Аўтакефальны СаборБеларускай Праваслаўнай Царквы
Пасьля вывазу мітрапалітаПанцялеймана ў Ляды, царкоўнымі справамі пачаў кіраваць ягоны заступнік арх. Філафей.Беларускі актыў спадзяваўся цяпер хуткага правядзеньня аўтакефаліі ібеларусізацыі царквы. Але, калі не рабіліся ніякія захады ў азначаных справах,то, па некаторым часе, за сутэстыяй беларускага актыву, была склікана ўмітрапалітальным доме нарада. Апрача ўспамінаных раней беларускіх актывістых,арх. Філафей запрасіў на нараду асоб з прорасейскай арыентацыей, супраціўныхбеларусізацыі і аўтакефаліі царквы на Беларусі, як: прат. Віталі Багаткевіч,інж. Аўген Малевіч і інш. На гэтай нарадзе бальшыня высоўвала патрэбуправоджаньня беларусізацыі і аўтакефаліі Беларускай Царквы. Супроцьставячысягэтаму выступалі запрошаныя арх. Філафеям русафілы. Сам арх. Філафей заняўстановішча захаваньня існуючага стану ў царкве, бо, як ён гаварыў, маюццарозныя і процілежныя погляды, таму належыць лепш запазнацца з цэласьцяй спраў іне сьпяшацца са зьменамі ў царкоўным жыцьці.
Справы беларусізацыі іправядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы ўздымаліся напаседжаньнях Цэнтральнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, да якой належыў іарх. Філафей. Аднак, арх. Філафей заўсёды даваў вымінаючыя адказы, адкладваючына пазьней пытаньні царквы, а часамі – проста апушчаў паседжаньні рады, каліцаркоўныя пытаньні ўспомненага вышэй характару ўзьнікалі на нарадах БНС.
Пераканаўшыся ўлявіраваньні арх. Філафея па аснаўных справах Беларускай Царквы. беларускіяактывістыя пачалі дзеіць больш настойліва. У хуткім часе імі былі пададзеныяарх. Філафею два мэмарандумы. У першым з іх прапанавалася назначэньне сьвятароўбеларусаў сябрамі Менскай Духоўнай Кансысторыі і замена русафільскай часткіменскага духавенства на ведамых беларускіх сьвятароў, прозьвішчы якіх быліпададзеныя ў мэмарандуме.
У другім мэмарандумевысоўваліся наступныя пастуляты: 1) аформіць мітрапалітальную раду; 2)неадкладна камандыраваць япіскапаў на епархіі: Сеўбу ў Смаленск, а Навіцкага ўМагілеў; 3) высьвяціць архірэя для Полацкай епархіі; 4) арганізаваць духоўныякансысторыі пры архірэях – па 3 сьвятары беларусы; 5) правесьці рэгістрацыюўсіх благачынных па мітраполіі да 10 ліпеня, з мэтай перамяшчэньня іх,звальняючы расейцаў і прызначаючы беларусаў; 6) арганізаваць пры архірэях радыз асобаў духоўных і сьвецкіх, нацыянальна сьведамых беларусаў; 7) у кожнайепархіі арганізаваць пастырскія курсы для падрыхтоўкі кандыдатаў беларусаў усьвятары; 8) камандыраваць духавенства з заходніх абшараў Беларусі на ўсходніяі арганізаваць благачыньні на ўсходзе; 9) вызначыць камісыю для перагляду імагчымай перапрацоўкі статуту, запрапанаванага Гэнэральнаму Камісару Беларусі;10) вызначыць камісыю для перагляду гаспадарчай справы мітраполіі; 11)вызначыць рэдакцыю для духоўнага воргану і выдаваць яго месячна.
Арх. Філафей уважаў сваёстановішча пэўным у нямецкіх уладаў. Ён пашоў па лініі задаваленьня дробныхспраў, абмінаючы асноўныя пытаньні парушаныя ў мэмарандумах, як: беларусізацыяі афармленьне аўтакефаліі Беларускай Царквы. Ён прызначыў сьв. М. Лапіцкагасябрам менскай кансысторыі і настаяцелям чыгуначнай царквы ў Менску; сьв. Н. П,з вышэйшай багаслоўскай асьветай, ён звольніў з настаяцельства чыгуначнайцарквой, абяцаючы назначыць яго настаяцелям прыходу на правінцыі, калі будзевольны прыход, а тым часам пакінуў зусім бяз прыходу і бяз прызначэньня. Гэтабылі шыканы сьв. П. за тое, што ён найболып настойліва са сьвятароў дамагаўсязьменаў у царкоўным жыцьці. На рэшту дамаганьняў арх. Філафей адказаў, што ёніх выканаць ня можа, бо яны належуць да кампэтэнцыі мітрапаліта, а ён незьяўляецца мітрапалітам. Аднак, такая аргумэнтацыя не пераконывала актыву, бозгодна дэкрэту мітр. Панцялеймана арх. Філафей выконываў абовязкі мітрапаліта ўіх поўным абсягу, як заступнік. Ад гэтай пары было ясным, што папярэдняябарацьба паміж арх. Філафеям і мітр. Панцялейманам, збо-ку першага, мелаасабісты амбіцыйны характар – асягнуць кіраўнічае становішча ў царкве, а нябыла вынікам нацыянальнай ідэолёгіі. Арх. Філафей абапіраўся на русафільскімдухавенстве, як і мітр. Панцялейман. Па выезьдзе сьв. М. Лапіцкага з Менску, наяго мейсца зараз-жа быў прызначаны арх. Філафеям русафіл сьв. ВіталіБагаткевіч. Сьв. В. Багаткевіч прыехаў у Менск і распачаў працу ў кансысторыіды службу ў чыгуначнай царкве. Аднак, ён хутка зарыентаваўся аб настаўленьні іўплывах на справы беларускага нацыянальнага актыву ў Менску і не захацеў тутзаставацца. Па ягоным хуткім выезьдзе арх. Філафей прызначыў на тыя самыястановішчы сьв. М. Сеўбо, неактыўнага на грамадзкім грунце. Аднак, і гэтыдухаўнік не захацеў застацца на даўжэй у Менску.
Па непраўдзівых даносах зрасейскіх крыніцаў сьв. Н. Пыск быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў Вялейскуютурму, а па некаторым часе дэпартаваны праз СД у Асіпавічы, на ЎсходняйБеларусі, дзе прабываў пад сталым наглядам СД, без права выезду.
3 гутарак нацыянальнагаактыву з яп. Апанасам вынікала, што япіскап Апанас абмінаў пытаньне шырокайбеларусізацыі царквы, цьвердзячы, што ён прапаведуе пабеларуску, ды іншыядухаўнікі ўжываюць беларускую мову, а большага нічога зараз зрабіць нельга;адносна афармленьня аўтакефаліі яп. Апанас уважаў, што фактычна БеларускаяЦарква зараз існуе, як самастойная і гэтага хапае, а афармленьне аўтакефалііналежыць праводзіць па ўнармаваньні палітычнага палажэньня па сканчэньні вайны.Найважнейшым зьяўляецца ўтрымліваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамі; а збягучых спраў яп. Апанас уважаў за найважнейшую неабходнасьць – паварот мітр.Панцялеймана ў Менск для кіраўніцтва царквой. Праводжаньне расейскага напрамкуў Беларускай Царкве праз мітр. Панцялеймана – існуе толькі ўва уяўленьнінецаркоўных нацыяналістых, якія наагул не павінны ўмешвацца ў царкоўныя справы,цьвердзіў яп. Апанас.
