Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Мiнскi дзяржауны педагагiчны каледж
 
 
 
 
 
                                                                   Спецыяльнасць:
                                              «Выкладанне беларускай мовы iлiтаратуры»                                   
 
РЕФЕРАТ
                                   
Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау
па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»

                                                              
                                                                                        

Мiнск,2004 г.
         
                                                ЗМ Е С Т:
1.  Уводзiны
2.  Тэарэтычная частка
  2.1.  Развiцце мовы
  2.2.  Выпрацоука уменняу,навыкау звязнай мовы
  2.3.  Сiстэма практыкаванняу па развiццю звязнай мовы 
  3. Пераказ
   3.1  Вiды пераказау
   3.2.  Структура урока
   3.3.  Падрабязныпераказ
   3.4.  Сцiслы пераказ
   3.5.  Пераказы зтворчым заданнем
   3.6.  Пераказ,ускладненымоуным заданнем
   3.7.  Праверка iаналiз
  4. Пераклад
   4.1.  Вiды
   4.2. Пераклад-супастауленне
   4.3.  Перакладiзаляваных слоу,спалучэнняу,сказау
   4.4.  Перакладтэкстау
   4.5.  Пераклад-пераказ
   4.6.  Значэннеперакладау
  5. Сачыненнi
   5.1.  Значэннесачыненняу
   5.2.  Кампаненты
   5.3.  Этапы работы
   5.4.  Вiды
   5.5.  Сачыненнi пакарцiне
   5.6.  Сачыненнi нааснове асабiстых назiранняу
   5.7. Сачыненнi-апавяданнi
   5.8.  Сачыненнi-апiсаннi
   5.9. Сачыненнi-разважаннi
   5.10 Сачыненнi паапорных словах
   5.11 Сачыненнi пададзеным пачатку
  6. Заключэнне
  7. Практычная частка
    7.1.  Урок развiццямовы у 5 класе «Вучымся вiтацца»
   
 
Аб’ект даследавання:  развiцце мовы вучняу 5 класа
 
   Прадмет даследавання: урок беларускаймовы
 
   Гiпотэза:–выкарыстаннепрактыкаванняу па развiццi мовыдапамагае                                         
                      настаунiку узмацнiць цiкавасцьвучняу да навучання,павысiць
                      эфектыунасць выкладання роднаймовы,актывiзаваць твор-
                      чую дзейнасць вучняу;
              
                     –развiвацьмауленчую дзейнасць навучэнцау;
 
                    –стварэнне добразычлiваганастрою на уроках будзе садзейні-           
                   чаць актывізацыі творчайдзейнасці, павышэнню цікавасці да
                   навучанняі больш трывалым ведам вучняу,а значыць,і больш
                   рэзультатыунайпрацы настауніка.
              
    Мэты: выявiць найбольш эфектыуныяметады падачы матэрыялу,   
                  якія  можнавыкарыстоуваць на уроках беларускай мовы;
 
    Задачы: –прааналiзаваць навукова-метадычнуюлiтаратуру па
                  даследуемай праблеме;
 
                  –уключыць у практыку найбольшудалыя практыкаваннi па
                  развiццi мовы з вопытупедагогау-наватарау.
 
                                            РАЗВІЦЦЕ МОВЫ
     З дапамогай мовы чалавек усведамляе, удасканальвае iразвiвае свае думкi, робiць iхдаступнымi для iншых.Кожнае паунацэннае успрыманне чалавека, дадзенае органамi пачуццяу, абазначаецца словам. Толькiсумеснае i адначасовае дзеянне мовы iмыслення у iх непарыунай сувязi i узаемадзейнасцi дае нам усебаковае iглыбокае веданне навакольнай рэчаiснасцi. А паколькi думка выражаецца, замацоуваецца у мове, то сiстэматычнаяпраца па засваенню вучнямi моуных сродкау развiвае i удасканальвае мысленне школьнiкау. Значыць, настаунiк-славеснiк, кiруючыся працэсам развiцця мовы вучняу, стымулюе тым самым працэс развiцця iх мыслення. Больш таго, “развiцце мовы — абавязковыя умовы не толькi iнтэлектуальнага, алеi увогуле гарманiчнага развiццяасобы”.
  Мова становiцца сродкам зносiн памiж людзьмi тады, калi словы i словазлучэннi ужыты не iзалявана, а у сказе, i калi сказы аб’ яднаны у адзiнае сэнсавае iструктурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаiснасцi. Вось чаму асаблiва важна, каб школьнiкi авалодалi разнастайнымiлагічнымі і граматычнымi сродкамi мовыдля складання звязных тэкстау.
  Развiваць звязную мову вучняу — значыць працаваць над усiмi яе кампаментамi:зместам, лагiчнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю,сэнсавай i структурнай цэласнасцю, дакладнасцю,вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю для слухача i чытача,належным моуным афармленнем, бо усе гэтыя пытаннiвырашаюцца адначасова у працэсе перадачы думак.
  У працэсе развiцця мовы вучнi набываюць навыкi правiльнага карыстання усiмi моунымi сродкамi(iнтанацыйна-акцэнталагічнымі,лексічнымі, слова-
утваральнымi, граматычнымi). Развiццемовы, такiм чынам — гэта, па сутнасцi, уся забота настаунiка-славеснiка,якую ен праводзiць спецыяльна i усувязi з вывучэннем школьнага курса граматыкі,словаутварэння, арфагра- фii i iнш.
  Адна з важнейшыхзадач работы па развiццю мовы — усвядомленае авалоданне моунымi сродкамi звязнага выказвання. Рашаецца яна шляхамкомплекснай работы пры вывучэннi усiх раздзелау курса. Так,нельга займацца узбагачэннем слоунiкавага запасу вучняутолькi на уроках лексiкi, а удасканальваннем сiнтаксiчнай будовы –  толькi на уроках сiнтаксiсу. Аднак адны разделыкурса беларускай мовы з’ яуляюцца базавымi дляразвiцця навыкау выкарыстання пэунага моунага сродку умове, а iншыя даюць магчымасць арганiзавацьтрэнiровачную работу i далейшае удасканальванне данага навыку. Нагэтым будуецца этапнасць работы па развiццюмовы, якая мае  на увазе якаснае змяненне навыку на кожнай ступенi навучання.
  У сучаснай метадычнай лiтаратуры iснуюць2 асноуныя напрамкiу рабоце па развiццюмовы:
 
1)  папярэджанне iпераадоленне вымауленчых,лексічных, марфалагічных,  сiнтаксiчныхнедакладнасцей i памылак;
2)  узбагачэнне ( расшырэнне, напаўненне) слоўнiка (слоўнiкавагазапасу), граматычнага ладу мовы вучняў  пэўнымiсродкамi.
      Яны павiннысадзейнiчаць рашэнню цесна звязаных памiжсабой задач у рабоце па развiццю мовы: фармiраванню – зпункту гледжання норм беларускай мовы – правiльнай iбагатай мовы вучняў.
 
