Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе

Змест
Уводзіны
1. Вывучэнне творчасці В. Быкава ўшколе
1.1 Месца творчасці Быкава ў сучаснайвучэбнай праграме для школы
1.2 Агляд літаратурных крыніц па тэме
2. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкаваў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка)
Заключэнне
Спіс літаратуры

Уводзіны
 
Васіль Быкаў паправу лічыцца выдатным беларукім пісьменнікам. А шлях да гэтага прызнання небыў вельмі лёгкім. У абдымках лёсу пісьменніку ніколі не было ўтульна.Пераадолець цяжкасці, якія чыніліся савецкай ідэалагічнай сістэмай, вытрымацьзнішчальную крытыку і прайсці выпрабаванне сумленнем было дадзена не кожнаму. ВасільБыкаў заўсёды заставаўся верным праўдзе жыцця, рашуча не прымаў аніякіх масак,за якімі іншыя спрабавалі схаваць сваё сапраўднае аблічча.
Вялікая Айчыннаявайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдайграмадзянскай пазіцыі. Адлюстраванне ў быкаўскіх франтавых аповесцях знайшлоамаль усё, што самому пісьменніку давялося перажыць і зведаць на вайсковымшляху. Скразным матывам названых аповесцяў можна лічыць, несумненна, матывывыбару.
Творчамсць ВасіляБыкава стала значнай з’явай у нацыянальнай літаратуры. Такія творы як “Жураўліныкрык”, “Альпійская балада”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”,“Праклятая вышыня”, “Круглянскі мост” прынеслі пісьменніку сапраўдную вядомасцьі папулярнасць.
Славы ВасіляБыкава пра вайну было смелым і наватарскім у літаратуры. Не ўсім з тых, хтопрызвычаіўся бачыць вайну ў гераічным святле, падабалася суровая “акопнаяпраўда” пісьменніка. “Мы так не паступалі!” – чулася, напрыклад, пасля выхадуаповесці “Праклятая вышыня”. Тым не менш, творчасць пісьменніка займела гарачуюпрыхільнасць чытачоў, знайшла шырокі рэзананс у свеце.
У сучаснай школе настаўнікможа разнастайніць падыходы да вывучэння творчасці Васіля Быкава і жыццёвага шляхупісьменніка. Так, дзякуючы доступу да Інтэрнэту сучасныя школьнікі і студэнтымогуць засвоіць праграму, атрымаць неабходны навучальны матэрыял практычна палюбой дысцыпліне ў электронным ці друкаваным выглядзе і — самае важнае — авалодаць ім самастойна, без выкладчыка. Роля настаўніка тут мяняецца на ролюкансультанта, партнёра па творчым пошуку. На яго ўскладаюцца функцыікаардынацыі працэсу і карэкцыі выкладанага курса.
Мэта нашай працы — прааналізавацьвывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе. Зыходзячы з пастаўленай мэтай можнасфармуляваць наступныя задачы працы:
1. Прааналізавацьсучасную вучэбную праграму для школы з пункту погляду творчасці В. Быкава, атаксама біяграфічных звестак пра яго;
2. Зрабіцьпадрабязны агляд літаратурных крыніц па тэме вывучэння творчасці Быкава ўшколе;
3. Зыходзячы звопыту работых вядучых сучасных літаратуразнаўцаў распрацаваць сістэму заняткаўпа жыццёваму шляху Васіля Быкава.

1. Вывучэннетворчасці В.Быкава ў школе.
 
1.1 Месцатворчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы
З мэтай аналізувывучэння творчасці Быкава ў школе была прагледжана вучэбная праграма дляагульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання V-XI класах (2008).
Трэба адзначыць,што творы для абавязковага вывучэння і самастойнага чытання ў школе выбіраюццаз улікам тых мэт і задач, якія гэтыя творы будуць выконваць увучэбна-выхаваўчым працэсе. Так, зыходзячы з праграмы, яе “зместавую часткускладаюць высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і вядомых майстроў слова.Гэтыя творы маюць выключнае значэнне ў гісторыі літаратуры, вызначаюцца багатымпазнавальным і выхаваўчым патэнцыялам, з’яўляюцца даступнымі для вучняў пэўнагаўзросту” [15; 4].
Такім чынам,перад творамі, уключанымі ў праграму наогул, і перад творамі В. Быкава ўпрыватнасці ставяцца наступныя задачы: “галоўная мэта – далучэнне школьніка дабагацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнневучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове –выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам,самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццем нацыянальнай іасабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам” [15; 4].
Сучасныяшкольнікі старэйшых класаў пачынаюць знаёміцца з творчасцю Васіля Быкава з 7класа, вывучаючы яго твор “Незагойная рана”. На яго вывучэнне адводзіцца 2гадзіны. Вучні павінны ўсвядоміць драматычны змест твора. Прасачыць развіццёдраматычнай тугі Тэклі па сыне, які не прыйшоў з вайны. Пазнаёміцца са шматвяковымпадрабязным апісаннем жыцця і побыту жанчыны-маці, паназіраць за яе знешнімабліччам (партрэт), паводзінамі, цяжкімі перажываннямі. Таксамі вучні павіннынавучыцца тлумачыць ролю ўспамінаў, сну аб вяртанні Васілька з вайны ў творы,вызначаць ролю эпізадычных персанажаў (калгаснага пісьманосца, суседкі Ульяны,хлопца на малатарні), а таксама пейзажных замалёвак ў раскрыцці драматызмустановішча старой жанчыны, якая страціла сына. Вывучаючы твор, вучні павіннызавастрыць сваю ўвагу на псіхалагічным майстэрстве Васіля Быкава ў паказеабставін і характараў.
У 8 класе 14гадзін адводзіцца на вывучэнне эпічных жанраў, сярод якіх твор В.Быкава“Жураўліны крык”. Твор абраны для абавязковага прачытання і вывучэння. У вынікугэтага вучні павінны засвоіць наступныя адметнасці твора: мастацкая праўда ўпаказе вайны, паводзіны галоўнага героя ў экстрэмальнай сітуацыі. Расрыццё ўтрагічных абставінах характараў герояў. Вытокі подзвігу старшыні Карпенкі,байцоў Глечыка, Фішара, Свіста. Праблема маральнага выбару. Глыбіняпсіхалагічнага выбару ў раскрыцці вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Арыгінальнасцькампазіцыі. Лірычны элемент у аповесці, яго роля.