22 чэрвеня 1942 г. былаустаноўленая Гэнэральным Камісарам Беларусі інстытуцыя беларускіх мужоў даверупры аддзелах Гэнэральнага Камісарыяту: культуры і палітыкі, асьветы іпрапаганды, з галоўным мужам даверу пры Гэнэральным Камісары, якім быўпрызначаны д-р Іван Ермачэнка.
Праграма дзейнасьціБеларускай Народнай Самапомачы была пашыраная і яна атрымала магчымасьцьправодзіць працу палітычнага характэру. Акруговыя кіраўнікі БНС быліўстаноўленыя дараднікамі пры акруговых камісарах. БНС атрымала магчымасьцьагранізаваць Беларускую Самаахову – збройныя сілы для барацьбы з бальшавіцкімібандамі на Беларусі.
Беларускі муж даверу прыаддзеле культуры і палітыкі меў у сваім абсягу і царкоўныя справы. Дзеля поўнайігнарацыі ўладыкамі справы афармляньня аўтакефаліі Беларускай ПраваслаўнайЦарквы і немагчымасьць ўплынуць на іх па нутраной беларускай лініі, – муждаверу пры аддзеле культуры і палітыкі Гэнэральнага Камісарыяту, інж. I. Касяк.зрабіў па гэтаму пытаньню даклад кіраўніку палітычнага адзелу Юрдзе. На прозьбуЮрды гэты-ж муж даверу падрыхтаваў і даручыў яму плян правядзеньня аўтакефаліізгодна з канонамі праваслаўных цэркваў, шляхам усебеларускага праваслаўнагасабору, пры ўдзеле япіскапату і выбраных прадстаўнікоў ад духавенства івернікаў ад існуючай царквы на ўсім абшары Беларусі; сабор меў прыняцьадпаведную пастанову, статут царквы і звароты да Мацеры Царквы Беларускай уКанстантынопалі і да ўсіх праваслаўных самастойных цэркваў, з просьбай абпрызнаньні і прыняцьці Беларускай Царквы ў малітаўнае сужыцьцё. Па атрыманьніпрыхільных адказаў мела адбыцца ўрачыстае абвешчаньне аўтакефаліі БеларускайПраваслаўнай Царквы. Сабор мелі папярэдзіць працы прэдсаборнай камісыі, якаяпавінна падрыхтаваць асноўныя матар’ялы для сабору.
Юрда высунуў думкуправядзеньня аўтакефаліі абмінаючы скліканьне Усебеларускага Сабору, шляхампастановы япіскапаў, на падабенства выкананай аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ўбылой Польшчы. Муж даверу быў супроць непаважнага шляху па польскаму прыкладу ірадзіў кананічны шлях праз скліканьне сабору.
У Гэнэральным Камісарыяцебыло пераконаньне, што Беларуская Царква ўжо поўнасьцю аформлена, якаўтакефальная. Даведаўшыся аб адваротным Юрда стаў дамагацца ад арх. Філафеяафармленьня аўтакефаліі. Па гэтаму пытаньню адбываліся нарады япіскапаў. Прыгэтых нарадах япіскапы Апанас і Сьцяпан, як найважнейшую справу стаўлялідамаганьне неадкладнага павароту мітрапаліта Панцялеймана ў Менск длякіраўніцтва царквой і гэта рабілі прадумовай для скліканьня сабору. Арх.Філафей быў супроць павароту мітрапаліта. Пасьля доўтіх дыскусыяў усе трыуладыкі, на пачатку ліпеня 1942 г., прынялі наступную саборную пастанову: 1)Зьвярнуцца з пісьмовай прозьбай да гэнэральнага камісара Беларусі, прымаючы падувагу 34 правіла сьвятых Апосталаў і 9 правіла Анціяхійскага Сабору, дазволіцьмітрапаліту ўсей Беларусі Панцялейману вярнуцца з адпачынку для выконваньнясваіх функцыяў мітрапаліта Беларускай Царквы, каб можна было склікаць СаборЯпіскапаў і Ўсебеларускі Сабор для вырашэньня справы аўтакефаліі БеларускайЦарквы, згодна з канонамі. 2) Зьвярнуцца з пісьмоваю саборнаю прозьбаю дамітрапаліта Панцялеймана прыехаць у Менск для выконваньня сваіх абавязкаў,дзеля важнасьці і неадкладнасьці царкоўных спраў, а пераважна для вырашэньня справыаўтакефаліі”. Гэту пастанову падпісалі: арх. Філафей і япіскапы: Апанас іСьцяпан. Згодна з гэтай пастановай быў скіраваны ліст да Гэнэральнага Камісараза подпісам усіх трох уладыкаў, на што быў атрыманы вусны адказ, што ўсе справысабору павінен падрыхтоўваць арх. Філафей, як заступнік мітрапаліта, разам зяпіскапамі.
Незадаволеныя гэтымадказам япіскапы, дня 16 ліпеня, прынялі новую пастанову: “1) Зьвярнуцца дагэнэральнага камісара Беларусі з лістом, у якім зазначыць, што дляправамочнасьці пастаноў Сабору Япіскапаў і Царкоўнага Сабору – іх павіненузгалаўляць сам мітрапаліт, згодна з канонамі Праваслаўнай Усяленскай Царквы;2) адначасна прасіць дазволіць мітрапаліту Панцялейману часова жыць у Менску ўмітрапалічым доме падчас саборных спраў; 3) дазволіць мітрапаліту Панцялейманупрыехаць у Менск на 17 ліпеня г. г. на паседжаньне Сабору”. Згодна з гэтайпастановай, за подпісам трох ўладыкаў быў высланы ліст у гэнэральны камісарыят,на што быў атрыманы з палітычнага аддзелу наступны адказ: “Мітрапалітальнаяправаслаўная курыя ў Менску. Я не магу пагадзіцца з Вашай думкай абкананічна-праўнай кампэтэнцыі сабраньня япіскапаў. Я не лічу неабходнайасабістую прысутнасьць мітрапаліта Панцялеймана ў Менску для правядзеньнянеабходных пастаноў, кананічна ня выклікаючых супраціваў для абвешчаньняаўтакефаліі, і ўважаю сынод, у яго сучасным складзе, дастаткова правамоцнымпрымаць адпаведныя пастановы.
Выезд мітрапалітаПанцялеймана з ягонага манастырскага месцапрабываньня я дазволіць не магу.Справы мітрапалітальнага сыноду забавязаны весьці архіяпіскап Нарко.
Паколькі неабходна згодамітрапаліта Панцялеймана, я прадстаўляю Вам зажадаць ад апошняга пісьмовуюзгоду на гэта і такую прыняць за поўнавартасную замену ягонае адсутнасьці прыактах рашэньня.
Я выкарыстоўваю гэтуаказыю, каб ізноў паказаць дзяржаўную зацікаўленасьць па магчымасьцінеадкладным правядзеньнем усіх датычучых аўтакефаліі пастаноў, і ў інтарэсахдалейшага пасьпяховага разьвіцьця праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі,раблю Вас адказнымі за тое, каб далейшае разьвіцьцё царкоўных устаноўадбывалася ў рамах, дазволеных без засьцярогі з дзяржаўнага боку”.