                ВЫПРАЦОЎКА  ЎМЕННЯЎ, НАВЫКАЎ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ
               У метадычнайлiтаратуры пад звязнай мовайзвычайна разумеюць:
  1) працэс, дзейнасць таго, хто гаворыць, пiша;
  2) прадукт, вынiкгэтай дзейнасцi (тэкст, выказванне).
    Работа па развiццю мовы – гэта фармiраванне ўменняў i навыкаў лагiчна будаваць звязнае выказванне, умець ствараць звязны тэкст.Таму першза ўсе неабходна, каб вучнi атрымалiўяўленне аб тым, якая структура тэксту, якiя сродкi сувязi асобных яго частак. На канкрэтных прыкладахнеабходна паказаць, што тэкст – гэта звязнае выказванне, завершанае па сваймузместу. Сказы, якiя ўваходзяць у склад тэксту, утвараюцьсэнсавае адзiнства, таму звязны тэкст заўседы можнаазагаловiць.
    З паняццем «тэкст»  цесна звязаны такiя паняццi, як «тэма»  і  « тыпы мовы». Тэма – гэта тое, аб чым гаворыцца ў тэксце, асноўнаядумка, тое, што хацеў сказаць аўтар. Тыпы мовы  –  апавяданне, апiсанне, разважанне – самыя агульныя разнавiднасцi тэксту. Яны звязаны з мэтай, якую ставiцьперад сабою аўтар.
    Знаемства вучняўз тыпамi тэксту арганiзуецца у 5 класе iндуктыўным шляхам: школьнiкам прапануецца на аснове папярэднiх назiранняў  над тэкстамi розныхтыпаў у комплексе з гутаркай вызначыць, у якiмтэксце аўтар расказвае пра што-небудзь, у якiм  – апiсвае, а ў якiм  –  разважае аб нечым.Пасля гэтага вучнi падводзяцца да першаснага абагульнення назiранняў у працэсе адказаў на пытаннi: зместякога тэксту складаюць пэўныя падзеi, якога  –  прыметычагосьцi, а якога  –  думкi i iх доказ. Затым настаўнiкраскрывае сутнасць паняцця  «тып тэксту». Пры замацаваннi вучнi аналiзуюць тэкст i адносяць яго да пэўнага тыпу, пераказваюць прапанаваныя тэксты ззахаваннем асаблiвасцей тыпу маўлення, складаюць уласныя тэкстыпэўных тыпаў.
    У залежнасцi ад мэты i задумы аўтара выбiраеццаспецыфiчнае рашэнне таго цi iншага паведамлення. Калi ствараецца апавяданне, то адпаведна мэце адбiраюцца сродкi стварэння менавiтаданага тыпу мовы: для апiсання есць свае сродкi, якiя адрознiваюцца ад тых, што выкарыстоўваюцца прыстварэннi апавядання цi разважання. Гэтазначыць, што вучням неабходна прывiваць уменне стварацьтэкст у адпаведнасцi з мэтай.
СІСТЭМА ПРАКТЫКАВАННЯЎ ПА РАЗВІЦЦЮ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ
     Здапамогай практыкаванняў, якiя прымяняюцца ў рабоце па развiццю звязнай мовы, вучнi авалодваюць навыкамiстварэння тэксту. Гэтым тлумачыцца асаблiвасцьданных практыкаванняў: яны, як правiла, будуюцца надыдактычным матэрыяле, якi ўяўляе сабой звязны тэкст. Акрамя таго,змяшчаюць заданнi, якiя апiраюцца на абагульненыя прадпiсаннi дзеянняў  цi абагульненыя веды.
    Заданнi ў такiх практыкаваннях звязаны з работай надтэкстам  – гатовым цi ствараемым. У залежнасцi ад гэтага вылучаюцца пяць груп практыкаванняў:
   1.  Практыкаваннi аналiтычнага характару пагатоваму тэксту садзейнiчаюць выпрацоўцы навыкаў аналiзу тэксту пры дапамозе наступных заданняў: вызначце (знайдзiце) асноўную думку выказвання, сфармуляваную аўтарам: частку, у якойдаецца пэўнае апiсанне i г.д.:прасачыце залежнасць ужывання пэўных моўных сродкаў ад мэты выказвання i г.д. Выкарыстоўваецца і метад параўнання, напрыклад, у такiх заданнях: супастаўце водзыў аб фiльме i рэцэнзii на яго: адзначце агульнае ў даных  тэкстах i iх адрозненнi(параўноўваюцца тэксты на адну тэму, але розныя па задуме, жанру, стылю, кампазiцыi i г.д.).
   2.  Практыкаваннi аналiтыка-моўнага характарупа гатоваму тэксту                 накiраваны на ўзнаўленнеасобных элементау тэксту. Яны                       прадугледжваюць, такiм чынам, выпрацоўку навыкаў аналiзу,абстрагавання, абагульнення, прымянення пэўных моўных дзеянняў. Напрыклад:сфармулюйце тэму выказвання, асноўную думку аўтара; дайце загаловак тэксту;складзiце кампазiцыйную схему тэксту.
   3.   Практыкаваннi напераапрацоўку гатовага тэксту патрабуюць навыкаў выпраўленнятэксту; стварэння ўдасканаленых, новых цi абноўленых (перапрацаваных) частак тэксту шляхам увядзення ў тэкстцытат, якiя пацвярждаюць выказаныя аўтарам меркаваннi:выключэнне з тэксту лiшняга (паўтарэнняў); наблiжэння тэксту ў адпаведнасцi ззадумай аўтара да больш яскрава выражанага публiцыстычнагахарактару i г.д.
       
   4.  Практыкаваннi па стварэнню новага тэксту на аснове данагапрадугледжваюць наступныя заданнi: выкласцi падрабязна або сцiслапэўную частку цi ўвесь тэкст; падрыхтавацьпаведамленне на пэўную тэму на аснове данага тэксту; адказаць на пытанне, пастаўленае ў тэксце:перабудаваць данае апавяданне, каб яно пачыналася з самага цiкавагаэпiзоду.
        5.  Практыкаваннi, якiятрэнiруюць вучняў устварэннi свайго тэксту.
Значнаемесца сярод практыкаванняў гэтай группы займаюць пераказы
i сачыненнi  –  традыцыйныя вiды пiсьмовыхi вусных выказванняў.
ПЕРАКАЗ
 