Таксама ў 8 класепраграма прапануе два творы В. Быкава для чытання і абмеркавання: “На ўсходзесонца”, “Дажыць да світаня”
У 11 класе 5гадзін вучні знаёмяцца з аповесцямі Васіля Быкава “Сотнікаў” і “Знак бяды”.Таксама вывучаюць жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Пасля знаёмства заповесцю “Сотнікаў” вучні павінны засвоіць наступныя пытанні: праблематыкааповесці, чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін. ВобразыСотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх раскрыцці. УменнеСотнікава змагацца да канца ў любых абставінах, вернасць перакананням. Трагічныфінал Сотнікава, вобраз Рыбака, яго спрытнасць і лоўкасць. Здрадніцтва дзелязахавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Персанажы другога плана ўаповесці. Мастацкая дасканаласць твора. Яго сюжэт і кампазіцыя. Пейзаж уаповесці. Роля мастацкіх дэталяў у абмалёўцы герояў.
У сваю чаргу“Знак бяды” ставіць перад вучнямі наступныя праблемы: актуальнасцьмаральна-філасофскай праблематыкі аповесці, вастрыня трагедыйнага канфлікту,масштабнасць характараў галоўных герояў – Сцепаніды і Петрака. Глыбокіпсіхалагізм аповесці, зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай большглыбокага раскрыцця характараў. Выкрыццё жорсткасці і бесчалавечнасці фашызму.Мастацкая сімволіка твору. Настаўнік павінен звярнуць увагу вучняў яшчэ і наэкранізацыю прачытанай аповесці (рэжысёр М.Пташук).
Для самастойнагачытання пазначаны ў праграме для 11 класа твор В.Быкава “Пакахай мянесалдацік”.
1.2 Аглядлітаратурных крыніц па тэме
Трэба адзначыць,што творчасць В.Быкава вывучалі шматлікія крытыкі, а мен6авіта: Д. Бугаёў, В. Буран,І. Дзядкоў, Л. Лазараў, Ю. Залоска, А. Шагалаў, В. Ляшук і многія іншыя. Трэбаспыніцца на некаторых працах і засяродзіць сваю ўвагу на ступені іх карыснасцідля школьнікаў і настаўнікаў у працэсе вывучэння творчасці Быкава.
Дзядкоў, крытык зКастрамы, характарызуючы талент Васіля Быкава (“Василий Быков очерктворчества”), вылучае як індывідуальную асаблівасць яго гуманістычную канцэпцыюасобы, змест і сутнасць героічнага і трагічнага, вобразную еднасць характараў іабставін.
У трох вымярэнняхвядзецца дыялог журналіста Ю. Залоскі і Васіля Быкава: у форме палітычнагаінтэрвью, размовы на грамадзянскія тэмы, у форме літаратурнай эсэістыкі,“сумоўя” з мастацкімі творамі пісьменніка. Урэшце паняцце дыялога набывае ўаўтараў пашыраны сэнс і становіцца той літаратурнай, якая спараджае адначасоваеі шматмернае асэнсаванне мінулага і эўрыстычнае рэфлексаванне над будучыняй [11;2].
Даследчык ШагалаўА. так гаворыць пра ідэю і матывы стварэння сваёй працы (“Василий Быков.Повести о войне”): “відавочна, што тыя ацэнкі твораў, якія мы бачым на сённяшнідзень, не павінны ўражваць пісьменнікаў, быццам ўсе праблемы ўжо вырашаны,думаю, што яны самі яшчэ маюць пытанні, што патрабуюць вырашэння.
Пасля цікавыхпрац І. Дзядкова і Л. Лазарава, пасля крытыкі А. Адамовіча хацелася зноўзвярнуцца да старонак быкаўскіх аповесцей, над якімі варта яшчэ раз задумацца,з мэтай убачыць у іх тое, што, магчыма, не заўважылі іншыя” [9; 5].
Н.І. Барысевіч усваім артыкуле “Асаблівасці вывучэння творчасці Быкава ў школе” звяртае ўвагуна тое, што яшчэ пры першым знаёмстве з творчасцю Быкава ў сярэдніх класахнеабходна засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэма вайны – галоўная ўтворчасці Быкава. Трэба таксама падкрэсліць, што часцей за ўсё пісьменнікахвалюе лёс простага чалавека, асаблівасцю творчай манеры Быкава з’яўляецца паказунутранага свету герояў – псіхалагізм.
Наконт вывучэннятвора “Жураўліны крык” Барысевіч дае такія парады настаўніку: “тэарэтычныўзровень вывучэння літаратуры павышаецца, таму варта на ўроках даць вучнямнаступныя звесткі пра асаблівасці гэтага твора:
1.        Сканцэнтраванасцьдзеяння на невялікай прасторы;
2.        Абмежаваныпа працягласці час;
3.        Невялікаекола герояў, іх мужнасць;
4.        праўдзівасцьу адлюстраванні вайны;
5.        Псіхалагізм
На думкуБарысевіч, аналіз твора абавязкова трэба праводзіць павобразны, таму прапануеццанаступны план характарыстыкі героя:
·          Гадыдзяцінства, юнацтва, жыццё да вайны;
·          Рысыхарактару;
·          Як геройставііцца да вайны?
·          Як геройзагінуў?
Барысевічпрапануе прыкладны план характарыстыкі мастацкага вобраза-персанажа.
Напрыканцы вывучэннявучні пад кіраўніцтвам настаўніка павінны прыйсці да высновы, што ў творахБыкава выяўляецца глыбокае веданне псіхалогіі чалавека ва ўмовах вайны,чалавечай прыроды наогул. У гэтым плане ён працягвае развіваць традыцыі МаксімаГарэцкага і Кузьмы Чорнага, якія закладалі ў нашай літаратуры асновыпсіхалагізму. Адметныя рысы рысы прозы В. Быкава пра вайну – глыбокі аналізунутранага свету герояў, рэалістычны паказ падзей, маральна-філасофская ігуманістычная скіраванасць думкі.
Манаграфія Д. Бугаёва“Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (зфотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў ішкольнікаў з’яўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьнуюпраграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаеццаўвага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”,“Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.
У працы ДзмітрыяБугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В. Быкава. Так, узгаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняў інфармацыю пратое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п’есы, у прыватнасці“Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі па гэтай п’есе быўствораны тэлеспектакль.
Спектаклі патворах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве – у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван іДжулія” – па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), насцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” – па аповесцях “Трэцяяракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і невярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і“Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ўАшхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў”і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У МінскуРускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсціі не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаны Дзяржаўнайпрэміяй БССР.
