Культура беларускіх зямель у IX ст. – першай палове XIII ст.

Тэма 3 Культура беларускіх зямель у IXст.-першай палове XIIIст.

План
1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.
2. Культура. Вядомыядзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.
1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

Хрысціянства на Кіеўскую Русьпрыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў ІХст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – рускаякнягіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў –Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі даконскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі ягобізунамі. Потым вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайгобога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў,маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многіягады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб’явіў: хто не прыйдзеда Дняпра, вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыяж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшагаразам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыныўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі.Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёныстарых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.
Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве,належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся зКіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзькакнязя Уладзіміра – Дабрыня з войскам. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княствада Ноўгарада. Першым на іх шляху быў горад Тураў, дзе місіянерам аказаліўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда абчырвоных каменнях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчначуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, якпаведамляе летапіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня – мячом.
Калі з’явіліся першыя хрысціяне ўПолацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут быліхрысціяне. Вядома, што землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху “зварагаў у грэкі”, па якім ішоў не толькі гандаль з Візантыяй, але іраспаўсюджвалася хрысціянская вера і культура. У 992 г. была створана Полацкаяепархія, у 1003 г. = Тураўская.
Хрысціянская вера не прыйшла набеларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём дымячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі,прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як іўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціскалі з жыцця грамадства старыя,язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілля стаў падобныда Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з ягонатуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сілпрыроды. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадскоесупольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняўхрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер’е, якоеіснавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляеславянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.
Сёння ў памяці народа жывуцьрозныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца“дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей,ведьзьмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклорыўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыяязычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкіязвычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсёгістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.
Вышэйшым узорам старажытнарускайкультуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х–ХІІІ стст. у архітэктурыЕўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовывызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцыабавязкова ўжываўся часаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысыраманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.
З прыняццем хрысціянства бярэпачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавыхпабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскіяархітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімімастацкімі густамі, традыцыямі.
Будаўніцтву сабораў на Русінадавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавыміўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных іграмадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Калясцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучаліграмаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.
У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку,следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых натэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор (Сафія – гэта ўвасабленне СловаБожага, другога твару Троіцы). Ён меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй.Будаўнічым матэрыялам была плітачная цэгла і брукаваны камень. План храмаадрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзялялася 16 слупамі напяць ўздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяшчаўся галоўны купал, вакол якогагрупавалася яшчэ 4 меньшых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі іўпрыгожаны мазаікай. Сабор неаднаразова перабудоўваўся, апошні раз – у XVIIIст. у стылі віленскага барока.
У XII ст. у Віцебску былапабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннайвайны і канчаткова разбурана ў 1961 г. Храм аднаапсідны2, трохнефавы,шасціслупавы, нагадвае заходнееўрапейскія базілікі1. Царква мела багатыфрэскавы роспіс: фігуры святых, ілюстрацыі да біблейскіх сказанняў. Невыключана, што грэчаскіх майстроў-будаўнікоў храма прывезлі з сабой полацкіякнязі, калі вярталіся ў 1140 г. з візантыйскай ссылкі.
У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быўпабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амальцалкам. Храм лічыцца вяршыняй полацкай архітэктуры. Ён уяўляе сабойвежападобны, выцягнуты ў плане шасціслупавы будынак з адной паўкруглай апсідай.У прыгарадзе Полацка – Бельчыцах, якія магчыма былі загараднай рэзідэнцыяйполацкіх князёў, у ХІІ–ХІІІ стст. былі пабудаваны Вялікі сабор, Пятніцкая іБарысаглебская цэрквы, а таксама Манастырскі дом, які меў выцягнутую форму іакрамя ўсходняй апсіды яшчэ два адкрытыя ўнутр паўкруглыя выступы (конхі).Падобныя тыпы храмаў (трыконхі) былі распаўсюджаны на Балканах і Афоне.
З пабудоў ХІІ ст. трэба адзначыцьтрохапсідную, чатырохслуповую Барысаглебскую царкву ў Новагародку (на рэшткахстаражытнай мураванай пабудовы ў ХVI ст. узведзена новая) і царкву ў Тураве,якая была пабудавана з плінфы спосабам роўнаслойнай муроўкі на растворы здамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы). У 1949 г. у раскопках МінскагаЗамчышча знойдзены падмурак старажытнай каменнай царквы, якая па невядомыхпрычынах не была дабудавана.