    У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў.
    У працэсепадрыхтоўкi i правядзення пераказаў удзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчныаналiз тэксту, выдзяляць у iмгалоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладнаперадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавызапас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць.
    Пераказ– гэта пiсьмовая або вусная перадача сваiмiсловамi чаго-небудзь прачытанага, пачутага.
   У метадычнай лiтаратурыi ў школьнай практыцы вядомы розныя вiды пераказаў:
   1.   па адносiнахда аб’ ему зыходнага тэксту
       1. падрабязныя
       2. сцiслыя
   11.   па адносiнахда зместу зыходнага тэксту
       1. поўныя
       2. выбарачныя
       3. з дадатковымзаданнем
   111.   па спосабувыканання
       1.  вусныя
       2.  пiсьмовыя
   1У.   па месцывыканання
  1. класныя
  2. дамашнiя
    У.   у залежнасцiад мэты навучання
       1.  навучальныя
       2.  кантрольныя
   У1.  паводле характарутэкставага матэрыялу
       1.   апавяданне
       2.  апiсанне
       3.   разважанне
       4.   характарыстыка
       5.   iг.д.
  Для любога з гэтых вiдаўпераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ
граматыка-стылiстычныяцi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.
  Пасля стараннага вывучэннятэксту для будучага пераказу настаунiк вызначае словы, выразы iсказы, з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей занекалькi дзен да адпаведнага урока. На уроку, калiправодзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiхзалежыць ад кантэксту
(фразеалагiзмы, словы, ужытыяу пераносным значэннi).iх настаунiк тлумачыць ва уступнай гутарцыда пераказу i запiсвае на дошцы.
 Карысна напярэдаднiпераказу арганiзаваць чытанне тэкстау, праслухванне музычныхтворау, прагляд кiнафiльмау i тэлеперадач на тэму, блiзкую да тэкступераказу.
  Папярэдняя лексiка-стылiстычнаяпадрыхтоука вучняу да пераказау дае магчымасць зэканомiць час на самiмуроку, больш удзялiць увагi высвятленню асноунай думкi тэксту Iзасваенню моуных сродкау.
  Урок, на якiмдзецi працуюць над пераказам, можа мець наступную структуру:
1.  Падрыхтоучая работа
1.Азнаямленневучняу з тэмай i задачамi урока.Уступная гутарка пра
  зыходны тэкст i яго аутара.
2.Выразнаечытанне тэксту.
3.Тлумачэннеi удасканаленне значэння новых i малазразумелыхслоу.
4.Гутаркаi аналiз тэксту.
5.Складаннеi запiс плана
6.Вусныпераказ тэксту
7.Работапа правапiсу.
8.Пауторнаечытанне тэксту настаунiкам.
  11.   Напiсаннепераказу
  111 .Праверка пераказу iпадрыхтоука да яго аналiзу у классе
  1V.   Аналiзпераказу
  Пры падрабязным(поуным)пераказе ставiцца задача не толькi перадацьасноуную думку аутара, але i захаваць паслядоунасць тэксту, апiсаннямесца, дзеючых асоб, дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы:аутарскую лексiку, фразеалогiю, сiнтэксiс.
  Сцiслыя пераказыпрадугледжваюць кароткую перадачу асноунага зместу пачутага, прачытанага цiубачанага, выдзяленне у тэксце галоунага,iстотнага.Такiяпераказы лепш за усе пачынаюць з добра знаемых вучням тэкстау сюжэтнагахарактару, якiя легка расчляняюцца на асобныя, лагiчназакончаныя часткi.Тут патрабуецца захаваць толькiасноуную думку, а таксама тыя моуныя асаблiвасцiтэксту i мастацкiя дэталi, без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцi i дасягнуць пазнавальна-выхаваучых мэт.
  У выбарачным пераказеузнауляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнагатэксту, напрыклад апiсанне паступлення ранiцы, якое дадзенау тэксце разгрупавана у некалькiх частках.Пры такiм пераказе дзецiвучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое, штоадпавядае пастауленай мэце.
  У пераказе з творчымзаданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца, пераапрацоуваецца цi дапауняеццазвязаным па сэнсу,
зыходным, але самастойнымтэкстам, створаным аутарам пераказу. У
вынiку зместпераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту.Асноуная iхзадача—развiцце i удасканаленне мастацкiх здольнасцейвучняу, у прыватнасцi уменняу i навыкау уключаць у пераказхарактарыстыкi
дзеючых асоб, апiсаннепрадметау, жывел, людзей, абстаноукi, пейзажу, увесцi у тэкст пэуныэпiзод.
  Можна вылучыць дзве группызаданняу да пераказау з творчымi заданнямi:
    а)прапануецца адказаць напытанне, выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.
    б)прапануецца дапiсацьпачатак  цi канцоуку, уставiць апiсаннепрадметау i падзей, даць уласную ацэнку учынкам той цi iншай дзейнай асобы, выказаць свае меркаванне адноснапаводзiн героя, твора i iнш.
   Творчыя элементы, якiяуключаюцца у пераказ, павiнны арганiчна злiвацца сазместам таго, што служыць прадметам пераказу.
   Сяродпераказау, ускладненых моуных заданнем, вылучаюцца пераказы з лексiчным, граматычным, марфалагiчным, сiнтаксiчным, сталiстычнымi iншымi заданнямi:
   а) прапануецца замянiцьформу асобы, часу, ладу: напрыклад, перадаць змест зыходнага тэксту у форме непрошлага, а цяперашняга часу i г.д:
   б) прапануецца ужыць упераказе пэуныя словы, словазлучэннi, сказы, якiямаюцца у зыходным тэксце, цi пэуныя группы слоу, словазлучэнняу, сказау.
   Сярод пераказау гэтайгруппы у школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:
   а) змена асобы апавядальнiка.Вучнямчаста цяжка перадаць змест тэксту, напiсанага ад першай асобы.З гэтаймэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiцьасобу, ад iмя якой вядзецца апавяданне, напрыклад з першай натрэцюю.Пры гэтым важна, каб вучнi не карысталiся аднымi i тымi жасабовымi займеннiкамi(ен, яна), а ужывалi замест iх iмягероя цi словы, якiя паказваюць на яго прафесiю, становiшчау грамадстве:
   б) замена сказау здзеепрыметнымi i дзеепрыслоунымiзваротамi на складаназалежныя сказы i надварот:
   в) замена простай мовы наускосную i ускоснау – на простую.
   У час праверкiпераказау увага звяртаецца на наступныя моманты:
   1. паунату перадачызыходнага тэкст;
   2. дакладнасць цiскажэннi фактычнага характару;
   3. паслядоунасць зыходнагатэксту;
   4. лагiчнасцьпадачы матэрыялу;
   5. уменне арыентавацца i улiчвацьзаувагi, зробленные настаунiкам у ходзепадрыхтоучага этап;
   6. захаванне граматычныхнорм, правiл арфаграфii iпунктуацыi;
   7. знешняе афармленнеработы.
    Улiчваючыгэтыя моманты, настаунiк робiць пэуныя паметы цi кароткi запiс уканцы пераказу.
    Завяршаецца работа аналiзампераказу у классе.Галоуная задача гэтага этапу заключаецца у тым, каб аналiзправераных пераказау быу па-сапрауднаму глыбокiм.Настаунiкпавiнен выказаць свае адносiны да таго, якпрацавау клас у цэлым: адзначыць лепшыя работы.Да ацэнкi гэтых работ