Звяртаецца Бугаёўі да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара,“спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца ВасіляБыкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відаммастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы,зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце.Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што іэкранізацыі арыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі,рэдка дасягаюць больш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасціпершакрыніцы здараюцца скрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прамавыказаныя нараканні, дык унутраную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. ІБыкаў, так думаецца, не складае выключэння.
Калі быў богамкіно, не займаўся б экранізацыямі, гаварыў ён у адным з выступленняў перадчытачамі. Вельмі мала тут набыткаў, а страт – для пералічэння і лічыльнікаў нехопіць. Вельмі многае губляецца, часта самае важнае і самае галоўнае. Кінозвычайна падымае адзін сюжэт, падзейны пласт, расквечвае яго акцёрамі. Нават Л.Талстой і Дастаеўскі шмат трацяць пры экранізацыях [3; 199].
Кіна- ітэлефільмы па творах Васіля Быкава (а ў яго экранізаваны два апавяданні іаповесці “Жураўліны крык”, “Здрада”, і “Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійскаябалада” і “Праклятая вышыня”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, і “Дажыць да світання”,“Воўчая зграя” і “Знак бяды”) маюць свае вартасці і свайго гледача. Але сампісьменнік звычайна вылучае кінафільм “Узыходжанне”, пастаўлены ЛарысайШапіцька па “Сотнікаву”.
Сур’ёзная крытыкапапракала гэты фільм за наяўнасць у ім біблейскай стылістыкі і евангельскіхматываў, якіх няма ў аповесці. Аднак карціна атрымала грамадскае прызнанне,важка падсвечанае Дзяржаўнай прэміяй СССР, і аказалася апошнім закончанымфільмам Ларысы Шапіцька, у пэўным сэнсе яе мастакоўскім запаветам. У сваімтаксама апошнім інтэрв’ю гэтая, па словах Быкава “вельмі таленавітая і вельмімужная жанчына” зазначыла, што ставіла фільм як твор пра ўласны лёс.
Л. Шапіцька яшчэда знаёмства з быкаўскай аповесцю сутыкнулася са складанымі абставінаміасабістага характару і шмат разважала пра сэнс чалавечага жыцця. Адказы намногія пытанні, якія хвалявалі жанчыну, яна потым знайшла ў творы беларускагапразаіка.
Шапіцька ў многімтаму змагла паставіць теленавіты кінафільм па быкаўскай аповесці, што вычыталаў ёй надзвычай багата душэўна блізкага, асабістага, свайго ўласнага і дзякуючыгэтаму працавала над карцінай з сапраўднай апантанасцю.
Шчыраязахопленасць выдатнай быкаўскай аповесцю, уменне спасцігнуць яе глыбіннуюзмястоўнасць адчуваецца і ў стваральнікаў дзвюхсерыйнай карціны “Знак бяды”,пастаўленай на кінастудыі “Беларусьфільм” (1986). Рэжысёр М. Пташук, сцэнарыстыЯ. Грыгор’еў і А. Нікіч, аператар-пастаноўшчык Т. Логінава, артысты Г. Гарбук(Пятрок Багацька), Н. Русланава (Сцепаніда) і іншыя ўдзельнікі пастановачнагакалектыву ўбачылі ў аповесці мастацкае адкрыццё і былі ўзрушаны ім, працавалі звялікай самааддачай і змаглі стварыць мужную і сумленную, па духу сваймусапраўды быкаўскую карціну, у якой выдатна паказаны глыбіня народнага подзвігу,трываласць і моц беларускага нацыянальнага характару.
Акрамякінематаграфічнай справы Васіль Быкаў жыве напружаным грамадскім жыццём. Ён прымаесамы актыўны удзел у літаратурным працэсе краіны, часта выступае ў перыядычнымдруку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, у якіх аператыўна адгукаеццана многія значныя з’явы ў літаратуры і мастацтве.
Часта быкаўскіяартыкулы ўжо сабраны ў змястоўнай, напоўненай сур’ёзнай праблемнасцю кнізе“Праўдай адзінай” (1984), якая становіцца ўпоравень з самымі выдатнымі ўзорамігэтага жанру.
І кніга “Праўдайадзінай” і тыя вельмі разнастайныя выступленні Васіля Быкава ў перыёдыцы, якіясюды не ўвайшлі, добра выяўляюць шырыню пісьменніцкіх і чалавечых інтарэсаўаўтара, дапамагаюць лепш зразумець яго ўласную творчасць, глыбей спасцігацьмногія з’явы ў літаратурным працэсе.
Настойлівазмагаецца пісьменнік за належны, варты запаветаў нашых класікаў узровень беларускайлітаратуры, за яе ідэйна-эстэтычную, стылёва-выяўленчую і ўласна моўнуюдасканаласць.
Васіль Быкаў,заклапочаны станам развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе будучыняй, зтрывогай гаварыў пра тое, што наша мова абмежавана ўжываецца ў многіх сферахжыцця, у прыватнасці недастаткова выкарыстоўваецца ў практыцы школьнаганавучання, мала гучыць у ВНУ, за рэдкімі выключэннямі не прымяняецца ўсправаводстве.
Выказваўсяпісьменнік таксама супраць злоўжывання дыялектызмамі вузкамясцовага значэння.Бо гэта ў крайніх праявах вядзе да моўнага правінцыялізму, які аслабляедзейнасць літаратуры, яе здольнасць актыўна ўплываць на шырокія масы.
Пісьменніквыразна адчуў небяспеку такіх перабораў і з усёй адказнасцю ўзняў свій голассупраць правінцыяльных (рэгіянальных) тэндэнцый, якія, на думку пісьменніка,фактычна разбураюць нацыянальнае адзінства літаратурнай мовы.
Звяртаў увагупісьменнік і на тое, што ў нас вельмі нераўнамерна развіваюцца розныя моўныястылі. Гэта не лепшым чынам адбіваецца не толькі на агульным стане самой мовы,але і на літаратуры, самой нашай культуры. Сапраўды, асноўная роля ваўдасканаленні нацыянальнай мовы ў нас належыць іменна літаратуры. Васіль Быкаўтаксама мае вельмі значныя заслугі ў развіцці беларускай літаратурнай мовы,асабліва ў распрацоўцы тых лексічных пластоў, якія звязаны з вайсковай сферай,армейскім асяроддзем, адлюстраваннем ваеннай рэчаіснасці.
