Праваслаўена тэрыторыі Беларусі і Расі
Змест
1. Агульная характарыстыкаправаслаўя
2. Хрысціянізацыя Русі
3. Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі Беларусі і Расіі
4. Стараверства
5. Асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу
6. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Агульнаяхарактарыстыка праваслаўя
Праваслаўе – самы малаколькасны зтрох асноуных кірункаў у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 218 мільёнаўпрыхільнікаў. Распаўсюджана праваслаўе ў асноўным у Расіі, ва Усходняй Еўропе,на Балканах і на Бліжнім Усходзе. Невялікая колькасць ягоных прыхільнікаў жывеў краінах Амерыкі, Афрыкі і Азіі.
Праваслаўе сфарміравалася ваўмовах Візантыйскай імперыі, для якой былі характэрны запаволенасць тэмпаўразвіцця і моцная імператарская ўлада. Гэта абумовіла наступныя асноўныя рысыправаслаўя:
1.Традыцыяналізм і кансерватызмрэлігійна-царкоўнага жыцця. Сам тэрмін «праваслаўе» з’яўляецца незусім дакладным перакладам грэчаскага слова «артадоксія» ( orthodoxia– меркаванне, вучэнне, адданне хвалы) і хутчэй павінен быў бы гучаць як«прававер’е».Самі прыхільнікі гэтага накірунку прадкрэсліваюць уягонай назве момант аддавання хвалы, што яны правільна менавіта славяць Бога.Прыхільнікаў другіх хысціянскіх накірункаў яны называюць”іншаслаўнымі” – тымі, хто славіць Бога па-іншаму.
Калі мы кажам аб традыцыяналізме ікансерватызме праваслаўя, дык не ўкладваем у гэта нейкі негатыўны сэнс. Простаадной з асноўных рыс гэтага накірунку, якую падкрэсліваюць як ягоныяпрыхільнікі, так і праціўнікі, з’яўляецца імкненне захаваць у некранутымвыглядзе веравучэнне і культ першапачатковага хрысціянства. Наогул артадоксія ўшырокім сэнсе азначае няўхільнае следаванне асновам і традыцыям якога-небудзьвучэння пазбягаючы нават самых нязначных разыходжанняў з зыходнымі ўстаноўкамі.Часцей за ўсё яно ўжываецца ў дачыненні да такіх рэлігійных накірункаў, якія ўякасці асаблівага абавязку веруючых прадпісваюць падтрымку чысціні інязменнасці веравучэння і культу. У гэтым сэнсе можна казаць аб артадаксальныміудаізме, ісламе і г.д.
Трэба адзначыць, што паняцці«праваслауе» і «каталіцтва» ў іх сучасным разуменні маюцьумоўны характар. Яны з’явіліся задоўга да раздзялення царквы ў 1054 г. Пасля Першага Усяленскага Сабору ў Нікеі (325 г.), на якім хрысціянская царква ў барацьбе зерассю зацвердзіла першую частку Сімвала веры, праваслаўнымі сталі называцьтых, хто прытрымліваўся рашэнняў Нікейскага сабору, г.зн., не-ерэтыкаў, акатолікамі – тых, хто належаў да ўсеагульнай «не-ерэтычнай» царквы. Іў тым, і ў другім выпадку сэнс быў аднолькавы. Зараз католікі таксаманастойваюць на правільнасці, «праваслаўнасці» свайго веравучэння ікульту, а праваслаўная царква называе сябе яшчэ «грэка-каталічнай»,гэта значыць, сусветнай.
Праваслаўная царква, ў адрозненнеад каталіцкай, адмаўляе магчымасць развіцця Свяшчэннага Падання. Яно лічыць,што Святыя Айцы і першыя сем Усяленскіх Сабораў (апошні з іх адбыўся ў 787 г.) цалкам сфармулявалі хрысціянскае веравучэнне і зараз яго трэба толькі захоўваць. Растлумачыцьтакі падыход можна тым, што менавіта Візантыйская імперыя, а не Заходняя Еўропаз’яўлялася ў першым тысячагоддзі непасрэдным нашчадкам багатай антычнайкультуры. Доугі час (прыкладна да ХШ ст.) культура Візантыі знаходзілася набольш высокім узроўні, візантыйцы ганарліва называлі сябе «ромеямі»(«рымлянамі»), а на заходнееўрапейцаў глядзелі, як на варвараў. Аднаккультура Еўропы развівалася, візантыйская ж, дзе быў зроблены націск назахаванне антычнай спадчыны, паступова прыйшла ў заняпад. Гэта мы можамназіраць і ў галіне хрысціянскага багаслоўя. Яно было ў асноўным выпрацавава наўсходзе Рымскай імперыі. Менавіта там вяліся гарачыя багаслоўскія спрэчкі,узнікалі ерасі, прайшлі ўсе сем Усяленскіх сабораў. Захад не разумеў тонкасцяўтой палемікі, якая вялася на Ўсходзе, а проста прытрымліваўся ісцін веры. Удалейшым жа, па меры развіцця еўрапейскай культуры наогул, развівалася ікаталіцкае багаслоўе.
2.Адсутнасць адзінстваправаслаўнай царквы і яе падпарадкаванасць дзяржаўным ўладам. Гэтыя дзве рысыўзаемазвязаны і шмат у чым абумоўліваюць адна адну. У Візантыйскай імперыі быламоцная імператарская ўлада, і там існаваў прынцып, запазычаны яшчэ з язычніцкіхчасоў Рымскай імперыі, калі імператар таксама лічыўся і вярхоўным жрацом,кіраўніком у рэлігійных справах. Тут трэба ўзгадаць спецыфіку дзяржаўнай уладына Усходзе, якая звычайна мела абсалютны і ўсеагульны характар. У Візантыіпатрыярх не проста падпарадкоўваўся імператару, ён ім фактычна прызначаўся, імог быць зняты. Царква з’яўлялася дзяржаўным інстытутам, кіраваў ёй імператар іяна служыла інтарэсам дзяржавы. Калі праваслаўе пачало распаўсюджвацца ў іншыхкраінах, кіраўнікі апошніх не маглі пагадзіцца з тым, што на іх тэрыторыі існуеіншаземная структура, і таму імкнуліся падпарадкавацца праваслаўную царквусабе, стварыць свой уласны дзяржаўны інстытут, які б адпавядаў іх інтарэсам.Гэты працэс адбываецца і зараз: як толькі ўзнікае новая дзяржава, дзераспаўсюджана праваслаўе, праз некаторы час ствараецца нацыянальнаяправаслаўная царква. Зараз у свеце налічваецца 15 аўтакефальных праваслаўныхцэркваў: Канстанцінопальская (Турцыя), Александрыйская (Егіпет), Анціахійская(Сірыя, Ліван), Іерусалімская (Ізраіль), Руская (большасць краін былога СССР),Грузінская, Сербская (краіны былой Югаславіі), Балгарская, Кіпрская, Эладская(Грэцыя), Румынская, Албанская, Польская, Чэ-хаславацкая (Чэхія і Славакія), іАмерыканская (ЗША). Кіраўнік аўтакефальнай праваслаўнай царквы называеццапа-рознаму. Напрыклад, у Рускай, Сербскай, Грузінскай, Румынскай і Балгарскайцэрквах гэта патрыярх, у Грэчаскай і Кіпрскай – архіепіскап, Албанскай,Польскай, Чэхаславацкай – мітрапаліт.
