай мовы, іншыялічылі самастойнай. Але менавіта ў гэты час, значна раней за іншыя галіныбеларускага мовазнаўства, пачынае сваё існаванне новая беларускаялексікаграфія. На гэтым этапе прыйшло цвёрдае ўсведамленне неабходнасцістварэння беларускіх лексікаграфічных прац, спачатку як дапаможнікаў длячытання старажытных летапісаў, пазней – як арыгінальных беларускіх даведнікаў.Работа фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў першай паловы ХІХ ст. павялічвалафактычны беларускамоўны матэрыял і стварала магчымасці з’яўлення к канцу ХІХст. абагульняльных прац па беларускім мовазнаўстве.
Тэма: Развіццё беларускага мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХст
Вывучэннемясцовых гаворак
“Заходні Край”Расіі звярнуў на сябе асаблівую ўвагу царскага ўрада ў канцы 50-х – пачатку60-х гадоў ХІ ст. Прычынай гэтага было “браджэнне мас”, якое абвастрылася ўсувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем рэформы 1861 г., а таксама ўзмацненне руху за аднаўленне самастойнасці Польшчы ў межах 1772 года. Польскі бокдамагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межаў, у якіх яна знаходзілася да падзелу ўканцы ХVІІІ ст., гэта значыць,уключыць у яе склад і Беларусь. Царскія ўлады, наадварот, імкнуліся даказаць,што “Заходні Край” – спрадвечная частка Расіі, а яго насельнікі – племявелікарускага народа. Для доказаў патрабаваліся адпаведныя факты і гэтапрымушала даследчыкаў звяртацца да вывучэння побыту мясцовага насельніцтва, ягомовы. І расійскім, і польскім шавіністам галоўным было даказаць, што нямасамостойнага беларускага народа, паколькі нельга было дапусціць разгортванняяго нацыянальных сіл.
Вострая барацьбаграмадска-палітычных плыней і нацыянальная ўзбуджанасць народных мас прывяла дашырокага размаху этнаграфічных даследаванняў. На старонках газет і часопісаўпачало друкавацца шмат беларускіх народных песень, казак, прыказак, прымавак,загадак, пачалі змяшчацца этнаграфічныя замалёўкі. На Беларусі, якую да гэтагавывучалі пераважна польскія і рускія даследчыкі, вылучаюцца свае ўласныя сілы –спачатку Павел Міхайлавіч Шпілеўскі, Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі,пасля І.І.Насовіч, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, А.Я.Багдановіч,Я.Ф.Карскі, А.К.Сержпутоўскі, Ф.Багушэвіч і іншыя, здольныя вывучыць свойнарод і яго мову.
У 60–70-я гг. ХІХст. была апісана значная частка беларускіх гаворак, у 80–90-я гг. гэта працапрацягнулася, паглыбілася і былі зроблены спробы класіфікацыі беларускіхгаворак.
У 60–70-я гг.пачынаецца дзейнасць вядомых беларускіх этнографаў П.В.Шэйна,М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, С.П.Мікуцкага, Дабравольскага,А.К.Сержпутоўскага і некаторых іншых.
Дзейнасць П.В.Шэйнапачалася на Беларусі ў сярэдзіне 60-х гг, пасля атрымання ім у 1865 г. пасады настаўніка Віцебскай гімназіі. Шматгадовыя назіранні над жывой гаворкай далі П.Шэйнумагчымасць надрукаваць у 12-м томе “Записок отделения русского языка и словесности АН” (Спб., 1873) значны дадатакда слоўніка У.Даля – каля 490 слоў. Пасяліўшыся ў Віцебску, П.Шэйн усю сваюўвагу скіраваў на вывучэнне беларускай народнай творчасці. Пры збіранніматэрыялаў П.Шэйн карыстаўся паслугамі карэспандэнтаў, для якіх у 1867 г. падрыхтаваў праграму збірання фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, распрацаваў методыку іхапрацоўкі. Да зборніка “Беларускія песні” (Спб., 1873) П.Шэйн склаўдадатак – слоўнік “Объяснение непонятных слов, встречающихся в зборнике” на 850 слоў, выбраных з песень.Словы размешчаны ў алфавітным парадку і маюць належныя тлумачэнні. Укладаючыслоўнічак, П.Шэйн скарыстаў некаторыя лексікаграфічныя і фальклорныя працы. Ёнуключыў у слоўнік уласныя імёны і назвы рэлігійных свят, падаў розныяграматычныя разрады слоў: злучнікі (але, бо), займеннікі (ён,які), прыназоўнікі (ў, для, з), прыслоўі (тудою,шпарка, хутка), гукапераймальныя словы (шусь, бразь).Складальнік выкарыстаў розныя спосабы тлумачэння слоў: 1) пераклад нарускую мову адным ці некалькімі блізказначнымі словамі (волоцуга – бродяга);2) апісальнае тлумачэнне (ліпоўка – кадка, выдолбленая из одного дерева (длямёда); 3) тлумачэнне праз этымалагічныя даведкі і параўнанні з іншымімовамі (коваль – кузнец, древнее: ковачъ от ковати). Рэестравыя словымаюць граматычныя паметы: называецца часціна мовы, пры дзеясловах – трыванне. Усваім слоўніку П.Шэйн фіксуе варыянты слоў, якія адрознаваюцца гукавым цімарфалагічным складам, словы з іншым значэннем, чым у слоўніку І. Насовіча, наякі ён абапіраўся.
Захаваўсярукапісны “Словарный материал по белорусскому наречию” П.Шэйна, сабраныў розных мясцінах Беларусі. Гэта чарнавыя матэрыялы для слоўніка з 221 слова,тлумачэнні маюць толькі 139, націск у словах не абазначаецца. Семантыка слоўраскрываецца пераважна шляхам філалагічнага апісання і з дапамогай рускіхадпаведнікаў.
Невялікуюкартатэку (171 картка) складаюць словы, занатаваныя П.Шэйнам у Рэчыцкім,Мазырскім, Слуцкім, Пружанскім, Магілёўскім, Барысаўскім, Бабруйскім, Мінскім ііншых паветах. Націск тут таксама не абазначаецца. Адзіных правілаўлексікаграфічнай апрацоўкі слова П.Шэйн не прытрымліваўся: ён выяўляў ізанатоўваў толькі значэнні. Часцей за ўсё тлумачэнне даецца апісальнымспосабам, а таксама пры дапамозе рускіх адпаведнікаў.