У рукі беларускага актывутрапіў ліст, пісаны настаяцелям правінцыяльнага прыходу сьв. Івашкевічам дапрат. Я. Балая, найбліжэйшага дарадніка арх. Філафея. У гэтым лісьце апісваласямясцовая дзейнасьць духавенства, ладзячага свае саборыкі, на якіх яно разважаецаркоўныя справы, зносіцца з расейскім духавенствам Гэнэральнай Губэрні, якоеадстоівае расейскі характар царквы ў Польшчы і робіць захады перад адпаведнымінямецкімі ўладамі, высылаючы дэлегацыі да гэнэральнага губарнатара ў Кракаў.Далей у лісьце паведамлялася аб частым наведваньні Вільні праз савецкагаэкзарха Прыбалтыкі Сяргея, які цікавіцца справай аўтакефаліі сучаснайБеларускай Царквы. Ён казаў віленскаму духавенству, што гатоў на каленяхпрасіць мітрапаліта Панцялеймана, каб паўстрымаць яго ад аўтакефаліі. Адначаснаэкзарх Сяргей выказваў свае сумнівы адносна таго, каб мітр. Панцялейман зрабіўтакі крок, бо-ж ён столькі год змагаўся супроць аўтакефаліі Польскай Царквы, заутрыманьне ейнага падпарадкаваньня Расейскай Царкве.
Як відаць з гэтага ліста,расейская частка духавенства, сугучна з савецкім экзархам, была супроцьаўтакефаліі Беларускай Царквы. Копія гэтага ліста была перасланая арх. Філафеюі гэты ліст стаў ведамы ў Гэнэральным Камісарыяце Беларусі.
Па некаторым часе, напачатку 1943 г., савецкі экзарх Прыбалтыкі, Сяргей, быў забіты падчас падарожыз Вільні у Коўню. Самаход, якім ехаў экзарх са сваімі супрацоўнікамі, раніцайбыў затрыманы на шасе іншым самаходам, з якога выйшлі людзі ў вайсковымадзеньні, пастралялі ўсіх асоб у самаходзе экзарха і ад’ехалі, пакінуўшыпабітых на мейсцы. Пабітых пахавалі, як ахвяраў савецкіх партызанаў, аднак,хадзілі ўпорыстыя чуткі, што забойцамі былі нямецкія палітычныя ворганы.
Уладыкі ня любіліменскага беларускага актыву. Мітрапаліт Панцялейман гаварыў аб сабе, што ён“перажыў палякоў, перажыў бальшавікоў, перажыве і Касякоў”. Браты Касяківыяўлялі зацікаўленасьць Беларускай Царквой у напрамку беларусізацыі яе. Аднак,мітрапаліт пад названым прозьвішчам разумеў увесь беларускі нацыянальны актыў,які напорыста працаваў у кірунку беларушчаньня царквы і сьпіхаў яе з расейскіхрэйкаў. Каб спараліжаваць уплыў беларускага актыву на царкоўныя справы, уладыкідня 30 ліпеня напісалі пратэстуючы мэмарандум у гэнэральны камісарыят, у якімсказана: „Аднэй з найважнейшых асноў нашай працы павінна быць уладжаньне нашайЦарквы згодна з канонамі і традыцыямі Усяленскай Праваслаўнай Царквы, а таксама ўвядзеньня аўтакефаліі з мэтай ахаваць наш беларускі народ ад усялякіхчужацкіх варожых уплываў. Гэтая справа вельмі важная і адказная. Дзеля таго тутпатрабуецца падвоеная акуратнасьць і вернасьць канонам сьвятой УсяленскайПраваслаўнай Царквы. Ігнараваньне кананічных падстаў бязумоўна прывядзе датаго, што мы страцім свой уплыў на народ і духавенства, без чаго мы ня будземздольныя ажыцьцявіць вышэй назначанае важнае заданьне. Адначасна яно кіне ценьі на прадстаўнікоў нямецкага народу …
Прагнучы гэтай працы мы сасмуткам пераконваемся, што ў гэтым перашкаджае нам нейкая ўкрытая таёмная сіла,варожая нашай царкоўнай справе. Яна ў корані падрывае ўсе нашыя добрыяпачынаньні, параліжуе ўсю нашу працу, стварае такія абставіны, калі царкоўнайуладзе прыходзіцца амаль увесь свой час і ўсю сваю энэргію аддаваць толькі наадны спрэчкі, на ўспакаеньне сварак сярод веруючых, на высьвятленьне няслушныхабвінавачваньняў, замест таго, каб усе сілы аддаць творчай працы. Гэтая таёмнаясіла карыстаецца людзьмі, якія, будучы нясьведамымі ў царкоўных справах іпамылкова думаючыя, што гэтым яны служаць свайму народу, сваім умешваньнем угэтыя справы і абвінавачваньнем царкоўнай улады, ствараюць нездаровую атмасфэрунедаверу нямецкага ўраду да праваслаўнай беларускай іерархіі.
У сувязі з гэтым, дзелязабясьпячэньня прадукцыйнай працы беларускай праваслаўнай іерархіі ідухавенства ў вышэйазначаным напрамку, просім Вашу Эксцэленцыю аб наступным:
1) У справах ПраваслаўнайЦарквы і веры не трактаваць вышэйназваных людзей за кампэтэнтных і адпаведных,а беспасярэдня ўваходзіць у сузязі з афіцыйнымі прадстаўнікамі праваслаўнайбеларускай іерархіі. Гэта не азначае, што мы жадаем ад нямецкіх уладаўігнарацыі голасу народу пры рашэньні царкоўных пытаньняў. Мы добра разумеем,што голас шчырых праваслаўных веруючых мае сваю цану і сэнс. Мы ня хочым толькіпагадзіцца з тым, каб у царкоўныя справы ўмешваліся такія асобы, якія нічога нямаюць супольнага з Праваслаўнай Царквой і фальшыва выдаюць сябе запрадстаўнікоў беларускіх праваслаўных веруючых. Сваімі некампэтэнтнымівыступленьнямі яны ўносяць у наша царкоўнае жыцьцё толькі беспарадак, якое мынанова пачынаем адбудоўваць пасьля польскага і бальшавіцкага панаваньня”.
У другім пункце гэтагамэмарандуму ўладыкі дамагаліся дазволу навучаць дзяцей рэлігіі ў публічныхшколах. У трэцім пункце – уладыкі прасілі забясьпечыць духавенства матар’яльна,прыдзяляючы кожнаму прыходу ня менш 33-х гэктараў зямлі.
На гэты мэмарандумуладыкі не атрымалі адказу, што азначала, што ён ня быў прыняты пад увагу.