Некаторыя аўтакефальныя цэрквыдзейнічаюць таксама на тэрыторыі іншых дзяржаў. Так, напрыклад, Рускаяправаслаўная царква мае свае структуры ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Германіі,Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Японіі і некаторых іншых краінах.
Кожная аўтакефальная царква, як абгатым сведчыць сама яе назва, з’яўляецца цалкам самастойнай. Канстанцінопальскіпатрыярх называецца Усяленскім патрыярхам, але гэта чыста ганаровы тытул, якіне дае права умешвацца ў справы іншых цэркваў.
2. Хрысціянізацыя Русі
Афіцыйнай датай прыняццяхрысціянства на Русі з’яўляецца 988 г., калі па загаду князя УладзіміраСвятаслававіча хрысціліся кіяўляне, але хрысціянства тут з’явілася прынамсі насто год раней. Яшчэ пры дзеду Уладзіміра князю Ігару ў Кіеве была царквасв.Іллі, якую наведвала частка княскай дружыны. Пры заключэнні Ігарам.дамовы зВізантыяй у 944 г. адны дружыннікі кляліся імем Пяруна, а другія – хрысціянскагаБога. Хрысціянкай была і бабка Уладзіміра княгіня Вольга. У 957 г. яна наведала па дзяржаўных справах Канстанцінопаль і прыняла там хрышчэнне. Цікава, што хацяВольга хрысцілася па ўсходняму абраду, але народ свой гатова была хрысціць пазаходняму. 3 гэтай мэтай яна звязалася з нямецкім царом Атонам, які паслаў уКіеў місіянера Адальберта з Магдэбурга, у далейшым епіскапа. Аднак сын Вольгікнязь Святаслаў быў перакананым язычнікам і вельмі адмоўна ставіўся дахрысціянства, таму місія Адальберта не ўдалася.
Ёсць некалькі легендаў аб прыняцціхрысціянства на Русі. Адна з іх паведамляе, што хрысціянства сюды былопрынесена ў І ст. адным з дванаццаці вучняў Ісуса Хрыста апосталам Андрэем, якіехаў з Іерусаліма ў Рым праз Ноўгарад і заначаваў на месцы будучага Кіева.Раніцай устаўшы, ён указвае вучням на ляжачыя вакол халмы, дабраслаўляе гэтаемесца і савіць на ім крыж. Але ніякіх гістарычных крыніц, якія б пацвярджалігэта, няма.
Другая легенда кажа аб тым, штокнязь Уладзімір выбіраў веру сярод тых, якія яму прапаноўваліся. Па адной зверсій, ён адмовіў, іудзеям з той прычыны, што ў іх не было сваей дзяржавы ізначыць «Бог іх не любіць”, мусульманам – бо іх богаслужэнне падалося ямунепрыгожым і нават смешным, але, галоўнае, таму што ў іх забаронена піць віно.А прыехаўшы з Візантыі, багаслоў сказаў прыгожую прамову, якая вельміспадабалася Уладзіміру, і ён вырашыў прыняць хрысціянства. Безумоўна, гэтыятлумачэнні прынацця хрысціянства на Русі эстэтычнымі альбо гастранамічнымігустамі Уладзіміра з’яўляюцца досыць наіўнымі. Існавалі значна больш сур’ёзныяпрычыны.
Перыяд княжання Уладзіміра(980-ІОІ5 гг.) – гэта час узмацнення Старажытнарускай дзяржавы. Уладзімір, якэнергічны і дальнабачны палітык адчуваў неабходнасць стварэння адзінай рэлігіі.У 980 г. ён правёў першую рэлігійную рэформу. Быў створаны агульнадзяржаўныпантэон, куды ўключылі багоў, культ якіх з’яўляўся найбольш распаўсюджаным.Гэта Пярун – бог грому і маланкі, апякун княжаскай улады, дружыны, жрэчаскай іваеннай моцы, Сварог (Стрыбог) – бог неба, Дажджбог – бог святла, сын Сварога,Мокаш – маці Сварога, багіня ўрадлівасці і дабрабыту, Хорс – Сонца, (у ягогонар Уладзімір узяў сабе прозвішча Чырвонае Сонейка), Семаргл – крылатысабака, ахоўнік пасеваў, жыццёвага патэнцыялу, пачынанняў княжацкай улады. Наўзгорку ў Кіеве былі пастаўлены ідалы гэтых шасці багоў. Такім чынам Уладзімірімкнуўся зрабіць са сваёй сталіцы рэлігійны цэнтр усходніх славян. Шанаваннеўсіх астатніх багоў, духаў і дэманаў было забаронена. Новы пантэон насаджаўсязверху княжаскай уладай.
Аднак даволі хутка Уладзімірробіць рэзкі паварот у сваёй палітыцы, прымае зусім новую і невядомую длябольшасці насельніцтва Кіеўскай Русі рэлігію – хрысціянства і пачынае ўкараняцьяго таксама паслядоўна і жорстка. Прычыны такога павароту маюць, пераважнапалітычны характар. Старая язычніцкая рэлігія адпавядала сялянскім ўмовам жыццяі не падыходзіла для гарадоў, якія ў гэты час інтэнсіўна развіваюцца як цэнтрырамяства, гандлю і ўлады. Апроч таго, Кіеўская Русь мела інтэнсіўныя зносіны зіншымі краінамі, пераважна тымі, у якіх ужо было распаўсюджана хрысціянства.Прыняцце апошняга значна аблегчыла б гэтыя зносіны.
Трэба адзначыць, што на рашучасцьпавароту да хрысціянства пэўны ўплыў аказалі і рысы характару самога князяУладзіміра. Гісторыкі характарызуюць яго як таленавітага і жорсткагадзяржаўнага дзеяча. Да ўлады ён прыйшоў у выніку забойства свайго братакіеўскага князя Яраполка. Перад тым, як прыняць хрысціянства, ён быў паслядоўнымязычнікам. Пры ім у 983 годзе ў Кіеве ў ахвяру Перуну былі прынесены хрысціяне– варажскі купец Фёдар і ягоны сын Ян. Сам Уладзімір меў 9 жонак, сярод іхполацкую князёўну Рагнеду, якая была ўзята сілай пасля забойства яе бацькі ібратоў. Сучасны Уладзіміру польскі летапісец Цітмар Межыборскі называе яго»блуднікам бязмерным і жорсткім”.
Падставай для прыняццяхрысціянства на Русі паслужылі наступныя падзеі. У 987 г. супраць візантыйскага імператара Васіля паўстаў ягоны ваеначальнік Фока. Васіль папрасіўУладзіміра аб дапамозе. Той паставіў умовай жаніцьбу з сястрой імператараГаннай і абяцаў прыняць хрышчэнне. Уладзімір дапамог імператару, але той неспяшаўся выканаць сваю частку дамовы. Тады Уладзімір ідзе паходам на грэчаскуюкалонію Корсунь (зараз г.Херсон), прымушае аддаць яму ў жонкі Ганну і прымаетам хрышчэнне, а вярнуушыся ў Кіеў, выдае загад, каб кіяўляне ў вызначаны дзеньпайшлі да Дняпра і хрысціліся. «А хто не прыдзе да ракі, – так былонапісана ў загадзе, згодна „Аповесці мінулых часоў”, – багаты ці ўбогі,жабрак ці раб, той будзе мне вораг“. Некалькі тысяч кіяўлян зайшлі ў ракуі прыехаўшыя з Візантыі свяшчэннікі ахрысцілі іх.