Як зазначае Дз.Бугаёў, “…хочацца звярнуць увагу і на другі бок справы, на грамадскую значнасцьусяго, што робіць пісьменнік. Бо і яго заўсёды вельмі шчырая,даверліва-адкрытая размова на сустрэчах з чатачамі, і поўныя глыбокага роздумуінтэрв’ю, што змяшчаюцца ў многіх самых папулярных выданнях, і пранікнёнае,баявітае ў сваёй прынцыповасці крытычнае слова, і ўсхваляваныя публіцыстычныяартыкулы, у якіх настойліва гучыць заклік змагацца за мір, бараніць жыццё ісамую нашу планету ад тэрмаядзернай пагрозы, — усё народжана патрэбамі часу і ўсваю чаргу аказвае ўплыў на нашу свядомасць.
Але галоўная роляў гэтым сэнсе належыць, вядома ж, мастацкім творам прызнанага майстра, якіяставяць перад сучасным чалавекам карэнныя пытанні быцця і адказваюць на іх звялікай мастацкай сілай, бескампраміснасцю і сумленнасцю. І гэта здольна давацьтрывалы выхаваўчы эфект, бо па-сапраўднаму можна выхоўваць толькі праўдай,абсалютнай шчырасцю і поўным даверам” [3; 205].
У кнізе Бугаёвазнаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якіятычуцца творчасці В.Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ўшколе.Так, прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданніВ.Быкава я ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблюяго творчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю іглыбока паважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, ягочуйнае мудрае сэрца”.
Чынгіз Айтматаў:“Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю імаральным подзвігам”.
Давід Кугульцінаў“Жыве ў Беларусі пісьменнік, чыя творчасць мне блізкая, зразумелая і таму асаблівадарагая”.
Акрамяразгледжанай працы, Д. Бугаёў выступіў сааўтарам дапаможніка па вывучэннютворчасці Быкава. Так, у 1995 годзе ён разам з аўтарамі М.І. Верціхоўскай, В.У.Верціхоўскай выдае дапаможнік “Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе”. Падрыхтаваныдапаможнік у адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры. Ён складаеццаз дзвюх частак. У першай – асвятляецца жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава(аўтар гэтай часткі Д. Бугаёў). У другой частцы прыведзена сістэма ўрокаў патворчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская).
Першая часткадапаможніка дае ўяўленне пра жыццёвы шлях Васіля Быкава, яго шлях у літаратуру,жыццёвыя пазіцыі. Тут жа знаходзім крытычны матэрыял па аповесцях пісьменніка,якія ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры: “Жураўліны крык”,“Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятаявышыня”, “Яго батальён”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”,“Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Афганец”, “Балота”.
Бугаёў, акрамятаго, знаёміць вучняў з асноўнымі тэмамі і ідэямі быкаўскіх апавяданняў. Так,ён зазначае: “Хоць галоўным жанрам у Васіля Быкава, трывалай асновай ягоэстэтычнага свету стала невялікая, сціслая ў памерах, але моцна збітаяаповесць, час ад часу, на працягу ўсяго творчага шляху ён звяртаўся і даапавядання, а ў апошнія гады свайго жыцця аддаваў перавагу ўжо малойапавядальнай форме – апавяданню ў яго звыклым выглядзе, навеле, прытчы(прыпавесці). Гэтыя творы змяшчаліся ў зборніках “Ход канём” (1960), “Жураўліныкрык” (1960), “Адна ноч” (1965), “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999 – 2000) [4;131].
Бугаёў разглядаеапавяданні “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”,”Перад канцом”, “Бедныя людзі”,“Народныя мсціўцы”, “Труба”.
Другая часткадапаможніка прадстаўляе сістэму урокаў па творчасці Васіля Быкава ў старшыхкласах. Тут прадстаўлены прыкладныя разгорнутыя планы ўрокаў (9 і 11 класы).Прапанаваныя аўтарамі ўрокі разнастайныя па відах і жанрах. Так, сустракаем удапаможніку урок-даследаванне (9 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях ВасіляБыкава”, “Арыентацыйныя заняткі па аповесці “Аблава”); урок-дыспут (9 клас,тэма “Вобраз Хведара Роўбы і яго прызнечэнне ў аповесці і ў выяўленні аўтарскайканцэпцыі асобы”); урок-адкрыццё (9 клас, тэма “Абагульняючы выніковы ўрок пааповесці “Аблава”); урок-пошук (9 клас, тэма “Галгофа быкаўскіх герояў, або“Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу”); урок-прэзентацыя праектаў (11 клас,тэма “Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава, адметнасці яго творчасці”); урок-дослед(11 клас, тэма “Арыгінальнасць і адметнасць аповесці “Знак бяды”);урок-адкрыццё (11 клас, тэма “Вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў”);урок-альтэрнатыва (11 клас, тэма “Пятрок – моцная асоба ці ахвяра вайны?”).
Для вывучэннятворчасці Васіля Быкава сучасныя настаўнікі могуць выкарыстоўваць рэсурсыІнтэрнэту. Так, Мікола Жуковіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры,дырэктар Бярозаўскай СШ № 1 Брэсцкай вобласці на ўласным педагагічным сайцезмяшчае наступную інфармацыю: “Апошнім часам у педагагічным друку ўсё часцейсустракаюцца публікацыі пра дыстанцыйнае навучанне, электронны падручнік ціІнтэрнэт-урок, якія, як сцвярджаюць навукоўцы, у XXI ст. стануць самайэфектыўнай формай навучання і падрыхтоўкі спецыялістаў. Заняткі аб’ядноўваетое, што арганізуюцца яны на базе камп’ютэрных тэхналогій, такіх, як Інтэрнэт,электронная пошта, тэлебачанне і інш.
Дзякуючы доступуда Інтэрнэту сучасныя школьнікі і студэнты могуць засвоіць праграму, атрымацьнеабходны навучальны матэрыял практычна па любой дысцыпліне ў электронным цідрукаваным выглядзе і — самае важнае — авалодаць ім самастойна, без выкладчыка.Роля настаўніка тут мяняецца на ролю кансультанта, партнёра па творчым пошуку.На яго ўскладаюцца функцыі каардынацыі працэсу і карэкцыі выкладанага курса.
З дапамогайІнтэрнэту навучэнец на значнай адлегласці і не выходзячы з дому можа ўжо сённяадкрыць сайты электронных бібліятэк і за лічаныя секунды знайсці патрэбныяраздзел кнігі, параграф, цытату, кінафільм, табліцу ці мастацкі твор. Камп’ютэрнаясістэма таксама дае вучню мажлівасць на адлегласці праверыць веды па вывучанайтэме, выявіць дапушчаныя памылкі і атрымаць адпаведныя рэкамендацыі.