Яскравай і самабытнай з’яўляласягродзенская архітэктурная школа. У ХІІ ст. былі пабудаваны царква Барыса іГлеба на Каложы на ўскраіне старажытнага Гродна, Крэпасныя вежы, Ніжнаяя царквана тэрыторыі гродзенскага дзядзінца, гродзенская Прачысценская царква, атаксама храм, заложаны на Ваўкавыскім Замчышчы. Спалучэнне чырвонага фонуцаглянай кладкі з умураванымі разнакаляровымі керамічнымі маёлікавымі пліткаміі паліраванымі камянямі надавалі архітэктурным ансамблям маляўнічасць інепаўторнасць. Для паляпшэння акустыкі ў сцены ўмуроўвалі збаны-галаснікі.
У ХІІІ ст. у манументальнымбудаўніцтве пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана зузмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці ХІІІ ст.у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння –Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае пяцьярусаў з байніцамі на кожным з іх. Маюцца звесткі пра тое, што такія ж вежыбылі ў Гродне, Тураве і, магчыма, у Полацку.
Вывад: Увядзенне хрысціянства натэрыторыі беларусі прыйшла адносна мірна і язычніцтва пачал суіснаваць з хрысціянствам, што весьма падзейнічала на далейшае развіцце у культурным іграмадскім плане. Так как хрысціянства прыйшло з Візантыі, то яно унеслаапрыдзеленны атпечатак візантыйскай культуры у культуру беларускіх зямель.Пачалось будаўніцтва будынкаў у новым для беларускіх зямель стыле. Цэрквы сталіцэнтрам культурнага жыцця і адукацыі.
2. Культура. Вядомыя дзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі,К.Смаляціч.
Састаўной часткай культурыбеларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды,прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі. Глыбокімі і каларытнымі быліпесенныя цыклы, якія выконваліся на вяселлях, пахаваннях і каляндарных святах.Усе гістарычныя быліны прасякнуты пачуццём патрыятызму, гордасці за сваіхгерояў, клопатам аб лёсе ўсіх рускіх зямель. У былінах полацкі князь УсяслаўБрачыслававіч паказваецца храбрым і справядлівым воінам, здольным дапераўвасаблення то ў ляснога сокала, то ў шэрага ваўка, то ў гнядога тура.Некаторыя народныя паданні пазней былі ўнесены ў летапіс. Такім паданнем,напэўна, было апавяданне пра лёс гордай палачанкі Рагнеды.
З хрысціянствам звязана ўвядзеннеі пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладнаялітаратура, філасофскія трактаты. З грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы(напрыклад “тетрадь”, “лампа”), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны –Андрэй, Аляксандр, Георгій, Соф’я. Русь пераймала грэчаскія кнігі, многія зякіх перакладаліся на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету,пра біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, “жыцці святых” і г.д.
У адрозненне ад каталіцкіх краінЗахаду ў культуры і справаводстве Русі прымянялася родная мова. Разам зперакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускіялетапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве,Новагародку.
Вакол царквы і манастыроўгрупаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся іперапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Узорамі старажытных рукапісных кніг,знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца: вядомае Тураўскае Евангелле (ХІст.), Рэймскае Евангелле (ХІ ст. – названае так па месцу знаходжання ўмуніцыпальнай бібліятэцы г. Рэймса ў Германіі), служэбнік Валаама Худынскага(канец ХІІ – пачатак ХІІІ стст.), Аршанскае Евангелле (ХІІІ ст.) і некаторыяіншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, быларазрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, утым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскіміордэнамі.
З прадстаўнікоў кніжнай асветыстаражытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску –Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўнуПрадславу-Ефрасінню.
Клімент Смаляціч жыў у 1 паловеХІІ ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёйРусі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. У яго келлі побачз кніігамі Святога Пісьма можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалібагасловаў, якія сфарміравалі дагматыку, правілы богаслужэння, законыўнутранага жыцця). З іх ён атрымліваў звесткі пра антычных аўтараў: Гамера,Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, дайшоўшых да нас, Клімент напісаў шматкніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. З усіх гэтых матэрыялаўда нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскамусвятару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітамКіеўскім.
Кірыла Тураўскі – другіпрадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі ягогрэкі. Потым ён стаў манахам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве,яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да лікусвятых. Гэта быў не толькі кабінетны вучоны, але і выдатны царкоўны аратар. Імяяго сустракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыяду.Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу. Яго казанніі павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назвуЗалатавуснага (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоўусходняй (праваслаўнай) царквы Іаан (каля 350 – 407 гг.), якога за красамоўстваназвалі Залатавусным). І гэтае найменне з поўным правам застаецца за ім данашага часу.