Ідалы язычніцкіх багоў, якіястаялі на ўзгорку ў Кіеве, былі па загаду Уладзіміра пасечаны і спалены, а ідалПеруна крукамі сцягнулі ў Днепр і піхалі шастамі да парогаў, каб ён невярнуўся.
Пасля Кіева хрысціянства пачаліўводзіць у іншых гарадах. Не заўсёды гэта адбывалася мірна. Людзі прызвычаілісяда сваіх старых багоў і не хацелі адмаўляцца ад іх. У некаторых месцахдаходзіла да крывавых сутыкненняў. Напрыклад, у Ноўгарадзе дзеянні епіскапаЯкіма, які знішчаў язычніцкія капішчы, выклікалі ў народзе бунт. 3 Кіева звойскам прыбыў ваёвода Пуцята, які ўступіў у бойку з наўгародцамі, а дзядзькаУладзіміра пасадскі Дабрыня ў гэты час падпаліў горад. Наўгародцы вымушаны быліздацца і прыняць хрышчэнне. Адсюль пайшла прымаўка: „Пуцята хрысціўНоўгарад мячом, а Дабрыня агнём“.
Аднак супраціўленне насіласпарадычны характар і выклікалася, як правіла, жорсткасцю дзеянняў па увядзеннюновай рэлігіі. Там жа, дзе гэтай жорсткасці не было, народ прымаў хрысціянствадаволі спакойна. Тлумачыцца гэта асаблівасцю язычніцкага светаўспрымання, якоедапускае існаванне многіх звышнатуральных істот. Хрыстос успрымаўся як княжацкібог, якога трэба шанаваць, бо гэтага патрабуюць улады, але не адмаўлялісятаксама і ад шанавання старых багоў. Рэлігійны феномен, які узнік на Русі зувядзеннем хрысціянства, даследчыкі называюць дваяверствам. Сутнасць яго не утым, што паралельна існавалі дзве рэлігіі – язычніцкая і хрысціянская, а ў тым,што стварыўся іх сінтэз. Дваяверства існуе ў нас і зараз. ІІІмат людзейпрытрымліваюцца адначасова і хрысціянскіх, і язычніцкіх звычаяў.
Наогул увядзенне хрысціянства наРусі расцягнулася на стагоддзі. Датай хрышчэння Беларусі лічыцца992 г., калібыла заснавана Полацкая епархія пры сыне Уладзііміра і Рагнеды князю Ізяславе,але канчаткова хрысціянства на нашых землях усталявалася толькі ў сярэдзінеXIII ст., хаця і пасля ў рэлігійным светаўспрыманні беларусаў, асабліва сялян,засталіся многія язычніцкія элементы.
Хрысціянства на тэрыторыю Беларусіпрыходзіла як з усходу, так і з захаду. У 1013 г. сын Уладзіміра тураўскі князь Светаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля БаляславаХаробрага. Разам з ёй у Тураў прыехаў епіскап Рэйнберн і была заснаваназаходная епархія. Гэта не спадабалася Уладзіміру. Ён выклікаў Светаполка зжонкай і Рэйнбернам у Кіеў і пасадзіў іх у земляную турму, дзе епіскап памёр. Іхаця Кіеўская -+Русъ падтрымлівала зносіны з Захадам, (вядома, што Уладзімірперапісваўся з папам), але развіццё хрысціянсгва тут пайшло па ўсходняму,праваслаўнаму шляху. Даследчыкі тлумачаць гэта тым, што царква ў Візантыіпадпарадкоўвалася імператару і служыла інтарэсам дзяржавы, на Захадзе ж папаўзвышаўся над свецкімі ўладамі. Гэта было вядома Уладзіміру, і ён зрабіў выбарна карысць праваслаўя.
Прыняцце хрысціянства аказаластаноўчы ўплыў на развіццё старажытнарускай культуры. Новая рэлігіясадзейнічала аб’яднанню ўсходнеславянскіх земляў і ўзмацненню дзяржаўнагаадзінства. Само слова „рускі“ спачатку на нашых землях абазначала ненацыянальную, а рэлігійную прыналежнасць: рускімі называлі тых, хтопрытрымліваўся рэлігіі, якая насаджалася з Кіева, гэта значыць веры варагаў – „русаў“.Сярод усходніх славян паступова распаўсюджвалася новая мараль. Былі забароненычалавечыя ахвяры, мнагажонства, блуд, крадзеж нявест, супрацьнатуральныяраспусты. На новых прынцыпах будаваліся ўзаемаадносіны паміж людзьмі.Распаўсюджвалася адукацыя. Сам Уладзімір пасля прыняцця хрысціянства загадаўзбіраць дзяцей са знатных сем’яў і вучыць іх, нягледзячы на супраціўленнебацькоў. Сын Уладзіміра Яраслаў Мудры адкрыў у 1025 г. у Ноўгарадзе вучылішча для 300 дзяцей. Пачынаецца дзейнасць хрысціянскіх асветнікаў, найбольшвядомымі з якіх з’яўляюцца Кірыла Тураўскі (1130 – каля 1182), ЕфрасінняПолацкая (1110 (?) – 1173), Аўрамій Смаленскі (сяр. ХПст. — да 1224г.) Будуюццахрысціянскія храмы, малююцца іконы, спачатку па візантыйскім узорам, алепаступова складваюцца арыгінальныя мясцовыя школы ў архітэктуры іконапісу.Менавіта з прыняццем хрысціянства ўсходнеславянскія народы уваходзяць упрастору еўрапейскай культуры.
3. Гісторыя праваслаўя натэрыторыі Беларусі і Расіі
Праваслаўная царква ў КіеўскайРусі не была самастойнай і залежала ад Канстанцінопальскага патрыярха. Кіраваўёй Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Русі, які прызначаўся патрыярхам. Візантыяразглядала праваслаўную царкву на Русі як сваю частку і імкнулася яе цалкамкантраляваць. Гэтым тлумачыцца тое, што з 23 кіеўскіх мітрапалітаўдамангольскага перыяда большасць складалі прыезджыя візантыйцы, толькі двоебылі з рускіх: Іларыён (1051 – 1054) і Клімент Смаляціч (1147 – 1153). Алеабодва яны не былі прызнаны патрыярхам законнымі, бо іх абралі без ягонайзгоды.
У 1240 г. татара-манголы разбурылі Кіеў. Мітрапаліт пераехаў спачатку ва Уладзімір-на-Клязьме, а потыму Маскву, але ён па-ранейшаму называў сябе „Кіеўскі і ўсёй Русі“. 3гэтага часу пачынаецца новы перыяд у гісторыі праваслаўнай царквы на Русі. Памеры ўзвышэння Маскоўскага княства і ў далейшым стварэння адзінайцэнтралізаванай дзяржавы ўзвышаецца і царква. Паступова па багаццю ішматлікасці яна пераўзыходзіць царкву ў Візантыі, але ўзмацняецца яе залежнасцьад свецкіх улад, і яна ператвараецца ў інструмент дзяржаўнай палітыкі. Дзяржавападтрымлівае царкву, але выкарыстоўвае яе ў сваіх мэтах.
Тэрыторыя Беларусі ў другой паловеХШ ст. уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага. Асноўную колькасцьнасельніцтва гэтай дзяржавы складалі праваслаўныя, Вялікія князі, хаця самі яныналежалі да язычніцтва, а з канца ХІV ст. – да каталіцтва, былі зацікаўлены ўстварэнні ўласнай мітраполіі, незалежнай ад Масквы. Тлумачыцца гэта тым, штоўзаемаадносіны з апошняй паступова пагаршаюцца, Маскоўская дзяржава робіццаадным з галоўных ворагаў ВКЛ і з ёй вядуцца амаль безупынныя войны.