Характэрнайасаблівасцю дыстанцыйнага навучання з’яўляецца тое, што вучні могуць ненаведваць заняткі ў навучальнай установе, а выбіраць для працы зручныя для сябечас, месца і тэмп. У аснову такога навучання пакладзены модульны прынцып:прымяненне інструкцый для самастойнай ці групавой працы з інфармацыйнымікрыніцамі сеткі.
Такім чынам,дыстанцыйнае навучанне — гэта атрыманне навучэнцамі ведаў па пэўнай галіненавукі на любой адлегласці і ў любы час з дапамогай камп’ютэрных тэхналогій безнаведвання навучальнай установы.
Інтэрнэтвідавочна пранікае ў адукацыйную галіну. Прагрэсіўныя педагогі нашай краіны длятаго, каб надаць эфектыўнасць і прывіць цікавасць да свайго прадмета, сённявыкарыстоўваюць у навучальна-выхаваўчым працэсе камп’ютэрныя тэхналогіі. Такіпадыход дазваляе сучаснаму выкладчыку вырашаць наступныя метадычныя задачы:
1) фармаваць ушкольнікаў устойлівую матывацыю вучыцца,
2) развівацьуменні самастойнай працы з навучальным матэрыялам,
3) выпрацоўвацькрытычнае мысленне ва ўмовах карыстання вялікім аб’ёмам інфармацыі,
4) паспяховаразвіваць здольнасці індывідуальнай працы і ў камандзе,
5) удасканальвацьнавыкі самаадукацыі і самакантролю.
Настаўнікбеларускай літаратуры ўжо цяпер можа выкарыстаць Інтэрнэт як дапаможны сродакна занятках ці арганізаваць асобны Інтэрнэт-урок”.
Трэба таксамазазначыць, што шмат карыснай інфармацыі для настаўнікаў і вучняў змешчана насайце, прысвечанаму Васілю Быкаву www.bykau.by.ru. Гэты сайт нельга пакінуцьпа-за ўвагай сучасных школьнікаў, асабліва на ўроках літаратуры ў 10-11-ыхкласах агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў.

2. Сістэмаурокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвагаі творчага шляху пісьменніка)
 
З вопыту работылітаратуразнаўца Дз. Бугаёва варта пачэрпнуць інфармацыю па складанні сістэмыўрокаў на тэму жыццёвага і творчага шляху В. Быкава ў старэйшых класах.
Клас: 9
Тэма: Жыццёвы і творчы шляхВасіля Быкава
Мэты ўрока: Развіваць у дзяцей навыкатрымання неабходнай інфармацыі са шматлікіх крыніц; дапамагчы засвоіцьасноўныя даты жыцця і творчасці пісьменніка; выхоўваць асноўныя разумовыядзеянні: параўнанне, супастаўленне прадметаў і з’яў праз аналіз твораў Быкава.
Тып урока: урок вывучэння новагаматэрыялу
Від урока: урок-даследаванне
Абсталяванне: партрэт пісьменніка, два-трыфотаздымкі, “Беларуская энцыклапедыя”, т.3, разгорнуты на с. 371, самы поўны6-томны прыжыццёвы збор твораў, апошнія кнігі пісьменніка, шматлікіялітаратуразнаўчыя даследаванні пра творчасць В. Быкава: кнігі М. Бахціна, І. Афанасьева,І. Дзядкова.
Эпіграф: 1. “Васількому жыце беларушчыны застанецца назаўсёды Быкаў” (Р.Барадулін);
Талент маеправа гаварыць народу праўду пра ягонае існаванне, часам горкую і балючуюпраўду… але калі ягоная праўда з вялікай літары, дык пройдзе час, і яму той жанарод паставіць прыгожы помнік на самай прыгожай плошчы свайго сталічнагагорада. Але гэта пасля, бо пры жыцці “нет пророка в отечестве своём” – ісціна,добра вядомая з часоў першых хрысціян, і кожны з нас, творцаў, павінен памятацьгэта. (В. Быкаў)

Ход урока
1.        Слованастаўніка
Суаднясіце назвуі эпіграф урока з уласным успрыманнем самастойна прачытаных вамі твораўВ.Быкава і пытальнымі сказамі сфармулюйце вашу перспектыўную задачу на ўроках,прысвечаных творчасці пісьменніка.
У выніку урокаўнам належыць адказаць на пытанні: хто ёсць Васіль Быкаў для нашага народа? Заякія заслугі перад нашай нацыяй ён назаўсёды застанецца “васільком у жыцебеларушчыны”.
2.        Актуалізацыянеабходных ведаў.
Быкаў лічыўканцэптуальнасць адным з найважнейшых патрабаванняў, нават законам творчасці, івызначыў канцэптуальнасць як адметны ад іншых аўтараў светапогляд ісветаўспрыманне.
Вучнямпрапануецца з жыццяпісу пісьменніка выбраць 2-3 моманта, якія, на іх погляд,найбольш паўплывалі на яго светапогляд і светаўспрыманне, а значыць іканцэптуальнасць твора.
Настаўнікпадказвае, што выканаць гэтае заданне дапамогуць не толькі стар. 343 – 345падручніка, але і артыкул Быкава “Замест аўтабіяграфіі”, а таксама адпаведныяартыкулы энцыклапедыі.
У выніку працы згэтымі артыкуламі і з даапамогай настаўніка вучні павінны прыйсці да высновы,што вытокі канцэпцыі пісьменніка В. Быкава і асноўныя праблемы яго творчасці –у асабістым лёсе. Лёс яго непарыўна звязаны з лёсам яго народа. 97 працэнтаўравеснікаў В. Быкава (а ён нарадзіўся на Сёмуху, 19 чэрвеня 1924 г. у вёсцыБычкі Віцебскай вобласці), якія пайшлі на фронт, так і не вярнуліся з ратнагаполя. Пра чырвона-карычневую чуму, якая забрала жыцці кожнага трэцяга беларуса,Быкаў ведаў не па чутках. З самага пачатку вайны ён быў на будаўніцтвеабарончых рубяжоў, а асля Саратаўскага пяхотнага вучылішча ў 1942 г. малодшылейтэнант В.Быкаў аказаўся ў самым пекле вайны і ваяваў да самай перамогі. Быўдвойчы паранены, прычым, адзін раз яго нават палічылі загінуўшым. Бацькіатрымалі пахаронку, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковагаўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.01.1944г. і пахаваны нацэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка Кіраваградскай вобласці.
На шчасце, гэтабыла памылка. Лёс збырог для нашага народа яго сына і прарока. Яму будзенаканавана самому паставіць сваёй творчасцю абеліск і перадаць жывым памяць іведы пра будучыню.