У кароткімаглядзе свайго падарожжа па Беларусі з мэтай даследаваць беларускія гаворкі ізбіраць помнікі вуснай народнай творчасці П.Шэйн у лютым 1878 г. пісаў, што праверыў і папоўніў вялікай колькасцю слоў слоўнік І.Насовіча. 43 карткі зжаночымі імёнамі і 73 з мужчынскімі, запісаныя ў Гродзенскай, Віцебскай іМагілёўскай губернях, складаюць своеасаблівы слоўнічак “Собственные именабелорусские”; у ім да рускіх імёнаў падаюцца адпаведныя беларускія і іхпамяншальна-ласкальныя формы (Василий – Василь, Василько, Базыль, Базылько,Базылечко).
Цікавы матэрылзанатаваны пад назвай “Слова, которыми приманивают и отгоняют разныхдомашних животных”, некалькі дзесяткаў слоў занатавана ў чарнавых запісахП.Шэйна – “Материалах,собранных во время командировки в Белоруссию”. У дзённіку П.Шэйна змешчанызаўвагі, якія адлюстроўваюць яго погляды на лексікаграфічную практыку, упрыватнасці, на “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча, які лічыў абласнымслоўнікам, а беларускую мову памылкова разглядаў як дыялект велікарускай.
Выртыя пільнайўвагі лексікографаў “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-западногокрая” П.Шэйна, у якіх змешчаны “Предметный указатель” больш чым на 700 слоў зтлумачэннямі. Пераважная частка слоў тут – народныя назвы жытла, гаспадарчыхбудынкаў, іх частак, адзення, ежы і пітва, раслін, хвароб, прыкмет і звычаюў.Самі тэксты “Материалов…” таксама насычаны беларускай лексікай, якая можабыць выкарыстана пры складанні слоўніка народных гаворак.
П.Шэйн – вядомыфалькларыст і этнограф, ён не пакінуў грунтоўнай мовазнаўчай працы, але сабраныяім матэрыялы, якія рассыпаны ў розных выданнях, рукапісы, што засталіся ляжацьна піліцах архіваў, сведчаць аб тым, што ён любіў беларускае слова, беражлівазбіраў і падрыхтаваў для беларускага слоўніка вялікую картатэку.
Багатаялексікаграфічнымі матэрыяламі спадчына М.Я.Нікіфароўскага. На працягу1892–1899 гг. ён стварыў серыю замалёвак пад агульнай назвай “ОчеркиВитебской Белоруссии”; асобнымі выданнямі выйшлі “Очерки простонародногожитья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности”(Віцебск, 1895), “Простонародные приметы и поверья, суеверные обряды иобычаи, легендарные сказания о лицах и местах” (Віцебск, 1897), “Простонародныезагадки” (Віцебск, 1898). Да кожнага нарыса, да кожнай кнігі дадаюццазаўвагі-слоўнічкі, у якіх тлумачыцца віцебская лексіка (больш за 2000 слоў).
Апісваючы побытнарода, прылады працы, М.Я.Нікіфароўскі ўводзіць у тэкст беларускія назвы ззахаваннем асаблівасцей іх вымаўлення. Знаёмства з дадаткамі-слоўнікаміпацвярджае, што гэтага правіла М.Я.Нікіфароўскі прытрымліваўся цвёрда.Дыялектных слоў у пералічаных кнігах вельмі многа, асабліва ў раздзелах “Ежа”,“Адзенне”, “Хатнія збудаванні”. Сэнс некаторых слоў зразумелы з кантэксту,многія тлумачацца тут жа ў тэксце і падрадквымі каментарыямі. Словы ў каментарыяхразмяшчаюцца не ў алфавітным парадку, а ў той паслядоўнасці, у якойсустракаюцца ў тэксце (пад нумарамі), у словах (у тэксце і ў тлумачэннях)пазначаецца націск. Тлумачэнне пераважна апісальнае, зрэдку – рускіміадпаведнікамі. Асобныя словы аўтар суправаджаў вельмі дакладным апісаннемадпаведнага прадмета, і такое тлумачэнне набывае характар энцыклапедычнагаартыкула. Аўтар прыводзіў усе вядомыя яму значэнні слова, а не толькі тое, уякім яно ўжыта ў тэксце. У заўвагах падаюцца, акрамя адзінкавых слоў, цэлыягнёзды аднакаранёвых слоў. Каб чытач правільна ўспрымаў незразумелае слова імог карыстацца ім, аўтар забяспечваў словы граматычнымі паметамі: называўчасціну мовы, асаблівасці ўжывання, пры назоўніках падаваў канчатак у форме Р.скл. (а часам і само слова ў форме Р. скл.). М.Я.Нікіфароўскі не абмяжоўваўсязвычайнымі каментарыямі да тэкстаў, а падаваў незразумелыя словы ў выглядзелексікаграфічна апрацаваных артыкулаў: змяшчаў словы (і іх вырыянты) зпазначэннем націску, з граматычнымі характарыстыкамі да іх, з тлумачэннямікожнага значэння. Нягледзячы на тое, што гэтыя дадаткі-слоўнічкі даэтнаграфічных прац маюць немалую каштоўнасць, яны нагадваюць толькі фрагменты,матэрыялы да дыялектнага слоўніка.