Літоўская мітраполія былазацверджана Канстанцінопальскім патрыярхам у 316 г., першага мітрапаліта звалі Феафіл. Ён таксама ўзяў сабе тытул „Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёйРусі“. Такім чынам, абодва мітрапаліты – маскоўскі і літоўскі прэтэндаваліна ўладу над праваслаўнымі ”ўсёй Русі”, таму паміж імі існавалі напружаныяўзаемаадносіны. Масква ў гэты час імкнецца быць „збіральніцай земляўрускіх” і яе князі дабіваюцца ад Канстанцінопальскага патрыярха, кабмітрапаліт быў толькі ў Маскве.
У спрэчцы паміж літоўскім імаскоўскім мітрапалітамі Канстанцінопальскі патрыярх, як правіла, падтрымліваўапошняга. Аднак 1448 г. з-за прыняцця Канстанцінопальскім патрыярхам уніі(саюзу) з каталіцкай царквой Масква разрывае з ім сувязь і мітрапаліты тутпрызначаюцца ўжо без ягонай згоды. Руская праваслаўная царква абвяшчае сябеаўтакефальнай. У 1458 г. раздзяляюцца мітраполіі ў ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве.Мітрапаліт у Літве працягвае называцца “Кіеўскім і ўсёй Русі», а ўМаскве атрымлівае тытул «Мітрапаліт Маскоўскі і ўсёй Русі».
У 1453 г. Канстанцінопаль быў захоплены туркамі і Візантыйская імперыя перастала існаваць. Маскоўская ждзяржава ўзмацнілася і яе інтарэсы патрабавалі, каб царкву ўзначальваўпатрыярх. Першы рускі патрыярх быў абраны на Маскоўскім памесным саборы ў 1589 г. Гэта значна ўзмацніла аўтарытэт Рускай праваслаўнай царквы, але яшчэ больш узрасла яезалежнасць ад свецкіх улад. Фактычна патрыярх стаў прызначацца царом, і апошнізрабіўся кіраўніком царквы.
Адмоўныя вынікі падпарадкаванняправаслаўя ў Расіі дзяржаўнай уладзе сталі відавочнымі пры Пятры I, які лічыўцаркву праціўніцай сваіх рэформ і імкнуўся яе аслабіць. У 1721 г. ён ліквідаваў патрыяршаства і для кіраўніцтва царквой стварыў па ўзору калегій калектыўныорган – Свяцейшы сінод, члены якога прызначаліся царом. Галавой царквы зрабіўсясам цар, а кіраваць Сінодам ад ягонага імя павінен быў чыноўнік – обер-пракурор.Пры Кацярыне ІІ обер-пракурорамі ў асноўным прызначаліся ваенныя, некаторыя зякіх не толькі не вялі хрысціянскае жыццё, але і выказвалі адкрыта атэістычныяпогляды. Царква была абавязана выконваць шэраг функцый дзяржаўнай улады: запісактаў грамадзянскага стану, кіраўніцтва пачатковай адукацыяй, назіранне запалітычнай надзейнасцю грамадзян.
Такім чынам, у Расійскай імперыіправаслаўная царква канчаткова ператвараецца ў дзяржаўны інстытут і робіццачасткай бюракратычнага апарату. Гэта адмоўна ўплывае на яе духоўны аўтарытэтсярод веруючых і ўспрымаецца як ненармальнае становішча самім духавенствам. Упачатку XX ст. у Рускай праваслаўнай царкве рэзка ўзмацняецца рух за скліканнеПамеснага сабора і абранне на ім патрыярха. Урад Мікалая ІІ супраціўляеццагэтаму і таму сабор удалося склікаць толькі ў кастрычніку 1917 г. На ім пасля доўгага перапынку быў абраны патрыярх і намечаны рэформы па ўзмацненню царквы іпавышэнню яе аўтарытэта. Правесці іх не ўдалося, бо да ўлады прыйшлі бальшавікіі супраць царквы пачаліся рэпрэсіі.
Трэба адзначыць, што большасцьдухавенства Рускай праваслаўнай царавы звязвала сябе са старым рэжымам і даволіварожа сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. У сваю чаргу, новыя ўлады разглядаліРускую праваслаўную царкву як частку эксплуататарскай сістэмы і лічылі, што янапавінна быць знішчана.
Ужо ў першыя месяцы існаванняСавецкай улады было выдадзена некалькі дэкрэтаў, накіраваных на канфіскацыюцаркоўнай маёмасці, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца прыняты 23 студзеня 1918 г. дэкрэт ”Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы”. Згодна з ім, уся рухомая інерухомая маёмасць царквы была нацыяналізавана. Культавыя будынкі і рэчы магліздавацца веруючым па іх просьбе ў бясплатную арэнду, аднак яны абкладалісявельмі вялікімі падаткамі па артыкулах, прадугледжаных для прыватнагапрадпрымальніцва. Таксама дэкрэтам было забаронена выкладанне рэлігійнагаверавучэння ва ўсіх грамадскіх і прыватных навучальных установах. Усе семінарыіі школы ў РПЦ былі атабраны раней, у канцы 1917 г. Рабаўніцтва царкоўнай маёмасці і забойствы свяшчэннаслужыцеляў адбываліся таксама стыхійна ўходзе Грамадзянскай вайны.
Руская праваслаўная царква не былападрыхтавана да такога варожага стаўлення з боку ўлад. Яшчэ 19 студзеня 1918 г. патрыярх Ціхан звярнуўся да веруючых з пасланнем, у якім адлучыў «рабаўнікоў ігвалтаўнікоў» ад царквы. Гэта не мела ніякага станоўчага выніку і рэпрэсіісупраць праваслаўнай царквы працягваліся.
Асабліва абвастрыліся яны ў 1922 г. У 1921 – 1922 гг. у Паволжжы адбыўся валікі голад, які ахапіў каля двух мільёнаў чалавек. Ёндасягнуў такой ступені, што былі зафіксаваны выпадкі канібалізму.
У гэтых абставінах РПЦ выступіла зініцыятывай дапамогі галадаючым. Патрыярх Ціхан звярнуўся да духавенства саспецыяльным пасланнем і дазволіў ахвераваць на закупку прадуктаў за мяжой тыяцаркоўныя каштоўнасці, якія не маюць богаслужэбнага прызначэння і не лічаццасвяшчэннымі. Улады ж выдалі пастанову аб прымусовай канфіскацыі ўсіх царкоўныхкаштоўнасцяў. Гэта выклікала шэраг канфліктаў з веруючымі. 13 сакавіка 1922 г. адбыўся знакаміты інцыдэнт у горадзе Шуя. Натоўп рабочых не дазволіў канфіскоўвацькаштоўнасці з мясцовага сабора. Былі выкліканы войскі, якія прымянілі зброю. Увыніку 4 чалавекі былі забіты і 10 паранены.