У палове ліпеня 1942 г.кіраўнік палітычнага аддзелу гэнэральнага камісарыяту ў Менску, Юрда, запрасіўда сябе прысутных у сталіцы ўладыкаў: Філафея, Апанаса і Сьцяпана, а таксамапрадстаўнікоў Галоўнай Управы Беларускай Народнай Самапомачы: інж. I. Касяка ід-ра Валькевіча. Юрда зажадаў ад уладыкаў неадкладнага аб’яўленьня аўтакефалііБеларускай Царквы. Уладыкі адмовіліся, матывуючы, што пры вырашэньні гэтайсправы павінен прымаць удзел мітрапаліт і самі япіскапы, бяз ЎсебеларускагаЦаркоўнага Сабору, гэтай справы ня могуць вырашаць. Юрда прапанаваў уладыкампрыняць пастанову аб аўтакефаліі без скліканьня агульнага царкоўнага сабору, нааснове пастановы сабору япіскапаў, як гэта было ў Польшчы і на Балканах умінулым. Аднак, уладыкі настоівалі на сваім. Тады Юрда заявіў, што нямецкіяўлады ня маюць намеру талераваць далейшы сабатаж афармленьня аўтакефаліі, акалі ён будзе прадаўжацца, то ўся віна спадзе на самых уладыкаў за тыянаступствы, якія будуць для Праваслаўнай Царквы на Беларусі. Пасьля гэтагаўладыкі асьведчылі, што яны распачнуць працы па скліканьні УсебеларускагаСабору па пытаньню аўтакефаліі, на што Юрда пагадзіўся, але адмовіў вярнуць уМенск мітрапаліта. Пры гэтым Юрда паведаміў, што БНС будзе дапамагаць тэхнічнаў падрыхтоўцы сабору, як палагоджваць патрэбы транспарту і інш.
Пасьля гэтага арх.Філафей распачаў падрыхтоўку працаў па скліканьні Ўсебеларускага ЦаркоўнагаСабору. Ім была вызначаная прэдсаборная камісія для прыгатаваньня матар’ялаў,якія мелі быць даныя пад развагу сабору. У склад прэдсаборнай камісыі арх.Філафей запрасіў беларусаў, ідучых у рэчышчы ідэолёгіі япіскапаў, і некалькірусафілаў, як: сьв. Віталі Багаткевіч, інж. А. Малевіч. Беларускі актыў быў прыгэтым абмінуты. У справе складу прэдсаборнай камісыі былі зроблены захады д-рамЕрмачэнкам, галоўным мужам даверу пры гэнэральным камісары, пасьля чаго складпрэдсаборнай камісыі быў зьменены і ў яе ўвайшлі з духавенства: прат. Я. Балай,прат. I. Кушнер, сьв. М. Лапіцкі, а з сьвецкіх асоб: д-р I. Ермачэнка, судзьдзяП. Сьвірыд, інж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва і сакратар мітр. управы В.Баравы. Старшынёй прэдсаборнай камісыі быў арх. Філафей, які адчыніў працыкамісыі ў канцы ліпеня. Дзейны ўдзэл у працах прэдсаборнай камісыі прымалі:прат. Я. Балай, сьв. I. Кушнер, I. Касяк, А. Арэхва і П. Сьвірыд. Сьв. Лапіцківыехаў з Менску, а іншыя сябры камісыі былі занятыя ў сваіх галінах працы. Арх.Філафей наглядаў агульна за працамі прэдсаборнай камісыі, не прымаючы ўдзелу ўяе працоўных паседжаньнях. Камісыя працавала на працягу некалькіх тыдняў,зьбіраючыся на паседжаньні ў мітрапалітальным доме.
Прэдсаборная камісыяапрацавала прэлімінарны парадак нарадаў для сабору, устанавіла тэмы дакладаў насаборы і запрапанавала рэфэрэнтаў, якія мелі падрыхтаваць рэфэраты і прачытацьіх. Наступна камісыя прастудыявала праект статуту для Беларускай аўтакефальнайПраваслаўнай Царквы, падрыхтаваны працамі япіскапату раней. Некаторыя артыкулыстатуту, датычучыя нацыянальных момантаў, выклікалі гострыя спрэчкі. Так,адносна ўжываньня імёнаў у славянскай транскрыпцыі, якая прынята ў расейцаў,думкі былі падзеленыя. Прат. Я. Балай, пры падтрымцы Сьвірыда, настоіваў наславянскай транскрыпцыі, цьвердзячы, што так прынята ў народнай беларускаймове, як напр.: “, сьвята Чудатворца Ніколая”. За беларускую транскрыпцыю стаяліАрэхва і Касяк. 3 абурэньнем аргумэнтаваў Арэхва, што расейцы называюць сьвятатак, як падаў а. Балай, а беларускія сяляне гаворуць толькі пра дзень„Міколы”. Тады а. Балай аргумэнтаваў, што ў беларускай мове нямаапрацаваных усіх імёнаў і таму на беларускую транскрыпцыю можна пагадзіццатолькі пасьля яе апрацаваньня. Была прынята пастанова, каб беларускія навуковыядзейнікі, а так сама царкоўныя дзейнікі распрацавалі і ўзгоднілі імёны ўбеларускай мове для ўжытку ў царкоўным жыцьці.
Наступна быў прачытанырэфэрат, прыгатаваны для сабору прат. Балаём, на тэму: “Кананічныя асновыаўтакефаліі”, пасьля чаго адбылася дыскусыя над рэфэратам. На далейшымпаседжаньні быў прачытаны рэфэрат, прыгатаваны для сабору сьв. Кушнерам, натэму: “Пытаньне аўтакефаліі на Беларусі”, пасьля чаго таксама адбылісядыскусыі над рэфэратам. На наступным паседжаньні быў прачытаны і прадыскутаваныпраект ліста да Канстантынопальскага патрыярха, у справе прызнаньня аўтакефалііБеларускай Праваслаўнай Царкве, прыняцьця яе ў малітаўнае сужыцьцё і выдачу ейТомосу. У дыскусыях над гэтым лістом а. Балай выказваўся супроць успамінаньняТомосу наагул, матывуючы, што карысьней будзе не ўзалежнівацца поўнасьцю толькіад Канстантынопальскага патрыярха, а трактаваць яго на роўні з галовамі іншыхаўтакефальных цэркваў.
У сувязі з надыходамтэрміну адчыненьня сабору, прэдсаборная камісыя даручыла апрацаваньне лістоў даіншых галоў аўтакефальных цэркваў духоўным сябром камісыі з тым, што яныпрадставяць праекты непасрэдна на саборы.