Акрамя іх, сяродматэрыялаў П.Шэйна, удалося выявіць два рукапісныя слоўнікі М.Нікіфароўскага.Адзін з іх ахоплівае амаль 2000 слоў. Гэты слоўнік выкананы на тагачаснайстандартнай паперы, почырк выразны, каліграфічны. Відаць, рукапіс быў дасланыП.Шэйну з іншымі паперамі. Імя аўтара, час складання не пазначаны. Зместрукапісу сведчыў, што стварыў яго чалавек не выпадковы, а добра знаёмы згаворкамі паўночна-заходняй Беларусі; каліграфія нагадвае почыркМ.Нікіфароўскага, чыіх рукапісаў нямала ў фондзе П.Шэйна. Шляхам спецыяльныхдаследаванняў высветлілася, што рукапісны слоўнік сапраўды належыцьМ.Нікіфароўскаму і створаны ён на матэрыяле гаворак Віцебскага, Полацкага,Дрысенскага, Лепельскага паветаў у канцы 90-х гг. ХІХ ст. Рэестравыя словы іпрыклады ілюстрацыі запісаны з захаваннем асноўных фанетысных асаблівасцейгаворкі; націск не пазначаецца, за выключэннем асобных слоў. У слоўніку сабраналексіка бытавая, сельскагаспадарчая, рыбацкая, розных рамёстваў. Сюды трапіланямала агульнавядомых слоў, што сталі літаратурнымі (адзенне, гаспадар,звычай, каханне, лазня, скарб і інш.). Вывучэнне духоўнай культурынасельніцтва Віцебшчыны было жыццёвым клопатам М.Нікіфароўскага. У слоўнік (аён укладаўся на матэрыяле гэтай мясцовасці) увайшла вялікая колькасць віцебскіхнародных назваў. Апісальнае тлумачэнне М.Я.Нікіфароўскі лічыў найбольшпрымальным, зручным, але зрэдку карыстаўся і рускімі адпаведнікамі, а дляназваў раслін яшчэ і лацінскімі. Ілюстрацыйны матэрыял аўтар браў з жывойгутарковай мовы і вуснай народнай творчасці, але прыклады падаў не да кожнага рэестравагаслова і не да кожнага значэння. Здараецца, што прыклады ў слоўнікавым артыкулене адпавядаюць рэестраваму слову. Каб не паўтараць аднолькавых тлумачэнняў,аўтар падаваў спасылкі. Граматычныя паметы ў рукапісным слоўніку такія ж, як іў апублікаваных слоўніках-дадатках: названа часціна мовы, канчатак у Р. скл.для назоўнікаў (ці слова ў Р. скл.), асаблівасці ўжывання ў адзіночным імножным ліку. Рукапісны слоўнік М.Нікіфароўскага дэталёва разглядаў П.Шэйн. Звыпраўленнямі і заўвагамі ён вярнуў яго аўтару. Праз некаторы часМ.Я.Нікіфароўскі перапісаў і перапрацаваў рукапіс і атрымаўся новы невялікіслоўнік на 639 слоў. У яго ўвайшлі выключна тыя словы, якіх не зарэгістраваў ніІ.Насовіч, ні У.Даль. Будова слоўнікавага артыкула ў новы слоўнік перанесена зпапярэдняга слоўніка.
Трэці слоўнічакна матэрыяле гаворак Віцебскага павета М.Я.Нікіфароўскі склаў як дадатак даадказу на праграму Я.Карскага.
Як бачым,М.Нікіфароўскі тройчы прымаўся за складанне беларускага слоўніка, але ні адзінз яго слоўнікаў не быў надрукаваны. Рукапісныя слоўнікі М.Я.Нікіфароўскага былівыкарыстаны пазней для складання слоўніка беларускіх народных гаворак.
Дзейнасць ЕўдакімаРаманавіча Раманава (1855–1922) складае цэлую эпоху ў вывучэнні беларускайкультуры. З 1876 г. даследчык абсталяваўся ў павятовым вучылішчы г.Сянно іпачаў інтэнсіўна збіраць матэрыялы для беларускага слоўніка і граматыкі. Шляхда ажыццяўлення гэтай ідэі быў такі. Яшчэ юнаком Е.Раманаў пачаў працаваць надлетапісамі Нестара, вывучаў курсы параўнальнай і гістарычнай граматыкі, працыФ.Буслаева. У працах па граматыцы знайшоў мноства правінцыялізмаў, часам зсамых аддаленых абласцей Расіі. Але прыкладаў, ўзятых з найбагацейшай скарбонкі– беларускай мовы, якая нагадвае мову Нестара і захавала рысы старажытнай мовы,амаль не сустрэў. “Больностало белорусскому моему сердцу такое незнакомство ученых с моим родным языкоми принялся я за собирательство”, – пісаў Е.Раманаў. Гэты практычны намер ішоў адусведамлення абавязку перад народам, ад глыбокага разумення яго гісторыі.Спачатку мэты збіральніка былі выключна лінгвістычнымі, і Е.Раманаў скіраваўсваю ўвагу на лексічныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. У 1877 г. ён паведамляў Акадэміі навук, што за 5 гадоў настаўніцкай дзейнасці сабраў 2000 беларускіхслоў і склаў беларускі слоўнік, а ў якасці ўводзінаў кароткую беларускуюграматыку. У 1878 г. падаў частку рукапісу ў Аддзяленне рускай мовы іславеснасці АН. Ні прадмовы, ні запіскі пра асаблівасці фанетыкі, прынцыпзапісу, геаграфічнае пашырэнне слова Е.Раманаў не дадаў. Рэцэнзаваў гэтыматэрыял А.Бычкоў, які 1 лютага 1879 г. на пасяджэнні Аддзялення прачытаў свойводгук. А.Бычкоў разглядаў рукапіс, параўноўваючы яго са слоўнікам І.Насовіча.Рэцэнзент канстатаваў, што многіх слоў Е.Раманаў не занатаваў, але сустракаеццанямала такіх, якіх няма ў слоўніку І.Насовіча. Е.Раманаў зафіксаваў новыязначэнні слоў, унесеных у слоўнік І.Насовіча. Некаторым словам даецца зусіміншае тлумачэнне, чым у І.Насовіча. У заключэнне А.Бычкоў выказаў пажаданне,каб Е.Раманаў не складаў новага слоўніка, а папоўніў працу І.Насовіча.
З 1879 г. Е.Раманаў заняўся збіраннем вуснай народнай творчасці. З гадамі колькасць фальклорных запісаўу яго разрасталася, і паступова ідэі стварэння слоўніка і граматыкі адступіліна апошні план, але не зніклі канчаткова.