Ленін вырашыў выкарыстаць падзеі ўШуі для разгортвання новага наступлення на царкву. Ён піша «Ліст даВ.М.Молатава для членаў бюро ЦК РКП(б)», які не ўваходзіў ні ў адзін збортвораў В.І.Леніна і быў надрукаваны толькі ў 1990 г. У ім Ленін патрабуе «даць самую рашучую і бязлітасную бітву чарнасоценнаму духавенству іпадавіць яго супраціўленне з такой жорсткасцю, каб яны не забылі гэтага напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў… Чым большую колькасць прадстаўнікоўрэакцыйнай буржуазіі і рэакцыйнага духавенства ўдасца па гэтай прычынерастраляць, тым лепш». Па прыгавору суда 5 удзельнікаў Шуйскага інцыдэнтабылі растраляны, а 33 прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення
Па ўсёй краіне адбыліся судовыяпрацэсы над свяшчэннаслужыцелямі па абвінавачанню ў супраціўленні канфіскацыіцаркоўных кашоўнасцяў. У 1925 г. да суда разам з некалькімі святарамі быўпрыцягнуты беларускі мітрапаліт Мільхіседэк. Адбыліся хваляванні сярод веруючыхі мітрапаліта апраўдалі. Аднак праз некаторы час ён быў выкліканы ў Маскву, тамарыштаваны, пасаджаны ў турму, а потым адпраўлены ў ссылку ў Краснаярск.
Усяго ў ходзе кампаніі паканфііскацыі царкоўных каштоўнасцяў у 1922 – 1925 гг. у СССР адбылося большдвух тысяч судовых працэсаў, і было забіта некалькі тысяч свяшчэннікаў, манахаўі веруючых.
Каб палепшыць становішча Рускайправаслаўнай царквы мітрапаліт Сергій, які замяшчаў патрыярха, выпусціў уліпені 1927 г. «Пасланне да пастыраў і паствы», у якім абвесціў абпоўнай лаяльнасці і падтрымцы царквой Савецкай улады. Аднак гэта не далавынікаў, і рэпрэсіі супраць царквы працягваліся.
У сярэдзіне 30-х гг. адбыўся шэрагсудовых працэсаў над духавенствам і веруючымі па абвінавачванню ў шкодніцтве ішпіёнскай дзейнасці. За 1937 і пяць першых месяцаў 1938 г. на Беларусі было асуджана 3247 служыцеляў культу, у тым ліку адзін мітрапаліт, 5архіепіскапаў, 420 святароў і манахаў. Да пачатку 40-х гг. ва ўсходняй частцыБеларусі былі гвалтоўна зачынены ўсе праваслаўныя цэрквы. Засталіся дзейнічацьтолькі два храмы, дзе час ад часу праводзіліся набажэнствы.Каля 2000праваслаўных свяшчэнна- служыцеляў загінулі ў лагерах ці былі растраляны.
У Вялікую Айчынную вайну Рускаяправасяаўная царква заняла патрыятычную пазіцыю. Ужо 22 чэрвеня 1941 г. мітрапаліт Сергій звярнуўся да духавенства і веруючых з пасланнем, дзе заклікаў устаць наабарону Айчыны. Царква арганізоўвала збор сродкаў на дапамогу фронту. Насабраныя грошы была, напрыклад, пабудавана танкавая калона «ДзмітрыйДанскі».
У верасні 1943 г. у Крамлі адбылася сустрэча Сталіна з кіраўніцтвам РПЦ, на якой было дамоўлена аб узнаўленніпатрыяршаства, адкрацці раней зачыненых цэркваў, духоўных навучальных устаноў іг.д.
З 1948 г. пачалося новае наступленне на царкву. Зноў зачыняюцца цэрквы, манастыры і семінарыі. Асабліваінтэнсіўна барацьба з рэлігіяй у СССР вялася ў першай палове 60-х гг. у сувязіз узятым партыяй курсам на пабудову камунізму.
Рэзкія змены ў сттановішчыправаслаўнай царквы ў СССР адбыліся ў канцы 80-х гг. Яна атрымлівае магчымасцьдля свабоднай дзейнасці. Пачынаецца рост колькасці веруючых, адчыняюцца цэрквы,манастыры, духоўныя навучальныя ўстановы. Гэты працэс працягваецца і зараз.
4. Стараверства
Стараверства ўзнікла ў Расіі ўсярэдзіне ХVII ст. у выніку царкоўнага расколу, повадам для якога паслужыларэформа, праведзеная патрыярхам Ніканам з мэтай уніфікацыі абрадаў івыпраўлення богаслужэбных кніг.
Неабходнасць царкоўнай рэформынаспела даўно і была выклікана многімі прычынамі. Яшчэ ад часоў феадальнайраздробленасці ў розных мясцовасцях Расіі існавалі адрозненні ў абрадах. 3утварэннем адзінай цэнтралізаванай дзяржавы неабходна было зрабіць абрадыадзінымі. Апроч таго пры перапісванні богаслужэбных кніг у іх за доўгі часнакапілася шмат памылак і розначытанняў. І калі з ХVII ст. ў Расіі пачынаераспаўсюджвацца кнігадрукаванне, узнікае патрэба ў адзіным узоры, з якога бадбываўся друк.
Пасля заваявання Канстанцінопалятуркамі (1453 г.) Масква пачынае прэтэндаваць на ролю цэнтра праваслаўя ізахавальніцы чысціні хрысціянскай веры. У канцы ХVІ ст. манахамПскова-Елізар’еўскага манастыра Філафеем была сфармулявана знакамітая тэорыя«Трэцяга Рыма»: было «два. Рымы», першы з іх (Рымскаяімперыя) быў разбураны варварамі, другі (Візантыя) – туркамі, і нарэшце, узвысіўсяТрэці Рым (Расія), які будзе вечна, «а чацвёртаму не бываць». ТамуРуская праваслаўная царква не магла дапусціць недарэчнасцяў у сваіх абрадах ібогаслужэбных тэкстах, і у якасці узору, па якому яны выпраўляліся, былі узятывізантыйскія абрады і тэксты.
Былі скарочаны царкоўныя службы,адменены зямныя паклоны, слова “Ісус” сталі пісаць з дзвюма “і” ўпачатку, «алілуйя» сталі казаць не два, а тры разы, замест двухпальцаў пачалі хрысціцца трыма, разам з васьміканцовым крыжом сталі шанавацьшасці- і чатырохканцовы і г.д.
Рэформа Нікана выклікала рашучаесупраціўленне часткі духавенства і веруючых, якія сталі называцца стараверамі.Прычынай супраціўлення з’явілася сваеасаблівасць рэлігійнага светаўспрымання ўрускім праваслаўі. Тут засталіся моцныя язычніцкія элементы, і надзвычайвялікая ўвага надавалася культавай практыцы, якая ўспрымалася як сукупнасцьметадаў дагаджэння Богу. І калі пачаліся рэформы ў абрадах, гэта было ўспрынятаяк змена веры. Апроч таго, значная частка праваслаўнага духавенства ў Расіібыла малапісьменнай, вучылася служыць «з голасу» і проста не маглапрачытаць новыя богаслужэбныя кнігі. Таму перад ей паўставала альтэрнатыва:альбо саступіць свае месца новым свяшчэннікам, альбо неяк супраціўляцца зменам.
Непрыняцце рэформы часткай рускагаграмадства было абумоўлена таксама грубасцю яе правядзення, Нікан быў фанатычнаверуючым і вельмі ўладалюбівым чалавекам, прыйшоўшы да высновы аб неабходнасцізмен у царкве, ён праводзіу іх рашуча і жорстка. Усе старыя абрады быліабвешчаны скажонымі, а іх прыхільнікі – ерэтыкамі. Гэта пакрыўдзіла рускіх,якія ўжо прызвычаіліся да думкі, што яны Трэці Рым. Тым больш, што саміхгрэкаў, кнігі і абрады якіх былі ўзяты за ўзор, на Русі даўно падазравалі ўерасі, лічылася, што захоп туркамі Канстанцінопаля – кара Божая за унію зкатолікамі. Трэба сказаць, што ў стараверства адышла найбольш адданая сваімпоглядам частка рускага грамадства, якая адчувала несправядлівасць рэформы.Большасць жа пакарылася пад ціскам улад.