Дня 24 ліпеня ўладыкіпрынялі пастанову адносна скліканьня Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору. Уладыківырашылі, хто павінен склікаць сабор і старшынстваваць на ім. Згодна з 37правілам сьв. Апосталаў, 9 правілам Анціохійскага сабору і арт. 30 статутуБеларускай Праваслаўнай Царквы, падпісанаму саборам япіскапаў дня 9 сакавіка1942 г., такі сабор можа склікаць мітрапаліт, як галава царквы. Длявысьвятленьня адносінаў мітр. Панцялеймана да справы аўтакефаліі БеларускайПраваслаўнай Царквы і для атрыманьня яго дырэктываў адносна скліканьня сабору,уладыкі пастанавілі паслаць да яго арх. Філафея. Дня 27 ліпеня арх. Філафей іI. Касяк наведалі мітрапаліта ў Лядах, які згадзіўся на правядзеньнеаўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы на кананічных асновах, згадзіўся наскліканьне Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору і сабору япіскапаў. Пасьля гэтага29 ліпеня адбылося паседжаньне япіскапаў, на якім былі прынятыя наступныяпастановы: 1) Прыняць пад увагу згоду мітр. Панцялеймана на правядзеньне справыаўтакефаліі Праваслаўнай Беларускай Царквы і прызнаць неабходным найскарэйшаескліканьне сабору япіскапаў і Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору, на якім будзеканчатова вырашана справа аўтакефаліі; 2) дэлегаваць арх. Філафея да мітр.Панцялеймана з мэтай выясьненьня і назначэньня тэрміну скліканьня саборуяпіскапаў і Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору; 3) даручыць арх. Філафеювысьвятліць у мітрапаліта, хто будзе склікаць гэтыя саборы: сам мітрапаліт, ціён упаўнаважыць на гэта арх. Філафея, як свайго заступніка; 4) даручыць арх.Філафею апрацаваньне адумысловага рэгуляміну па выбарах прадстаўнікоў аддуxавенства і вернікаў на Ўсебеларускі Сабор. Гэты рэгулямін арх. Філафейпавінен апрацаваць з дапамогай асобнай, адумыслова пакліканай ім самім длягэтай мэты камісыі, з асоб духоўных і сьвецкіх; 5) забавязаць арх. Філафея іпакліканую ім камісыю, пры апрацоўцы ім рэгуляміну Усебеларускага Сабору,прытрымлівацца кананічных прадпісаньняў і традыцыяў праваслаўнай царквы; 6)арх. Філафей павінен атрымаць ад нямецкіх уладаў прапускі на праезд па чыгунцыўсім сябром сабору ў Менск і назад, а так сама памешканьне для іх у Менску іпрахарчаваньне; 7) зьвярнуцца да гэнэральнага камісара Беларусі з пісьмовайпрозьбай аб палепшаньні становішча мітр. Панцялеймана і аб дазволе пераехацьяму на жыхарства ў Жыровіцы. Дадаткова да п. 4) уладыкі выставілі свае вымогіад кандыдатаў на Усебеларускі Сабор; а іменна: а) век ня менш 30 год; б)ведамая ўсім набожнасьць; в) незганьбаванасьць судом; г) беларускаянацыянальнасьць; д) пражываньне ў дадзеным прыходзе ня менш, як 3 гады; е)штогодняя сповядзь.
Пасьля гэтага япіскапыАпанас і Сьцяпан выехалі з Менску, а арх. Філафей праводзіў далейшуюпадрыхтоўку да сабору. Дня 1-га жніўня ён выслаў свайго эканома, СяргеяМэнгеля, з лістом да мітрапаліта ў Ляды. Па даўжэйшых гутарках Мэнгель атрымаўад мітрапаліта наступны дэкрэт: “Ляды, 1-га жніўня 1942 году. ЗаступнікуМітрапаліта Усяе Беларусі Высокапрэасьвяшчэннаму архіяп. Філафею. Жадаючы, кабфактычна праведзеная мной аўтакефалія атрымала і належнае афармленьне, я даручаюархіяп. Філафею скліканьне сабору беларускай праваслаўнай іерархіі разам звыбранымі прадстаўнікамі духавенства і веруючых міранаў. I гэтым я яшчэ разпацьвярджаю сваю заўсёдную гатовасьць працаваць у напрамку пажаданым цывільныміўладамі. Мітрапаліт Панцялейман”.
Пасьля атрыманьня гэтагаўпаўнаважаньня арх. Філафей вызначыў тэрмін адчыненьня УсебеларускагаПраваслаўнага Сабору на дзень 28 жніўня 1942 г. і разаслаў духавенствуафіцыйнае распараджэньне з дня 6-га жніўня аб правядзеньні выбараў дэлегатаў насабор. У гэтым распараджэньні арх. Філафей паведамляў духавенства і вернікаў,што сабор мае за мэту: 1) агалашэньне аўтакефаліі Беларускай ПраваслаўнайЦарквы; 2) прыняцьце статуту Беларускай Царквы. Распараджэньне ўстанаўляла, кабкожнае благачынне мітраполіі выбрала на Ўсебеларускі Сабор аднаго дэлегата аддухавенства і аднаго ад сьвецкіх. У распараджэньні падаваліся ўмовы, вымаганыяад дэлегатаў на сабор, а між імі: а) ведамая ўсім набожнасьць; б)незганьбаванасьць судом; в) пражыванне ў прыходзе ня менш апошніх трох гадоў;г) штогодняя споведзь і інш.
Галоўная ўправа БНС уМенску, за подпісам д-ра Валькевіча, выслала неадкладна арх. Філафею рашучыпратэст супроць некаторых вымаганьняў ад кандыдатаў на дэлегатаў сабору,пададзеных у яго распараджэньні. У гэтым пратэсьце сьцьвярджалася тактыкаэлімінаваньня распараджэньнем уладыкі беларускага нацыянальнага актыву адудзелу ў саборы, бо: 1) выжыўшы беларускі нацыянальны актыў, змагаючыся супроцьбальшавіцкай і польскай акупацыяў, быў прасьледваны судамі і турмамі; 2)беларускі актыў дэпартаваўся з сваіх месцаў жыхарства бальшавікамі і палякамі;3) уся Ўсходняя Беларусь была пазбаўлена балыпавікамі магчымасьці выяўляцьпабожнасьць навонкі і што год спавядацца; 4) пункт аб ведамай усім набожнасьці,дзеля сваей неакрэсьленасьці, дае магчымасьць давольнай інтэрпрэтацыі і адводуняпрыемных кандыдатаў. Такая тактыка названа ў пратэсьце антыбеларускай і нязгоднай з прынцыпам хрысьціянскай справядлівасьці. Пратэст дамагаўся поўнайзьмены гэтых абмежаваньняў.
Распараджэньне арх.Філафея аб выбарах на сабор было апублікавана ў „Беларускай Газэце” істала ведама ў гэнэральным камісарыяце. Кіраўнік аддзелу палітыкі, Юрда, дня 14жніўня напісаў у гэтай справе ліст да „Мітрапалітальнай Курыі АўтакефальнайБеларускай Нацыянальнай Царквы”, як ніжэй: ,, У “Беларускай Газэце” з 13жніўня 1942 г. нумар 58 Вамі агалошана распараджэньне аб скліканьні агульнагацаркоўнага сабору без папярэдняга прадстаўленьня мне гэтага дакуманту дляспраўджаньня. Такі ўчынак ня згодзен з правам кантролю дзяржавы над дзейнасьцяйцарквы. Я катэгарычна зьвяртаю Вашу ўвагу, што скліканьне мясцовых сабораўпатрабуе папярэдняй згоды акруговага камісара, а агульны сабор ня можа быцьскліканы, пакуль ня будзе наяўнае дэфінітыўнае згоды Гэн. Камісара. На будучынюя забараняю такую самавольную дзейнасьць Мітрапалітальнае Курыі і раблю Васвыразна адказным за ўсе шкадлівыя вынікі такога паступаваньня для посьпехуцаркоўнай дзейнасьці. Дадатковы дазвол на абвешчанае Вамі распараджэньне безмаей згоды я выдам у інтарэсах справы толькі на наступных умовах.
Падрыхтоўчая Камісыяпавінна прадставіць мне ў найбліжэйшым тэрміне падрыхтаваны статут, прыняцьцеякога становіць другі пункт праграмы Агульнага Царкоўнага Сабору. Да тэй пары,пакуль статут ня будзе мне прадстаўлены і ня будзе маей пісьмовай згоды, няможа адбывацца разгляданьне і прыйманьне статуту саборам.