У 1883 г., паводле парады АН, Е.Раманаў падрыхтаваў чарнавы дадатак да слоўніка І.Насовіча.Пазней, у 1886 г., у прадмове да “Белорусского сборника” Е.Раманаў пісаў, штопраца будзе складацца з 4-х выпускаў: у першы і другі ўвойдуць песні, прыказкіі загадкі, у трэці – казкі, у чацвёрты – слоўнік-дадатак да працы І.Насовіча іагляд асаблівасцей гаворкі беларусаў Магілёўскай губерні. Задума аўтара выдацьчацвёртым выпускам слоўнік не здзейснілася. У пятым выпуску “Белорусскогосборника” Е.Раманаў паведамляў, што ў яго сабрана матэрыялаў больш чым на 60друкаваных аркушаў, сярод якіх матэрыялы да слоўніка і граматыкі. Вядома, штонавуковы архіў Е.Раманава, дзе знаходзіліся 15-ты выпуск “Белорусского сборника”, матэрыялы да слоўніка і граматыкі, загінуў у Стаўрапалі. Лексікаграфічнаяспадчына Е.Раманава не дайшла да нас, але ўсе выяўленыя пабочныя матэрыялы,высокая патрабавальнасць аўтара да сябе і глыбокая пашана да роднага словапераконваюць, што яна была значнай і магла прынесці карысць даследчыкамбеларускай мовы, складальнікам беларускіх слоўнікаў.
Е.Раманаў шматзаймаўся вывучэннем умоўных гаворак (арго), апублікаваў артыкулы праўмоўную гаворку дрыбінскіх шапавалаў і ўмоўную гаворку жабракоў Магілёўскайгуберні. Пазней сабраныя ім і іншымі даследчыкамі лексікаграфічныя матэрыялы паўмоўных гаворках усходніх славян ён абагульніў у працы “Спроба слоўніка ўмоўныхгаворак Беларусі: З паралелямі велікарускімі, маларускімі і польскімі”, якаясклала поўнасцю 9-ты выпуск “Белорусского сборника” (1912 г.).
Ва ўступе гэтайпрацы даецца агляд гісторыі вывучэння ўмоўных адзінак і ўжо апублікаваныхслоўнікаў і матэрыялаў да іх, уласныя меркаванні аб паходжанні гэтых гаворакувогуле і іх лексікі ў прыватнасці. У слоўнікавай частцы лексічныя адзінкіўмоўных гаворак падаюцца як перакладныя эквіваленты да рэестравых слоў рускайлітаратурнай мовы, якіх узята 1030. Яны падзелены на 14 тэматычных іграматычных груп: духоўныя прадметы, чалавек, расліны, дзеянні, лікі і меры,займеннікі, прыслоўі і інш. “Спроба слоўніка…” была на той час самайгрунтоўнай лексікаграфічнай праца аб ўмоўных гаворках на тэрыторыі ўсходніх ічасткова заходніх славян і атрымала высокую ацэнку спецыялістаў.
Паралельна ззапісамі фальклорных матэрыялаў у розных паветах Магілёўшчыны і ВіцебшчыныЕ.Раманаў вывучаў асаблівасці гаворак на гэтых тэрыторыях. Уласныя назіранні ёнвыклаў у шэрагу публікацый. Першую спробу апісаць гаворкі Магілёўскайгуберніі на аснове звестак, сабраных падчас экспедыцыі 1886 г., Е.Раманаў зрабіў у прадмове да 3-га выпуску “Белорусского сборника” (1887 г.). Некаторыя звесткі па лексіцы, марфалогіі, сінтаксісе і акцэнталогіі гэтых гаворак былі імапублікаваны у 1897 г. як адказы на пункты “Праграмы для збірання асаблівасцейгаворак беларускай мовы”, складзенай Я.Карскім.
Новыя факты,назапашаныя падчас наступных 5-ці экспедыцый, былі часткова выкарыстаны ўпублікацыі “Матэрыялы для вывучэння гаворак Магілёўскай губерніі” (1902 г.).
Падагульненнемвынікаў усяго папярэдняга вывучэння гаворак Магілёўшчыны з’явілася праца“Гаворкі Магілёўскай губерніі”, якую Е.Раманаў меркаваў выдаць у якасці 10-гавыпуска “Белорусского сборника” (напісана ў 1918 г., у перакладзе на беларускую мову апублікававана Інбелкультам толькі ў 1928 г.). Свае назіранні над гаворкамі Віцебскай губерніі даследчык выклаў у “Матэрыялах пагістарычнай тапаграфіі Віцебскай губерніі. Павет Веліжскі” (1899 г.). У гэтых працах аўтар на аснове фанетычных, граматычных і лексічных асаблівасцей даекласіфікацыю гаворак Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якая не поўнасцюадпавядае сучасным класіфікацыям, аднак на той час была вельмі каштоўнай.Важнай крыніцай першапачатковага рассялення плямён, іх пазнейшых геаграфічныхперамяшчэнняў, фарміравання народнасцей і г.д. Е.Раманаў лічыў тапаніміку, якойзаймаўся з 1866 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях.
На жаль,большасць сабраных Е.Раманавым матэрыялаў загінула. Убачылі свет толькі тыя,што адносіліся да Веліжскага павета Віцебскай губерні. Яны выкладзены іпрааналізаваны ў працы “Агульны нарыс Віцебскай губерні. Павет Веліжскі” (1898 г.).
Вынікамуважлівага вывучэння тагачаснай лінгвістычнай літаратуры і абагульнення свайгопедагагічнага вопыту з’явілася стварэнне Е.Раманавым падручніка па рускаймове для павятовых вучылішчаў і першага класа сярэдніх навучальных устаноў.Ён выйшаў у 1881 г. у Вільні пад назвай “Падручнік рускай граматыкі. Выпуск 1.Этымалогія” і змяшчаў кароткія звесткі па фанетыцы, марфалогіі і арфаграфіірускай мовы. Падручнік некалькі разоў перавыдаваўся – у 1885 г. у Маскве, у 1895 г. – у Гродне, у 1904 г. – у Магілёве.
Вялікая заслугаЕ.Раманава ў выданні пісьмовых помнікаў.Так, ён упершыню апублікаваў сасваімі прадмовамі і навуковымі каментарыямі “Граматыку Стэфанія Баторыя 1сакавіка 1581 г., якую далі Васілю Няміру як пацверджанне праў на яго валоданненевялікімі сёламі Галавенчыцы, Цёплае і Любаны” (1900 г.); “Зборнік беларускіх замоў пачатку ХІХ ст.” (1901 г.); “Апісанне крычаўскага графства 1786 г.” Андрэя Меера (1901 г.) і некатоыя іншыя.