Старыя абрады і іх прыхільнікібылі пракляты на Маскоўскім памесным саборы ў 1666 – І667 гг. Пачалісяпраследаванні старавераў з боку царскіх улад. Руская праваслаўная царква быладзяржаўнай і непрыняцце рэформы разглядалася як дзяржаўнае злачынства.Старавераў білі батагамі, саджалі ў турмы, палілі. У 1682 годзе лідэрстаравераў пратапоп Авакум быў спалены ў драўляным зрубе разам з двума сваіміпаплечнікамі. Знакамітая баярыня Марозава, якая з’яўлялася родзічкай цара, ітаму яе баяліся адкрыта прыгаварыць да смерці, была заморана голадам у адным зманастыроў. Выратоўваючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалі ў Сібір, Паволжа,на Поўнач. Сярод часткі іх распаўсюджваецца думка, што разам з рэформай Ніканаў царкву прыйшоў Антыхрыст, і лепш загінуць, чым трапіць пад ягоную ўладу.Пачынаюцца калектыўныя самаспальванні старавераў. У 1675 – 1695 гг. іх былозарэгістравана 37, загінула не менш 20 тысяч чалавек. Самаспальванні старавераўбылі ў ХVIII і, як асобныя выпадкі, у ХIX ст.
Амаль адразу пасля свайгоўзнікнення стараверства падзялілася на два накірункі: папоўцаў і беспапоўцаў.Першыя мелі свяшчэннікаў і займалі адносна памяркоўныя пазіцыі: маліліся зацара і прызнавалі афіцыйную царкву. Беспапоўцы не мелі свяшчэннікаў называліцара Антыхрыстам, а афіцыйную царкву – установай Сатаны. У далейшым папоўства ібеспапоўства падзялілася на дробныя накірункі: толкі і згоды.
На тэрыторыі Беларусі стараверыз’явіліся ў другой палове ХVII ст. у 1685 г. імі быў заснаваны горад Ветка, які неўзабаве ператварыўся ў галоўны цэнтр папоўства. Была ўтворана сваяветкаўская згода, якая стаяла на памяркоўных пазіцыях. Веткаўцы асуджалісамаспальванне, прызнавалі іконы, напісаныя іншавернымі майстрамі, не лічыліграхом разам есці з прадстаўнікамі афіцыйнай царквы.
Урад Рэчы Паспалітай стварыўспецыяльную камісію, якая разглядзела веравучэнне веткаўскіх старавераў іпрыйшла да высновы, што яны «не належаць да ліку небяспечных для дзяржавыі царквы сектантаў”. Кароль Ян Сабескі выдаў грамату аб вольным жыхарствераскольнікаў у польскіх межах, пры поўнай незалежнасці ад каталіцкагадухавенства ў адпраўленні веры і абрадаў.
Ветка багацела і развівалася якгандлёвы і рамесны цэнтр. Сюды прыходзілі тысячы старавераў з Расіі, каб»узмацніцца ў веры”. Паступова вакол Веткі ствараюцца стараверскіяслабоды. У 1722 г. іх было 23: Мільча, Касцюковічы, Буда, Гродня, Тарасаўка іінш. Агульная колькасць старавераў дасягала тут 40 тыс.
Дзейнасць веткаўскіх старавераўпрыцягнула ўвагу рускага ўрада. Карыстаючыся бязладдзем у Рэчы Паспалітай, у 1735 г. быў зроблены з Расіі ваенны паход на Ветку. Стараверскія манастыры і цэрквы былі спалены, а14 тысяч жыхароў ваведзена ў Расію. Аднак гораду ўдалося адрадзіцца, і ў 1764г.робіцца другі паход на.Ветку, пасля якога, яна страчвае сваё значэнне як цэнтрстараверства.
У 1971 г. на Памесным саборы рускай праваслаўнай царквы ў Маскве са старавераў быў зняты праклён і тымсамым створаны кананічныя ўмовы для пераадолення расколу. Аднак гэтага неадбылося. Стараверы і дагэтуль даволі адмоўна ставяцца да «ніканаўцаў».
Зараз на Беларусі большасцьстаравераў складааюць беспапоўцы, асноўная колькасць якіх жыве ў Віцебскайвобласці. Папоўцы ў нашай краіне належаць да двух арганізацыйных структур,цэнтры якіх знаходзяцца ў Расіі: Рускай праваслаўнай стараверскай царквы начале з мітрапалітам Маскоўскім і ўсёй Русі (Масква) і Рускай Стараправаслаўнайцарквы на чале з архіепіскапам Навазыбкаўскім, Маскоўскім і ўсёй Русі (г.Навазыбкаў, Бранскай вобл). На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 36 суполак старавераў.
5. Асаблівасці праваслаўнагаверавучэння і культу
Асновы праваслаўнага веравучэння ікульту склаліся да раздзялення царквы ў 1054 г. і маюць дзве крыніцы: Свяшчэннае Пісанне і Свяшчэннае Паданне. Вельмі важнае значэнне ў фарміраванні веравучэнняі культу ў праваслаўі надаецца прынцыпу саборнасці – каб нейкі дагмат альбоабрад былі афіцыйна зацверджаны, трэба, каб папярэдне іх прызнала большасцьверуючых.
Для праваслаўя з яго падкрэсленайпрыхільнасцю да традыцыі ўласціва звяртанне да Свяшчэннага Пісання ў строгіхмежах царкоўнай інтэрпрэтацыі. Таму галоўная роля надаецца кананічным кнігамБібліі, аўтарытэт якіх прызнаецца ўсімі хрысціянамі. Для Старога Запаветунайлепшым праваслаўе лічыць грэчаскі пераклад са старажытнаяўрэйскай іарамейскай моў, зроблены ў Александрыі на мяжы Ш-П стст. да н.э. з якога даканону аднесена 39 кніг, бо яны ўваходзілі ў больш ранні спіс іудзейскіхсвяшчэнных тэкстаў. Ва ўспрыманні структуры Новага Запавету праваслаўе неразыходзіцца з католікамі і пратэстантамі.
Пераклад Бібліі настаражытнаславянскую мову быў зроблены ў VШст. апосталамі славян святыміКірылам і Мефодзіем. Ён з”явіўся асновай для далейшых выданняў Бібліі на Русі.З часам узнікла патрэба перакладу Бібліі на рускую мову, які быў зроблены ў 1876 г. па дабраславенню Сінода. Царкоўнаславянскі пераклад выкарыстоўваецца ў час набажэнстваў і ўбагаслоўскіх працах, рускі прызначаны для асабістага і дамашняга чытання.
Той тып царкоўна-дзаржаўныхузаемаадносін, які існаваў у Візантыйскай імперыі, знішчаў неабходнасць уасаблівым доказе хрысціянскага веравучэння, бо праваслаўе ператвараецца ўэлемент дзяржаўнай структуры і падтрымліваецца ўладамі. Таму ў царквы не былопатрэбы ў развіцці веравучэння і рацыянальнай аргументацыі па ягонай абароне.Асноўную ўвагу праваслаўныя багасловы надаюць разважанням аб містычным бакусвядомасці і паводзін веруючых. Галоўнай тэмай робіцца пераўтварэнне чалавечайпрыроды і яе далучэнне да Бога.