важна падысцi cтрога iндывiдуальна,i да кожнай з iх пастарацца знайсцiдобрае слова.Размову аб недахопах настаунiк павiненасаблiва прадумаць, кааб у классе атрымалася сур езнаятаварыская работа па iх пераадоленню.
Пераклад.  Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчаеразвiццю мауленчай мабiльнасцi, адчуванняслова, удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова у адпаведнасцi зкантэкстам.
    Выдзяляюць розныя вiдыперакладау:
   — пераклад –супастауленне:
   — пераклад iзаляваныхслоу:
   — пераклад асобныхспалучэнняу слоу:
   — пераклад сказау:
   — пераклад тэкстау:
   — пераклад – пераказрускага тэксту па-беларуску.
    Практыкаваннi напераклад-супастауленне выкарыстоуваюцца у малодшых классах.Названы тыппрактыкаванняу – самы просты у параунаннi з iншымiпрактыкаваннямi у гэтым кiрунку.Пры выкананнi такiхпрактыкаванняу вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiясловы, параунаць iх вымауленне (правапiс) з аналагiчнымiрускiмi  словамi i вызначыць адметныя асаблiвасцi, характэрныядля беларускай мовы.
Напрыклад, вучнi чытаюцьспалучэннi слоу (ен водзiць – он водит, яна носiць – она носит, яна хоча – онахочет) i вызначаюць адрозненне канчаткау дзеясловау 3-й асобы у беларускай iрускай мовах.
    Пераклад iзаляваныхслоу, спалучэнняу, сказау праводзiцца, як правiла, пры замацаваннi вывучанагаматэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоукi.Вучнi чытаюць прапанаваныматэрыял падручнiка  па-беларуску.Настаунiк разам з вучнямi выпрацоуваюцьнедахопы перакладу.Адзнака за такi пераказ у журнале не выстауляецца.Пiсьмовыпераклад правяраецца настаунiкам i ацэньваецца з iншымi практыкаваннямiпадручнiка.
    Складаней арганiзуеццапраца надперакладам тэкстау. Методыка правядзення перакладу тэкстаусвоеасаблiвая.Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай  работы павiненправодзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоукай.Ен праводзiцца па такомуплану:      
1.  вучнi выконваюць пераклад тэкстудома (рыхтуюць чарнавы варыянт);
2.   на уроку настаунiк праглядаечарнавыя накiды перакладаемага тэксту;
3.   вучням даецца 5-10 хвiлiн длякансультацыi;
4.   классу прапануецца узор перакладу(тэкст чытае адзiн з вучняу);
5.   настаунiк у час чытання тэкстувучням пазначае для сябе словы, перакладзеныя няудала;
6.  якасць перакладу абмяркоуваеццакалектыуна: выказваюцца вучнi, выказвае сваю думку настаунiк, разам раюцца пра найбольш  дакладны выбар слова у адпаведнасцi з тэкстам;
7.  вучнi самастойна запiсваюць тэкстпа-беларуску.                                
    Пры абмеркаваннiпрапанаванага пераказу нельга абмяжоуваць вучняу у выбары беларускiхслоу-эквiвалентау.Дзецям якраз i трэба
растлумачыць, што перакласцiпэунае рускае слова можна з дапамогай некалькiх адпаведных беларускiх слоу, зякiх i трэба выбраць самсе дакладнае менавiта для дадзенага кантэксту.
    Такiм чынам, у працэсеперакладу вучнем, неабходна прапаноуваць некалькi беларускiх слоу-адпаведнiкау, зякiх яны павiнны выбраць найбольш дакладны.Тым самым мы развiваем у дзяцейадчуванне мовы.Падручнiкi ж у слоунiках да тэксту для перакладу традыцыйнаабмяжоуваюць вучня адным беларускiм словам- эквiвалентам.
    Можна выкарыстоувацьтаксама i калектыуны пераклад тэксту.Праводзiцца ен па асобных сказах наступнымчынам: настаунiк (цi вучань) чытае сказ, дзецi прапануюць розныя варыянты ягопераказу, выбiраецца лепшы i запiсваецца у чарнавiк.Пасля таго, як будзе запiсаныапошнi сказ, тэкст чытаецца пауторна, пераклад удакладняецца, а затым –запiсваецца у чыставiк.
    Карысна для перакладудаваць урокi хрэстаматыйных творау, вядомых вучням.Пераклаушы гэты урывак, вучнiмаюць магчымасць зверыць свой тэкст з арыгiналам, адзначыць недахопы якрускага, так i уласнага, беларускага.
    Працу над перакладамтрэба рабiць творчай.У школе за эталон чамусцi   
прымаюць  падразковыпераклад, якi толькi фармальна можна лiчыць правiльным.Аднак такi пераклад, незауседы дакладна перадае асноуны змест тэксту, не стымулюе развiцце у вучняутворчых здольнасцей.Таму рэкамендуецца пры арганiзацыi працы над перакладамузяць кiрунак на творчы пераклад, якi развiвае у дзяцей не толькi мауленчуюмабiльнасць, але i адчуванне беларускага слова, мовы, навык творчагапераасэнсавання прачытанага i адпаведнай перадачы пэунага зместу у беларускiмтэксце.Гэта асаблiва авжна у час працы над тэкстам мастацкага стылю.
    Часам прапануеццавыканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску.Па сутнасцi гэтапераклад-пераказ.Паколькi прачытаушы рускi тэкст, вучнi павiнны ажыцявiцьяго унутраны пераклад i пераказаць змест тэксту.Пераклад, якi адбываецца прыгэтым,i пераказ тэксту  адносна свабодныя: вучнi вызначаюць асноуную думкуапавядання i коратка пераказваюць яго змест.
    Для таго, каб вучнiпаспяхова пераклалi i затым пераказалi тэкст, настаунiк арганiзуе працунаступным чынам:
1)  зачытвае выразна тэкст; 
2)  праводзiць з классам гутарку пазместу прачытанага
3)  вучням прапануецца пераказаць тэкстспачатку самiм сабе, затым- перад классам;
4)  запiс у сшыткi.
    Вусны пераклад – пераказацэньваецца па наступных крытэрыях: лагiчнасць, звязнасць выкладутэксту, адпаведнасць галоунай думцы, дакладнасць словаужывання.
    Карыснымi i эфектыунымi зяуляюцца такiя  вiды працы, як чытанне па-беларуску рускага тэксту, а таксамасiнхронны  пераклад вуснага тэксту, якi гаворыцца субяседнiкам.
    Паколькi удасканаленаяпраграма прадугледжвае знаемства з такiмi новымi паняццямi, як стыль мовы, тыпмаулення (мовы), тэкст, неабходна, кааб работа з названымi паняццямi праводзiласяне час ад часу, а сiстэматычна.Для паутарэння гэтых    паняццяу пераклад даешырокiя магчымасцi.Тэкст для перакладу трэба абавязкова характарызаваць па ягопрынадлежнасцi да пэунага стылю, вызначаць форму выказвання(апавяданне, разважанне, апiсванне), асаблiвасцi структуры.
    Пераклад – цiкавы вiдпрацы, эфектыуны метадычны прыем.Аднак iнтэнсiунасць яго выкарыстання павiннастрога кантралявацца, нельга дапускаць празмернага захаплення толькi гэтым метадычнымпрыемам.
Пераклад карысны у комплексез iншымi прыемамi.Тады ен лiчыцца мэтазгодным i   апрауданым.
Сачыненнi. Самы пашыраны вiд пiсьмовых работ у старшых класах.
Iх значэнне i роля у развiццiзвязнай мовы абумоулена самастойным характарам Данай пiсьмой работ,.тым, што янапрадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэуную тэму.Гэта працатворчая.Пры напiсаннi сачыненняу выяуляюцца творчыя зададкi школьнiкау, глыбiняiх ведау, самастойнасць думак i выказванняу, здольнасць фантазiраваць i суадносiцьуяуленнi з рэчаiснасцю, а галоунае – уменне выражаць свае пачуццi i думкiсловамi.