Е.Раманаў усёжыццё прысвяціў збіранню і даследаванню матэрыялаў духоўнай кульуры беларускаганарода, яго мовы. На гэтай ніве ён працаваў нястомна і самааддана. Творчаяспадчына яго надзвычай багатая і каштоўная.
Пасля смерціІ.І.Грыгаровіча Аддзяленне рускай мовы і славеснасці стала шукаць новагаскладальніка беларускага слоўніка і спыніла свой выбар на СтаніславеПаўлавічы Мікуцкім (1815–1890). Ён быў кандыдатам Маскоўскага універсітэта,пасля доўгі час працаваў дацэнтам кафедры параўнальнага мовазнаўства ўВаршаўскім універсітэце. Каб працягваць работу па складанні беларускагаслоўніка, неабходна было падарожжа па Беларусі і Літве з мэтай збору матэрыялу.Падарожжа С.Мікуцкага пачалося ў жніўні 1853 года, а ўжо 14 снежня гэтага жгода на пасяджэнні Аддзялення слухалі яго першую пісьмовую справаздачу абпачатку падарожжа па Беларусі. У красавіку 1854 г. С.Мікуцкі выслаў з Вільні на адрас Аддзялення беларускія валачобныя песні і 200 беларускіхслоў. З гэтага часу на працягу 1854 і 1855 гг. даследчык рэгулярна высылаў уПецярбург па некалькі соцень слоў.
С.Мікуцкі шматпрацаваў у бібліятэках Вільні, наведваў мясцовых вучоных, імкнучыся сабраць якмага больш звестак паводле сваёй праграмы. Тэарэтычныя высновы, этымалагічныяпошукі С.Мікуцкага, якія ён выклаў у 9-ці сваіх справаздачах, больш адносяццада літоўскай мовы. На тэрыторыі Беларусі ён запісваў фальклорныя творы ілексіку да беларускага слоўніка. Плённасць і выніковасць работы С.Мікуцкагабыла ацэнена ў АН, і тэрмін яго камандзіроўкі прадоўжыўся да жніўня 1856 г.
У архіве АН СССРу фондах І.Сразнеўскага ёсць картатэка на 2010 слоў над назвай “Белорусскиеслова”, аўтарам якой хутчэй за ўсё быў з’яўляецца С.Мікуцкі. З прыкладаўвідаць, што слоўнік, хоць і непаслядоўна, адлюстроўвае асноўныя фанетычныяасаблівасці беларускай мовы (пераход [е] у [я] у першым пераднаціскным складзе,зацвярдзелы [р], падаўжэнне зычных, пераход [л] у [ў] / не крычаў/). Услоўнік трапіла перш за ўсё ўласнабеларуская лексіка; ёсць таксама словы, запазычаныяз іншых моў, дзіцячая лексіка і гукапераймальныя словы. На картках занатаваныфанетычныя і марфалагічныя варыянты слоў (агруст і агрэст).Тлумачэнні даюцца пры адным з іх, астатнія маюць адсылкі да папярэдняга слова.Самую шматлікую групу складаюць назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы; значна меншпрыслоўяў, выклічнікаў, амаль няма лічэбнікаў, займеннікаў, службовых часцінмовы. Слоўнік-картатэка С.Мікуцкага дасканалы ў лексікаграфічных адносінах.Аўтар абазначыў націск у словах, распрацаваў сістэму граматычных памет. Даназоўнікаў дадаюцца канчаткі формы Р. скл. адз. ліку, вызначаецца род, уасобных выпадках лік. У прыметніках абазначаюцца канчаткі жаночага імужчынскага роду адзіночнага ліку. Дзеясловы закончанага і незакончанагатрывання змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле з абазначэннем канчаткаў 1 і 2асобы адз. ліку. Асобныя словы маюць толькі звесткі аб іх прыналежнасці пэўнайчасціне мовы. Беларускія словы перакладаюцца на рускую мову адным абонекалькімі адпаведнікамі-сінонімамі. Вельмі часта аўтар карыстаецца іапісальнымі тлумачэннямі. Пры некаторых рэестравых словах ёсць этнаграфічныя,этымалагічныя звесткі. Да беларускіх назваў раслін, жывёл, птушак змешчаныадпаведныя лацінскія тэрміны. У слоўніку шмат ілюстрацыйнага матэрыялу – урыўкаўз народных песень, прыказак, прамавак. Слоўнік С.Мікуцкага складзены ў1854–1855 гг., ахоплівае 2010 слоў. Гэтая праца больш дасканалая, чым “Словарьбелорусского наречия” П.Шпілеўскага і рукапіснае “Собрание белорусских слов поалфавиту” (1851 г.) І.Насовіча. Слоўнік С.Мікуцкага адначасова дае пэўныязвесткі пра беларускую мову сярэдзіны ХІХ ст. і будзе прыдатны пры складанніслоўніка народных гаворак.