Патлумачваючыпаходжанне памылкі пра яго пахаванне, пісьменнік расказваў, што ў студзеньскіхбаях пад Кіраваградам застаўся ўвесь іх батальён, а можа, і ўвесь полк. Вяснойжыхары навакольных вёсак збіралі трупы байцоў і звозілі іх у брацкую магілу ўСевярынаўцы. Напэўна, там падабралі і палявую сумку Быкава. Некаторыядакументы, знойдзеныя ў ёй, і далі падставу меркаваць, што яе гаспадар таксамасярод загінуўшых.
3.        Вывучэнненовага матэрыялу (спосаб: апераджальныя заданні)
За два тыдні даўрока вучні атрымалі тры блокі рознаўзроўневых заданняў, і кожны вучань выбраўз іх адзін для сябе. Вучні па жаданні маглі выконваць заданні індывідуальна,парамі, або ў групах. За некалькі дзен да ўрока яны паведамляюць настаўніку правынікі сваёй працы: з якімі вынікамі сутыкнуліся, каму неабходна дапамога.
Заданні паблоках:
Блок 1.
1.        Падрыхтуйцеслова-ўступ да 1-га ўрока пра В. Быкава
2.        Зрабіцепераказ толькі экстрэмальнай сітуацыі паводле адной (на выбар аповесці В. Быкава:“Жураўліны крык” (1959), “Абеліск” (1971), “Круглянскі мост” (1969), “Балота”(1995).
3.        Вызначцесэнс назвы прачытанай аповесці.
Блок 2.
1.        З усёйвядомай вас інфармацыі пра Быкава-пісьменніка і чалавека выберыце толькі адзінфакт, пра які напішыце адным абзацам свайму замежнаму сябру.
2.        Падрыхтуйцепераказ экстрэмальных сітуацый паводле аповесцей “Сотнікаў” ці “Дажыць дасвітання”.
3.        Зрабіцетэзісы артыкула падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350), каб яны датычылісятолькі адметнасцей твораў В. Быкава.
Блок 3.
1.        Намалюйцеілюстрацыю да аднаго з твораў В. Быкава, які вас найбольш уразіў, усхваляваў.Зачытайце той момант твора, які вы праілюстравалі.
2.        Зрабіцепераказ экстрэмальнай сітуацыі ў апавяданні “Бедныя людзі” (1993).
3.        Зверцеапавяданне з артыкулам падручніка “Творчыя набыткі” (с. 345- 350) на ягоадпаведнасць творчай манеры, стылю Быкава.
Настаўнік звяртаеццада вучняў: “Час пераканацца, як перажытае лейтэнантам Быкавым, чалавекамБыкавым знайшло адлюстраванне ў творчасці Быкава-пісьменніка. Якія “няўмольныязаконы” вечнасці сцвярджае ён сваімі творамі і якімі прыёмамі, уласцівымі яготворчай манеры, ён пры гэтым карыстаецца?
Паслухаем пераказкрытычных сітуацый выбару ў некаторых творах Быкава і пастараемся зразумець,чаму гэты мастацкі прыём з’яўляецца дамінуючым у творчасці пісьменніка, якіямагчымасці гэтага прыёму ў адлюстраванні мінулага”.
4.        Замацаваннематэрыялу
Вучні прыходзяцьда высновы, што дамінуючы ва ўсіх быкаўскіх творах прыём – выпрабаванне герояўэкстрэмальнай сітуацыяй выбару – найлепшым чынам дазваляе пісьменніку раскрыцьчалавека і свет у іх рэальнасці. Быкаў з дапамогай асноўнага пастулата сваёйтворчасці паказвае псіхалогію чалавека, пераконвае, што толькі ўчынкі гаворацьпра асобу, і менавіта ўчынкі ў сітуацыі непазбежнага выбару. І нярэдка толькі ўтакой сітуацыі непрыкметныя знешне, кволыя і слабыя целам аказваюцца мацнейшымідухам за здаровых, дужых, знешне прыгожых і прывабных.
Слова настаўніка:“У творчасці Быкава апошняга перыяду адбыліся значныя змены і паводле тэматыкі,і паводле жанру, і паводле выяўленчых сродкаў. Але пра што б ні пісаў Быкаў,нязменным заставалася адно: усіх сваіх герояў ён або выпрабоўваў выбарам, абопаказваў іх паводзіны, учынкі, стан душы як вынік раней зробленагаўсёвызначальнага выбару.
5.        Рэфлексія
Вучні аналізуюцьвынікі сваёй працы на ўроку
6.        Тлумачэннедамашняга задання.
Скласці тэзісы(пісьмова), якія асвятляюць асаблівасці творчасці В.Быкава, выкарыстоўваючыартыкул Д. Бугаёва “Творчыя набыткі”.
Прыкладна, вучніпавінны скласці наступныя тэзісы:
1.        Асноўныжанр – малафарматная аповесць;
2.        Асноўныятэмы – народны гераізм і пакуты ў гады Айчыннай вайны і іншыя перыяды гісторыі;
3.        Уаповесці – моцная скандэнсаванасць дзеяння на невялікай прасторы і ўабмежаваным па сваёй працягласці часе;
4.        Востраяканфліктнасць і трагічнасць сітуацыі выбару;
5.        Невялікаяколькасць герояў, якія найчасцей атрымліваюць кантрастную аўтарскую ацэнку;
6.        Маральна-этычнаяі філасофская заглыбленасць аналітычнай думкі пісьменніка;
7.        Рэалізм,жыццёвая аснова твораў і вымысел у быкаўскіх творах;
8.        Народнасцьтворчасці. Узмоцненая ўвага пісьменніка да людзей звычайных, радавыхудзельнікаў вайны;
9.        Трагізм.
Клас: 11
Тэма: Жыццёвы і творчы шляхВасіля Быкава
Мэты ўрока:
·         паўтарыцьі сістэматызаваць веды школьнікаў па раней вывучаных творах пісьменніка;
·         прыдапамозе новых камп’ютэрных тэхналогій пазнаёміць адзінаццацікласнікаў засноўнымі этапамі жыцця і творчасці класіка, з грамадзянскай пазіцыяй ВасіляБыкава;
·         зацікавіцьстаршакласнікаў неардынарнай асобай празаіка і яго кнігамі;
·         выхоўвацьпачуццё нацыянальнай самасвядомасці.
Тып урока: урок вывучэння новагаматэрыялу.