    У час падрыхтоукi дасачыненняу выяуляецца i творчасць настаунiка, яго майстэрства змястоунаналадзiць заняткi, выклiкаць цiкавасць выхаванцау да пошуку, дапамагчы iм псiхалагiчнаарганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе, падпарактаваць свае памкненнi, пачуццi, марыадзiнай мэце.
    Кампанентамi, цiсастаунымi часткамi сачынення з уяляюцца:
   1.тэма – прадметсачынення;
   2.план – парадаквыкладання думак;
   3.змест – матэрыяп длясачынення.
     Работа, звязаная зправядзеннем сачыненняу, мае тры этапы:
       1.   работа навучальнага характару.
 Вучнiпад кiраунiцтвам нас
таунiкааналiзуюць тэму, выяуляюць кола пытанняу, раскрыцця якiх патрабуе тэма, знаемяццаз рознымi вiдамi сачыненняу, вучацца складаць планы, па планах ствараюць вусныясачыненнi; высвятляецца значэнне эпiграфа да сачынення.Настаунiк знаемiць вучняуз патрабаваннямi да сачынення.Увагу неабходна удзялiць    такому моманту работынад сачыненнем, як цытаванне.
      11   напiсанне сачынення.
 Цярплiваенавучанне напiсанню своеасаблiвых прадметау, якiя даюць агульнае уяуленне абфакце або  з яве, якiя будуць апiсаны у асноунай частцы.Звяртаецца увага налагiчнасць выкладу думкi.
    111.   аналiз сачыненняу.
 Сэнс аналiзу заключаецца у тым, каб падрыхтаваць вучняу да пераапрацоукiстворанага тэксту i да работы над новым выказваннем.
Сачыненнi адрознiваюцца узалежнасцi ад:  
   месца выканання (класныя iдамашнiя); 
   аб ему (разгорнутыя iмiнiяцюрныя);
   спосабу выканання(калектыуныя i iндывiдуальныя);
   мэты (навучальныя iкантрольныя);
   характару працы(бездадатковых заданняу i з iмi);
   жанру i тыпутэксту(апавяданне, апiсанне, разважанне, партрэтная характарыстыка, дзелаваямова, рэпартаж, заметка, рэцэнзiя i iнш.);
   крынiцы атрыманняматэрыялу( па карцiне, на лiтаратурныя тэмы, на матэрыяле асабiстыхназiранняу, перажыванняу i жыццевага вопыту вучняу)
   На уроках мовы часцей заусе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстыхназiранняу, жыццевых уражанняу i уласнага вопыту школьнiкау.Кожны з гэтых вiдаумае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.
   Сачыненнi па карцiне – адзiн з распаусюджаных у школе вiдау пiсьмовых прац па развiццi мовы.Карцiнааказвае моцнае эмацыянальнае уздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагаезнайсцi неабходныя словы для пераканаучага i яскравага выражэння настрою, думакi перажыванняу, якiя узнiкаюць пад уражаннем карцiны.
   Часцей за усе сачыненне пакарцiне праводзiцца на спецыяльных уроках.Для вуснага сачыненя дастаткавааднага урока цi паловы яго, для пiсьмовага – адводзяцца здвоеные урокi.На першымуроку праводзiцца аналiз карцiны i падрыхтоука да сачынення, на другим –самастойная пiсьмовая праца вучняу.
    Этапы
1.  Паведамленне настаунiка прамастака – аутара карцiны цi пра факты i падзеi, якiя пакладзены у аснову твора.
2.  Разгледзець рэпрадукцыю карцiны iпадумаць над яе зместам.
3.  Паводле зместу карцiны задначасовым аналiзам мастацкiх сродкау, якiмi карыстауся аутар, вызначэннеiдэйнай задумы мастака.
4.  Вучнi засвойваюць новыясловы, праводзiцца удакладненне значэння ужо знаемых слоу, якiмi карыстаюццавучнi пры апiсаннi карцiны.
5.  Складаецца i запiсваеццаплан.Складанне плана дысцыплiнуе думку, прывучае школьнiкау паслядоуна, коратка iясна фармуляваць выказванне.
6.  1-2 вучнi пераказваюць зместкарцiны.
7.  Вучнi самастойна пiшуць сачыненнеспачатку на чарнавiку, удасканальваюць тэкст, а затым перапiсваюць у сшыткi.
   Асаблiва ярка праяуляеццаздольнасць вучняу да самастойнай творчасцi у сачыненнях, напiсанных на асновеасабiстых назiранняу, жыццевых уражанняу i уласнага вопыту.
Сачыненнi гэтага тыпу даволiразнастайныя па сваей тэматыцы.
   Пры выбары тэмы длясачынення настаунiку трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой, алеi тым, наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучным, цi знаемы дзецi з тымматэрыялам, якi трэба адлюстраваць у сачыненнi.Вельмi важна прапаноувацьтэмы, блiзкiя да рэальных сiтуацый, кааб праца над iмi захапiда дзяцей, выклiкалау iх роздум, самастойную ацэнку фактау, падзей, пра якiя вучань                         пасля раскажа у сачыненнi.
   Тэму сачынення неабходнафармуляваць так, каб яна падказала сюжэт апавядання, асноуную ягодумку, нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметау, з яу, падзей, пабуджала ушкольнiкау iмкненне да творчасцi.
   Вызначыушы тэму длясачынення, настаунiк выразна акрэслiвае мэты i задачы працы, прыдумвае, на якiдадатковы матэрыял ен будзе абапiрацца у падрыхтоуцы да сачынення, якiя жыццевыеi лiтаратурныя назiраннi вучняу будуць выкарыстаны.Улiчыушы усе гэта, настаунiкраспрацоувае методыку падрыхтоукi i правядзення сачынення.Немалаважная роля упадрыхтоуцы да сачынення належыць мастацкай лiтаратуры.У працэсе падрыхтоукi дасачынення можна арганiзаваць экскурсiю, правесцi гутарку праперажытае, прачытанае цi узбагачанае, пазнаемiць вучняу змастацкiмi                                  карцiнамi i лiтаратурнымi творамiна тэму сачынення.
   Падрыхтоука да сачыненняпраяуляецца i у форме лексiка-стылiстычных практыкаванняу, складання планаузвязных тэкстау, вусных i пiсьмовых адказау на пытаннi, перакладау з рускай мовына беларускую, запiсу тэкстау па памяцi, перакладау тэкстау, прасляхоуваннямагнiтафонных запiсау i iнш.
   Па рознаму праводзяццасачыненнi-апавяданнi, сачыненнi-апiсаннi i сачыненнi-разважаннi.
    Найбольш распаусюджанымiу школьнай практыцы з яуляюцца сачыненнi апавядальнага характару.Асноунымматэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiяпадзеi, у якiх дзецi прымаюць удзел.Сюды уваходзяць i пiсьмовыя апавяданнiдзяцей аб экскурсiях на прыроду, мясцовыя прадпрыемствы, апавяданнi абправядзеннi свят, канiкул, выхадных дзен i г.д. Такiя сачыненнi у большасцiвыпадкау уключаюць у сябе i элементы апiсання.Пiсаць сачыненнi тыпу апавяданнявучням значна лягчэй, чым рабiць апiсаннi, паколькi уражаннi, атрыманыя адпадзей, у школьнiка больш трывалыя, чым ад назiрання карцiн прыроды цiнавакольных прадметау. Апрача таго, план такога сачынення падказваецца ходампадзей, што значна аблягчае працу школьнiкау.
   У залежнасцi ад зместувыказвання вучнi павiнны падабраць загаловак да сваей працы. Спачатку вучнiробяць на чарнавiках нататкi будучага выказвання, складаюць плансачынення, падбiраюць найбольш трапныя выразы, збiраюць рабочыя матэрыялы.Затымтэкст запiсваецца на чарнавiк, удасканальваецца, пасля чаго перапiсваееца усшыткi.
  