У гісторыівывучэння беларускай мовы пачэснае месца належыць буйному беларускаму вучонаму ІвануІванавічу Насовічу (1788–1877). Сваю навуковую дзейнасць ён распачаў ваўзросце 55 гадоў, калі скончыў працаваць на педагагічнай ніве і выйшаў уадстаўку. Аднак працягвалася даследчыцкая дзейнасць І.Насовіча працяглы час –амаль 30 гадоў. З 1844 г. ён клапатліва запісваў матэрыялы для слоўніка і ў 1848 г. пачаў яго ўкладанне. У 1850 г. І.Насовіч закончыў першае даследаванне з 4-х частак: 1. Опыт краткого филологическогонаблюдения о белорусском наречии; 2. Собрание белорусских слов по алфавиту; 3.Сборник белорусских пословиц; 4.Несколько белорусских басен, народных анекдотов и повестей. Першыя тры часткі аўтардаслаў у АН. Разгледзеўшы гэтыя матэрыялы, акадэмік І.Сразнеўскі даў высокуюацэнку дзейнасці І.Насовіча і раіў Аддзяленню рускай мовы і славеснасці прасіцьІ.Насовіча працягваць запісы народнай творчасці і дасылаць іх у АН. Да падборкібеларускіх прыказак і прымавак, якая была надрукавана ў “Известиях АН”,І.Насовіч склаў слоўнічак на 227 адзінак, які быў першай лексікаграфічнайспробай аўтара. Арыентуючыся на рускага чытача і дбаючы пра даходлівасцьпрыказак, І.Насовіч перакладаў незразумелыя словы, пры неабходнасці даваўапісальныя тлумачэнні. Першая частка “Опыт краткого филологического наблюдения о белорусском наречии” не была надрукавана ізахоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі АН СССР, тут жа зберагаецца і другаячастка “Собраниебелорусских слов по алфавиту”. Гэтую працу сам аўтар не лічыў поўнай і бездакорнай. Слоўнічак займае56 старонак і змяшчае 2224 артыкулы, а слоў значна больш, бо некаторыя артыкулыраспрацаваны гнездавым спосабам. Для перадачы асаблівасцей беларускагавымаўлення аўтар распрацаваў сістэму ўмоўных скарачэнняў. У рэестр увайшлабеларуская народная лексіка, уласныя імёны, гукапераймальныя словы, выклічнікі.Народная фразеалогія толькі часткова трапіла як ілюстрацыйны матэрыял.Фразеалагізмам звычайна даецца адвольны пераклад ці апісальнае тлумачэнне нарускай мове. У аснове будовы рэестру ляжыць алфавітны парадак размяшчэння слоў,але ў асобных выпадках ён парушаецца. Для вытворных слоў з выразнымімарфалагічнымі і сэнсавымі сувязямі І.Насовіч выбраў гнездавы метад групавання,пры якім загаловачнае слова з улікам алфавіту займае сваё месца ў рэестры, авытворныя групуюцца вакол яго. Словы з павелічальнымі і памяншальнымі спосабамітаксама групуюцца пры асноўным слове. У слоўніку шмат полісемантаў. Амонімыпадаюцца асобнымі артыкуламі. Нярэдка сустракаюцца фанетычныя, марфалагічныяварыянты слоў. Беларускія словы аўтар пераклаў на рускую мову адным абонекалькімі адпаведнікамі. Семантычная характарыстыка слова даецца апісальна.Даволі часта аўтар падае этымалагічныя каментарыі да слоў. Граматычныя істылістычныя паметы выкарыстоўваюцца рэдка, бессістэмна, непаслядоўна.Ілюстрацыйнаму матэрыялу аўтар не надаваў вялікага значэння, хаця пры жаданніІ.Насовіч мог узбагаціць свой слоўінк вялікім, цікавым і каштоўным матэрыялам.“Собрание белорусскихслов по алфавиту”– першая і не зусім дасканалая лексікаграфічная спроба І.Насовіча.
І.Насовіча незадавальняла аматарская праца ў галіне беларускай філалогіі, яму хацеласядасканала даследаваць беларускую лексіку, падрыхтаваць грунтоўнае выданне, якоепайшло б на карысць навуцы. Таму пасля смерці І.І.Грыгаровіча, які пачаўскладаць “Словарь западнорусского наречия” і не давёў працу да канца,І.Насовіча настойліва прасіў Другое Аддзяленне АН даручыць яму скончыць працу.Такой згоды атрымаць не ўдалося. Яму прапанавалі на матэрыялах “Актов, относящихся к истории ЗападнойРоссии” (Спб.,1846–1853) скласці слоўнік старажытных слоў. І.Насовіч аддаў гэтай працы калятрох з паловай гадоў. У пачатку 1857 г. ён перадаў слоўнік у АН. Спецыяльнаякамісія станоўча ацаніла працу і рэкамендавала да друку, самога аўтара ў 1865годзе ўзнагародзілі Увараўскай прэміяй, але слоўнік так і застаўся ляжаць урукапісе. Слоўнік старажытнай мовы займае 1110 старонак вялікага фарматуі налічвае каля 12 тыс. слоў. У слоўніку строга вытрыманы алфавітны парадакразмяшчэння слоў, шырока выкарыстана сістэма адсылак. Кожнае загаловачнае словамае свой сталы граматычны каментарый для кожнай часціны мовы: адзначаеццачасціна мовы, род для назоўнікаў, трыванне для дзеясловаў і г.д. Стылістычныяпаметы паказваюць сферу ўжывання слова, яго памяншальныя, зневажальныя формы інш. Для тлумачэння беларускай лексікі выкарыстаны рускія адпаведнікі, апісанні,этымалагічныя каментарыі, параўнанні з іншымі мовамі. У склад слоўнікавыхартыкулаў уваходзіць дакладна пашпартызаваны ілюстрацыйны матэрыял.
Трошкі пазнейІ.Насовіч склаў і 30 красавіка 1858 г. даслаў у АН слоўнічак-дадатак, кудыўвайшла лексіка, якая існавала ў беларускай мове, але не зафіксавана ўпісьмовых помніках. Гэты слоўнік з рэестрам у 2 слупкі займае больш чым 14старонак і змяшчае 1086 слоў. Слоўнік старажытнай беларускай мовы разам здадаткам пакуль што застаецца самай вялікай працай беларускай гістарычнайлексікаграфіі.