Від урока: Інтэрнэт-урок
Абсталяванне: на школьнай дошцы паслятэмы на фоне ручніка змешчаны партрэт Васіля Быкава. Пад ім — у гарлачыкусімвалічны букет з жытнёвых каласкоў і васількоў. Побач з партрэтам празаікаварта змясціць на плакаце ці запісаць крэйдай на дошцы эпіграфы да заняткаў:«Васіль Быкаў, як той васілёк у жыце Беларушчыны, робіць зямлю нашуюбліжэйшай да неба, а неба слова беларускага -вышэйшым» (Рыгор Барадулін); ці
Будуць часамідалы раструшчаны.
Свет разумныстоміцца ад крыкаў.
Васільком у жыцеБеларушчыны
Назаўсёдызастанецца Быкаў! (Рыгор Барадулін); ці: «Лёс збярог нам Васіля Быкава,каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналівайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны векужыцця» (Чынгіз Айтматаў)
Ход урока
I. Слова настаўніка: паводле звестак ЮНЕСКА,напрыканцы 70-х гг. XX ст. Васіль Быкаў быў адным з самых вядомых пісьменнікаўу свеце. Ды і сёння не зменшылася яго папулярнасць: быкаўскія творыперакладзеныя больш чым на пяцьдзесят моваў свету, у тым ліку на англійскую,іспанскую, італьянскую, нямецкую, французскую, японскую. Кнігі В. Быкававыходзілі ў Варшаве, Берліне, Празе, Будапешце, Сафіі, Мілане, Парыжы, Лондане,Каіры. Пра яго і сёння пішуць у папулярных газетах Расеі, Францыі, Германіі,Італіі, Польшчы, Швецыі, Фінляндыі…
Васіль Быкаўузнагароджаны Залатой Зоркай Героя Сацыялістычнай працы, ордэнам Айчыннай вайныI ступені, яму нададзена ганаровае званне «Народны пісьменнікБеларусі», ён уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесць «Знакбяды» і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа за аповесці«Воўчая зграя», «Яго батальён», прэстыжнай расейскайпрэміяй «Трыумф».
ІІ.Франтальная гутарка па пытаннях
Што вы ведаецепра жыццё і творчасць Васіля Быкава, яго ўдзел у грамадскім жыцці Беларусі?
— 3 якімі твораміпразаіка вы пазнаёміліся?
— Чым янызапомніліся?
— Якія героіасабліва ўсхвалявалі, уразілі і чаму?
ІІІ. Вывучэнненовага матэрыялу.
Настаўнікпрапануе старшакласнікам з дапамогай рэсурсаў Інтэрнэту звярнуцца да зместуэлектроннага сайта www.bykau.by.ru.
Каб працашкольнікаў была больш эфектыўнай і мэтанакіраванай, настаўнік павінен сціслапазнаёміць іх з асноўнымі раздзеламі сайта — «Біяграфія»,«Артыкулы», «Фота», «Творы»,«Бібліяграфія» і прапанаваць модульную праграму для самастойнай ціпарнай работы:
1. Прачытайцена сайце сціслую біяграфію Васіля Быкава і запішыце ў сшытках па літаратуры яеплан, які стане асноўным матэрыялам для вуснага паведамлення (рыхтуеццадома).
2.Адкрыйцефайл пад назвай «План біяграфіі В. Быкава» ў папцы камп’ютэра«Мае дакументы» і параўнайце свой план з настаўніцкім, зрабіцекарэктывы ў сваім сшытку.
(Змест файла«План біяграфіі В. Быкава»: 1. Некалькі радкоў пра радзіму, навучаннеі франтавы шлях пісьменніка. 2. Час апублікавання і тэматыка ранніх быкаўскіхтвораў. 3. Узнагароды за творчасць. 4. Экранізацыя. 5. Жыццё і праца ў Гродне.6. Праблемы ў сярэдзіне 1990-х гг. Жыццё за мяжой. 7. Адкрыццё памятнага знакаў райцэнтры Старыя Дарогі. 8. Смерць Васіля Быкава.)
IV. Замацаванне новагаматэрыялу
1.Самаcтойнапазнаёмцеся ў рубрыцы «Бібліяграфія» з пералікам твораў Васіля Быкаваі іх перакладаў. Выпішыце найбольш перакладаныя, а значыць вядомыя.
2. Давайцезверымся і зробім карэктывы. Для параўнання адкрыйце папку камп’ютэра «Маедакументы» і ў ёй файл «Папулярныя быкаўскія творы».
(Адказ:«Трэцяя ракета», «Абеліск», «Сотнікаў»,«Альпійская балада» перакладзены на англійскую, нямецкую, рускую,чэшскую і іншыя мовы.)
3. У рубрыцы«Фота» паглядзіце фотаздымкі пісьменніка і яго сяброў. Занатуйце ўсшытак па літаратуры прозвішчы найбольш слынных людзей, з якімі Васіль Быкаўмеў цесныя стасункі.
4. Давайцезноў зверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для параўнання файл «Сябрыпісьменніка» ў папцы «Мае дакументы».
(Адказ: АлесьАдамовіч, Уладзімір Караткевіч, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і інш.)
5. У рубрыцы«Творы, прысвечаныя Васілю Быкаву» пазнаёмцеся з вершамі РыгораБарадуліна і Уладзіміра Караткевіча. Выпішыце найбольш трапныя выразныямастацкія сродкі, якімі паэты характарызавалі класіка.
6. Давайцезверымся і зробім карэктывы. Адкрыйце для адказу файл «Тропы».
[Васіль Быкаў — «анёл, Гаспадар Беларусі» (Р. Барадулін), «рыцар сумлення ісвабоды» (У. Караткевіч).]
7.Самастойнапрачытайце артыкул Валянціна Акудовіча «Чаму Васілю Быкаву не даліНобелеўскай прэміі?» і пісьмова дайце сціслы адказ на пастаўленае пытанне.Ці згодны вы з думкай публіцыста? Чаму?
8. У файле«Нобелеўская прэмія» знайдзіце цытаты-адказы на гэтае заданне. («… толькіфармальна «Нобелем» узнагароджваюць некага персанальна, а насамрэчгэта прэмія кантыненту, рэгіёну, краіне… »; «З гэтага вынікае, што праблему«Быкаў — Нобель» будзе лагічна перафармуляваць на праблему«Беларусь — Нобель»…»; “… не далі таму, што некаму гэтагавельмі моцна не хацелася… даць Нобелеўскую прэмію Васілю Быкаву — азначалалегалізаваць Беларусь у якасці эстэтычнага, інтэлектуальнага і… этычнагасуб’екта сусветнай супольнасці”; «Скасаваць краіну, якая мае свайгоНобелеўскага лаўрэата, значна складаней, чым скасаваць краіну, якая яго немае».).