   Самымi складанымi зяуляюцца апiсальныя сачыненнi.Мэта такiх сачыненняу – не толькi расказаць празнаемае дзецям, але i вызначыць галоунае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькiкожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, зява, падеея.чалавек.
   У залежнасцi ад таго, штобудзе служыць аб ектам апiсання, сачыненнi могуць быць наступных тыпау:
    апiсанне адзiночнагапрадмета;
    апiсанне жывелы i птушак;
    апiсанне з явы цi падзеi;
    апiсанне дзеянняу i працэсау;
    апiсанне чалавека.
   Апiсаннi бываюць дзелавыяi мастацкiя.
   Вучыць дзяцей складацьапiсаннi трэба пачынаць з развiцця у iх назiральнасцi за адзiночным прадметам.
   Апiсанне чалавека патрабуепэунага запасу назiранняу над людзьмi, з явамi жыцця.Таму у працэсе падрыхтоукiда такiх сачыненняу настаунiк вучыць дзяцей пiльна глядзець, чуткаслухаць, глыбока разбiрацца у чалавечых характарах i грамадскiх адносiнах.
   Адным са сродкау развiццяу вучняу умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняу зяуляецца сачыненне-разважанне.Элементы разважання есць у любым сачыненнi.
   У залежнасцi ад формыпабудовы i характару тэмы можна выдзелiць:
    разважаннi на тэмы, якiяпатрабуюць раскрыцця паняцця;
    разважаннi у формеадказау на пытанне;
    разважаннi на дыскусiйнуютэму;
    разважаннi намаральна-этычныя i грамадска-палiтычныя тэмы.
   Перш чым прапанавацьсачыненне тыпу разважання, неабходна расказаць вучням пра асаблiвасцi зместу iструктуры гэтага вiду працы, прааналiзаваць якi-небудзь урывак з артыкула цiпадручнiка, выдзелiць палажэннi i аргументацыю.
   Будова:
   тэзiс  (асноуная думка);
   доказ
   вывад
    Самастойныя разважаннiвучняу праяуляюцца пры напiсаннi водзыву на кiнакарцiну, кнiгу, драматычнуюпастаноуку i iнш.
    Для выпрацоукi уменняпiсаць водгук на прачытаную кнiгу бяруцца невялiкiя па аб ему, але займальныя пазместу i нескладанага сюжэту творы (звычайна з тых, якiя прапануюцца дляпазакласнага чытання) У далейшым напiсаныя водгукi абмяркоуваюцца, указваюцца iхнедахопы, адзначаецца станоучае.
    Даволi распаусюджанымiвiдамi творчых пiсьмовых прац вучняу     з яуляюцца сачыненнi па апорных словах(сачыненнi-мiнiацюры) i па дадзеным пачатку. Сачыненнi па апорных словахзвычайна невялiкiя.iх карысна
праводзiць пры замацаваннiграматычнага матэрыялу, паколькi можна прапанаваць вучням уключыць у тэкст словына вывучаемыя граматычныя правiлы.
    Сачыненнне па дадзенымпачатку дае магчымасць узмацнiць элемент творчасцi, пазбауляе шаблону увучнеускiх працах.Пачатак сачынення складае настаунiк сам цi бярэ зякога-небудзь твора.Першыя фразы павiнны быцьзыходным пунктам, ад якогаразвiваецца самастойная творчая думка школьнiкау.
    Аналiзуючысачыненне, настаунiк адзначае i вобразна-выяуленчыя сродкi, з
дапамогай якiх дзецям удалосястварыць карцiну рэчаiснасцi.
                                 