Захады аб дазволе на яздудля ўдзельнікаў сабору належыць кіраваць за пасярэдніцтвам БНС да адпаведныхакруговых камісараў, якія толькі маюць права выдаваць патрэбныя прапускі.
Устаноўленыя Вамі ўмовыдля выбару ўдзельнікаў Царкоўнага Сабору належыць зьмяніць. Умову нумар 3належыць зьмяніць так, каб мінімальны век быў ня 30, а 21 год. Умову нумар 7належыць зьмяніць так, каб удзельнік павінен быў пражываць у дадзеным прыходзенайменш паўгоду. Выстаўленае Вамі вымаганьне тры гады азначала-б, што практычнакожны ўцёкшы ад бальшавіцкага панаваньня ня меў-бы пасыўных выбарчых правоў уцаркоўны сабор, што, як палітычна, так і ў інтарэсах царквы зьяўляецца некарысным.Далей, зьяўляецца незразумелым, як Вы можаце спраўдзіць умовы нумар 4 і 6. Хоцьвызнаньне праваслаўнай веры, зразумела, зьяўляецца ўмовай для ўдзелу ў саборы,аднак няма ніякіх магчымасьцяў устанавіць рэлігійнасьць за ўвесь часпрасьледваньня царквы бальшавікамі. Такі-ж закід можна зрабіць, што хтось прыбальшавікох ня меў магчымасьці бываць у сповядзі.
Зьвяртаючы Вашу ўвагу нанебясьпеку, што нявыкананьне маіх прадпісаньняў можа пацягнуць за сабойпаліцыйную забарону агульнага царкоўнага сабору, я забавязваю Вас неадкладнаправесьці мае ўказаньні і чакаю пісьмовага пацьверджаньня і паведамленьня абвыкананьні прадпісаных мной зьменаў Вашага распараджэньня. Юрда”.
Такім чынам арх. Філафейбыў змушакы зьмяніць абвешчаныя абмяжаваньні для дэлегатаў сабору. Прат. Балайзаяўляў прадстаўніком беларускага актыву, што аб’ектыўныя ўмовы, робячыянемагчымым выкананьне абвешчаных прадпісаньняў аб выбарах на сабор, будуцьбрацца пад увагу.
Япіскапы Апанас і Сьцяпаннаціскалі на справу павароту мітр. Панцялеймана ў Менск для кіраўніцтвацарквой, а роўна – для старшынства на саборы. На новыя захады ўладыкаў па гэтайсправе, гэнэральны камісар у сваім лісьце з 19 жніўня пісаў уладыкам: “Абадчыненьні царкоўнага сабору мітрапалітам Панцялейманам ня можа быць гутаркі, боягоная прысутнасьць у Менску застаецца непажаданай. Саборам кіруе заступнікмітрапаліта архіяпіскап Філафей”.
Нямецкія ўлады зьвярталівялікую ўвагу на арганізацыйны бок Беларускай Царквы і асабліва чула адносілісяда ейнага статуту. Апрацаваны і зацьверджаны саборам япіскапаў у сакавіку 1942г. статут быў прадстаўлены ў гэнэральны камісарыят, але ня быў там апрабаваны.У лісьце з 18 жніўня гэнэральны камісарыят пісаў: „Прадстаўленыя мне дляапрабаты статуты не маглі атрымаць прошанай у мяне згоды. У сваіх паасобныхпастановах яны ня толькі ня сумесны з пажаданым з боку дзяржавы праўнымстановішчам царквы, але няпрыдатныя наагул ува ўсім сваім уняцьці”.
У іншым лісьце гэнэральныкамісарыят пісаў у справе праекту статуту царквы: „Я адмаўляю ў маім дазволе надаручаны мне 3 верасьня 1942 г. праект статуту. Я пазбаўляю яго праўнай сілыдля Беларускай Праваслаўнай Царквы і забавязваю Вас неадкладна прадставіць новыпраект статуту. Прадстаўленаму праекту статуту павінна быць адмоўлена ў дазволеўжо таму, што § 1 паказвае назву ня згодную з дзяржаўнымі прадумоваміПраваслаўнай Царквы на Беларусі. Статут павінен мець выразную акрэсьленасьць –для „Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы” і іншы назоў царкоўнайарганізацыі недапушчальны. § 7 не бярэ пад увагу дзяржаўнай забароны хрышчэньняжыдоў і павінен быць адпаведна зьменены. Тытул мітрапаліта, устаноўлены у § 14,патрабуе зьмены дзеля таго, што ён павінен тытулавацца мітрапалітамАўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. §? 67 і 70 павінны быць зьмененыя,каб у іх ясна паказалася, што юрыдычная сіла царквы ў шлюбных справахправамоцна толькі ў царкоўных дачыненьнях і не закранае забясьпечанага для сябепраз дзяржаву права юрыдычнага законадаўства ў шлюбных сггравах. 5 80 належыцьзьмяніць, бо арганізацыя рамесьніцкіх прадпрыемстваў цэрквамі, ці манастырамі,кожны раз патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. § 81 павінен грунтавацца нафакце, што навучанне дзяцей рэлігіі адбываецца ня ў школах і па-за гадзінамінавучальнага пляну дзяржаўных школаў. § 83 належыць зьмяніць у тым сэнсе, штобрацтва для сваей дзейнасьці так сама патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. §87 павінен даваць для царквы права адчыняць школы толькі рэлігійнага сэктару. §90 належыць скрэсьліць, бо дзяржаўная дапамога можа быць дадзена для духоўнайакадэміі толькі па адумысловай прозьбе, але ня можа быць прынята за правацарквы. Дзеля тэй самай прычьгаы належыць скрэсьліць § 96, а § 99 належыцьзьмяніць, бо навучальная праграма так сама патрабуе дзяржаўнай апрабаты. § 108належыць скрэсьліць”. „§ б трэба адкінуць, бо ня можа быць і гутаркі абдзяржаўным прызнаньні ўсіх царкоўных сьвятаў за дзяржаўныя сьвяты; наадварот,дзяржаўным уладам прадстаўляецца права пастанавіць, якія царкоўныя сьвятыбудуць прызнаныя таксама і дзяржаўнымі днямі адпачынку. § 8 мае ў сабеабмяжаваньне зямельных надзелаў не да прыняцьця і дзеля таго патрабуе новайфармуліроўкі. Пры новым фармуляваньні § 10 гроба прыняць, што ўтрыманьнемагільнікаў толькі для аднаго веравызнаньня магчыма толькі ў некаторыхпрыходах, гдзе ўсе прыхаджане належуць толькі да аднаго веравызнаньня; у той-жачас, у іншых прыходах, а перадусім у вялікіх гарадох, дзяржаўная ўлада пакідаеза сабой права ўстанаўленьня магільнікаў па-за веравызнаньнямі – пад гарадзкімкіраўніцтвам. Пытаньне аб праве царквы на грашовую дапамогу павінна быцьадкінена. § 16 належыць скрэсьліць”.