Вельмі вялікая ўвага ў праваслаўінадаецца абрадам як спосабам узаемадзеяння з Богам. Прызнаюцца ўсе семтаінстваў, якія выконваюцца вельмі ўрачыста і старанна. У гады Савецкай уладыхрышчэнне ў Рускай праваслаўнай царкве адбывалася не праз акунанне, а праз абліванне.Тлумачылася гэта тым, што ва ўмовах праследаванняў цяжка было выканаць усепатрабаванні, і таінствы рабіліся ў скарочаным выглядзе. Зараз гэтая практыкапаступова ліквідуецца, і хрышчэнне дзяцей ўсё часцей адбываецца праз акунанне.Мірапамазанне ў праваслаўнай царкве робіцца адразу пасля хрышчэння, фактычназліваючыся ў адзін абрад. Алей для мірапамазання абавязкова асвячаеццаепіскапам, але рабіць гэтае таінства могуць простыя свяшчэннікі. У гадыСавецкай улады ў Рускай праваслаўнай царкве практыкавалася калектыўнаясповедзь, калі святар проста пералічваў магчымыя грахі, а веруючыя, каліякі-небудзь грэх іх тычыўся, у сваім сэрцы каяліся ў ім. Зараз у праваслаўнайцаркве існуе індывідуальная споведзь. Таінству шлюбу (вянчанню) у праваслаўінадаецца вельмі вялікае значэнне. Лічыцца, што яго сіла захоўваецца і паслясмерці аднаго з супругаў, аднак дапускаецца магчымасць разводаў. Згодна зправаслаўнымі канонамі, чалавек можа ўступаць у шлюб у царкве тры разы, алетолькі першы раз гэта будзе разглядацца як таінства вянчання. Прычашчаюццаправаслаўныя веруючыя адначасова хлебам і віном, якія святар дае ім з лыжачкі.
Набажэнства ў праваслаўнай царквеадбываецца надзвычай урачыста. Для яго характэрна выкарыстанне залатых, альбопафарбаваных ”пад золата”, рэчаў, пышныя адзенні свяшчэунаслужыцеляў,асаблівая прыўзнятасць усіх дзеянняў. Тлумачыцца гэта тым, што ў Візантыі,адкуль набажэнства было запазычана на Русь, узорам для яго фарміраванняз’явіліся набажэнсвы, у якіх прымаў удзел імператар і яго двор. Тамувізантыйская літургія мела шмат агульных рысаў з прыдворным рытуалам.
Праваслаўны храм, як правіла,пабудаваны ў крыжова-купальным стылі. Колькасць купалоў мае сімвалічнаезначэнне: адзін купал сімвалізуе Хрыста як адзінага галаву царквы, тры – Тройцу,пяць – Хрыста і чатырох евангелістаў, сем – сем таінстваў, дзевяць – дзевяцьчыноў анёлаў, трынаццаць – Хрыста і дванаццаць апосталаў. Крыж на версе купаланагадвае аб перамозе Хрыста над Д’ябалам і смерцю. Абавязковым элементамправаслаўнага храма з’яўляецца званіца, якая можа стаяць асобна альбо складае зхрамам адзінае цэлае. Унутры праваслаўны храм мае шмат упрыгожванняў: ягосцены, як правіла, распісаны біблейскімі сцэнамі, маецца шмат ікон. Праваслаўныхрам падзяляецца на тры часткі: алтар, уласна храм, дзе знаходзяцца веруючыя іадбываецца набажэнства, і прытвор (уваходная частка). Храм павернуты алтаром наўсход, ад асноўнай часткі алтар аддзяляецца асаблівай сцяной з ікон –іканастасам, у якім ёсць тры дзверы: цэнтральная (царская брама) і дзве бакавыя(дыяканскія). Уваходзіць у алтар могуць толькі святары ў час набажэнства і тыя,хто пры гэтым прыслужвае. Прычасце рыхтуецца святаром у алтары пры зачыненыхдзвярах, потым яно выносіцца праз царскую браму і даецца веруючым.
Святы ў Рускай праваслаўнай царквеадзначаецца па старому юліянскму календару. Галоўным з іх з’яўляецца Пасха,якую называюць ”святам святаў”. Яна святкуецца ў першую нядзелю паслявясенняга раўнадзенства і поўні і не можа супадаць па часе з іудзейскай Пасхай.Кожны год Пасха прыпадае на розныя даты. У царкве існуюць спецыяльныя табліцы –пасхаліі, якія вызначаюць час гэтага свята на многа гадоў наперад.
Следам за Пасхай па значнасціідуць так званыя двунадзесятыя святы: Ражаство Хрыстова (25 снежня), ХрышчэннеГасподне (6 студзеня), Стрэчанне (2 лютага), Дабравешчанне (25 сакавіка),Узнясенне (адзначаецца на 40-ы дзень пасля Пасхі). Тройца альбо Пяцідзесятніца(на 50-ты дзень пасля Пасхі), Ператварэнне Гасподне (6 жніўня), УспеннеБагародзіцы (15 жніўня), Раство Багародзіцы (8 верасня), Узвіжанне крыжа (14верасня), Увядзенне ў храм Багародзіцы (21 лістапада), Уваход Гасподзень уІерусалім (за тыдзень да Пасхі).
За двунадзесятымі ідуць 5 святаў,якія называюцца вялікімі: Абразанне Гасподне (1 студзеня), Раство Яна Прадцечы(24 чэрвеня), Пакроў Прасвятой Багародзіцы (1 кастрычніка).
Існуюць таксама святы, якіяназываюцца прастольнымі. Яны маюць мясцовую значнасць. Да іх можа быць аднесеналюбое свята, прысвечанае падзеі, у гонар якой названы дадзены храм.
Вялікае значэнне ў праваслаўі надаеццапастам. Яны займаюць каля 200 дзён у годзе. Ёсць аднадзённыя (якія доўжаццаадзін дзень) і шматдзённыя пасты. Да апошніх адносяцца: Вялікі пост перадПасхай (7 тыдняў), пост перад Раством, (І5 лістапада – 24 снежня), Успенскіпост (I – І5 жніўня), Пятроў пост (з 25 мая па 28 чэрвеня). У час пастоўверуючыя не могуць есці мясную і малочную ежу, а таксама яйкі. Трэба адзначыць,што, згодна з агульнахрысціянскім веравучэннем, сэнс посту – не ва ўстрыманніад ежы, але ў духоўным і цялесным ачышчэнні і звяртанні да Бога.