Ад задумы скласцігрунтоўны слоўнік беларускай мовы І.Насовіч не адступаўся: з 1848 г. паралельна з іншымі заняткамі па беларускай філалогіі ён працаваў і над вялікім беларускімслоўнікам і не пераставаў хадайнічаць, каб атрымаць афіцыйную згоду на яго складанне.Нарэшце пасля доўгіх і настойлівых намаганняў у 1861 г. Аддзяленне рускай мовы і славеснасці АН прапанавала І.Насовічу падаць беларускі слоўнік наконкурс, дзе працу адзначылі Дзямідаўскай прэміяй (1863 г.). Толькі ў 1870 г. “Словарь белорусского наречия” быў надрукаваны. Гэты слоўнікатрымаў высокую ацэнку спецыялістаў. Ён павінен быў сістэматызаваць лексікужывой народнай мовы і стаць крыніцай для лінгвістычных даследаванняў беларускаймовы і дапаможнікам пры чытанні старажытных помнікаў пісьменства. Асноўныміматэрыяламі для слоўніка былі ўласныя запісы І.Насовіча з жывой народнай мовы.Адсюль аўтар выбіраў словы для рэестравай часткі слоўніка і ілюстрацыйны матэрыял.Запісы інтэнсіўна і пастаянна вяліся ў Магілёўскай губерні ў ваколіцахМсціслава і склалі самую значную частку слоўніка. Матэрыялы для слоўнікатаксама запісваліся ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях. У слоўнікуключана больш за 30 тыс. слоў жывой беларускай мовы сярэдзіны ХІХ ст. Праца ніў чым не саступала лепшым слоўнікам таго часу, пра што сведчыць прысуджэннеІ.Насовічу Дзямідаўскай прэміі. Сярод аналагічных лексікаграфічных выданняў тойпары слоўнік І.Насовіча вылучаецца асаблівым падыходам да апісання беларускагадыялектнага слова, арыгінальным і спецыфічным спалучэннем розных слоўнікавыхпаказчыкаў і лексікаграфічных прыёмаў, уласцівых дыялектным, перакладным,тлумачальным і іншым тыпам слоўнікаў. Удалае спалучэнне ў слоўніку амаль усіхвядомых на той час прыёмаў і спосабаў апісання лексікі зрабілі даведнікшматпланавым і разнастайным паводле змешчанай ў ім лексічнай інфармацыі, штомаксімальна пашырыла чытацкую аўдыторыю, дазволіла выкарыстоўваць яго для самыхрозных мэт (навуковага вывучэння мясцовых беларускіх слоў, перакладу розныхбеларускіх тэкстаў на рускую мову, тлумачэння асобных этнаграфічных з’яў ізвычаяў і г.д.).
Універсальны характар “Словарьбелорусского наречия” І.Насовіча не дазваляе адназначна вызначыць яго тып. Параўнальныаналіз слоўнікавых паказчыкаў у працы І.Насовіча паказвае, што найбольшпаслядоўна ў ім рэалізуюцца дыялектны, перакладны і тлумачальны паказчыкі.Перакладны паказчык двухмоўнасці адлюстраваны ў слоўніку І.Насовіча адпаведныміэквівалентамі ці апісальнымі тлумачэннямі па-руску ўсіх без выключэннярэестравых беларускіх слоў. Дыялектны паказчык таксама з’яўляецца вызначальным,паколькі, каб пазбегнуць агульных з рускай мовай слоў, якія ўвайшлі ў рэестр“Спробы абласнога велікарускага слўніка”, І.Насовіч свядома не ўключыў услоўнік шэраг лексем з асноўнага слоўнікавага фонду беларускайагульнанацыянальнай мовы (агонь, вада, зямля, нага і многія іншыя). Дарыс, якія характарызуюць “Словарь белорусского наречия” як пераважны дыялектны,можна аднесці: а) відавочную рэгіянальнасць значнай часткі рэестравых слоў (молодня‘молнія‘); б) дакладную фанетычную нерадачу жывога гучання мясцовых слоў(напр., да слова кгеркаць: [кг] произносится какъ латин. [g]); в) выкарыстанне ў якасціілюстрацый фрагментаў жывой народна-дыялектнай мовы (нярэдка некалькі сказаўгутарковай мовы для ілюстрацыі пэўнага слова); г) адлюстраванне ўзроўнюсветаразумення простых людзей (напр., да слова жаль: человекъ безъ жалю въсердце, не думаець, якъ отвечаць перед Богомъ) і некаторыя іншыяслоўнікавыя паказчыкі. У працы І.Насовіча ёсць шэраг паказчыкаў і прыёмаўапісання лексікі, якія звычайна рэалізуюцца ў тлумачальных слоўніках. Да такіхможна аднесці а) наяўнасць дэфініцый (кляшторъ – католический монастырь);б) тлумачэнне рэестравых беларускіх слоў пры дапамозе рускіх сінанімічных пар ірадоў (шаповалъ – валяльщикъ, войлочникъ); в) наяўнасць стылістычныхпамет пры асобных рэестравых словах (ирон., ласк., негод., ругат., стар.,унич., филос., церк., юрид. і інш. у “Тлумачэнні скарачэнняў у слоўніку”).Своеасаблівасць падыходу І.Насовіча да апісання розных уласцівасцей жывогабеларускага слова абумоўлена не толькі ўдалым спалучэннем характэрных рыс самыхрозных тыпаў слоўнікаў, але і свядомым выкарыстаннем у якасці ілюстрацыйнагаматэрыялу народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Станоўчыя рысыслоўніка адзначылі ўжо сучаснікі І.Насовіча. Так, акадэмік І.Сразнеўскі лічыў,што “толькі пры дапамозе такога слоўніка… можна пачаць падрабязныядаследаванні складу беларускай мовы”. Вялікую цікавасць навуковай грамадскасці “Словарьбелорусского наречия” прыцягваў і ў пазнейшы час. У 1920-я гады, калі наБеларусі ішоў працэс актыўнага моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся самым шырокімпопытам у розных груп насельніцтва краіны. Наступныя два дзесяцігоддзі (30–40-ягг. ХХ ст.) характарызуюцца рэзка адмоўным стаўленнем да гэтага слоўніка. Аднакужо ў пачатку 1950-х гадоў на старонках перыядычнага друку з’яўляюцца спачаткуадзінкавыя, а потым усё больш шматлікія станоўныя згадкі пра “Словарьбелорусского наречия”. У 1983 годзе было ажыццёўлена яго факсімільнаеперавыданне.