Нямецкая акупацыйнаяўлада зводзіла царкву на падпарадкаванае сабе становішча, а пры гэтымпазбаўляла яе магчымасьці шырэй уплываць узгадаваўча на моладзь праз школы.Паводля нямецкай палітыкі, узгадаваньне моладзі павінна было знаходзіцца ўру-ках школьных аддзелаў пад непасрэдным нямецкім кіраўніцтвам. Былівыпрацаваныя школьныя праграмы навучаньня і ўзгадаваньня моладзі паводлянямецкіх дырэктываў. Навучаньне рэлігіі і царкоўнае ўзгадаваньне са школаў быліпоўнасьцю выэлімінаваныя. Заместа навучаньня рэлігіі і асноў хрысьціянскаймаралі, школы прышчэплівалі моладзі неопаганскія погляды, супярэчныяхрысьціянству. У прадмеце гісторыі Беларусі і беларускай культуры роля ПраваслаўнайЦарквы насьвятлялася ня згодна з гістарычнай праўдай і на шкоду для царквы.
Беларуская НароднаяСамапомач аказывала дапамогу ў арганізацыйнай галіне падрыхтоўкі да сабору,асабліва па акругах і паветах. Акруговыя кіраўнікі БНС, як і паасобныя ейныяпрацаўнікі, шмат увагі і энэргіі прысьвяцілі справе падрыхтоўкі на мясцох, як:на Слонімшчыне – Рыгор Зыбайла, у Вялейшчыне – Канстанцін Касяк, у Баранавічах– Васіль Кендыш, у Наваградчыне – Канстанцін Якуцэвіч, у Глыбоччыне – Гінько іінш.
На вызначаны тэрмінпачалі прыбываць у Менск дэлегаты, выбраныя на сабор. Аднак, сабор ня быўадчынены ў вызначаным тэрміне. Уладыкі: Апанас і Сьцяпан рабілі захады абпрыбыцьці мітр. Панцялеймана. Калі ўсякая надзея на гэта была згублена, тоўладыкі пастанавілі паслаць да мітрапаліта дэлегацыю дзеля атрыманьня ад ягопісьмовага ўпаўнаважаньня для арх. Філафея старшынстваваць на саборы.Дэлегатамі езьдзілі прат. Балай і С. Мэнгель. Мітр. Панцялейман, павысьвятленьні справы, напісаў арх. Філафею наступны ліст: „У выніку маейнемагчымасьці, па незалежных ад мяне абставінах, прыбыць на Сабор, наскліканьне якога, згодна Вашаму жаданьню, я даў сваю згоду, я даручаю Вамдавесьці ўсю справу да канца і старшынстваваць на Саборы, калі ён адбудзецца,як Вы мяне аб гэтым просіце. Пакладаюся на Вашу япіскапскую сумленнасьць імудрасьць, якія, спадзяюся, дадуць мне магчымасьць зацьвердзіць пастановы,выпрацаваныя на Сабраньні духавенства і міранаў пад Вашым старшынствам.Мітрапаліт Панцялейман, 29-га жніўня 1942 г. м. Ляды, Смалявіцкага раёну”.
Дня 30 жніўня 1942 г.распачаліся паседжаньні аўтакефальнага Ўсебеларускага Праваслаўнага Сабору ўМенску. Сабор распачаўся малебнам у Прачысьценскім саборы жаночага манастыра.Перад малебнам арх. Філафей сказаў слова аб значаньні Сабору. Непасрэдна пасьляслужбы, у тэй-жа царкве адбылося адчыненьне паседжаньняў Сабору. Сабор адчыніўі быў яго старшынёй арх. Філафей. У Прэзыдыюм Сабору былі запрошаныя арх.Філафеям: яп. Апанас, ял. Сьцяпан, архім. Серафім, прат. Я. Балай, прат.Гарбацэвіч, судзьдзя П. Сьвірыд, магістар багаслоўя Дземьянчонак, прадстаўнікГалоўнай Управы БНС д-р Валькевіч. Сакратарамі Сабору былі: прат. А. Апанасэвічі сьв. М. Сеўба.
На пачатку была выбранаямандатная камісыя з духоўных і сьвецкіх дэлегатаў, якая спраўдзіла паўнамоцтвыўдзельнікаў Сабору. Падчас спраўджаньня мандатаў быў зроблены: перапынакпаседжаньня. Мандатная камісыя дала справаздачу са сваей працы па ўзнаўленьніпаседжаньня. У Саборы прымалі ўдзел:
1. архіяпіскап Магілеўскіі Мсьціслаўскі Філафей, заступнік мітрапаліта ўсяе Беларусі;
2. япіскап Віцебскі іПолацкі Апанас;
3. япіскап Смаленскі іБранскі Сьцяпан;
4. ад духавенстваНаваградзка-Баранавіцкай епархіі было прысутных 17 дэлегатаў;
5. ад духавенства Менскайепархіі было 26 дэлегатаў;
6. ад міранаў Наваградзка-Баранавіцкайепархіі былі 22 дэлегаты;
7. ад міранаў Менскайепархіі былі 42 дэлегаты;
8. ад міранаў Смаленшчыныбыў прысутны 1 прадстаўнік;
9. сябры ПрэдсаборнайКамісыі прымалі ўдзел з дарадчым голасам, займаючы асобныя мейсцы збоку. СябрыПрэдсаборнай Камісыі, выбраныя дэлегатамі ад сваіх прыходаў, мелі прававырашальнага голасу.
На паседжаньнях Саборубылі прысутныя госьці і карэспадэнт „Беларускай Газэты” – У. Казлоўскі,якія былі назіральнікамі паседжаньняў.
На Саборы былапрадстаўлена арганізаваная Беларуская Праваслаўная Царква, знаходзячаяся ўмежах Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі. Горадзенская епархія была адлучаная адБеларусі, уключана ўва «Усходнюю Прусыю і ей было забаронена нямецкіміакупацыйнымі ўладамі зносіцца з Беларускай Мітраполіяй; таму Горадзенскаяепархія ня прымала ўдзелу ў аўтакефальным Саборы Віленшчына і Смарганшчына быліаддзеленыя ад Беларусі і прылучаныя да Літоўскага Камісарыяту з тым, што ўцаркоўных дачыненьнях яны не падпарадкаваліся Беларускай Мітраполіі і таму нямелі магчымасьці прымаць удзелу ўва Усебеларускім Саборы. Берасьцейская іПінская епархіі былі аддзеленыя ад Беларусі і далучаныя да ДзяржаўнагаКамісарыяту Ўкраіны і па тых самых прычынах не маглі прымаць удзелу ўваУсебеларускім Праваслаўным Саборы. Тотальныя вынішчэньні Праваслаўнай Царквыбальшавікамі ўва Ўсходняй Беларусі былі такія вялізныя, што за адзін год нельгабыло адбудаваць царквы на ўсходніх абшарах Беларусі, чаму перашкаджалі ваенныядзеяньні і асаблівыя ўмовы ваеннай зоны; таму з гэтых абшараў нельга было мецьпрадстаўніцтва на Саборы, падобнага прадстаўніцтву ад арганізаванай БеларускайЦарквы з заходняй часткі краю.