6. Структура праваслаўнайцарквы на Беларусі
Праваслаўная царква на Беларусі немае статусу аўтакефальнай, гэта частка Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), тамупапярэдне скажам аб кіруючых структурах апошняй. Вышэйшым калектыўным органамРПЦ з’яўляецца Памесны сабор. Ён павінен збірацца не радзей аднаго разу ў 5год. Членамі Памеснага сабора з’яўляюцца ў сілу свайго становішча архіерэі, атаксама прадстаўнікі ад духавенства, манаства і міран, якія выбіраюццаверуючымі. Памесны сабор тлумачыць веравучэнне праваслаўнай царквы, вырашаекананічныя, багаслужэбныя, пастырскія і іншыя пытанні ўнутранай і знешняйдзейнасці, кананізіруе святых, зацвярджае пастановы Архіерэйскіх сабораў,ацэньвае дзейнасць Свяшчэннага Сінода, выбірае патрыярха, з’яўляецца апошняйінстанцыяй, якая мае паўнамоцтвы разглядаць кананічныя і дагматычныяадступленні ў дзейнасці апошняга. Разам з Памесным саборам для вырашэннянайбольш важных пытанняў рэлігійнага жыцця Рускай праваслаўнай царквы раз у 2гады склікаюцца Архіерэйскія саборы. На іх заслухоўваецца справаздача абдзейнасці патрыярха і самі яны падпарадкоўваюцца Памеснаму сабору, на якімзацвярджаецца іх рашэнні.
Персанальнай галавой Рускайправаслаўнай царквы з’яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі. Ён мае першынствогонару перад іншымі епіскапамі кіруе царквой разам са Свяшчэнным Сінодам, даесправаздачу толькі Памеснаму і Архіерэйскаму саборам. У перыяды паміж сабораміяму належыць вышэйшая ўлада ў пытаннях веравучэння, царкоўнага кіраўніцтва ісуда. Ён прызначае архіерэяў і кантралюе іх дзейнасць, узнагароджвае тытуламі івышэйшымі царкоўнымі ўзнагародамі, ажыццяўляе сувязі з іншымі цэрквамі іарганізацыямі.
Пры патрыярху знаходзіцца дарадчыорган Свяшчэнны Сінод, які складаецца са старшыні (патрыярх), пяці пастаянных іпяці часовых членаў (архіерэі). Ён збіраецца два разы ў год для вырашэнняпытанняў унутранай і знешняй дзейнасці царквы. У Свяшчэнным Сінодзе дляарганізацыі розных накірункаў працы створана 8 аддзелаў: знешніх царкоўныхзносін, вучэбны, кіравання справамі патрыярха, гаспадарчы, пенсійны, выдавецкі,дабрачыннасці і сацыяльнага служэння, катахізацыі.
Праваслаўная царква на Беларусі з 1989 г. мае статус экзархата (ад грэч.exarchos – галава, кіраўнік, намеснік) і валодае вызначанайсамастойнасцю. Яна мае дзве афіцыйныя назвы: Беларускі экзархат Маскоўскайпатрыярхіі і Беларуская праваслаўная царква. Узначальвае яе Мітрапаліт Мінскі іСлуцкі, патрыяршы экзарх усей Беларусі. Пры ім у якасці дарадчага органазнаходзіцца Сінод Беларускай праваслаўнай царквы, які складаецца са старшыні(мітрапаліт) і 10 членаў (архіерэі).
На Беларусі 10 праваслаўныхепархій: Мінская, Магілёўская, Брэсцкая, Гродзенская, Гомельская, Віцебская,Полацкая, Пінская, Тураўская, Навагрудская. Вышэйшым кіруючым органам епархііз’ўляецца епархіальны сход, які збіраецца не радзей аднаго разу ў год.Складаецца ён з роўнай колькасці прадстаўнікоў духавенства і веруючых, ягостаршынёй з’яўляецца правячы архіерэй. Да ліку асноўных функцый епархіальнагасходу належаць: абранне членаў епархіальнага савета і дэпутатаў ад епархіі наПамесны сабор, стварэнне неабходных епархіальных устаноў, заслухоўваннесправаздач епархіальнага кірауніцтва аб стане епархіі і прыняцце па імрашэнняў, назіранне за царкоўным жыццём у епархіі.
Выканаўчым органам епархіальнагасходу з’яўляецца епархіальны савет. Свараецца не менш чым з 4 чалавек у санепрэсвітэра, палова з якіх назначаецца правячым архіерэем, а палова выбіраеццаепархіальным сходам на адзін год. Старшынёй епархіальнага савета з’яўляеццаархіерэй. Да ліку асноўных абавязкаў епархіальнага савета адносяцца: назіраннеза дзейнасцю прыходаў, рэвізія епархіальных устаноў, вырашэнне пытанняўбудаўніцтва і рамонту, а таксама пытанні царкоўнага суда.
Для ажыццяўлення кіраўніцтва епархіяйпры архірэі знаходзіцца епархіальнае ўпраўленне. Назначае супрацоўнікаўепархіальнага ўпраўлення і кантралюе іх дзейнасць архірэй.
Ніжэйшай і пачатковай ячэйкайправаслаўнай царквы з’яўляецца прыход – суполка духавенства і веруючых, якаяаб’ядноўваецца пры храме. Прыхадская суполка ствараецца па добраахвотнай згодзене менш чым з 10 чалавек, якія дасягнулі 18 год, і рэгіструецца ва ўстаноўленымзаконам парадку. Кіруючым органам прыхода з’яўляецца прыхадскі сход, якісклікаецца настаяцелем храма не радзей аднаго разу ў паўгода, для разгляду іпрыняцця рашэнняў па арганізацыйным, фінансава-гаспадарчым і іншым пытанням.Членам прыходскага сходу можа быць любы прыхажанін, які дасягнуў 18 год і незнаходзіцца пад царкоўным альбо грамадзянскім судом.
Выканаўчым органам прыходскагасходу, які ім выбіраецца, з’яўляецца прыходскі савет. Як правіла, ён складаеццаса старшыні, намесніка старшыні, скарбніка і не менш трох членаў рэвізійнайкамісіі. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 1081 праваслаўныхпрыходау.
Для падрыхтоўкі святароў ёсцьМінская духоўная семінаря, якая знаходзіцца ў вёсцы Жыровічы Гродзенскайвобласці. Паступіць туды можа любы праваслаўны веруючы мужчынскага полу, якімае рэкамендацыю свайго правячага архіерэя і паспяхова здасць уступныяэкзамены.
Таксама ў Мінску пры недзяржаўнымЕўрапейскім гуманітарным універсітэце з 1998 года існуе тэалагічны факультэт,які рыхтуе студэнтаў па дзвюх спецыяльнасцях – ” багаслоў” і ”выкладчыкбагаслоўя”.
На тэрыторыі Беларусі ёсць 11праваслаўных манастыроў: 4 мыжчынскіх і 7 жаночых. Узначальваюцца янынастаяцелямі, якія падпарадкоўваюцца мясцовым правячым архіерэям.
Усё праваслаўнае духавенствападзяляецца на белае і чорнае. Белае духавенства складаецца з жанатых свяшчэннікаў,але ажаніцца яны могуць толькі адзін раз. Нават калі жонка памерла і ёсць малыядзеці, якіх трэба выхоўваць, ажаніцца другі раз свяшчэннік не мае права. Чорнаедухавенства – гэта свяшчэннікі, якія прынялі манаства. Толькі прадастаўнікічорнага духавенства могуць стаць архіерэямі.
На заключэнне скажам, штоправаслаўе – адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. На нашых землях яно маедоўгую традыцыю і з’яўляецца неад’емнай часткай гістарычнай спадчыны. Зараз наБеларусі адбываецца паступовае адраджэнне праваслаўнай царквы. Яна шукае новыяметады і шляхі дзейнасці ва ўмовах сучаснага грамадства.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. /Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
2. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.:ТетраСистемс, 2002. – 192с.
3. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.:«Новое знание», 2001. – 192с.
4. Поликарпов В.С. История религий: лекции ихрестоматия. – М.: «Гардарика», «Экспертное бюро», 1997. –312с.
5. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбныдапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.