V. Рэфлексія
Гутарка длявыяўлення вучнёўскіх уражанняў і думак. Задаюцца пытані: пра што даведаліся,што было цікава, незвычайна, што хацелася б дадаць, або змяніць.
VІ. Тлумачэнне дамашнягазадання
На аснове запісаўканспекта і артыкулаў (с. 324 -337) навучальнага дапаможніка для 11 класаагульнаадукацыйнай школы (Ішчанка Г. і інш. / Пад рэд. В. Ляшук. Мінск, 2002)падрыхтаваць вуснае паведамленне па тэме ўрока.

Заключэнне
Творчасць ВасіляБыкава ўспрымаецца не толькі як унікальная з’ява беларускай прозы, але ітаксама як дасягненне літаратуры сусветнай. Пра тое, што хвалявала і хвалюелюдзей гавораць і пішуць многія. Але мала да каго з пісьменнікаў адносяцца зтакой павагай, як да Быкава. Аўтарытэт пісьменніка пацверджаны ўсім ягоранейшым жыццём, яго мужнасцю падчас ваўны.
Вялікая Айчыннаявайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдайграмадзянскай пазіцыі.
Як вядома,асноўная тэма творчасці Васіля Быкава – вайна, якую ён ведае з уласнага вопыту.Сам прайшо вайну, быў паранены, цудам ацалеў. Васіль Быкаў яшчэ з савецкіхчасоў з’яўляецца самым вядомым прадстаўніком ваеннай прозы. Заўсёды, чытаючыбыкаўскія творы, спачуваеш яго героям або іх ненавідзіш. Ён паказвае ваенныяпадзеі з суровым, жорсткім рэалізмам, стварае вострыя маральныя канфлікты,экстрэмальныя сітуацыі, у якіх праяўляецца чалавечы патэнцыял асобы, яепсіхалогіяі ўнутранае аблічча. Невыпадкова ўзнікла ў літаратуры паняцце“быкаўская аповесць”, якое мае свае асаблівасці. Пісьменнік у сваіх творах не простараскрывае пачварнае аблічча вайны, пратэстуе супраць яе, а на вядомым матэрыялеўзнімае агульначалавечыя праблемы жыцця іі смерці, любові і нянавісці. Тэмачалавечнасці, мужнасці, вернасці самому сабе, адказнасці перад іншымі,жорсткасці, нялюдскасці – асноўныя ў яго творчасці. Перш за ўсё пісьменнікацікавіць перш-наперш чалавек у стане глыбокай псіхалагічнай напружанасці,змаганя з самім сабой
В. Быкаў атрымаўтрывалае сусветна прызнанне дзякуючы перш за ўсё зайздроснаму ўменню глыбіннавысвечваць пакутлівы лёс чалавека на крутых перавалах ХХ стагоддзя,бескампрамісна адкрываць трагічную праўду нашай гісторыі.
Калі гаварыць правывучэнне творчасці В. Быкава ў школе, то трэба адзначыць, што ўпершыню вучнісустракаюцца з творамі гэтага пісьменніка яшчэ ў сярэдніх класах. Менавіта нагэтым этапе трэба засяродзіць увагу вучняў на тым, што тэма вайны – галоўная ўтворчасці Быкава. Важна каб вучні пераканаліся і ў тым, што часцей за ўсёпісьменнік паказвае ў сваіх творах лёсы звычайных людзей, якія на вайнездзяйсняюць геройскія ўчынкі.
У творах Быкававыяўляецца глыбокае веданне псіхалогіі чалавека ва ўмовах вайны, чалавечайпрыроды наогул. У гэтым плане ён працягвае развіваць традыцыі Максіма Гарэцкагаі Кузьмы Чорнага, якія закладвалі ў нашай літаратуры асновы псіхалагізму.Адметныя рысы твораў Быкава пра вайну – глыбокі аналіз унутранага свету герояў,рэалістычны паказ падзей, маральна-філасофская і гуманістычная скіраванасцьдумкі, сцвярджэнне моцы чалавечага духу, вечных каштоўнасцей.
Калі гаварыць правынік аналізу сучаснай праграмы, то перад творамі, уключанымі ў праграмунаогул, і перад творамі В. Быкава ў прыватнасці ставяцца наступныя задачы:“галоўная мэта – далучэнне школьніка да багацця беларускай і сусветнаймастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасцічалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбокагуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым,высокакультурным пачуццем нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцюагульначалавечым ідэалам”

Спіслітаратуры
 
1.     Афанасьеў,І. Будзем садзіць сад: літаратурна-крытычныя артыкулы. – Мн., 1994.– 92 с.
2.     БарысевічН.І. Асаблівасці вывучэння творчасці Васіля Быкава ў школе //Беларуская мова ілітаратура ў школе, — 2008, — №7, — С. 12-19.
3.     Бугаёў Д.Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці: Для сярэд. і стар. шк. узросту. – Мн.:Нар. асвета, 1987. – 207 с.
4.     БугаёўД.Я. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў,якія забяспечваюць атрыманне агул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І.Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 284 с.
5.     Буран В.Васіль Быкаў. Мн., “Маст. літ.”, 1976. – 232 с.
6.     Быкаў В.Пункціры жыцця: далітаратурная біяграфія // Дзеяслоў. – 2005. – № 2–5.
7.     ВасільБыкаў. – Мн.; “Беларусь”, 1986, — 70 с.
8.     ВасільБыкаў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): Даведнік. – Мн., 1994. – С. 77–78.
9.     И. Дедков. ВасильБыков: Очерк творчества. – М. – Советский писатель, 1980. – 286 с.
10.    Дубашынскі Н.Ю. ТворчасцьВасіля Быкава 90-х гадоў у школьнай праграме /Беларуская мова і літаратура, — 2004. — №3, -С. 13-15.
11.    Залоска Ю. Дыялогі з ВасілёмБыкавым: Інтэрвью, эсэ. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 95 с.
12.    Лазарев Л.И. Василь Быков:Очерк творчества. – М.,Худож. лит., 1979, — 208 с.
13.    Локун В.І. Васіль Быкаў укантэксце сусветнай літаратуры. – Мн., 2005. – 227 с.
14.    Лявонава Е. «Не адзіноківостраў…» // Полымя. – 2005. – № 8. – С. 166-182.
15.    Праграма для ўстаноў, якіязабяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з паглыбленым і профільнымвывучэннем беларускай літаратуры. – Мн., НІА, — 2003, — 142 с.
16.    Шагалов А.А. Василь Быков. Повести овойне. – М.: Худож. лит., 1989, — 302 с.