У першы дзень паседжаньняСабору быў прачытаны прат. Я. Балаём рэфэрат на тэму: “Кананічныя асновыаўтакефаліі». У рэфэраце былі прадстаўленыя прэдпасылкі патрэбныя дляправядзеньня аўтакефаліі згодна з канонамі Усяленскай Праваслаўнай Царквы; быліпададзеныя выпадкі арганізацыі самастойных цэркваў без дапільнаваньня ўсіхасноўных кананічных вымаганьняў; на заканчэньне былі насьветленыя абставіны,існуючыя ў сучаснасьці на Беларусі і зроблены выснаў, што цяпер маюцца ўнаяўнасьці ўсе асновы для кананічнага правядзеньня аўтакефаліі БеларускайПраваслаўнай Царквы.
Наступна быў прачытаныпрат. I. Кушнерам рэфэрат на тэму: „Пытаньне аўтакефаліі на Беларусі”. Урэфэраце быў пададзены поўны гістарычны нарыс Праваслаўнай Царквы на Беларусі,з адзначэньнем тых пэрыодаў, калі яна існавала, як самастойная, аўтакефальнаяцарква.
Пасьля рэфэратаў арх.Філафей выступіў з прамовай, сьцьвярджаючы, што аўтакефальная БеларускаяПраваслаўная Царква фактычна ўжо існуе, а цяпер належыць гэту фактычнуюаўтакефалію аформіць кананічна, прыняць аб ёй саборную пастанову і паведаміцьаб гэтым усе іншыя праваслаўныя аўтакефальныя цэрквы.
У далейшым адбылісядыскусыі па пытаньню прыйманьня аўтакефаліі. 3 прамовамі выступіў шэрагдэлегатаў. Па гэтаму пытаньню забіралі голас: прат. Я. Балай, прат. Гарбацэвіч,сьв. Н. П., сьв. М. Лапіцкі, судзьдзя А. Арэхва, камандзір ОД на ўсходзеБеларусі Д. Касмовіч, судзьдзя П. Сьвірыд, старшыня павету Клецк Э. Ясюк ііншыя. Прат. Гарбацэвіч перасьцярагаў, каб пры пабудове царквы не папоўніць упосьпеху памылковых крокаў і выказваўся за разбудову Праваслаўнай Царквы.Судзьдзя Арэхва выказваўся за здэцыдаванае вырашэньне справы Беларускай Царквыў сучаснасьці, як самастойнай, аўтакефальнай.
Па дыскусыях арх. Філафейпаставіў на галасаваньне прапанову аб арганізацыі Беларускай ПраваслаўнайЦарквы, як аўтакефальнай. За гэту прапанову галасавалі ўсе прысутныя дэлегатыпры некалькіх (трох) устрымаўшыхся.
Наступна атрымаў словадля прывітаньня ад беларусоў каталікоў Язэп Найдзюк. Ён асьведчыў, што хацябеларускі народ падзелены веравызнаньнямі, аднак ён становіць адну супольнасьцьі разам ідзець да аднэй мэты – дабра для ўсяго беларускага народу. Назаканчэньне ён пажадаў плённых посьпехаў для працаў Сабору на карысьць дляПраваслаўнай Царквы.
Пасьля Сабор прыступіў даразгляду праекту статуту аўтакефальнай Праваслаўнай Беларускай Царквы. Статутбыў чытаны па артыкулах, дыскутаваны і паддаваны пад галасаваньне. Праектстатуту быў прыняты, з папраўкамі да некаторых яго артыкулаў.
Сабор прыняў пастанову,каб статут і ўсе акты Сабору падпісалі япіскапы Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Наступна Сабор выбраўдэлегацыю ў гэнэральны камісарыят па справе дазволу навучаць рэлігію ўпублічных школах, і па пытаньню ўрэгуляваньня маемаснай стараны ПраваслаўнайЦарквы пасьля бальшавіцкіх рабункаў царквы. Гэнэральны камісар не прыняўдэлегацыі і зьвярнуў пададзены яму мэмарандум, сказаўшы вусна, што Сабор няможа закранаць спраў, парушаных у мэмарандуме.
Наступна Сабор разважыўпрыгатаваны праект і прыняў тэкст ліста да Канстантынопальскага патрыярха, уякім даваўся гістарычны нарыс Беларускай Праваслаўнай Царквы з адзначэньнемпэрыодаў, калі яна існавала як самастойная царква; далей апісвалася сучаснаепалажэньне Праваслаўнай Царквы на Беларусі і выражалася прозьба аб прыняцьці яеу лік Сёстраў – аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў і – аб выданьні ей ТОМОСУ насамастойнае існаваньне.
Наступна былі прынятыяСаборам тэксты лістоў да іншых аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў з прозьбай абпрызнаньні аўтакефаліі Беларускай Царквы і прыняцьце яе, як Сястры, ўмалітаўнае сужыцьцё.
Перад заканчэньнемнарадаў Сабор прыняў пастанову, якой даручыў Сабору Япіскапаў Беларускай Царквыдавесьці справу аўтакефаліі Беларускай Царквы да завяршэньня.
Паседжаньні Саборузакончыліся малітвай і Сабор быў зачынены 2-га верасьня 1942 г.
Належыць адзначыць, штоСабор вельмі паважна аднёсься да сваіх заданняў і выказаў глыбокія клопаты абПраваслаўнай Цар-кве, як царкве беларускага народу. Усе дэлегаты прамаўлялі наСаборы багатай літаратурнай беларускай мовай, за выняткам аднаго старэйшагасьвятара, які прамаўляў парасейску.
Зараз па заканчэньніЎсебеларускага Царкоўнага Сабору распачалося паседжаньне Сабору Япіскапаў.Япіскапы, аднак, не знайшлі сябе кампэтэнтнымі падпісаць прынятыя ЎсебеларускімЦаркоўным Саборам лісты да аўтакефальных цэркваў у справе прызнаньняаўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Япіскапы ўважалі, што толькі мітрапаліт,як галава царквы, можа падпісаць такія асноўныя дакуманты. Але, мітрапалітугэтыя дакуманты кя былі прадстаўленыя для подпісу. Такім чынам, ізноўзатрымалася афармляньне аўтакефаліі.
Архірэі беларусы,узгадаваныя ў атмасфэры расейскага царкоўнага асяродзьдзя, не маглі быцькіраўнікамі рашучай беларускай дзейнасьці на царкоўнай ніве. Пакладаныя на іхнадзеі аказаліся памылковымі. Шуканьні за новымі канцэпцыямі ў справецаркоўнага кіраўніцтва, робленыя беларускім актывам, не давалі выразных пазытыўныхвынікаў. У такіх абставінах паварот мітр. Панцялеймана да кіраўніцтва царквойна Беларусі, выдаваўся памысьнейшым за існуючае палажэньне. Мітр. Панцялейманадзначаўся просталінейнасьцяй, шчырасьцяй і адкрытасьцяй як у сваіх поглядах,так і ў паступаваньні, а гэта зьяўлялася добрым фундамантам да выразныхдачыненьняў. У сувязі з гэтым, шэраг асоб з актыву распачаў урабляць сяроднямецкай адміністрацыі думку для павароту мітрапаліта ў Менск для кіраўніцтваБеларускай Царквой.
усебеларускіцаркоўны сабор
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб.пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
2. Довгялло Д.Н. – К историиправославной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.
3. Касяк, І. З гісторыі ПраваслаўнайЦарквы беларускага народу / І. Касяк. — Нью-Йорк, 1956. — 191с.
4. Костюкович П.И. Религиоведение:Уч. пособ. – Мн.: «Новое знание», 2001. – 192с.