             
                                            ВУЧЫМСЯ   ВIТАЦЦА
                                             
                                             Урокразвiцця мовы у 5 класе                                             
      Мэта:
        1. пазнаемiць змауленчымi формуламi сiтуацыi прывiтання,iх тыпамi i сферай ужывання;
       2. развiвацьманалагiчную мову пры адказах на пытаннi;
      3.вучыць выбiрацьправiльную iнтанацыю пры вiтаннi у залежнасцi ад            сiтуацыi;
     4. выхоувацьветлiвасць, чуласць.
    Абсталяванне:
1)  тлумачальны слоунiк беларускайлiтаратурнай мовы.—Мн.1996.-С.509;
2)  таблiца «Формулы звароту беларусау»;
3)  таблiца» Тыпы(значэннi)вiтанняу»;.
                                                   ХОД  УРОКА
1.  Арганiзацыйны момант.
 11. Вывучэнне.
                                                                        Нiшто не абыходзiцца нам так    
                                                                        Тана i цэнiцца так дорага, як
                                                                        Ветлiвасць.
                                                                                            Сервантэс.
   Павага да людзей  –  адна з найважнейшых маральных якасцяу чалавека.На думкудаследчыка I.Харламава, яна вызначае усе астатнiя маральныя якасцiасобы. Павага да людзей выяуляецца ва узаемаадносiнах людзей  далiкатнасцю, тактоунасцю, добразычлiвасцю, ветлiвасцю.
   Ветлiвасць – гэта праява павагi да тых, хто вакол нас.Неад емны яе элемент –мауленчы этыкет.(Самая старжытная кнiга звестак пра этыкут – « ПавучаннеКагемнi фараону  Снофры», ей амаль 5 тысяч гадоу.) У мауленчым этыкеце можнавылучыць некалькi тэматычных групп.Прывiтанню сярод iх адводзiцца асаблiваяроля.
 111.Паведамленне тэмы i мэты урока.
— Што такое прывiтанне? (Праца са слоунiкам.) « Тлумачальны слоунiк беларускайлiтаратурнай мовы» лексiчнае значэнне гэтага слова раскрывае так: ПРЫВIТАННЕ…
1.гэта словы, рух.жэст, звернутыя да каго-небудзь як знак добразычлiвасцi, добрагапажадання;
2.зварот да блiзкага знаемага пры сустрэчы;
3.вусны або пiсьмовы зварот да каго-небудзь з выказваннем асабiстай прыязнасцi, добрагапажадання, салiдарнасцi.)
Прывiтанне — слова мнагазначнае.Якое тлумачэнне найбольш поуна раскрывае яго сэнс? Чаму? Як бы вы сфармулявалi гэтае паняцце?
Чамумы, пабачыушы пэунага чалавека, спачатку з iм вiтаемся i толькi потым распачынаемгаворку пра што-небудзь?
   Прывiтанне адыгрываевялiкую ролю у нашым жыццi.Калi мы вiтаемся са знаемымi, то падтрымлiваем гэтымсвае знаемства i выяуляем жаданне яго працягнуць.Любое вiтанне сведчыць, штоможна пачаць размову.Яно звязвае нас адно з адным, умацоувае кантакты.
              Ад чагозалежаць формулы вiтання?
      Яны залежаць адабставiнау, мэты моуных кантактау, сацыяльна-узроставых адзнак суразмоуцау, ад iхколькасцi, полу, ад ступенi роднасцi вiтальнiкау…
              Як трэбаправiльна вiтацца?
     Адзiн вучань загадзяатрымлiвае заданне падрыхтаваць адказ на гэтае пытанне.
    Адказ можа быць прыкладнатакiм.
              Прынята, штопершым вiтаецца i прадстауляецца незнаемым людзям мужчына.Больш маладыявiтаюцца са старэйшымi, той, хто прыйшоу пазней,– з тымi, хто з явiусяранней.Прывiтанне трэба вымауляць спакойным, добразычлiвым тонам.Гучныявыгукi, якiмi выяуляецца радасць ад сустрэчы, могуць успрымацца яквульгарныя, таму трэба ад iх устрымлiвацца.Да слоу прывiтання можна дадаць: РадыВас бачыць! Прыемна пазнаемiцца!
    Поцiск рукi – адзiн зэлементау прывiтання (без яго можна часам абысцiся, калi трэба павiтацца змногiмi людзьмi).Не трэба пацiскаць руку занадта моцна.Калi мужчыныабменьваюцца поцiскам рук на вулiцы, то яны павiнны зняць пальчаткi.
    Калi мы уваходзiм упакой, дзе знаходзiцца некалькi чалавек,i хочам пацiснуць руку, то гэта трэбарабiць або з усiмi, або нi з кiм.Выказваючы радасць ад сустрэчы, не трэба доугатрэсцi руку.
   Абдымкi, пацалункi, паляаванне па плячы як форма прывiтання дапускаецца толькiпамiж блiзкiмi людзьмi у неафiцыйных зносiнах.
  Прывiтанне можна выказаць iлегкiм узмахам паднятай рукi, кiуком галавы.
                 Якiяпрывiтаннi вы ведаеце?
      Конкурс «Я вiтаюсятак…». Перамагае той, хто называе найбольшую
Колькасць вiтанняу.
                
                     
                       Таблiца « Формулы звароту беларусау»
—————————————————————————————————-
        Формулы зваротау                                                  Прыклады  
—————————————————————————————————-  
  Добрывечар!                           Наста.Добры вечар! Як жывы- здаровы?        
                                     (Я.Купала).                                                         
  Вечардобры!                           –Вечар добры! Цi далека тут да Белi?
                                                   –А верст пяць набярэцца (М.Гарэцкi).
 Добры вечар ухату!                –Вечар добры у хату! Кеб жылося i кеб
                                                    Вялося! –сказау ен(Хоня) звонка i
                                                    Цверда (I.Мележ).
  Добры дзень!                             –Добрыдзень! Цi пазнаяце? Чаму
                                                    Вярнулiся? (М.Гарэцкi).
  Дзеньдобры!                             Янка.Дзень добры цетачка! Што вы
                                                    Так задумалiся?(Я.Купала).
  Добры дзеньвам!                      Я кiнууся за ею i, пераступiушы парог,
                                                     Прывiтауся:»Добры дзень вам! Я.Пархута).
  Добры дзень ухату!                 День добры у хату! Як жывяце?
                                                     Як маецяся?(М.Гарэцкi).
 Дабрыдзень!                               Куторга.Дабрыдзень, панна Маар Яна!
                                                      Марыся.Дабрыдзень, пан Куторга!
                                                     (В.Дунiн-Марцiнкевiч).
  Добрайранiцы!                          Але настаунiца першая гукнула яму:
                                                      –Цiмох Андрэевiч, добрай ранiцы!
                                                       (П.Мiсько).
  Добрайранiчкi!                           –Добрай ранiчкi,–кажа Яна.—Ну,i чаго ж
                                                       Мы такiя сумненькiя? Як жа мы спалi?
                                                        (Я.Брыль).
 Здароу!                                         –Здароу, брат Донiс!—дзядзькарады…
                                                       (Я.Колас).
  Здароубыу!                                 А, Чарнушка! Здароу быу!—радасна, як
                                                       Добрага   знаемага, прывiтау ен(Нохiм)
                                                       ( 1.Мележ).
  Здаравенькiбыу(буу)!                Ен нарэшце споуз са стала, жэстам хлопца-
                                                      Смаркача падцянуу штаны i тады ужо
                                                     Энергiчна кiнуу руку да Антанюка.
                                                     –Здаравенькi буу, пэрсiянальна(I.Шамякiн).
 Здарова!                                     Ды Друцько…крокау, можа, яшчэ засорак да
                                                     Шлагбаума закрычау:
                                                     –Здарова, Лявон!( I.Шамякiн).  
 Здаровы!                                    Стары, вядома, быу не п яны.
                                                     –Здаровы, хлопчыкi!—гукнуу.—Пяць чалавек з
 