Прадслава-Ефрасіння, князёўнаполацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкагакнязя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданні, яна сваёю прыгажосцю і розумамстаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі шукалі рукі князёўны, але янаадмаўлялася ісці замуж. Бацькі хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся абгэтым, яна цішком пакінула родную сям’ю і ўцякла ў жаночы манастыр, на чалеякога стаяла яе цётка. Калі бацькі даведаліся пра гэта, яны прасілі яе вярнуццададому. Прадслава ж засталася ў манастыры і праз некаторы час прыняла пострыг.Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі. Чытанне ўтыя часы было рэдкаю з’явай у грамадстве. Прыняўшы манаства, яна сталапрацаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікіяпаслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавалаПрадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам,адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросцеПрадслава здзейсніла паломніцтва ў Палестыну і Ерусалім. Там яна і памерла ў1173 годзе. Мошчы Ефрасінні Полацкай спачываюць цяпер у пабудаваным ёюСпаса-Ефрасіннеўскім манастыры, які часткова захаваўся да нашых дзён.
З імем полацкай князёўны звязанытакі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовыммайстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Яго асновай з’яўлялася кіпарысавае дрэва.Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), аздобленыякаштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і абразкамі, якія былівыкананы ў тэхніцы перагародкавай эмалі. Па майстэрстве выканання твор ЛазараБогшы не саступаў лепшым візантыйскім узорам, вырабленым у гэтай найтанчэйшайтэхніцы. Шасціканцовы крыж меў вышыню каля 52 см, пасярэдзіне ў 5 квадратныхпадпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі. Яго бакі былі абкладзены срэбнымі зпазалотаю пласцінамі, выкананымі ў тэхніцы ціснення. Крыж быў абведзены шнуркомперлаў.
Крыж Ефрасінні Полацкайз’яўляецца не толькі выдатным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але ікаштоўным помнікам старажытнабеларускага пісьменства. Зробленыя на крыжынадпісы ўмоўна падзяляюць на дзве часткі. У першай частцы паведамляецца абгодзе стварэння святыні, кошце матэрыялаў і працы, у другой жа запісаны праклёнтаму, хто знясе крыж са Спаскай царквы, якой падаравала яго Ефрасіння.
Няпросты лёс напаткаў крыжЕфрасінні Полацкай, шмат разоў змяняў ён уладальнікаў і месцазнаходжанне. Ужона мяжы ХІІ–ХІІІ стст. яго вывезлі з Полацка смаленскія князі, у ХVI ст. крыжненадоўга трапіў у рукі маскоўскіх князёў, а затым захоўваўся ў Сафійскімсаборы, які належаў уніятам. Пасля скасавання уніі ён быў вернуты ўСпаса-Ефрасіннеўскую царкву. З 1929 г. крыж знаходзіўся ў Магілёўскімкраязнаўчым музеі. У гады Вялікай Айчыннай вайны крыж знік, і ягомесцазнаходжанне невядома. У 90-я гады брэсцкім майстрам М. Кузьмічом былазроблена дакладная копія гэтага крыжа.
Вялікае развіццё ў беларускіхземлях атрымала прыкладное мастацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці,гліны, металу ўпрыгожваліся разьбою, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсепрыгажосць керамікі ХІ–ХІІІ стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічыхспалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ўстрогасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці грубазробленай фактуры.
Трохі іншы характар меліпрадметы, прызначаныя для феадальнай арыстакратыі, заможных гараджан. Яны частаўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівайманеры – “звярыным стылі”. Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладногамастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай разьбы па каменю і косціз’яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.
Пра высокае мастацкае майстэрстватагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюццанайтанчэйшай мастацкай разьбой абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў часраскопак на гарадзішчы Мінска. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных устаражытнасці святых у поўны рост з фігураю Хрыста ў верхняй частцы. Твары іўсё аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян.
Для стварэння прадметаў хатнягапобыту, зброі, прылад працы і ўпрыгожванняў выкарыстоўваліся розныя металы:жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў ХІ–ХІІІ стст.дасягнула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усевядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў: плаўка, ліццё, коўка,залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю,чарненнем.
Такім чынам, багатая, яскравая ішматгранная культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст. стаяла ў шэрагуперадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.
Вывад: Да увядзення хрысціянства станоўчай асткай культуры  беларускіх зямель з’яўлялася вусная народнаятворчасць, але калі пачалі будавацца цэрквы у культуры з’явілась пісменнасць.Пры цэквах адкрывацца цэркоўна-прыходскія школы. Перакладаліся і перапісвалісякнігі, ствараліся бібліятэкі. Вялікі уклад у асвету  унеслі Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.

Літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У2 ч Ч.1.-Мн.2000.
2. Энцыклапедыя гісторыі беларусі: У 6 т.Т.1-6.-Мн.,1991-2001.
3. Інфармацыйны партал www.stomatologia.by.
4. Інфармацыйны партал library.by.