Вывучэннегісторыі беларускай мовы ў другой палове ХІХ стагоддзя
Спрэчкі прасамастойнасць беларускай мовы працягваліся і ў другой палове ХІХ стагоддзя. Усувязі з гэтым польскія і расійскія даследчыкі ўважліва прыглядаліся да мовынасельнікаў Паўночна-заходняга краю з мэтай вывучэння ў тым ліку і гісторыігэтай мовы. Акрамя таго ўжо к сярэдзіне ХІХ ст. сярод мовазнаўцаў склаласяцвёрдае перакананне пра неабходнасць вывучэння мовы народа разам з гісторыяйнарода, які з’яўляецца яе творцам і носьбітам. Вывучэнне гісторыі мовы павіннаабапірацца на фактычны матэрыял, які павінен чэрпацца з розных крыніц, і ўпершую чаргу – з пісьмовых помнікаў. Такі погляд у сярэдзіне ХІХ ст. (1849) упрацы “Мыслиоб истории русского языка” быў сфармуляваны рускім вучоным Ізмаілам Іванавічам Сразнеўскім.У гэтай працы аўтар вызначыў галоўныя этапы гісторыі рускай мовы ў шырокімразуменні, г.зн. уключаючы і беларускую мову. “Белорусское наречие” І.Сразнеўскі лічыў самым важным змясцовых відазмяненняў рускай народнай мовы. Гэта праца набыла вялікі аўтарытэту навуковых колах і неаднаразова перавыдавалася (апошні раз у 1959 г.), яна ў пэўным сэнсе вызначала шляхі дзейнасці айчынных моваведаў у галіне гісторыі мовы. Удругой палове ХІХ ст. актыўна перавыдаваліся помнікі старажытнага пісьменства,праводзілася іх палеаграфічнае і лінгвістычнае вывучэнне. Віленская камісія,створаная ў 1864 годзе для разбору і выдання старажытных актаў, апублікавала напрацягу 1864–1915 гг. 49 тамоў. Шырока выдаваліся летапісы, рэлігійныя іпалемічныя працы, навуковыя і мастацкія творы. Публікацыя старажытных помнікаўі фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў дазваляла аб’ектыўна і глыбока даследавацьрозныя пытанні беларускай мовы. Беларускамоўны фактычны матэрыял не толькісупастаўляўся ў даследаванняў лінгвістаў, але і станавіўся асновай длянапісання спецыяльных прац.
У 1884 г. было апублікавана даследаванне А.І.Нядзёшава “Гістарычны агляд найважнейшых гукавых імарфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак”. Гэта была па сутнасціпершая спецыяльная праца па гістарычнай граматыцы. Гістарычны матэрыял аўтарбраў з выдадзеных на той час помнікаў беларускага дзелавога пісьменства.Асноўная ўвага надавалася працам аўтараў ХVІ ст., паколькі, на думкуІ.А.Нядзёшава, у гэты час закончыўся працэс фарміравання беларускай мовы.Найбольш падрабязна аўтар спыніўся на фанетычных асаблівасцях, значна менш – намарфалагічных.
Сур’ёзна займаўсявывучэннем гісторыі беларускай мовы, даследаваннем старабеларускага пісьменстваП.У.Уладзіміраў. Да нашага часу не страціла актуальнасці яго доктарскаядысертацыя “Доктор Франциск Скорина; его переводы, печатные издания и язык”(Спб., 1888). Мову твораў беларускага першадрукара П.У.Уладзіміраў даследаваў уасобным раздзеле і кваліфікаваў яе як узор беларускай гаворкі пачатку ХVІ ст. У канцы працы аўтар змясціўневялікі слоўнік выбраных выразаў з прац Ф.Скарыны.
З іншыхдаследаванняў П.У.Уладзімірава пра асобныя помнікі старабеларускага пісьменстваварта адзначыць артыкул “”Житие Святого Алексия, человека Божия” в западнорусскомпереводе конца ХVвека”.Акрамя таго, П.Уладзіміравым быў зроблены агульны агляд помнікаў беларускага іўкраінскага пісьменства – “Обзор южнорусских и западнорусских памятников письменности отХІдо ХVІІ столетия”. Тут адзначана, што помнікі збеларускімі моўнымі рысамі вылучаліся ўжо з ХІІІ ст.
Грунтоўную работуў распрацоўцы пытанняў гістарычнай граматыкі ў другой палове ХІХ ст.праводзілі такія вучоныя, як Аляксандр Апанасавіч Патабня, Піліп ФёдаравічФартунатаў, А.І.Сабалеўскі, Ігнат Ягіч. А.І.Сабалеўскі прааналізаваў моўныяасаблівасці каля 30 грамат ХІІІ–ХV стст., створаных у межах былых Полацкага і Смаленскага княстваў.Лінгвістычны аналіз гэтых помнікаў дазволіў аўтару апісаць смаленска-полацкідыялект, які пазней, на яго думку, увайшоў у склад беларускай мовы. ВывучаўА.І.Сабалеўскі і пазнейшыя помнікі беларускага пісьменства – беларускіяпераклады ХV ст., выданні Ф.Скарыны, мовуякіх лічыў у сваёй аснове царкоўнаславянскай.
Гістарычнаяфанетыка і марфалогія з’явіліся аб’ектам увагі вядомага рускага лінгвіста ФёдараІванавіча Буслаева.
У 1858 г. у Маскве выйшла яго праца “Опыт исторической грамматики русского языка”, наступныя выданнівыходзілі пад назвай “Историческая грамматика русского языка”. Гэтапраца ўяўляе сабой звязны нарыс, дзе разгледжаны граматычныя катэгорыі, формы іканструкцыі рускай мовы ў іх гістарычным асвятленні. У 1861 г. выйшла “Историческая хрестоматия поцерковнославянскому и русскому языку”. У ёй пададзены тэксты старажытнага пісьменства згісторыка-літаратурнымі і лінгвістычнымі каментарыямі.
Над вывучэннем беларускіх(заходнерускіх) летапісаў працавалі таксама С.Л.Пташыцкі, АляксейАляксандравіч Шахматаў, М.М.Карпінскі. М.М.Карпінскім быў прааналізаваныадзін з цікавых рэлігійных помнікаў – Чэцця 1489 г.
Грунтоўнымвывучэннем беларускай мовы і культуры (у тым ліку этнаграфіі і гісторыі)займаўся Яўхім Фёдаравіч Карскі. У сваёй працы “К истории звуков и форм белорусскогонаречия” ёнзрабіў глыбокі аналіз гісторыі беларускай мовы. У канцы ХІХ ст. Я.Карскіапублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку і доктарскаядысертацыя “Западнорусские переводы псалтыри в ХV– ХVІІ вв.” (Варшава, 1896).
Вывучэннемпомнікаў беларускага пісьменства займаліся таксама А.Брукнер, У.М.Перэтц,А.С.Архангельскі, А.С.Будзіловіч, С.К.Буліч, А.М.Весялоўскі, Ф.М.Ільінскі іінш.