                                                      Махорачкай—да мяне!(Я.Брыль).
 Здароуце!                                     –Здароуце, кiнуу ен(Ззыба)бабам
                                                       (I.Чыгрынау).
 Прывiтанне!                                Праменны.Прывiтанне Шэкспiру!
                                                         (К.Крапiва).
 Хэло!                                              I раптам Славiк убачыу Тараса.
                                                        –Хэло, мiстэр Ганчароу,–шумна
                                                         Прывiтауся(I.Шамякiн).
 ВiтаюВас!                                    Увайшоушу у пакой, Вiця гучна сказау:
                                                         –Вiтаю Вас!
 Добрагаздароуя!                           –Добрага здароуя! –пачулася дзесцi зусiм
                                                        блiзка.
 З панядзелкамВас!                        З ауторкам Вас1 –усмiхаючыся,
 З ауторкам Вас!iг.д.                     прашчабятала Гануля.
                                                               
                                 Таблiца «Тыпы (значэннi) вiтанняу»-
             Тыпы (значэннi)                            Формулы вiтання
 З пажаданнемздароуя                  Здароу! Здарова! Здаравенькi!
 З пазначэннем часусустрэчы       Добрага дня! Добры вечар! Добры ранак!
 Працоуныя                                     Памагай Бог! Спору у працы! Спешна вам.
 Пры уваходзе ухату                      Добры дзень у хату! Здароу вам у вашу хат
 Адрасаваныя людзям у часяды     Смачна есцi! Сыць вам, людзi!
 Якiя выказваюць павагуда             Чалом вам! Чалом кланяюся!
  Адрасата.
 Пытаннi                                          Як жыцце! Як маешся? Як жа вы там
                                                            Жывяцце?
   Фонд этыкетных формулаубеларускай мовы багаты.Ен налiчвае да 200 адзiнак  (праца з таблiцай « Формулызвароту беларусау») i паводле сферы     ужывання падзяляецца на
1)  нейтральныя: Добры дзень! Добрывечар!;
2)  афiцыйныя або урачыстыя: ВiтаюВас! Дазвольце Вас прывiтаць.
3)  Размоуныя: Здорава! Салют!Прывiтанне!
Працаз таблiцай « Тыпы (значэннi) вiтанняу».
      Якой часцiнай мовы зяуляюцца формуля вiтання? (Выклiчнiкам).
      Што называеццавыклiчнiкам мауленчага этыкету?
    Гэта словы i спалучэннiслоу, якiя выражаюць
прывiтанне, развiтанне, падзяку, просьбу, пажаданне, ветлiвыязвароты…Iх значэнне выяуляецца  толькi у канстэкце.
      Цi можна пагадзiцца сасловамi Сервантэса, якiя узяты у якасцi эпiграфа да урока? Чаму?
             Практычнаячастка.
   А. Як вядома, у нашыммауленнi вялiкую ролю адыгрывае падтэкст, якi можа знiшчыць зместдалiкатных, ветлiвых слоу.А можа надоуга усхваляваць чалавека, калi словы сказаныз глыбокiм пачуццем i шчырасцю.
   З якой iнтанацыяй большправiльна сказаць Добры дзень!, калi
   1) настаунiк вiтаецца звучнем, якi спазнiуся на урок на 1-2 хвiлiны;
   2) настаунiк вiтаецца звучнем, якi спазнiуся на урок на 35 хвiлiн;
   3) вiтаюцца сябры, якiядауно не бачылiся;
   4) па тэлефоне вiтаюццасябры, якiя не бачылiся некалькi гадзiн;
   5) вiтаюцца з паважанымчалавекам;
   6) вiтаюцца з сябрам, якiучора забыуся прынесцi футбольны мяч на школьны стадыен?
    Вучнi працуюць у парах.
    Б. Даць адказ напытанне, што пастаулена у наступных сiтуацыях.
    1. Вечарам тысустракаешся з пажылым чалавекам, з якiмi ужо вiтауся ранiцай.Цi трэба вiтаццазноу? Як лепш? Чаму?
    2. Вам трэба павiтацца зсуседкай, дзяучынай гадоу дваццацi двух.Якую формулу звароту –ты цi Вы –лепш заусе выбраць? Чаму?
    3. Ты уваходзiш у клас iвiтаешся з настаунiкам.Якое прывiтанне ты выбiраеш? Чаму?
    4. Як трэба правiльнапавiтацца з настаунiкам, якi у цябе выкладае, калi ен па вулiцы iдзе неадзiн? Чаму?
    5. На другiм баку вулiцыты пабачыу сваiх аднакласнiкау.Як правiльна павiтацца? Чаму?
    6. Ты сустрэу знаемыхдарослых.Як ты будеш з iмi вiтацца? Чаму?
    7. Цi мэтазгодна дзецямвiтацца за руку? Чаму?
    В. Перакласцi набеларускую мову, словы прывiтання падкрэслiць, вызначыць iх тып i сферу ужывання.
    1.—Спите, панна Юлька?—прошелестелшепоток, и она отозвалась.
    –Доброе утро, Яцек! Нет, ядавно встала.Что там на улицах?(Е.Арсеньева).
    2.–А, старина, здраствуйте!—воскликнул Базаров (И.Тургенев).
    3. Юноша вошел вкомнату…  
 –Привет, толстяк,–обронилон.Узнаешь меня? (Дж.Чейз).
 
    4.—Хэлло, миссисДжонс,–окликнула она толстушку.—Может, вас подвести?(Дж.Чейз).
    5.—Вечер добрый! Хлеб дасоль!—послышалось однажды, когда семья лесника садиласьужинать(С.Александрович).
    6. Он влезал на табуреткуи, изменив голос, изображал диалог с глухим кумом:
   –Здорово, кум(С.Александрович).
    7.Тот (пан Русецкий)протягивает новому квартиранту руку:
    –День добрый, панеМицкевич! (С.александрович).
    Г. Скласцi дыялогi натэмы « У гасцях у сябра», « У бiблiятэцы», « На аутобусным прыпынку»,«Наведванне хворага сябра», выкарыстаць прывiтаннi i iншыя словы ветлiвасцi.
    Вучнi працуюць у парах.